Язык: Беларуская

  • Час будаваць Анна Каспер, Дзянніца 75/2017 от 23 сентября 2017 27 сентября 2017 16:51 ОбществоЭкономика Беларуская

    У мінулы чацвер была праведзена закладка капсулы з пасланнем нашчадкам у памяць аб пачатку будаўніцтва комплексу па вырошчванні шампіньёнаў, які з’явіцца на тэрыторыі былога аэрадрома. Для ўзвядзення аб’екта выдзелены зямельны ўчастак плошчай каля пяці гектараў. Подробнее

  • Об идентификации домашних животных в Молодечненском районе Людміла ЦАР, Маладзечанская газета 70/2017 от 20 сентября 2017 27 сентября 2017 16:50 Экономика Беларуская

    Біра і мікрачып — таксама дакумент. Подробнее

  • «Библионочь-2017» в Молодечно прошла в стиле средневековья Ірына РАБУШКА., Маладзечанская газета 71/2017 от 23 сентября 2017 27 сентября 2017 16:32 КалейдоскопКультура Беларуская

    Прымераць на сябе вобраз Францыска Скарыны і пабываць на рыцарскім турніры змаглі ўдзельнікі «Бібліяночы-2017». Подробнее

  • Гандлёвы дэсант у Шчучыне Татьяна Ступакевич, Дзянніца 74/2017 от 20 сентября 2017 27 сентября 2017 16:31 ОбществоЭкономика Беларуская

    На мінулым тыдні на базе нашага раёна праходзіў 31-ы абласны конкурс гандлёвых работнікаў спажыўкааперацыі “Лепшы па прафесіі”

    На сцэну раённага цэнтра культуры и народнай творчасці падняліся 38 канкурсантаў – прадстаўнікоў 19-ці філіялаў Гродзенскага аблспажыў­таварыства.Адкрыў конкурс старшыня праўлення обласнога спажывецкага таварыства Г.Я. Несцер. Цёпла прывітаў прысутных і намеснік старшыні Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта А.В. Садоўскі. Подробнее

  • «Дажынкі-2017» Першыя – лепшыя. І другія дарагія Аляксандр ЛАЗОЎСКІ., Маладзечанская газета 72/2017 от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 16:24 Экономика Беларуская

    Як прайшлі «Дажынкі» ў Маладзечанскім раёне. Подробнее

  • Свята бульбы ў Дзераўной Алена ЛЫНЬКО, Слонімскі веснік 13_27_09 от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 14:25 КалейдоскопКультураОбществоСад и огород Беларуская

    23 верасня ў аграгарадку Дзераўная прайшло традыцыйнае свята – свята бульбы. Штогод напрыканцы верасня пасля збору ўраджаю сяляне віншуюць адзін аднаго з добрай бульбай. Подробнее

  • Чалавек у кантэксце эпохі Ігнась АДАМСКІ, Нясвіжскія навіны 27.09.2017 от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 11:40 Общество Беларуская

    Гэтыя радкі з’явіліся на свет таму, што ў мінулым годзе              ў мае рукі трапіла ладная кніга ў цвёрдай вокладцы.  Подробнее

  • У мастаўчанкі дыплом першай ступені Яўгенія Цеслюкевіч, Зара над Нёманам №76 от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 11:25 Культура Беларуская

    Дыплом першай ступені і падарунак атрымала за перамогу ў абласным конкурсе “На лепшую самаробную кнігу” у намінацыі “На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускіх асветнікаў і мысліцеляў) мастак-афарміцель ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка Галіна Іосіфаўна Васілеўская. Па запрашэнню Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі яна яшчэ ўдзельнічала ў праграме “Прынёманскага краю галасы”, дзе чытала свае вершы. Подробнее

  • Матулін ручнік Н. Устинова, Веснік Чэрыкаўшчыны 73 (11191) от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 10:03 Культура Беларуская

    – пад такой назвай дзейнічае выстава ў Чэрыкаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Ручнікі вышывалі яшчэ нашы даўнія продкі. Ручнік не толькі ўпрыгожвае паўсядзённы побыт, але і з’яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях кожнага чалавека з яго родам і продкамі. Ён — сімвал чысціні і роднай хаты.      Здаўна самае галоўнае прызначэнне ручніка было абярэгавым. Ён быў найважнейшым кампанентам інтэр’еру хаты і ім ўпрыгожвалі куты, вокны, дзверы. Нярэдка ён служыў святочным ці абрадавым поясам, пры гэтым выкарыстоўваліся майстэрскі і багата арнаментаваныя традыцыйнымі абярэгавымі знакамі ручнікі, што адпавядала іх галоўнаму прызначэнню.  Подробнее

  • На прыём да старшыні Вольга Белаш, Хойникские новости 23 сентября 2017 3 стр от 23 сентября 2017 27 сентября 2017 09:53 КалейдоскопОбщество Беларуская

    На гэтым тыдні старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар сумесна з дэпутатамі і службамі жыццезабеспячэння правяла асабісты прыём грамадзян. Кола ўзнятых праблем значнае.Так, былі звароты наконт працаўладкавання і непрацягнення кантракту. Удзел у вырашэнні гэтых пытанняў прыняў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С.М. Кушнер. Аднаму са звярнуўшыхся пасадзейнічана з працаўладкаваннем у дзяржаўным прафесійным ліцэі, і зарэкамендаваць сябе на новай рабоце патрэбна толькі са станоўчага боку. Другі зварот узяты на кантроль. Таксама звярнуўшымся растлумачана наконт атрымання субсідый для адкрыцця прыватнай справы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Сумы выдзяляюць на гэта неблагія, таму ёсць сэнс абдумаць прапанову.Жыхары н.п. Глінішча скардзіліся на парывы водаправода. Камунальная служба праінфармавана аб неабходнасці аператыўнага вырашэння пытання і якасным правядзенні работ.Адразу з трыма пытаннямі звярнулася ўпаўнаважаная горада, і дбала яна не аб уласных пажаданнях, а аб праблемах, з якімі сутыкаюцца жыхары яе ўчастка. У прыватнасці, неабходны рамонт дарожнага пакрыцця ад чыгуначнага вакзала да вул. Чапаева і абкоска тэрыторыі побач з дарожкай, рамонт даху і ганка дома № 20 па вул. Мікалаева. На выкананне гэтых зваротаў камунальнай службе дадзены вызначаны тэрмін. Подробнее

  • Спакой толькі сніцца Віктар Назаранка, Хойникские новости 23 сентября 2017 2 стр от 23 сентября 2017 27 сентября 2017 09:52 КалейдоскопОбществоЭкономика Беларуская

    Восень – самы гарачы і напружаны час для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Здавалася б, толькі-толькі можна перавесці дух, уздыхнуць з палёгкай пасля завяршэння жніва, але восеньскае поле ўжо прыспешвае: не спі, хлебароб, час сеяць азімы рапс і азімыя збожжавыя! А там і кукуруза паспела: спачатку на сілас і зялёны корм, потым – на зерне, у самым разгары вывазка саломы і лусканне іржышча. Нават ад аднаго толькі пераліку сельгасработ у чалавека недасведчанага можа пайсці кругам галава…Але ў нашых сельгаспрадпрыемствах працуюць людзі спрактыкаваныя і вопытныя. І таму гаспадаркі раёна паспяхова спраўляюцца з усім комплексам восеньскіх сельскагаспадарчых работ. Аб іх ходзе расказвае першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жанна Яўгеньеўна Бажок.– Так, восень і сапраўды вельмі важны і адказны перыяд года – менавіта ў гэтыя вераснёўскія і кастрычніцкія дні закладваецца трывалая кармавая база для будучай зімоўкі грамадскага пагалоўя, а таксама падмурак ураджаю будучага года – маю на ўвазе сяўбу азімага рапсу і азімых збожжавых. Усё гэта патрабуе ад кожнага працаўніка сельскай гаспадаркі – ад кіраўнікоў і спецыялістаў да механізатараў і рамонтнікаў максімальнай канцэнтрацыі сіл, аддачы і эфектыўнасці намаганняў.Яшчэ ў час жніва сельгаспрадпрыемствы раёна пачалі ўборку саломы, праводзячы яе на вызваленых ад збожжавых культур палях. Потым надыйшла чарга лушчэння іржышча – эфектыўнага і вельмі карыснага агратэхнічнага прыёму, які дазваляе не толькі ачысціць землі ад пустазелля, але і спрыяе далейшай падрыхтоўцы глебы пад азімую сяўбу. Тут наперадзе ўсіх механізатары сельгаспрадпрыемства «Судкова», у якім лушчэнне іржышча выканана ўжо на 67% плошчаў.Не дзіўна, што менавіта ў гэтай гаспадарцы (яна, дарэчы, мае і самую вялікую плошчу пад сяўбу азімых збожжавых культур – 3760 га) больш за астатніх пасеяна (у працэнтах – 43, у гектарах – 1550) і падрыхтавана глебы. Слоў пахвалы за актыўнасць і разваротлівасць заслугоўваюць таксама працаўнікі эксбазы «Стралічава». Паскорыць тэмпы работ на азімай сяўбе неабходна ў сельгаспрадпрыемствах «Аравічы» і «Веляцін», ААТ «Хойніцкі Аграсервіс». У кожнай з названых гаспадарак свае праблемы: у адных – неналежная падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі, з-за чаго яна часта ламаецца і выходзіць са строю (КСУП «Веляцін»), у іншых зладжанаму рытму работ перашкаджае дрэнная якасць падрыхтоўкі глебы. Важна, каб гэтыя недахопы не засталіся простым успамінам, а каб з іх былі зроблены належныя вывады на будучае.Усяго ж па раёну, па стану на 22 верасня, пасеяна 4622 гектара з 17560 га па плану (26%). Адзначу, што сяўба вядзецца ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі тэхналогій: насенне кладзецца ў запраўленую мінеральнымі тукамі і арганічнымі ўгнаеннямі глебу, сеем пратручаным насеннем эліты і суперэліты (сельгаспрадпрыемствы імя Мележа і «Судкова»), а таксама першай і другой рэпрадукцый.Яшчэ адзін важны напрамак восеньскіх палявых работ – уборка кукурузы і нарыхтоўка кармоў. Гэты год парадаваў нас добрым ураджаем самай каштоўнай кармавой культуры нашых палёў. Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы на сілас па раёну пакуль што складае 229 цэнтнераў з гектара. Параўнайце гэтую лічбу з леташняй – 143 ц/га – і вы адчуеце вялікую розніцу. Гэта – не толькі вынік спрыяльных умоў надвор’я, але і таго, што вясной і летам намі ўсё была зроблена правільна: якасная сяўба, аптымальныя яе тэрміны, належны догляд за пасевамі. Таму сёння мы маем рэальны шанц закласці выдатную кармавую базу для будучай зімоўкі жывёлы. Як таго і патрабуе тэхналогія, нават ноччу не сціхаюць магутныя трактары і пагрузчыкі на сіласных траншэях, безупынна вядучы трамбоўку зялёнай масы. Таму кожны дзень тут і там закрываюцца ёмістасці з багатым на пратэіны кукурузным сіласам.Па стану на 22 верасня ўбрана 34% плошчаў кукурузы на сілас, усяго нарыхтавана 66687 тон кукурузнага сіласу (план – 123924 т). Адзначу, што і тут наперадзе механізатары «Стралічава» і «Судкова», як на ўборцы кукурузы, так і па тэмпах нарыхтоўкі кукурузнага сіласу. Па-ранейшаму працягваюцца работы па нарыхтоўцы травянога сенажу і сена.Словы ўдзячнасці хацелася б сказаць работнікам раённага выканаўчага камітэта, а таксама арганізацый і служб (у тым ліку – і рэдакцыі «Хойніцкіх навін») за дапамогу ў нарыхтоўцы кармоў, у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама      № 187-Р ад 29 жніўня 2017 года. Свой несумненны плён яно прынесла, дапамога гараджан стала эфектыўнай.Прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне і насенне, рыхтуемся да пачатку работ па ўздыму зябліва. Адным словам, напружанне на восеньскіх палях не спадае, і пакой нам сёння толькі сніцца. Подробнее

  • 25 гадоў таму быў адроджаны Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр Маргарыта Ушкевіч, Звязда 186 (28550) от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 09:38 Культура Беларуская

    Урачыстую літургію ў гонар гэтай даты ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. А напярэдадні тут сустрэлі цудадзейную святыню — спіс іконы Жыровіцкай Божай Маці, які прыбыў з Жыровіцкага манастыра. Подробнее

  • Кнігу Юдзіф у мініяцюры выдалі ў Азербайджане Ксенія ВЯДЗМЕДЗЬ, Звязда 185 (28549) от 26 сентября 2017 27 сентября 2017 09:35 Культура Беларуская

    Кнігу Юдзіф у мініяцюры выдала Зарыфа Салахава, вядомы грамадскі дзеяч і заслужаны дзеяч культуры Азербайджана, стваральнік і заснавальнік Музея мініяцюрнай кнігі ў горадзе Баку. Выданне прадставілі ў мінскай кнігарні «Светач». Подробнее

  • Трымае рытм у прафесіі і жыцці Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 23 сентября 2017 1 стр от 23 сентября 2017 27 сентября 2017 09:34 КалейдоскопКультураЭкономика Беларуская

    Адным з тых, хто прысвяціў машынабудаванню большую частку свайго жыцця, варта назваць хайнічаніна Уладзіміра Рыгоравіча Баласа. На завод гідраапаратуры ён прыйшоў адразу пасля заканчэння Мінскага вучылішча бытавікоў, дзе атрымаў спецыяльнасць «электраманцёр». Гэтаму папярэднічала служба ў арміі, а яшчэ раней юнак захапляўся музыкай і ўдзельнічаў у якасці барабаншчыка ў вакальна-інструментальным ансамблі, як самі сябе называлі музыкі, «Дварышчанскія браты свабоды». Не адно мерапрыемства ў Хойніках прайшло пад акампанемент ВІА «ДБС». Гэтыя моманты юнацтва Уладзімір Рыгоравіч успамінае з добрай усмешкай. Кажа, што і сёння можа задаць рытм – рукі, маўляў, памятаюць. Дарэчы, уменне трымаць рытм дапамагае ў прафесіі і нават жыцці.  Першы год работы, 1981-ы, Уладзімір правёў на будаўніцтве – якраз у той час узводзілі другую чаргу вытворчых магутнасцяў на базе пляцоўкі «Хвойная Паляна». Для асваення новай прафесіі – станочніка – ездзіў на курсы ў Маскву, а пасля рэалізаваўся ў новай спецыяльнасці на малой радзіме. Дзесяць гадоў Уладзімір Рыгоравіч адпрацаваў каля заводскага станка ў якасці аператара металарэжучых станкоў-аўтаматаў. За гэты час змяніўся і сямейны стан мужчыны.Праз год пасля прафесійнага замацавання на заводзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай – Ганнай Іванаўнай. З ёй у хуткасці ажаніліся, а летась адзначылі каралавае вяселле – 35 год сумеснага жыцця. У пары за гэты час нарадзіліся і выраслі двое дзяцей – сын Аляксандр і дачка Алена. Працоўны досвед Уладзіміра Рыгоравіча ўсё ж крыху больш за сямейны стаж.Не ў яго правілах зменьваць курс. Як сам прызнаецца, хаця і былі на заводзе не самыя ўдалыя часы, але ж не шукаў іншай працоўнай долі. Так і ў шлюбе. Гэта, дадае мой субяседнік, у яго захавалася бацькоўская рыса: тата, Рыгор Іванавіч, таксама ўсё жыццё прысвяціў адной жанчыне і прафесіі.Зарэкамендаваўшаму сябе правераным спецыялістам, пасля 10 гадоў работы кіраўніцтва завода прапанавала У.Р. Баласу кар’ернае павышэнне. Пасля шасцімесячных курсаў на Цюменскім машынабудаўнічым заводзе прыняў абавязкі майстра вытворчага цэха. На кантролі ва Уладзіміра Рыгоравіча больш за 20 работнікаў, іх вытворчыя паказчыкі і дысцыпліна. І так на працягу 25 гадоў. Неаднаразова за прафесійныя поспехі прозвішча Балас красавалася на заводскай Дошцы гонару. Сёлета заслугі мужчыны ацэнены на ўзроўні раёна і блізкі час, калі фотаздымак майстра вытворчага цэха займе годнае месца сярод перадавікоў Хойнікшчыны. Подробнее

  • Майстар-клас ад віртуоза ў Пастаўскай дзіцячай школе мастацтваў імя А. Тызенгаўза Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 77/2017 от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 09:22 Культура Беларуская

    Напярэдадні Міжнароднага дня музыкі, які адзначаецца першага кастрычніка, майстар-клас у Пастаўскай дзіцячай школе мастацтваў імя А. Тызенгаўза правёў лаўрэат міжнародных, усерасійскіх і рэспубліканскіх конкурсаў, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, знакаміты баяніст, саліст Гомельскай абласной філармоніі Трафім Анціпаў. Подробнее

  • У Паставах прайшоў круглы стол па пытаннях папярэджання суіцыдаў Фаіна Касаткіна, Пастаўскі край 77/2017 от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 09:19 ЗдоровьеОбщество Беларуская

    З 4 па 10 верасня ў Віцебскай вобласці прайшла акцыя пад дэвізам “Любі і цані жыццё”, прымеркаваная да Сусветнага дня папярэ­джання самагубстваў. У яе рамках у нашым раёне праведзены шэраг мерапрыемстваў. Адно з іх — круглы стол. У абмеркаванні праблемы прынялі ўдзел святары праваслаўнай і каталіцкай канфесій, урач-псіхіятр і псіхолаг Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, псіхолагі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама, грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі.  Подробнее

  • Ад людзей нягодных і шкоднікаў прыродных В.СЕВЕРЫНА., Патрыёт №77 от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 09:13 Природа и экология Беларуская

    Каля 100 чалавек ва Ушацкім лясгасе штодзённа займаюцца адным з прыярытэтных накірункаў працы – дбаюць пра ахову і абарону лесу. Гэта і абходы, усталяванне шлагбаумаў, рамонт супрацьпажарных палос, таксама назіранне і ферамонны (супрацьпаразітарны) маніторынг, недапушчэнне пашкоджанняў лясной расліннасці, палаў і стыхійных сметнікаў. Подробнее

  • “Юнацтва майго бесклапотная вуліца” у Паставах Людміла Зелянкевіч, Пастаўскі край 77/2017 от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 08:53 КультураОбщество Беларуская

    Гэта радкі з верша мясцовай паэткі Наталіі Карнілавай, які прысвечаны роднай для яе Юбілейнай. Думаю, пад імі могуць падпісацца і дзясяткі іншых людзей, якія ў нядзелю, 24 верасня, сабраліся на пляцоўцы каля сярэдняй школы №1 з нагоды свята вуліцы.      Подробнее

  • Кватарам – 400 год: свята вёскі адзначылі ў аграгарадку Святлана Ганчарова, Бераставіцкая газета №74 от 20 сентября 2017 27 сентября 2017 08:36 Культура Беларуская

    Чым сёння жывуць вяскоўцы? Безумоўна ж, працоўнымі буднямі на палях і фермах, уборкай ураджаю і доглядам за прысядзібнымі ўчасткамі, клопатамі па асабістай падсобнай гаспадарцы.  Але не забываюць яны і пра святы. Умеюць і плённа працаваць, і змястоўна адпачываць. Наглядны прыклад гэтаму – свята ў аграгарадку Кватары Бераставіцкага раёна з нагоды 400-годдзя першага ўпамінання мястэчка ў архіўных дакументах.  Подробнее

  • Зямлю неабходна рэгістраваць Наталля Навіцкая, Родныя вытокі 78(8851) от 27 сентября 2017 27 сентября 2017 08:29 Общество Беларуская

    Зямельныя ўчасткі і пабудовы, якія знаходзяцца на іх, у абавязковым парадку павінны быць зарэгістраваны. Толькі ў гэтым выпадку землекарыстальнік будзе мець права распараджацца імі па сваім жаданні. Пра тое, да чаго можа прывесці ігнараванне гэтым патрабаваннем, мы пагутарылі з начальнікам землеўпарадкавальнай службы раёна Дзіанай Шульгат. Подробнее

  • Добрыя пажаданні лесаводам Наталля Вілента., Голас Любаншчыны 71/2017 от 20 сентября 2017 27 сентября 2017 08:10 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Колькі вершаў і песень складзена пра лес, які з’яўляецца, бадай, самым цудоўным стварэннем прыроды, прыгожым у любы час года. Ён аздабляе зямлю, дорыць чалавеку здароўе, душэўныя сілы. Пройдуць гады, многае зменіцца навакол, але лясы па-ранейшаму будуць радаваць сваім хараством.

      Подробнее

  • Дыягнаставана цеплавая недастатковасць Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №74 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 16:47 ОбществоЭкономика Беларуская

    Сіноптыкі прагназуюць раннюю і халодную зіму. У бліжэйшы час магчыма пахаладанне. Які адказ на гэты выклік надвор’я дасць камунальная гаспадарка?  На вераснёўскім пасяджэнні райвыканкама адно з пытанняў парадку дня  датычылася гатоўнасці народнагаспадарчага комплексу Ляхавіччыны да работы ў асенне-зімовы перыяд.

    Кіраўнік раёна Вячаслаў Сельмановіч запатрабаваў ад кожнага з выступаючых глыбокага аналізу праблем. Асаблівая ўвага – на кадравы складнік нявырашаных пытанняў.
    Да пачатку верасня ўсе спажыўцы цяпла павінны быць з пашпартамі гатоўнасці.  Аднак, па стане на 20 верасня, такія дакументы мелі  толькі  62 працэнты цеплакрыніц і 87 працэнтаў спажыўцоў.  Не захоўваюць графік рэгістрацыі пашпартоў ЗТАА «БелДан», ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», райпо, ільнонасенстанцыя, ЖБСК № 4 і № 6.
    Прычым, напрыклад, у «БелДане» зроблена амаль усё па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона, а вось належныя дакументы так і не аформлены. Аналагічная сітуацыя ў райаграсэрвісе.
    Кацельная гаспадарка, цепласеткі, практычна ўвесь жыллёвы фонд – зона адказнасці КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Гэта арганізацыя – асноўны пастаўшчык цяпла ў жылыя дамы, на аб’екты сацкультбыту, прадпрыемствы, у адміністрацыйныя будынкі. Адзін з найбольш значных аб’ектаў сёлета – кацельня па вуліцы Вакзальнай у райцэнтры, якая  ў  гэтым ацяпляльным сезоне павінна перайсці на мясцовыя віды паліва.
    Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Юшкевіч падкрэсліў, што кацельню павінны былі ўвесці ў эксплуатацыю 20 верасня па дагаворы падраду. Як аказалася, нават дазвол на будаўніцтва ў органах дзяржбуднагляду дагэтуль жылкамунгасам не атрыманы…
    З тэрмінам не паспелі. А калі надвор’е прынясе чарговы сюрпрыз і істотна пахаладае  да гэтай даты? Несалодка прый-дзецца тады жыхарам дамоў і працаўнікам арганізацый, якія знаходзяцца ў так званай прамысловай зоне райцэнтра.
    – Незразумелая пазіцыя  кіраўніцтва Ляхавіцкай ЖКГ – заказчыка гэтага аб’екта. Любое  зацягванне будаўніцтва прадугледжвае павелічэнне кошту праекта. Чаму несвоечасова пачала работы гомельская фірма, якая выйграла тэндар?  Чаму, калі было цёпла, не ішла рэканструкцыя кацельні? – старшыня райвыканкама адрасаваў дырэктару камунгаса Аляксандру Мядзвецкаму канкрэтныя пытанні. Даручэнне: да 1 кастрычніка ўвесці аб’ект у строй. Той запэўніў, што да гэтай даты работы на кацельні будуць завершаны.
    Не менш востра стаіць праблема замены цепласетак у раёне райбальніцы (да данага пытання «ЛВ» звяртаўся неаднаразова). Бюджэтныя сродкі на гэта былі выдзелены летась, тады ж пачаліся работы. Да пачатку ацяпляльнага сезона яны павінны быць поўнасцю завершаны, запатрабаваў кіраўнік раёна.
    Райвыканкам прыняў рашэнне хадайнічаць перад абласным упраўленнем ЖКГ аб прыцягненні дырэктара Ляхавіцкай ЖКГ Аляксандра Мядзвецкага да дысцыплінарнай адказнасці за непадрыхтоўку ўводу кацельні па вул. Вакзальнай і цепласетак у раёне райбальніцы ў вызначаныя тэрміны.
    Што датычыць нарыхтоўкі паліва, то камунгас нарэшце пагасіў запазычанасць перад лясгасам за пастаўленыя дровы.  Не было б  шчасця, ды няшчасце дапамагло:  караед, які пашкодзіў у тым ліку і лясы Ляхавіцкага раёна, паўплываў на ўсыханне  дрэў, а сухая драўніна – лепшы  паліўны рэсурс. Дырэктар ЖКГ пацвердзіў: сёлета праблем з мясцовымі відамі паліва не будзе.
    У сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна падрыхтоўчыя мерапрыемствы да ацяпляльнага сезона не завершаны. На балансе арганізацый АПК – 4 стацыянарныя і 12 перасоўных аўтаномных крыніц электрасілкавання. Апошнія адсутнічаюць у ДП «Нача» і КСУП «Тальмінавічы».  Часткова забяспечана  месячная патрэба ў кацельна-пячным паліве.  Не завершана падрыхтоўка водазаборных свідравін, адсутнічае неабходны  абменны фонд  пагружных помпаў. Спецыялісты  гаспадарак па-ранейшаму крытыкуюцца за недастатковае прыняцце мер па захаванні пажарнай бяспекі на аб’ектах, выкананне супрацьпажарных мерапрыемстваў.
    Вячаслаў Сельмановіч даручыў кіраўніцтву райсельгасхарчу прааналізаваць ход падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона ў аграпрадпрыемствах і даць належную ацэнку рабоце адказных спецыялістаў. Да 10 кастрычніка ўказаныя праблемы павінны быць вырашаны.
    Свая зона адказнасці ў падрыхтоўцы да ацяпляльнага  сезона  і ў раёна электрасетак. На аб’ектах энергазабеспячэння часткова – дзе больш неабходна – праведзены  капітальны рамонт трансфарматарных падстанцый, паветраных і кабельных  ліній электраперадач, заменены сілавыя трансфарматары  і апоры.
    Пэўную работу правялі і ў раёне газазабеспячэння. У прыватнасці, выканана комплекснае прыборнае абследаванне газаправодаў рознага ціску, заменена 823 адзінкі састарэлага газавага абсталявання і 5 газаразмеркавальных пунктаў, якія эксплуатаваліся больш за 20 гадоў; поўнае тэхнічнае абслугоўванне газавых прыбораў праведзена ў 1457 кватэрах гараджан і вяскоўцаў.
    Як праінфармавалі кіраўнікі ДРБУ-200 і ДЭУ-24, дарожныя службы забяспечаны неабходнай тэхнікай і пясчана-солевай сумессю. На дарогах, дзе найбольш часта бываюць заносы, плануецца ўстаноўка снегазатрымліваючых шчытоў.
    Што датычыцца сацыяльнай сферы, то, як запэўнілі прадстаўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райбальніцы, іх аб’екты падрыхтаваны поўнасцю.
    На пасяджэнні райвыканкама таксама разглядаўся ход выканання плана па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва Ляхавіцкага раёна на 2016-2020 гады.
    Па пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні.
  • Сэрца дзіцяці сілкуецца любоўю Маргарыта КУХТА, Ляхавіцкі веснік №74 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 16:40 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Цікавая думка: дзеці – самыя таленавітыя людзі Зямлі. І  гэта  нягледзячы на тое, што яны могуць не валодаць, напрыклад, музычнай граматай або навыкамі акцёрскага майстэрства. Але, пагадзіцеся, здольны здзівіць сваімі задумкамі і знаходкамі, якія часам парушаюць усе законы  мастацтва, і выдаць шэдэўр нават калі бяруць у рукі музычны інструмент ці пэндзаль упершыню. Калі да творчасці дакранаюцца дзеці, атрымліваецца неверагоднае, галоўнае – дапамагчы раскрыць талент, паказаць, на што яны здольны. З гэтым перакананнем і працуюць з маленькімі гарэзамі настаўнікі Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Подробнее

  • Яркiя фарбы “Пагародзенскага кiрмашу” Ольга Воробьева, Воранаўская газета 2017-09-27 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 15:02 КультураОбщество Беларуская

    Ужо пяты год запар ладзіцца для вяскоўцаў “Пагародзенскі кірмаш”, які стаў брэндам аграгарадка. У нядзелю тэрыторыя мясцовага цэнтра культуры і вольнага часу ператварылася ў вялікую канцэртна-забаўляльную пляцоўку, дзе працаваў гандаль, гучала музыка, весяліліся дзеці.  Подробнее

  • З’яднаныя любоўю да родных каранёў Галина Шлемпо, Воранаўская газета 2017-09-27 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 15:00 КультураОбщество Беларуская

    На працягу не аднаго стагоддзя беларускiя i лiтоўскiя землi ўваходзiлi ў склад Вялiкага Княства Лiтоўскага, а яго жыхары — i беларусы, i лiтоўцы — называлiся лiцвiнамi. Iмёны князёў ВКЛ — Мiндоўга, Вiтаўта, Гедымiна — аднолькава дарагiя абодвум народам. Беларусы i лiтоўцы разам абаранялi радзiму, разам працавалi на нiве культуры i асветы. Этнічным астраўком літоўцаў на Воранаўшчыне сёння з’яўляецца вёска Пеляса. І кожны год у верасні мясцовыя жыхары адзначаюць свята літоўскай культуры ў гонар святога Лінаса.  Подробнее