Язык: Беларуская

  • «Чароўныя пяльцы» Цэнтр традыцыйнай культуры, Слуцкий край №206-211 (15648 - 15653) от 31 августа 2017 06 сентября 2017 08:29 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Майстры Слуцкага гарадскога цэнтра традыцыйнай культуры і Квасыніцкага цэнтра рамёстваў прынялі ўдзел у III рэгіянальным свяце-конкурсе вышыўкі «Чароўныя пяльцы», які прайшоў 26 жніўня ў Барысаве. Подробнее

  • Конкурс прыпевак Кацярына Нікіціна, Слуцкий край №206-211 (15648 - 15653) от 31 августа 2017 06 сентября 2017 08:26 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Конкурс  прыпевак – адзін з яркіх момантаў свята народнай песні ў вёсцы Покрашава. Подробнее

  • Дзень беларускага пісьменства на радзіме Скарыны Д.Раманоўскі., Патрыёт №71 от 06 сентября 2017 06 сентября 2017 08:02 Культура Беларуская

    Кажуць, што нельга ўвайсці ў адну раку двойчы, але Полацк зрабіў гэта тройчы! Горад на шляху «з варагаў у грэкі» зноў стаў месцам правядзення Дня беларускага пісьменства. А статус першай сталіцы беларускай дзяржаўнасці і праваслаўя – выключна за ім. Госці з 20 краін, сотні акрэдытаваных журналістаў і святочныя пляцоўкі працягласцю звыш 10 кіламетраў – пачынаючы з 1994 года ўпершыню мерапрыемствы па ўшанаванні роднага слова расцягнуліся на 3 дні. Яно і нядзіўна, бо, па-сутнасці, свята, якое ў нашай краіне традыцыйна праходзіць у першую нядзелю верасня, сёлета супала з яшчэ дзвюма значнымі датамі – 500-годдзем беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзем Полацка.

    Менавіта тут з'явілася першая на нашых землях бібліятэка, вышэйшая навучальная ўстанова, з Полацка пачынаецца Радзіма ўжо безлічы пакаленняў беларусаў. Горад, які і раней выглядаў па-асабліваму ўтульна, да свята і прыёму шматлікіх гасцей пераўвасобіўся. Мадэрнізаваны 350 аб'ектаў, а на беразе Заходняй Дзвіны ля адрэстаўрыраванага Сафійскага сабора ўстаноўлены памятны знак, дзе на двухтонных сярэбраных шчытах змешчаны выявы гістарычных палачан – князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды, Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай. Была агучана думка, што радзіма першадрукара ўсходніх славян Ф.Скарыны павінна быць уключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Подробнее

  • На свяце роднага слова Людміла Зелянкевіч, Пастаўскі край 71/2017 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 21:15 КультураОбщество Беларуская

    На тры дні (1, 2 і 3 верасня) Полацк ператварыўся ў суцэльную культурна-асветніцкую пляцоўку. Трэці раз ён прымаў Дзень беларускага пісьменства. Акрамя свята роднага слова, у гэтыя дні горад адзначаў свой 1155-ты дзень нараджэння і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.  Подробнее

  • Ахінулі клопатам Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 71/2017 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 21:12 Общество Беларуская

    Напярэдадні Дня ведаў дзверы Сацыяльна-педагагічнага цэнтра амаль не зачыняліся — столькі было візітаў даўніх сяброў і спонсараў, якія не толькі рэгулярна аказваюць матэрыяльную падтрымку ўстанове, але і шчодра дзеляцца з яе выхаванцамі дабрынёй сваіх сэрцаў. Подробнее

  • З Падзякамі і цёплымі словамі Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 71/2017 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 21:10 Общество Беларуская

    На мінулым тыдні члены прафсаюзнай аргані­зацыі Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў сабраліся на нечарговы сход. Нагода? Прыезд старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргея Фадзеевіча Халявы. Подробнее

  • А зараз галоўнае — душэўны спакой Фаіна Касаткіна, Пастаўскі край 71/2017 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 21:07 КультураОбщество Беларуская

    “Што ж вы прамінулі ўвагай важкі юбілей Зінаіды Іванаўны Шыман? Яна заслугоўвае таго, каб пра яе расказалі на старонках газеты”, — патэлефанавала ў рэдакцыю суседка жанчыны. І я не магла не адклікнуцца на зварот, тым больш што Зінаіду Іванаўну ведаю шмат гадоў. У раёнцы друкаваліся яе вершы і казкі, напоўненыя мудрасцю. Напрасілася ў госці пагаварыць пра жыццё-быццё. І вось што пачула. Подробнее

  • Насустрач новым ведам Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 71/2017 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 21:04 Общество Беларуская

    1 верасня ў двары СШ №3 яшчэ задоўга да пачатку ўрачыстай лінейкі, прысвечанай пачатку новага навучальнага года, панавала святочная атмасфера: лілася з дынамікаў музыка, вокны будынка стракацелі прывітальнымі словамі, а навучэнцаў, іх родных, настаўнікаў і гасцей сустракаў дырэктар навучальнай установы Уладзімір Часлававіч Койра. Подробнее

  • Праз Варапаева — у Полацк Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 71/2017 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 21:02 КультураОбщество Беларуская

    У мінулую пятніцу ў мікрараёне Варапаеўскага завода жалезабетонных вырабаў было шматлюдна. Прыхаджане мясцовага храма разам з настаяцелем Георгіем Лакоткам, пасялкоўцы, госці з іншых населеных пунктаў прыйшлі, каб хлебам-соллю сустрэць Жыватворны агонь ад Гроба Гасподняга. Подробнее

  • “Зорачка” ў зямлю ўпала… Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 71/2017 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 20:57 Сад и огород Беларуская

    … і дала высокі ўраджай. “Зорачка” — гэта назва элітнага гатунку бульбы, які пастаўчанка Ганна Зелянкевіч набыла сёлетняй вясной у адным з магазінаў райцэнтра. 18 клубняў пасадзіла каля хаты ў горадзе, астатнія — на дачным участку. Бульба ўрадзіла такая, што Ганна разам з дачушкай Ірынай завітала ў рэдакцыю, каб наш калектыў, а таксама чытачы раёнкі маглі падзівіцца з яе. Подробнее

  • Мы -нашчадкі Скарыны Аксана Шуйская, Полацкі веснік 14424/Полацкі веснік от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 16:07 Культура Беларуская

    У мінулыя выхадныя наш родны Полацк стаў цэнтрам грандыёзных, разнастайных, цікавых падзей, якія былі прысвечаны адразу тром вялікім і доўгачаканым святам — Дню беларускага пісьменства, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 1155-му дню нараджэння горада. Так, сучасны горад, які падарыў свету шмат выдатных, знакавых асоб — дзяржаўных дзеячаў і ваяроў, асветнікаў і вучоных, дойлідаў і мастакоў, сваім непаўторным почыркам упісаў яшчэ адну змястоўную старонку ў кнігу гісторыі Беларусі. Подробнее

  • Як Полацк святкаваў Дзень беларускага пісьменства Ніна Шчарбачэвіч, Звязда 170 (28534) от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 15:47 Культура Беларуская

    Полацк — не толькі калыска дзяржаўнасці, але і сімвал нацыянальнага аднаўлення. Сёлета Дзень беларускага пісьменства быў прымеркаваны адразу да двух знакавых юбілеяў — 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзя найстаражытнейшага беларускага горада — Полацка. Невыпадкова менавіта Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці, радзіма нашага першадрукара, быў абраны сталіцай знакавага свята. Подробнее

  • Алесю Адамовічу — 90 Нэлi Зігуля, Звязда 169 (28533) от 02 сентября 2017 05 сентября 2017 14:40 Культура Беларуская

    Газета працягвае публікацыю матэрыялаў у падтрымку адкрыцця ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна музея Алеся Адамовіча. Подробнее

  • Лідскія вытворцы прыдумалі камбайн для ўборкі капусты Маргарыта Ушкевіч, Звязда 168 (28532) от 01 сентября 2017 05 сентября 2017 14:32 Экономика Беларуская І атрымалі заказ з Далёкага Усходу.
  • Городокский «Тарас на Парнасе» на дне белорусской письменности в Полоцке Святлана ЯКАЎЛЕВА, Гарадоцкі веснік 66/2017 от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 14:25 Культура Беларуская

      Асаблівай духоўнасцю былі прасякнуты ўрачыстасці, што ў мінулыя выхадныя адзначаліся ў старажытным і маладым Полацку, — з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, Дня беларускага пісьменства і 1155-годдзя горада. Мабыць, з гонарам глядзеў на нашчадкаў са свайго высокага пастамента Францыск Скарына. Сцішаліся ля падножжа помніка і сённяшнія беларусы, углядаючыся ў рысы чалавека, чый подзвіг асветніка, уклад у развіццё нашай цывілізацыі цяжка пераацаніць. Плошча імя славутага сына нашага народа 1-3 верасня стала сэрцам фестывалю кнігі і прэсы. У ліку іншых друкаваных выданняў краіны на адным са стэлажоў знайшлося месца і «Гарадоцкаму весніку», газеце, якая амаль стагоддзе вядзе рэгулярны летапіс свайго роднага краю.  Выпадкова збочыўшы з адной з цэнтральных вуліц святкуючага Полацка, карэспандэнт «раёнкі» неспадзявана сутыкнулася з землякамі: Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж прэзентаваў тут сваю пляцоўку. Вядома ж, галоўнай дзеючай асобай на ёй быў палясоўшчык Тарас у сонме багоў Парнаса. Палатка, стылізаваная ці то пад сялянскую хату, ці то пад жытло багоў, вабіла водарам свежага печыва і шмат якіх іншых прысмакаў. Не хлебам адзіным жывы чалавек, таму з вуснаў персанажаў гучалі трапныя радкі неўміручай паэмы Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе». Цікаўны натоўп сабраўся паназіраць за работай спрытных рук майстра-ганчара Сяргея Шункевіча.   — А мы прапаноўваем палачанам і гасцям свята сувеніры, што выраблены майстрамі Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, — заўсміхаліся Яна Кліменка і Насця Савасцеева. — У тутэйшым горадзе майстроў багата розных вырабаў, прыемна, што ўсе яны — беларускія, ручной работы, а не абы-які «шырпатрэб», і нашы не горшыя за іншыя.   Гарадскія вуліцы віравалі тры дні. Немагчыма пералічыць сотні мерапрыемстваў, якімі была насычана святочная прагарама. Іх ідэі, сюжэты, значнасць —  тэмы многіх матэрыялаў, якія проста на хаду стараліся занатаваць прадстаўнікі шматлікіх СМІ. Усмешлівыя, па-асобаму натхнёныя людзі імкнуліся сфатаграфавацца з героямі сярэднявечча, удзельнікамі тэатралізаванага шэсця прадстаўнікоў працоўных і навучальных калектываў горада, дэлегацый шаноўных гасцей, артыстамі ў народных строях, ля шматлікіх полацкіх помнікаў. Станоўчых уражанняў, якія напаўнялі сэрцы гонарам за годнае мінулае свайго краю, яго сённяшні светлы дзень, напоўнены радасцю стварэння, творчасці, аднадушна адчувалі і малыя, і старыя. Надзвычай разнастайнымі і дасціпнымі былі выступленні на шматлікіх канцэртных пляцоўках, большасць з якіх — паводле твораў беларускіх аўтараў. Гэта яшчэ раз запэўнівала: багатая на таленты наша родная зямля, а беларусы дастойныя таго, каб плыць на ладдзі Часу па рацэ Вечнасці.   Подробнее

  • Удзельнікамі Дня беларускага пісьменства ў Полацку сталі віляйчане Ирина ТРУБАЧ, Шлях перамогі №70/2017 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 14:24 Культура Беларуская

    Актыўнымі ўдзельнікамі Дня беларускага пісьменства ў Полацку сталі віляйчане Подробнее

  • аг. Веремеевка (Городокский район) отметила десятилетний юбилей Галіна КАВАЛЁВА, Гарадоцкі веснік 66/2017 от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 14:18 Культура Беларуская

      Дзесяцігадовы юбілей аграгарадка Верамееўка адзначылі яго жыхары, сабраўшыся ў першы вераснёўскі вечар на дзіцячай пляцоўцы, якая на час правядзення свята стала месцам забаў, вяселля і віншаванняў для тых, хто жыве ў гэтым кутку.  Жыхары аграгарадка Верамееўка да юбілею рыхтаваліся загадзя: ля пад’ездаў з’явіліся новыя лаўкі, гаспадыні  гатавалі розныя прысмакі, прыбіралі ў дварах. Таму на святочных сталах былі пірагі, напоі, слоікі з нарыхтоўкамі, а Алена Фядотава частавала вяскоўцаў гарачымі дранікамі. Дзеці мелі магчымасць прыняць удзел у розных атракцыёнах, пазабаўляцца на надзімных горках, набыць папкорн і салодкую вату. Рознакаляровыя сцяжкі ўздоўж вуліцы падкрэслівалі ўрачыстасць мерапрыемства. Работнікі Верамееўскага СДК пад кіраўніцтвам Алены Дзюбковай падрыхтавалі для вяскоўцаў цудоўную праграму «Мой родны куток».  Радасць сустрэчы з вяскоўцамі раздзяліла старшыня Першамайскага сельвыканкама А.П. Усенка. Яна павіншавала жыхароў аграгарадка са святам і пажадала здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы. Са словамі падзякі ў адрас працаўнікоў ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» звярнулася галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце В.М. Люкшына, пажадаўшы ўсім кахання, усмешак, дружбы і мірнага неба над галавой. Яе чароўныя песні сталі добрым падарункам вяскоўцам, а калі загучала «Ад зары да зары», то і малыя, і вялікія танчылі і падпявалі. Прыемна, што сузор’е аграгарадка папоўнілася ў гэтым годзе  пяццю новымі зорачкамі — маленькімі жыхарамі. Самы малодшы з іх — Міша Фандарэнка. Адзначылі і тых, хто першы раз пайшоў у першы клас. Іх у аграгарадку — восем чалавек. Калі чуецца дзіцячы смех у вёсцы, то жыццё працягваецца. Дзевяць мнагадзетных сямей віншавалі на свяце, жадаючы бязвоблачнага надвор’я ў доме. Словы падзякі гучалі ў адрас бацькоў, чые сыны служаць у радах Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.  Падвялі на святочным мерапрыемстве вынікі конкурсу ў намінацыі «Лепшы падворак». Старшыня сельвыканкама А.П. Усенка павіншавала і ўручыла прызы сем’ям У.К. Варанко, Г.А. Гойлавай. Лепшым прызнана падвор’е сям’і Лявонавых. Падарункі атрымалі сям’я Фядотавых, якая на свяце прадстаўляла вуліцу Яблыневую, А. Башкірава, А. Крутава, Н. Кірэева, К. Карэліна — прадстаўнікі лепшых пад’ездаў.   Заўзятыя вядучыя С. Арлова і І. Раманюга ўвесь вечар падтрымлівалі ў прысутных добры настрой. Бібліятэкар М.В. Суворава расказала цікавую гісторыю ўзнікнення вёскі, а вакальная група Верамееўскага СДК «Вялікі перапынак» радавала цудоўнымі песнямі.  Святочная праграма завяршылася,  але жыхары не спяшаліся дадому.   —  Для нас сённяшні вечар — проста нейкі цуд, — кажа Ю. Паўленка, — нават не чакалі. Павесяліліся, дзеці нагуляліся, няхай гэта стане добрай традыцыяй!  На здымку: падчас свята. Подробнее

  • ПАЧНi З СЯБЕ Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 67 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 13:37 Общество Беларуская

     З пачаткам перыяду пашавага ўтрымання жывёлы ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Бярэзінскі”, дзе раней быў “мінус” у вытворчасці малака, назіраецца рост прадукцыі. Складаемымі поспеху тут сталі строгае захаванне тэхналогіі выпасу жывёлы, яе збалансаванае кармленне, рэжым правядзення дойкі, забеспячэнне ў поўнай меры падкормкай і камбікармамі, добра наладжаная заатэхнічная і ветэрынарная работа. Найбольш паспяхова і стабільна з пачатку     сезона    працуе калектыў МТФ “Дубраўка” гэтай гаспадаркі, дзе год ад году назіраецца прырост прадукцыі пры высокай якасці атрыманага малака, 90-працэнтнай і  больш таварнасці. Подробнее

  • У сяўбе азімых зерневых наперадзе філіял «Ома» Павел САЛАЎЁЎ., Бярэзінская панарама 67 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 13:34 Общество Беларуская

     На мінулым тыдні пачалася сяўба азімых зерневых. Па стане на 4 верасня было пасеяна 248 гектараў пшаніцы з 1704 запланаваных і 187 гектараў трыцікале з 7473. Яшчэ трэба пасеяць 3026 гектараў жыта і 1337 гектараў зерневых на зялёны корм Подробнее

  • САКРЭТ ДАЎГАЛЕЦЦЯ і ВАРЭННЕ З КАВУНОЎ НА СВЯЦЕ ў СЯЛІБе Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 67 от 06 сентября 2017 05 сентября 2017 13:29 КультураОбщество Беларуская

    У апошнюю суботу жніўня надзвычай шматлюдна было на пляцоўцы каля Сялібскага сельскага клуба ­ бібліятэкіТут з самай раніцы на вогнішчы гатавалі юшку,разносіўся водар свежапрыгатаванага папкорну і салодкай ватыдухмяных булачак і піражкоў гандлёвых радоў райспажыўтаварыства і незвычайных прысмакаўмясцовых гаспадыньпрацавалі спартыўныя атракцыёны і бяспройгрышная латарэяНагода добра адпачыць і павесяліцца ўдосталь у сялібчан у выхадны жнівеньскі дзень была важная. Тут праходзіла традыцыйнае і даўно ўпадабанае вяскоўцамі свята вёскі. Подробнее

  • Нашчадкі вялікага Скарыны Юрий АЛЕКСАНДРОВИЧ., Чырвоны прамень 71/2017 от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 11:38 Культура Беларуская

    У мінулыя выхадныя старажытны Полацк прымаў шматлікіх гасцей з усіх куткоў нашай краіны. У горадзе, які прынята называць «калыскай беларускай дзяржаўнасці», адбылося маштабнае свята. Выставы, творчыя конкурсы, фестывалі, кірмашы, сустрэчы з пісьменнікамі і літаратурныя дыспуты, адкрыццё памятных знакаў, уручэнні ўзнагарод — не пералічыць усіх мерапрыемстваў, якія мелі месца. Дзень беларускага пісьменства, 500-годдзе беларускага кнігадрукавання адзначылі, як і належыць. Дарэчы, у гэтыя ж дні Полацк святкаваў 1155-годдзе з дня заснавання. Подробнее

  • Памяць пра подзвіг ветэрана жыве Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №68 от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 08:48 Общество Беларуская

    У мінулым годзе сайт “Подзвіг народа” наведаў жыхар Івацэвічаў 42-гадовы Мікалай Чуйко, які хацеў больш падрабязна даведацца пра ваенны шлях Антона Краўчэні – свайго дзеда-франтавіка з Козікаў, які ваяваў у складзе войск 1-га Беларускага фронту супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў і быў цяжка паранены ў жорсткім баі пад Берлінам у красавіку 1945-га года.  Подробнее

  • Працоўные заслугі Валянціны Трошка Татьяна Петрухно, Народны голас Народны голас 2017-08-30 от 30 августа 2017 05 сентября 2017 08:42 Общество Беларуская

    Напярэдадні навучальнага года настаўніца  матэматыкі Ельскай раённай гімназіі Валянціна Трошка ўзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі». Подробнее

  • Гучалі «Пірэвіцкія званы» Мікалай Шуканаў, Новы дзень 66/2017 от 05 сентября 2017 05 сентября 2017 10:38 Культура Беларуская

    Жыхары Пірэвічаў у мінулую суботу адзначылі Дзень аграгарадка. Подробнее

  • Першыя ўсходы ўжо блізка Вольга Заенчкоўская, Бераставіцкая газета №69 от 02 сентября 2017 05 сентября 2017 10:11 Экономика Беларуская

    У хуткім часе першы асенні месяц падорыць зялёную роўнядзь палеткаў, дзе ўсходы, прабіваючыся, закрычаць на ўсю моц “мы жывыя!”  Подробнее