Сталкерам называюць чалавека, які наведвае і даследуе закінутыя месцы. Упершыню гэта слова было выкарыстана Аркадзем і Барысам Стругацкімі ў 1972 годзе ў аповесці «Пікнік на абочыне» і папулярызавана ў фільме Андрэя Таркоўскага «Сталкер». Цікавасць да такіх месцаў, асабліва сярод моладзі, актывізавалася пасля аварыі на ЧАЭС. Пра тое, што даюць чалавеку гэтыя падарожжы, са свайго вопыту расказаў знаўца закінутых месцаў Пётр Філон. Подробнее
На гэтым тыдні Слуцкі раён наведала дэлегацыя з Польшчы – з горада Тчэва, якую ўзначаліў прэзідэнт гэтага горада Міраслаў Поблоцкі.
Госці наведалі шэраг арганізацый, устаноў, пазнаёміліся з інфраструктурай, сацыяльна-эканамічным развіццём, гісторыяй Случчыны, культурнай спадчынай. Подробнее
Зацікавіць юнае пакаленне навукай у наш час вельмі няпроста. Не будзем крывіць душой, іншы раз навуковая работа вядзецца чыста на паперы. Каэфіцыент карыснага дзеяння ў такім выпадку нулявы, але ёсць і іншыя прыклады, якія як маякі ў моры служаць арыенцірам і з’яўляюцца прыкладам, дастойным пераймання. Аб адным з іх сёння я і хачу расказаць. Накіроўваюся ў ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”. Тут навуковая работа сярод вучняў вядзецца жывая, сапраўдная. І сустрэча з настаўніцай біялогіі Тамарай Рыгораўнай Пясецкай і яе юнымі навукоўцамі Алінай Горбач, Ангелінай Пытляк, Наталляй Макарэвіч (на здымку) пакінула ў душы натхненне. Як здорава, што ў нас ёсць такія настаўнікі, неабыякавыя да прыроды, сапраўдныя патрыёты і вельмі цікавыя людзі. Побач з такімі хочацца не тое што дзецям, а і самому расці, развівацца. Але па парадку. Подробнее
“Прайшло шмат гадоў, мінулі розныя часы, завяршылася эпоха занядбання. І вось, дзякуючы таленту вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, я зноў прыступаю да сваіх абавязкаў…” Лепельскі Цмок мае рацыю. Чацвёрты раз ён прыступіў да сваіх абавязкаў: вучыць паважаць традыцыі свайго народу, беларускую мову і міфалогію. Ва Урочышчы Цмока адбыўся Міжнародны фестываль “У госці да Лепельскага Цмока”. Галоўнымі арганізатарамі сталі Лепельскі райвыканкам і грамадскае аб’яднанне “Будзьма беларусамі”. Подробнее
Прыйшла пара закладваць аснову будучаму ўраджаю — сеяць азімыя. Па раёне гэту работу трэба выканаць на 13800 гектарах. Да сяўбы прыступілі ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах. Найбольшы аб’ём работ трэба выканаць ААТ “Навасёлкі-Лучай” (2300 гектараў), “Камайскі-агра” (2250), “Кураполле-агра” (1650), “Хацілы-агра” (1450). Подробнее
На мінулым тыдні наш раён наведаў намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Віктар Вітальевіч Аскерка. Мэта прыезду — асабісты прыём грамадзян. Віктар Вітальевіч курыруе пытанні кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам, каардынацыі дзейнасці арганізацый у сферы лясной гаспадаркі, выкарыстання зямельных рэсурсаў, аховы навакольнага асяроддзя. Подробнее
З трэцяга па восьмага верасня ў Мінску праходзіў юбілейны, дваццаты, фінал спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У сярэдняй узроставай групе бронзавым прызёрам турніру стала каманда пастаўчан “Патрыёт” (на здымку з трэнерам Аляксандрам Аляксандравічам Тарасевічам). На другую прыступку п’едэстала ўзнялася каманда “Алімпія”, перамогу святкавалі ігракі “Фартуны”. Подробнее
У цэнтры Новага Свержаня, побач з рэспубліканскай аўтадарогай Івянец–Пяршай–Нясвіж, тэрыторыя плошчай каля трох гектараў на вачах набывае новы імідж. Подробнее
Любкаўшчынскі магазін – у ліку з 15 сельскіх у райспажыўтаварыстве, што пераведзены на работу па метадзе самаабслугоўвання. Па новых тэхналогіях ён пачаў працаваць у пачатку бягучага года. Подробнее
Прайшоў першы месяц службы ў раённым аддзеле міліцыі сёлетніх чатырох выпускнікоў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Усе яны – выхадцы з нашага раёна. Подробнее
Шанаваць, адраджаць сваю малую радзіму і родныя мясціны заклікае беларусаў Кіраўнік краіны А. Р. Лукашэнка. Прапанова Прэзідэнта знайшла водгук у сэрцах беларусаў, маленькія вёсачкі і вялікія гарады пакрысе прыхарошваюцца і мяняюць сваё аблічча. Вось і з нагоды свайго 570-га дня нараджэння Бешанковічы атрымалі падарунак – з прыцягненнем сродкаў раённага суботніка і інвестыцый суб'ектаў гаспадарання выкананы работы па добраўпарадкаванні паркаў і сквераў, тэрыторый месцаў агульнага карыстання і жыллёвага фонду, выраблены і ўстаноўлены дзіцячае абсталяванне, малыя архітэктурныя формы і трэнажоры. Подробнее
З7 па 11 верасня ў нашай краіне праходзіў III Фестываль мастацтваў беларусаў свету. У яго мерапрыемствах, якія адбыліся ў розных рэгіёнах краіны, прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў беларускіх суайчыннікаў з 19 краін: Арменіі, Велікабрытаніі, Германіі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Эстоніі. Усяго больш за 200 беларусаў замежжа прыбылі ў сталіцу нашай дзяржавы. Праграма фестывалю была сфарміравана з улікам юбілейных дат: 950-годдзя з дня заснавання беларускай сталіцы, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 135-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Подробнее
Развіццё медыцыны абумовіла з'яўленне такога паняцця як сексуальнае здароўе. Адпаведна, можна гаварыць і аб нездароўі — сексуальных парушэннях або расстройствах. На працягу свайго жыцця кожны з нас — хто раней, хто з узростам — мае магчымасць даведацца, што гэта такое. Аб тым, чаму сексуальнае нездароўе настолькі распаўсюджанае і ці можна тут штосьці выправіць, расказвае ўрач-сексолаг-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Васіль ШЭЎЛЯКОЎ. Подробнее
Чацвёрты год запар ААТ “Белаграпрамбанк” праводзіць маштабную рэспубліканскую акцыю “Твае першыя фінансы”. За гэты час веды і падарункі атрымалі болей за 250 тысяч пяцікласнікаў нашай краіны. І напачатку новага навучальнага года па ўсёй Беларусі для вучняў 5-х класаў сельскіх і гарадскіх школ праводзяцца ўрокі фінансавай граматнасці, дзеткам уручаюцца кнігі, у цікавай і даступнай форме расказваецца аб гісторыі з’яўлення грошай, аб неабходнасці дзейнасці банкаў, аб тым, як правільна карыстацца грашыма, што такое ўклады, крэдыты, банкаўскія карткі і інш. Подробнее
На базе Судкоўскага сельвыканкама прайшла сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар і дэпутатаў райсавета з маладымі спецыялістамі, якія працуюць на тэрыторыі сельсавета, прадстаўнікамі Судкоўскай школы і сельгаспрадпрыемства «Судкова».Каб размова прайшла ва ўтульнай абстаноўцы, работнікі Судкоўскага сельвыканкама арганізавалі гасцям «салодкі стол». За кубачкам кавы і праблемамі дзяліцца прасцей.Пачалі з галоўнага пытання – жыллёвага. Маладыя спецыялісты расказвалі, як уладкаваліся, ці сталі на чаргу тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Галіна Віктараўна цікавілася, як сустрэлі маладых работнікаў, як прайшоў першы рабочы дзень і з якім настроем яны прыступілі да работы. Абмяркоўвалі пытанні выплаты так званых «пад’ёмных», атрымання льготных крэдытаў для маладых спецыялістаў, заключэння 5-гадовых кантрактаў і многае іншае. Старшыня райсавета нацэліла маладых спецыялістаў на прадуктыўную, стваральную работу, каб быў не толькі вынік намаганняў, але і добрыя словы за плённую працу. Подробнее
Ведаеце, што юбілей адзначаюць не толькі людзі, але і кнігі. Подробнее
На мінулым тыдні споўнілася 80 гадоў Ганароваму грамадзяніну Чэрвеньскага раёна, першаму трэнеру Чэрвеньскай ДЮСШ па футболу Леаніду Корзуну. У суботу шаноўны Леанід Міхайлавіч прымаў віншаванні з юбілеем падчас адкрыцця традыцыйнага, сёмага па ліку, турніру па міні-футболу сярод ветэранаў на яго прызы, які прайшоў у фізкультурна-аздараўленчым комплексе "Ігумен" Чэрвеньскай СДЮШАР. Подробнее
У пятніцу аграгарадку Аношкі ААТ “Новае жыццё” выпаў гонар прымаць свята хлебаробаў Нясвіжчыны — раённыя Дажынкі. Свята тых, хто ў цяжкай працы зранку да ночы шчыраваў на хлебнай ніве, свята пераможцаў жніва 2017 года. Подробнее
На Салігоршчыне стартавала азімая сяўба. Першым у раллю, як і належыць, кладзецца насенне азімага рапсу. Згаданай культурай у раёне заняты ўжо амальусе плошчы, адведзеныя пад яе. Подробнее
Наш раён у ліку першых у вобласці завяршыў сяўбу рапсу.На здымку: вопытны сейбіт ААТ «Хойніцкі Аграсервіс»Юрый Калыхан. Подробнее
На прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, які праводзіць у нашым раёне старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат ад Докшыцкай выбарчай акругі №22 Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, ушачане традыцыйна прыходзяць як са сваімі прыватнымі, так і з агульнымі пытаннямі і прапановамі, якія, па меркаванні заяўнікаў, павінны ўдасканаліць існуючыя заканадаўчыя нормы, палепшыць якасць жыцця насельніцтва. Подробнее
Калі ў першую вераснёўскую суботу ўсе сельскагаспадарчыя дарогі Брэстчыны вялі ў сталіцу абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2017» Давыд-Гарадок, то ў другую ляхавіцкія хлебаробы і шматлікія госці трымалі курс на Тальмінавічы. Да свята аграгарадок папрыгажэў, стаў больш заможным і ўтульным. На добраўпарадкаванне Тальмінавічаў выдаткаваны немалыя бюджэтныя сродкі, пастараліся і тутэйшыя жыхары – прывялі ў парадак свае дамы і падворкі, на вуліцах чысціня. Подробнее
Каля 12 тысяч экзэмпляраў – такі кніжны фонд Тухавіцкай сельскай бібліятэкі. Усім гэтым багаццем карыстаюцца больш за 480 чытачоў рознага ўзросту. Сярод пастаянных наведвальнікаў не толькі тухавічане, але і жыхары Забер’я, Рагачоў, а таксама дарослыя і дзеці, якія прыязджаюць сюды ў госці ці на канікулы да родных і сваякоў і знаходзяць час зазірнуць у бібліятэку. Подробнее
Усё меншы адрэзак часу аддзяляе нас ад абласнога свята – «Дажынкі-2017». А наш горад, які будзе гасцінна сустракаць удзельнікаў гэтага маштабнага мерапрыемства, прыгажэе на вачах. Подробнее
Значныя страты панесла палацава-сядзібнае і садова-паркавае дойлідства Вілейшчыны ў першай палове 20 стагоддзя. Гады войнаў, вандалізму, бездухоўнага прагматызму знеслі ў нябыт асяродкі нацыянальнай шляхецкай і свецкай культуры. Многія са спаленых, разрабаваных, знішчаных сядзіб Вілейскага раёна былі ў мінулым калыскай інтэлігенцыі, ачагамі распаўсюджвання нацыянальнай культуры, крыніцай творчага натхнення выдатных дзеячаў навукі і культуры не толькі беларускага, але і суседніх народаў. Подробнее