12 верасня вось ужо шэсць гадоў пазначаны чырвоным колерам на календары супрацоўнікаў Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта. З гэтай нагоды наш сённяшні субяседнік галоўны раённы следчы Віктар Сяргеевіч Слоцін. Ён па традыцыі пачне размову з задач, якія стаяць перад следчымі: Подробнее
У Мастах, у касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай, першага верасня каля тысячы вернікаў-католікаў на чале з настаяцелем касцёла ксяндзом Віктарам Ханько ўрачыста сустракалі фігуру Маці Божай Фацімскай. Яна прыбыла ў нашу парафію з Волпы, а з Мастоў накіруецца ў Рось. Урычыстыя малітвы ў яе гонар і хвалу працягваліся ў касцёле і другога верасня. На Мастоўшчыне Маці Божая Фацімская пабывала ва ўсіх касцёлах, дзе таксама прайшлі ўрачыстыя набажэнствы. Мяркуецца, што Маці Божая Фацімская прабудзе ў Беларусі каля трох месяцаў і наведае ўсе каталіцкія храмы. А ўпершыню фігура Маці Божай Фацімскай пабывала ў рэспубліцы дзесяць гадоў назад. Подробнее
Ігар Мікалаевіч Старышэўскі адзін з механізатараў ААТ “Пагосцкі”. Яго працоўны стаж налічвае вось ужо 26 гадоў. Пачынаў ён у колішнім калгасе “Ленінскія дні”, за гэты час стаў спецыялістам шырокага профілю ў сваёй справе. Подробнее
За дасягнутыя высокія паказчыкі падчас уборачнай кампаніі падзячнымі пісьмамі райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначаны 109 чалавек. Подробнее
У ААТ «Вялікі Двор» упершыню за ўсю гісторыю існавання гаспадаркі атрымана рэкордная ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур – з кожнага гектара намалочана звыш 64 цэнтнераў збожжа. Высокі паказчык – гонар для дырэктара таварыства Вольгі Луцык, яе намесніка па раслінаводстве Генадзія Бязушкі, механізатараў і вадзіцеляў, якія з ранку да позняга вечара рупіліся на палетках, і тых, хто выконваў іншую неабходную работу для таго, каб вырасціць дастойны ўраджай. Варта адзначыць, што велікадворскія хлебаробы на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў не саступалі першае месца, а па выніках сёлетняй уборачнай кампаніі заслужылі за сваю нялёгкую працу самыя шчырыя словы ўдзячнасці. Подробнее
6-га верасня грамадскае аб'яднанне БРСМ, самая масавая маладзёжная арганізацыя рэспублікі, адзначае свой 15-гадовы юбілей. Узрост у арганізацыі надзвычай перспектыўны, але ён узбагачаны лепшымі традыцыямі, ўзятымі ад камсамола. Подробнее
Напярэдадні халадоў асабліва запатрабавана прадукцыя ААТ «ТБЗ „Нёман“, за што яго працаўнікоў успамінаюць добрым словам многія жыхары Стаўбцоўскага і іншых раёнаў. Подробнее
Вядомы літаратурны персанаж Астап Бэндэр сцвярджаў, што ёсць 400 параўнальна сумленных спосабаў адабрання грошай у насельніцтва. А часцей за ўсё ахвярамі такіх прадпрымальных хітруноў становяцца людзі, якія жадаюць казачнага багацця і, нават, шчырага кахання. Даволі лёгка можна зарабляць на заганах. Як правіла, ніякага канфлікту з Крымінальным кодэксам. Усё па-сапраўднаму высакародна. Чалавек раскашэльваецца не проста добраахвотна, а нават ліхаманкава. Подробнее
У памяці яшчэ свежыя ўспаміны, калі пры ўборцы збожжавых культур нашы бабулі выкарыстоўвалі серп. А я сама, будучы школьніцай, падчас ўборкі цукровых буракоў збівала бацвінне звычайным кухонным нажом. Подробнее
Напярэдадні Дня горада арганізацыйны камітэт падвёў вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшы па добраўпарадкаванню, санітарным стане, эстэтычным абліччы падворак работнікаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Хойніцкага раёна. Пераможцы гэтага спаборніцтва прыгажосці: сям’я Гушчанка (запаведнік), сям’я Чарняўскіх (лясгас), сям’я Бандарчук (ЦРБ). Знаёмім чытачоў з імі. Алена Іванаўна і Васілій Іванавіч Бандарчукі пражываюць па вул. Будзёнага, на аглядзе- конкурсе прадстаўлялі цэнтральную раённую бальніцу, дзе працуе гаспадыня.Іх дом пяшчотна-ружовага колеру з белымі вакенцамі, строгай агароджай і кветкамі пад ёю відаць здалёк. Аднак прываблівае позірк не толькі гэта. Уся прыгажосць сканцэнтравана ў двары: разныя ганак і альтанка, цікавыя рэчы з гістарычным мінулым, малыя архітэктырныя формы і проста мора кветак. Усю гэтую прыгажосць гаспадары домаўладання ствараюць самі: жонка выступае дызайнерам прыдамавой тэрыторыі, а муж рэалізоўвае яе задумкі ў жыццё. Як прызналася гаспадыня, да любой справы яны адносяцца з душой і любоўю, асабліва да добраўпарадкавання свайго двара, таму, пэўна, і атрымліваецца такая прыгажосць. А чуць ад людзей словы захаплення вельмі прыемна, гэта як добрая адзнака іх старанням. Подробнее
Напярэдадні Дня горада арганізацыйны камітэт падвёў вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшы па добраўпарадкаванню, санітарным стане, эстэтычным абліччы падворак работнікаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Хойніцкага раёна. Пераможцы гэтага спаборніцтва прыгажосці: сям’я Гушчанка (запаведнік), сям’я Чарняўскіх (лясгас), сям’я Бандарчук (ЦРБ). Знаёмім чытачоў з імі.Анастасія і Сяргей Чарняўскія таксама пражываюць па вул. Паўночнай, абодва працуюць у Хойніцкім лясгасе, які і прадстаўлялі на аглядзе-конкурсе. Дом з вялікімі вокнамі, балкон, ліхтары каля лавачкі і цэлы дзіцячы комплекс з забавамі на любы густ. І гэта не ўсё, фантазія яшчэ не вычарпана. Гаспадыня дома расказала, што ў іх з мужам шмат ідэй, якія хочацца ажыццявіць, – мараць аб лазні, альтанцы, узводзяць гараж і гаспадарчыя збудаванні, плануюць памяняць агароджу, разбіць клумбы і кветнікі, добраўпарадкаваць дарожкі. А яшчэ больш ідэй – пра дзіцячую пляцоўку. На гэтай гуляюць не толькі дзве дачушкі і сын гаспадароў, а дзеці амаль з усёй вуліцы, настолькі да спадобы ім горкі, арэлі, пясочніца і нават гамак. Усё зроблена гаспадаром дома, а «задачу паставілі» яму дзеці. І гэта так добра, калі на ўласным участку дзецям столькі разнастайнага занятку. Ды і дарослым ёсць дзе адпачыць пасля работы. А клопаты па добраўпарадкаванні на ўласным падворку сям'я Чарняўскіх лічыць толькі адпачынкам. Подробнее
Напярэдадні Дня горада арганізацыйны камітэт падвёў вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшы па добраўпарадкаванню, санітарным стане, эстэтычным абліччы падворак работнікаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Хойніцкага раёна. Пераможцы гэтага спаборніцтва прыгажосці: сям’я Гушчанка (запаведнік), сям’я Чарняўскіх (лясгас), сям’я Бандарчук (ЦРБ). Знаёмім чытачоў з імі.
Юрый і Анжэла Гушчанкі, пераможцы «спаборніцва прыгажосці», пражываюць па вул. Паўночнай горада. Удзельнічалі ў аглядзе-конкурсе ад запаведніка, дзе працуе гаспадар дома. У размове гаспадары дома расказалі, што яшчэ год таму «нічога такога» ў іх не было – просты двор, не болей. А магчымым з’яўленне такой прыгажосці стала дзякуючы вялікаму жаданню зрабіць з простага двара «райскі кутачак для адпачынку» ды льготнаму крэдыту, які сям’я Гушчанка ўзяла для добраўпарадкавання. Так змянілі свой выгляд дом і агароджа, сталі падобны на замежныя, з’явіліся альпійская горка, садовыя арэлі і арэлі для ўнучкі, малыя архітэктурныя формы (сімпатычныя гномікі, бусел), невялікі вадаём. А кветкі – гэта ўжо старанне гаспадыні, якая ў доглядзе за імі знаходзіць адпачынак для душы. Пад’езд да гаража падсвечваюць маленькія ліхтарыкі. А па спякоце адпачыць можна і на газоннай траўцы. Подробнее
З падарункамі для школьнікаў у апошні дзень лета завіталі ў некаторыя сем’і случчан супрацоўнікі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Слуцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» (дырэктар Ірына Генадзьеўна Якута). Работнікі гэтай установы, як і іншых арганізацый Случчыны, удзельнічаюць у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ «У школу з Добрым Сэрцам». Подробнее
Больш як 8 гадоў таму Мікіта Цэхановіч прыгледзеў на ўскрайку маляўнічай вёскі драўляную хатку. Купіў яе ўсяго за 300 долараў. І пераехаў жыць з Баранавіч у Горную Руту. «Я пачаў шукаць свой рай на зямлі яшчэ да знаёмства з Наташай. Памятаю, саджаў вось гэтыя кусцікі з думкамі, што мае дзеці зранку басанож будуць з дому выбягаць ды сваімі маленькімі пальчыкамі ягадкі рваць. Цяпер усё так і адбываецца». Подробнее
У жніўні завітала свята да жыхароў Альгова. Дзень аграгарадка — яркі, маляўнічы і запамінальны, адзначалі да самага вечара. Подробнее
Сенно Подробнее
Трэці раз — гэта ўжо амаль закон: у рамках Дня пісьменства называюць творы лепшых айчынных пісьменнікаў. Сёлета ў конкурсе Нацыянальнай літаратурнай прэміі разглядалася каля 40 удзельнікаў, прадстаўнічае экспертнае журы чытала і прапускала ў фінал найлепшых. Усё дзеля таго, каб заахвоціць творцаў працаваць далей больш актыўна і плённа, — такое пажаданне прагучала ў вітанні Прэзідэнта Беларусі, якое зачытаў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко: «… Мы зараз з'яўляемся сведкамі прызнання найлепшых твораў і іх аўтараў». Подробнее
Клопаты застаюцца, іх аб’ёмы і пералік меншымі наўрад ці становяцца. Але ўборка хлеба – не проста клопат, не сельскагаспадарчая кампанія нават. Гэта цэлая эпапея – пасеяць, выпеставаць і, як заключны акорд, хутка і чыста сабраць збожжа. А хлеб на стале – песня на сяле. І ў горадзе таксама. Сёлета галоўнай сцэнай, з якой на ўсе лады гучала ода хлебаробскай працы, стаў Давыд-Гарадок Столінскага раёна. Населены пункт, колькасць жыхароў якога складае амаль 6 тысяч чалавек, адкрыў новы этап гісторыі абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі”.
Гісторыка-краязнаўчы музей СШ № 2 г.п.Зэльва быў адкрыты 29 красавіка 2005 года. Подробнее
Без своечасовага папаўнення, абнаўлення парку трактароў, камбайнаў, сельгасмашын і абсталявання цяжка гаварыць пра прадукцыйнасць працы, пра нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці, рост прыбыткаў. Найбольшую колькасць тэхнікі з пачатку года набыў СВФ “Заазер’е”, які нядаўна ўвайшоў у вялікую інтэграваную структуру ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. Новы інвестар зрабіў значныя капіталаўкладанні. Праз розныя каналы фінансавання было набыта каля 30 адзінак разнастайнай сельскагаспадарчай тэхнікі. І гэта без уліку зернеўборачных камбайнаў New Holland, якія куплены непасрэдна мясакамбінатам і камандзіраваны ў сельгасфіліялы для своечасовага і якаснага правядзення жніва. Подробнее
Правілы дарожнай бяспекі ў першыя дні новага навучальнага года школьнікам нагадалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Подробнее
… На адной з веранд у цэнтры “Зубраня” дзеці гулялі ў настольны тэніс. І не было б у гэтым нічога асаблівага, калі б не мова, на якой яны вялі падлік: англійская. А побач хлопец паказваў іншым на смартфоне фатаграфіі і, зноў жа, тлумачыў па-англійску, што зроблены тыя на дні нараджэння. Гэта разам адпачывалі беларускія і сірыйскія дзеці. Подробнее
Сёлета зноў прайшлі археалагічныя раскопкі курганнага могільніка Наўры. Пра што расказалі курганы і якія таямніцы пакуль хаваюць, гутарым з кіраўніком экспедыцыі — кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, загадчыкам кафедры філасофіі, сацыялогіі і эканомікі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікалаем ПЛАВІНСКІМ. Подробнее
Скончыўся самы напружаны для селяніна час – жніво. Амаль цэлы месяц, пакуль хлебаробы працавалі ў полі, журналісты раённай газеты асвятлялі ўсе аспекты іх нялёгкай працы, пабывалі ў кожнай гаспадарцы. Подробнее