Для забеспячэння насельніцтва, якое пражывае ў сельскіх населеных пунктах, якаснымі і даступнымі бытавымі паслугамі існуе пэўны пералік сацыяльна значных бытавых паслуг: рамонт швейных вырабаў, абутку, мэблі, бытавых машын і прыбораў, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне бытавой радыёэлектроннай апаратуры, паслугі пракату, цырульняў, фотапаслугі, прыём заказаў у пральню, прыём заказаў у хімчыстку, выраб рытуальных тавараў. Подробнее
Здараюцца сітуацыі, калі ўсё, што адбываецца, можна растлумачыць выключна змовай вышэйшых сіл супраць канкрэтнага чалавека. Подробнее
У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2013 г. № 551, з 20 жніўня адкрываецца паляванне на капытных жывёл — лася, аленяў (высакароднага і плямістага), лань. Подробнее
Напачатку жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб дэмаграфічнай сітуацыі і садзейнічанні занятасці насельніцтва. Подробнее
У Навагрудскім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме: «Нацыянальная сістэма адукацыі: праблемы і шляхі іх вырашэння».Інфармацыйныя групы сустрэліся з калектывамі: ААТ «Гарадзечна», ААТ «Вялікая Крыніца», ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў», дзяржаўнае прадпрыемства «Навагрудская МПМК-156», Навагрудскі раён газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення «Слонімгаз», ААТ «БелКрэда». Подробнее
Жніво-2017 паступова набліжаецца да завяршэння. Збожжавы каравай Навагрудчыны важыць ужо больш за 60 тысяч тон. Кожны дзень ганаровая кагорта тысячнікаў папаўняецца новымі імёнамі – працоўных перамог дасягаюць лепшыя камбайнеры і вадзіцелі раёна. Подробнее
Усе электрычныя прыборы выпраменьваюць электрамагнітныя хвалі нізкай частаты. І гэтыя хвалі цяжка назваць карыснымі для здароўя чалавека. У першую чаргу яны небяспечныя для дзяцей да 16 гадоў і цяжарных жанчын. Подробнее
Прафсаюзы Гродзенскай вобласці прымаюць актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі. Пад іх кантролем – умовы працы і адпачынку сельгасработнікаў, арганізацыя харчавання, захаванне тэхнікі бяспекі, падвядзенне вынікаў працоўнага спаборніцтва. На гэтым тыдні старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Р.Ф. Юроўскі пабываў на Навагрудчыне. Подробнее
Імянны прыватызацыйны чэк «Маёмасць» з'яўляецца дзяржаўнай каштоўнай паперай Рэспублікі Беларусь, якая сведчыць аб праве яго ўладальніка на долю прыватызуемай дзяржаўнай уласнасці, указвае памер гэтай долі і магчымасць распарадзіцца ёю. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2016 года № 79, тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» устаноўлены па 30 чэрвеня 2019 года. Подробнее
Пытанне рэканструкцыі малочнатаварных ферм і комплексаў знаходзіцца на пастаянным кантролі ў камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці. У апошнія гады праведзена значная мадэрнізацыя жывёлагадоўчай галіны Гродзенскай вобласці. Так, лік малочнатаварных ферм з даільнымі заламі павялічыўся з 95 да 255 адзінак, гэта значыць, на 160 ферм, на якіх на сённяшні дзень зманціравана і працуе 267 даільных залаў. Акрамя таго, у галіне маецца 6 робатызаваных малочнатаварных ферм, на якіх пры даенні кароў выкарыстоўваецца 44 робаты. Подробнее
Залаты ланцужок з крыжыкам, які насіў Сяргей Г., быў даволі дарагім: важыў 13,24 грама і каштаваў 2260 рублёў, (а ў сукупнасці з крыжыкам і ўвогуле каля 3000 рублёў). Подробнее
Некалі на адным святочным мерапрыемстве мне давялося пачуць такую фразу: «Каб жыць у шчасці, трэба красці, красці, красці…». Не ведаю, што мела на ўвазе жанчына, якая гэта сказала, але з вопыту сваёй работы магу запэўніць, што ніводнаму злодзею ўкрадзеныя рэчы не пайшлі на карысць. Подробнее
Асноўныя напрамкі развіцця айчыннай адукацыі вызначаны 24 жніўня на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета з удзелам Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі Подробнее
Напярэдадні новага навучальнага года ў Беларусі пачалася традыцыйная акцыя МНС «У цэнтры ўвагі – дзеці!», якая накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і дзіцячай гібелі на пажарах. Подробнее
пад такой назвай у нядзелю прайшло свята ў аграгарадку Ладзенікі, на якое прыйшло шмат мясцовых жыхароў. Подробнее
У ранішняй прахалодзе, пажоўклым лісці і ў заклапочанасці бацькоў, якім трэба падрыхтаваць дзяцей да школы, ужо адчуваецца надыход восені. Зусім нямнога часу застаецца да новага навучальнага года. Подробнее
Музычная майстэрня «Канікулы з Богам» і дабрачынная акцыя па аказанні дапамогі дзецям у падрыхтоўцы да новага навучальнага года – мінулы тыдзень для парафіі Святога Міхала Арханёла г. Навагрудка быў асабліва насычаны духоўнымі мерапрыемствамі і добрымі справамі. Подробнее
Дзеці – самыя неабароненыя ўдзельнікі дарожнага руху. Кожны раз, знаходзячыся на дарозе, яны больш, чым дарослыя, схільныя стаць удзельнікамі ДТЗ, бо не ўмеюць прадбачыць небяспеку. Галоўная задача дарослых – навучыць дзяцей не сутыкнуцца з непрыемнай сітуацыяй на дарозе. Подробнее
Не паспела завяршыцца ўборка зерневых і зернебабовых, як хлебаробы прыступілі да сяўбы азімых. На мінулым тыдні гаспадаркі раёна завяршылі сяўбу азімага рапсу – культуры надзвычай каштоўнай і рэнтабельнай, пад якую сёлета адведзена 2250 гектараў. Подробнее
Жніво – галоўны экзамен для хлебаробаў – напрыканцы. Шмат сілы і старання было затрачана аграрыямі раёна, каб на палях зазалаціўся спелы і важкі колас. А калі прыйшоў час жніва, то, нягледзячы на напружаны рытм, усе гаспадаркі спрацавалі зладжана і без страт завяршылі ўборачную. Подробнее
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе ўстаноўлены шматлікія факты парушэнняў устаноўленага парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва, адміністрацыйную адказнасць за якія ў роўнай ступені нясуць і старшыня, і ўсе члены прыёмных камісій. Подробнее
Галоўнае на сённяшні дзень для хлебароба не толькі сабраць вырашчаны ўраджай, але і захаваць яго. Узнікненне пажараў на збожжаўборачнай тэхніцы, знішчэнне збожжавых агнём на корані, загаранне зернесушыльных комплексаў з’яўляецца вялікім бедствам, якое прыносіць сельскагаспадарчым прадпрыемствам значныя матэрыяльныя страты. Подробнее
Напярэдадні Мядовага Спаса, які адзначаецца 14 жніўня, у аграгарадку Уселюб прайшло свята, прысвечанае самаму смачнаму і натуральнаму прадукту – мёду. Тут можна было паспытаць духмянага мёду, купіць яго, а таксама прыняць удзел у «мядовых» спаборніцтвах. Подробнее
Лета – любімая пара года ў дзяцей, час адпачынку і канікул. Задача дарослых – стварыць усе ўмовы для таго, каб гэтыя дні ператварыліся для хлопчыкаў і дзяўчынак у пару новых адкрыццяў, цікавых знаёмстваў і яркіх уражанняў. Подробнее