5 мая прафесійнае свята разам з супрацоўнікамі рэдакцый, кніжных выдавецтваў і друкарняў адзначаюць работнікі сістэмы саюздруку – тыя, з чыёй дапамогай перыядычныя друкаваныя выданні ўжо амаль стагоддзе знаходзяць сваіх чытачоў. Подробнее
Летась фальклорнаму гурту вёскі Ахонава споўнілася трыццаць гадоў. А сёлета калектыў чарговы раз пацвердзіў высокае званне “Народны аматарскі калектыў”, якое носіць на працягу двух дзесяцігоддзяў. Подробнее
Прафесійнае свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі – нагода ўзважыць здабыткі працы і ўзнагародзіць лепшых работнікаў. Сёлета ў ліку працаўнікоў, адзначаных дзяржаўнымі ўзнагародамі, – машыніст экскаватара ўчастка транспарту Дзятлаўскага РУП ЖКГ Мікалай Юркевіч. За шматгадовую плённую працу ён удастоены Ганаровай граматы Упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама. Подробнее
У раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы: “Адукацыя – прыярытэтны накірунак сацыяльнай палітыкі дзяржавы, арганізацыя шостага школьнага дня, аб уступнай кампаніі 2017 года”, “Аб актуальных пытаннях рэалізацыі Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Подробнее
У Дзятлаўскім райвыканкаме прайшла сустрэча раённага кіраўніцтва і кантралюючых службаў з прадстаўнікамі бізнэсу Дзятлаўшчыны. Подробнее
На пасяджэнні савета аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама былі падведзены вынікі работы аддзела, установаў адукацыі раёна за 2016 год, акрэслены задачы на 2017 год. Подробнее
У рамках занальнай прававой суботы ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшло пасяджэнне «круглага стала» для членаў раённага прававога клуба «Современник» па тэме «Прафілактыка супрацьпраўных паводзінаў непаўналетніх: праблемы і шляхі іх вырашэння». Подробнее
У нашай краіне прыбывае шматдзетных сем'яў, і многія бацькі рашаюцца на трэцяе дзіця. А вось у Андрэя Іосіфавіча і Валянціны Віктараўны Аніскевічаў, якія самі гадаваліся ў шматдзетных сем'ях, варыянт «менш за тры дзіцяці» нават не разглядаўся. І сёння іх сям'я з'яўляецца не толькі шматдзетнай, але і прыёмнай: гадуюць чацвёра сваіх і адно прыёмнае дзіця. Подробнее
Беларуская міліцыя прайшла шлях даўжынёй у стагоддзе. У яе гісторыю ўпісана нямала гераічных старонак і легендарных імёнаў.
А сучасныя міліцыянеры, якія яны? Чаму выбралі для сябе нялёгкую справу? Пра гэта карэспандэнтка газеты «Перамога» цікавілася ў супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама. Подробнее
У межах акцыі “Галасуем за жыццё разам!”, закліканай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы суіцыду, на Дзятлаўшчыне праходзяць выступленні ўзорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” з мюзіклам “Без месца жыхарства”. За час правядзення акцыі юныя артысты выступілі ў Жукоўшчыне, Гезгалах, Наваельні, Круцілавічах, Дзятлаве, Вензаўцы, Казлоўшчыне, Раклевічах і Дварцы. У Хвінявіцкім доме культуры адбыўся фінальны паказ спектакля. Подробнее
Цікава і весела праходзяць сустрэчы наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Нядаўняя была прысвечана Дню святога Валянціна і мела сімвалічную назву «Сардэчны свет». Подробнее
Моладзь Дзятлаўшчыны прыняла актыўны ўдзел у традыцыйнай рэспубліканскай акцыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» — «За любімую Беларусь» Подробнее
Вёска Студзераўшчына – маляўнічы край, багаты на паданні і легенды. Некалі мнагалюдная, з вірлівым жыццём, з добрымі, працавітымі, улюбёнымі ў песню людзьмі. У гэтай вёсцы людзі многа працавалі і шмат спявалі. Ішлі на працу – спявалі, ішлі з працы – спявалі, адпачывалі – таксама спявалі. Спявалі і на жніве, і на вячорках, і на святах. Подробнее
Выбраць прафесію і атрымаць спецыяльнасць. Мяркую, ніхто не стане аспрэчваць, што гэта самы сур'ёзны крок у жыцці любога чалавека. Подробнее
2017 год у Беларусі аб’яўлены Годам навукі. А навуковыя дасягненні немагчымы без актыўнага развіцця сістэмы адукацыі. Доўгі час атрымаць адукацыю маглі толькі выхадцы з прывілеяванага саслоўя, якія мелі дастаткова сродкаў, каб наняць настаўніка ці паехаць вучыцца ў буйны горад. У XIX стагоддзі адукацыя пачала набываць масавы характар. Подробнее
Ролю сям'і ў фарміраванні асобы дзіцяці цяжка пераацаніць. Для дзяцей сям'я — гэта свет, дзе яны жывуць, робяць адкрыцці, вучацца любіць, радавацца, спачуваць, набываюць жыццёвы вопыт. Дзіця не можа быць шчаслівае, калі не мае сям'і. Подробнее
Весела, крэатыўна, з жартамі і гумарам, цікавымі конкурсамі і новымі знаёмствамі 27 студзеня 2017 года на Дзятлаўшчыне прайшла традыцыйная сустрэча працоўнай моладзі раёна — «Святкі. by». У мерапрыемстве прынялі ўдзел 57 маладых спецыялістаў з арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна. Подробнее
Пад такой назвай у Карэліцкім маладзёжным Цэнтры культуры адбылася конкурсная праграма сярод лепшых сем'яў Карэліччыны. Подробнее
Раённы савет ветэранаў мае шэраг добрых традыцый. Адна з іх — сустракацца разам на пачатку года. Не стаў выключэннем і студзень 2017-га. Савет ветэранаў правёў урачыстую сустрэчу з удзельнікамі народнага хору ветэранаў працы «Ветэраны ў страі» і членамі клуба «Нам гады — не бяда». Подробнее
Удзельнікі гуртка «Юны журналіст» сярэдняй школы №3 горада Дзятлава любяць сустракацца з цікавымі людзьмі. Нядаўна вырашылі сустрэцца з былой настаўніцай матэматыкі нашай школы Кацярынай Адамаўнай Дуброўскай, якая сёлета адсвяткавала свой юбілейны дзень нараджэння. Кацярына Адамаўна пражыла цікавае жыццё і згадзілася расказаць юным журналістам пра асноўныя яго моманты. Подробнее
Аб санаторыях “Радон” і “Альфа Радон”, дзе паспяхова лечаць захворванні апорна-рухальнага апарата, неўралагічныя, сардэчна-сасудзістыя і гінекалагічныя захворванні, ведаюць не толькі ў нашай рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Подробнее
Насця была ўпэўнена, што яе жыццё ўдалося. І шчаслівым білетам у яго яна лічыла сваё замужжа, якое дало ёй магчымасць пераехаць з правінцыі ў вялікі горад. Ён сустрэў Насцю шумам аўтамабіляў, бліскучымі агеньчыкамі, якія, нібыта зоркі, асвятлялі начны горад. Назіраючы за ім праз акно сваёй утульнай кватэры, Насця лічыла сябе шчаслівай: яе мара спраўдзілася, пачалася новая старонка яе жыцця. Подробнее
Дзіцячы сад – цудоўная краіна бесклапотнага дзяцінства, дзе амаль кожны з нас знайшоў першых сяброў, атрымаў першыя веды, адкрыў у сабе задаткі таленту. Подробнее
Удзельнікі гуртка «Юны журналіст» сярэдняй школы №3 горада Дзятлава ўпэўнены, што сярод нашых землякоў, у тым ліку сярод педагогаў школы, ёсць шмат цікавых людзей. Нядаўна свой юбілейны дзень нараджэння святкавала Ірына Іванаўна Бубноўская. Юныя журналісты пацікавіліся ў юбіляркі пра яе жыццё. Подробнее
У рамках дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям» 6 студзеня 2017 года ў сацыяльны прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава завіталі госці. Подробнее