Паштальён аддзялення паштовай сувязі №9 Слуцкага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Аляксей Гарбацэвіч (на здымку) заняў iii месца на ХХi абласным конкурсе прафесійнага майстэрства аператараў сувязі і паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, які адбыўся ў пачатку чэрвеня. Подробнее
У панядзелак на Ігуменшчыне пачаўся штогадовы абласны конкурс-пленэр «Фарбы роднай зямлі». Подробнее
У эксперыментальнай базе «Натальеўск» аднымі з першых на Чэрвеньшчыне пачалі касавіцу ўкосу. Травы займаюць тут 1700 гектараў. У сельгаспрадпрыемстве разлічваюць нарыхтаваць для патрэб жывёлагадоўлі на зімовы стойлавы перыяд 21 тысячу тон сенажу і 600 тон сена, што адпавядае паўтарагадоваму запасу кармоў. Подробнее
Гэта радкі з папулярнай у савецкія часы песні. Быў і мастацкі фільм з такой назвай пра рамантычнага юнака, які займаўся развядзеннем гэтых птушак. Паглядзеўшы гэтае добрае кіно, шмат падлеткаў захапіліся падобнай справай. Нямала іх было і ў Чэрвені. З цягам часу гэты занятак адышоў ў нябыт, але некаторыя і па сённяшні дзень знаходзяць у гэтым задавальненне. Подробнее
Заняткі спортам станоўча ўплываюць на фізічны і эмацыянальны стан чалавека. Веласіпедны спорт не выключэнне. Рэгулярныя велапрагулкі – залог выдатнага самаадчування і прывабнага знешняга выгляду. Менавіта па гэтай прычыне ва ўсіх сучасных спартыўных залах устаноўлены бегавыя дарожкі і велатрэнажоры. Подробнее
Харавыя спевы – адзін з асноўных відаў калектыўнай выканальніцкай дзейнасці. Гэты від мастацтва заўсёды меў асаблівую каштоўнасць – у працэсе сумеснай творчасці дзеці маюць магчымасць самавыражацца, іх аб’ядноўвае любоў да музыкі і жаданне перадаваць гэтую любоў іншым. Подробнее
18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Каб увекавечыць памяць і падарыць людзям культурна-гістарычную спадчыну, музеі не толькі збіраюць і захоўваюць помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, але і вядуць вялікую навукова-асветніцкую і адукацыйна-выхаваўчую работу. Па традыцыі да свята музеі Навагрудка падрыхтавалі для сваіх наведвальнікаў цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. Подробнее
У параўнанні з кіданнем кап’я, стральбой з лука і бегам, якія ўзніклі тысячагоддзі таму, біятлон – не проста малады від спорту, яго смела можна лічыць «нованароджаным». Подробнее
З наступленнем цёплага надвор’я і дзеці, і дарослыя накіроўваюцца на прагулкі ў паркі і лясы. Пры гэтым часта мы не задумваемся, што сярод прыгажосці прыроды ўтойваецца сапраўдная небяспека – кляшчы. Пастараемся разабрацца, як засцерагчы сябе ад кляшчоў і звесці да мінімуму рызыку быць укушаным, а пры ўкусе – інфіцыраваным. Подробнее
Праблема збору і перапрацоўкі адходаў для нашага горада, як і ў цэлым для краіны, з’яўляецца актуальнай. І хаця з увядзеннем у эксплуатацыю станцыі сартавання цвёрдых камунальных адходаў аб’ёмы збору другасных матэрыяльных рэсурсаў павялічыліся, па-ранейшаму факты нядбайнага абыходжання з адходамі існуюць. Подробнее
Ці часта вас абсыпаюць кампліментамі? Ці часта вы вымаўляеце іх самі, звяртаючыся да сваіх каханых, сяброў, дзяцей, калег ці проста знаёмых? Адказы на гэтыя пытанні могуць быць рознымі ў залежнасці ад узросту і жыццёвай пазіцыі чалавека, яго характару і тэмпераменту. А вось на пытанне: «Як часта вам хацелася б чуць кампліменты ў свой адрас?» практычна ўсе адкажуць аднолькава: «Вядома, як мага часцей». Бо кампліментаў, як і грошай, не можа быць занадта шмат. Подробнее
У красавіку Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка звярнуўся да беларускага народа і Нацыянальнага сходу з традыцыйным Пасланнем, у якім вызначыў прыярытэты бягучага моманту і акрэсліў задачы, якія патрабуюць вырашэння ў бліжэйшы час.Пасланне важнае тым, што закранае праблемы, якія датычацца кожнага з нас. Невыпадкова гэта тэма была выбрана асноўнай для абмеркавання на чарговым дні інфармавання. Подробнее
18 мая ў Навагрудку прыём грамадзян і «прамую лінію» з жыхарамі раёна правёў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў І.Г. Жук. Подробнее
У Беларусі развіццю фізкультуры і спорту надаецца вялікая ўвага. Бо ад гэтага напрамую залежыць здароўе нацыі, эканоміка дзяржавы і яе міжнародны прэстыж. Подробнее
Паважаныя грамадзяне, міліцыя просіць вас пры выяўленні падазроных прадметаў (пакетаў, сумак, скрынак, цацак і інш.), пакінутых без нагляду ў грамадскіх месцах, памяшканнях, паблізу будынкаў, у транспарце, апытаць людзей, якія знаходзяцца побач, пастарацца высветліць, чый гэта прадмет альбо хто мог яго пакінуць. Подробнее
Усе бацькі імкнуцца выгадаваць дзяцей добрымі людзьмі, выдатнымі працаўнікамі і дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. І самы вялікі гонар яны адчуваюць, калі ўсё ўдаецца. Подробнее
Гальштук, значок, салют, сцяг, клятва – вось ужо на працягу 95 гадоў гэтыя сімвалы і рытуалы з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця піянераў. За амаль векавую гісторыю піянерскі рух зведаў нямала змен, але, нягледзячы ні на што, у Беларусі піянерыя па-ранейшаму аб’ядноўвае тысячы ініцыятыўных, актыўных і творчых рабят. «Піянерыя – гэта не проста арганізацыя, а склад думак і лад жыцця» – лічыць Вера Іванаўна Данько, якую ганарова называюць ветэранам піянерскага руху, але своеасаблівы піянерскі запал, які зарадзіўся шмат гадоў таму, не згасае ў яе душы і сэрцы па сённяшні дзень. Подробнее
Новы гандлёвы аб’ект адкрыўся днямі ў Навагрудку. Магазін абутку «Імідж», які размясціўся па вуліцы Міцкевіча, 39 В, робіць стаўку на айчынных вытворцаў. Пакупніку прапануецца шырокі выбар дзіцячага, жаночага і мужчынскага абутку фабрыкі «Нёман». Подробнее
Напрыканцы мінулага тыдня ў Навагрудку на пляцоўцы каля аддзела ДАІ РАУС прайшоў занальны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «Аўталедзі і Аўтамен-2017», удзел у якім прынялі прадстаўнікі Навагрудскага, Зэльвенскага і Дзятлаўскага раёнаў. Подробнее
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае вясенняму прызыву на тэрміновую воінскую службу, прайшло ў актавай зале гандлёва-эканамічнага каледжа. Падчас сёлетняга прызыву рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь папоўняць 43 юнакі з Навагрудчыны. Навабранцы будуць служыць у войсках МУС, пагранічных і войсках спецыяльнага прызначэння, у вайсковых часцях Гродна, Брэста, Слоніма, Валожына, Ліды. Подробнее
18 мая музейныя работнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. І не толькі яны. Пастаянныя наведвальнікі музеяў таксама маюць поўнае права лічыць гэта свята і сваім таксама. Подробнее
На базе Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у красавіку прайшоў абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства сярод маладых спецыялістаў Гродзенскай вобласці. У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі гарадскіх і раённых аддзелаў, якія закончылі ўстановы вышэйшай адукацыі МНС дзённай формы навучання і праходзяць службу на пасадах сярэдняга начальніцкага саставу не больш за тры гады. Подробнее
У праваахоўныя органы нярэдка звяртаюцца грамадзяне з паведамленнямі пра крадзяжы мабільных тэлефонаў, дакументаў і іншай маёмасці, якая на самой справе была імі згублена па ўласнай неасцярожнасці, нядбайнасці ці няўважлівасці. Подробнее
Некалькі месяцаў таму ў адной з праграм Беларускага тэлебачання прайшоў сюжэт, у якім жыхарка нашага горада расказвала пра сваю спробу лячыцца БАДамі Подробнее
Пра бяспеку дзяцей павінны ў першую чаргу клапаціцца дарослыя. Зразумела, што прадугледзець усё немагчыма, аднак расказаць пра небяспечныя сітуацыі, патлумачыць, чаму яны могуць адбыцца, – абавязак бацькоў. Подробнее