Прадпрыемства ў парадку пераводу бярэ на працу асобу, якая абавязана кампенсаваць расходы па ўтрыманні дзіцяці, што знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні. Ці дзейнічаюць у адносінах да такога работніка абмежаванні, устаноўленыя Дэкрэтам №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў няўдалых сем’ях»?(З тэлефоннага запыту). Подробнее
У мінулую пятніцу прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя Навагрудскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» С.М. Ліс, старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта А.М. Маркевіч, намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта С.М. Каралько, дэлегаты пярвічных арганізацый. Подробнее
14 мая ў Беларусі адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе і адзначаецца ў другую нядзелю мая. Подробнее
Беларускую пісьменніцу Таісу Супрановіч (Гурко) на Навагрудчыне ведаюць добра. Яна мясцовая: нарадзілася ў вёсцы Чарэшля і пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры на працягу многіх гадоў была загадчыцай дзіцячай бібліятэкі ў Навагрудку Подробнее
Ёсць пытанні, да рашэння якіх нельга падыходзіць спантанна. Выбар прафесіі – з іх ліку. Памыліцца з прафесіяй – гэта ўсё роўна што няправільна выбраць спадарожніка жыцця: памяняць, вядома, можна, але зрабіць гэта будзе і крыўдна, і балюча, і складана. Подробнее
У першы дзень лета ў гімназіі было мнагалюдна і не толькі таму, што ішлі выпускныя экзамены. Тут пачаліся праектныя работы па падрыхтоўцы да капітальнага рамонту харчаблока і іншых памяшканняў, пасля якога будзе ўстаноўлена спецыяльнае абсталяванне ў вучэбных кабінетах. Подробнее
Гісторыя асобных населеных пунктаў Навагрудчыны даволі цікавая і багатая. Да прыкладу, Адампаль – невялікая вёска паблізу Нягневіч вартая таго, каб расказаць пра яе асобна. Подробнее
Напрыканцы мінулага тыдня ў СШ №9 г. Слоніма адбылася міжрэгіянальная «Эстафета мужнасці-2017», прысвечаная Дню Перамогі. У гэтым годзе для ўдзелу ў спаборніцтвах з’ехалася 11 каманд кадэтаў з Мінска, Салігорска, Слоніма і Навагрудка. Подробнее
У адзін з апошніх дзён мая фінішавала маладзёжнае першынство Рэспублікі Беларусь па футболе сярод дзяўчат. Турнір, які ўжо можа пахваліцца сціплай гісторыяй, пачынаўся восенню. І ад першага да апошняга – пятага – тура праводзіўся ў Мінску. Гульні праходзілі і на штучным пакрыцці спецыялізаванага манежа-арэны. Заключныя ж сустрэчы адбываліся ўжо на палях футбольнага клуба “Мінск”. Подробнее
Сям’я… Для кожнага чалавека гэтае слова вельмі дарагое. 15 мая ва ўсім свеце адзначаецца самы цудоўны і прыгожы дзень – Дзень сям’і. Гэта свята кахання і вернасці, дзень, калі варта задумацца пра значнасць сям’і ў нашым жыцці і праявіць увагу і клопат у адносінах да родных. Напярэдадні гэтай даты мы сустрэліся з сям’ёй Марцінкевіч, у якой выхоўваецца трое дзяцей. Подробнее
З наступленнем цёплых дзён грамадзяне імкнуцца ў месцы масавага адпачынку, да вадаёмаў. Многія пры купанні ігнаруюць самыя простыя правілы паводзін на вадзе і не выконваюць меры бяспекі. Часта купаюцца ў не абсталяваных для гэтых мэт месцах, а ў большасці выпадкаў — у стане алкагольнага ап’янення і не ўмеючы плаваць. Асабліва непакоіць, што на вадзе гінуць не толькі дарослыя, але і дзеці. Подробнее
Многія з нас даволі часта ўспамінаюць савецкія часы. І, нягледзячы на тое, што яны не заўсёды былі простымі, успамінаем мы іх, як правіла, з цёплымі пачуццямі і настальгіяй па савецкім мінулым, па любімых і знаёмых усім рэчах. Вярнуцца ў мінулае, адчуць атмасферу савецкай эпохі запрашае незвычайны музей «Назад у СССР», які дзейнічае ў сярэдняй школе №7. Подробнее
Сёлетнюю пасяўную складана назваць звычайнай. То начныя замаразкі, то халодны вецер і дождж, то майскі сняжок – надвор’е быццам выпрабоўвае земляробаў на трываласць. Каб даведацца, як спраўляюцца аграрыі з усім комплексам работ, ці паўплывалі на пасяўную «сюрпрызы» надвор’я, мы наведаліся ў ААТ «Прынёманскі». Подробнее
ХХІ Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» адбылася ў Мінску 3-6 мая. Выстава, якая адлюстроўвае ўвесь спектр інфармацыйнай прасторы краіны, прайшла пад лозунгам «Нам давяраюць!». Традыцыйна яе ўдзельнікамі сталі друкаваныя і аўдыёвізуальныя СМІ, інтэрнэт-рэсурсы, інфармацыйныя агенцтвы, аператары і дыстрыб’ютары кабельнага тэлебачання, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі, выдавецтвы. Спецыяльны госць сёлетняй выставы «СМІ ў Беларусі» – сродкі масавай інфармацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Подробнее
Вось ужо на працягу 72 гадоў наша краіна штогод святкуе Дзень Перамогі – адно з самых светлых, урачыстых і значных свят. Галоўнымі ўдзельнікамі ўсіх урачыстасцей, вядома, з’яўляюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Аднак з кожным годам жывых сведак тых страшных падзей становіцца ўсё менш. З ветэранаў вайны і МУС Навагрудскага райаддзела толькі Адам Арцёмавіч Новікаў сустрэў 100-годдзе беларускай міліцыі і 72-годдзе Вялікай Перамогі. Подробнее
Да Дня Перамогі на Навагрудчыне прайшла традыцыйная эстафета «Паклонімся вялікім тым гадам». Удзел у ёй прынялі дэлегацыі Навагрудскага райвыканкама, раённага Савета ветэранаў, маладзёжнага парламента. Подробнее
«Засваенне ўрокаў Халакоста неабходна дзеля таго, каб мы і нашы дзеці ніколі не сталі ахвярамі, ніколі не сталі катамі, ніколі не сталі абыякавымі назіральнікамі чужых трагедый». Гэтыя словы І. Баўэра сталі дэвізам польска-беларускага дакументальна-адукацыйнага праекта па вывучэнні яўрэйскай спадчыны, удзел у якім з 2011 года прымае і сярэдняя школа №8 г. Навагрудка (раней – гімназія №2). Подробнее
Праблема гібелі людзей на пажарах застаецца вельмі актуальнай. Да трагедыі недалёка і лепш яе папярэдзіць, чым пазней шкадаваць. Вялікае значэнне супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях надаецца прафілактычным работам па папярэджанні пажараў. Подробнее
5 мая адбыўся традыцыйны велапрабег, прысвечаны 72-гадавіне Вялікай Перамогі. У падарожжа «Ад помніка да помніка» спартсмены-аматары адправіліся, каб ушанаваць памяць землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Подробнее
У першыя дні мая ўся краіна святкуе Дзень Вялікай Перамогі. Нам не запаволіць ход часу – падзеі ваенных гадоў усё далей і далей ад нас. Аднак памяць аб подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў будзе жыць у нашых сэрцах заўсёды. У гонар гэтай знамянальнай падзеі напярэдадні свята калектыў настаўнікаў і вучняў Шчорсаўскага ВПК дз/с-СШ заклаў памятны дэндрарый. Подробнее
Незвычайныя «домікі для кніг» з’явіліся не так даўно ў горадзе. Стварэнне такой міні-бібліятэкі пад адкрытым небам – магчымасць для навагрудчан далучыцца да руху Little Free Library (маленькая бясплатная бібліятэка), які шырока распаўсюджаны ў свеце. Подробнее
У Ляхавіцкай “купалаўцы” ў мінулую пятніцу адкрылася экспазіцыя творчых работ нашага земляка мастака Уладзіміра Рамейкі. На выставе пад назвай “Свая каляя” прадстаўлена каля 20 работ майстра, напісаных у розныя часы. Подробнее
Дзень Перамогі – свята, якое для кожнага з нас з’яўляецца сімвалам вялікага гераічнага мінулага, сімвалам патрыятызму, сімвалам надзеі і аптымізму для будучых пакаленняў. Свята Вялікай Перамогі – гэта боль і смутак, слёзы і радасць, гонар за мужнасць і стойкасць пераможцаў. Подробнее
3 мая віншаванні і падарункі прымалі ўдзельнікі, інваліды вайны і тылавікі, якія пражываюць на тэрыторыі Любчанскага сельскага савета – Іван Мікалаевіч Хартановіч, Марыя Емяльянаўна Каржанеўская, Леанід Уладзіміравіч Чэрнік, Фёдар Вікенцьевіч Лебедзь і Алімпій Мікалаевіч Сечка. Подробнее
Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны А.С. Дударэвіч і Я.У. Валенцюкевіч прымалі віншаванні ад намесніка старшыні райвыканкама С.М. Каралько. Сардэчныя словы Святлана Мікалаеўна адрасавала ветэранам, пажадала ім шчасця і здароўя, яшчэ доўга заставацца ў страі і заўсёды разам з роднымі і баявымі таварышамі сустракаць самае дарагое ў жыцці свята – светлы Дзень Перамогі. Подробнее