Для добрай справы і дрэннае надвор’е не перашкода. У гэтым нам пашчасціла ўпэўніцца 22 красавіка. Нягледзячы на дробны дождж, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў наводзілі парадак у гарпасёлку і на замацаваных тэрыторыях у сельскіх населеных пунктах. Подробнее
Працягам дзейнасці клубных устаноў культуры Бераставіцкага раёна па захаванні прадметаў побыту і фальклорных традыцый продкаў стаў семінар па праблемах выяўлення, збору і афармлення матэрыялаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Подробнее
У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» адбылося святочнае віншаванне юных інтэлектуалаў. У актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава сабраліся лепшыя навучэнцы школ раёна — пераможцы алімпіядаў, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў Подробнее
Аддзел загс Віцебскага райвыканкама ў юбілейны год падрыхтаваў шмат сюрпрызаў. Адзін з іх — для наваспечаных мам і іх немаўлят. Адразу некалькім сем’ям непасрэдна пры выпісцы з радзільнага дома ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пасведчанні аб нараджэнні дзіцяці. Самы першы і самы галоўны ў жыцці дакумент атрымалі малыя з аграгарадкоў Ноўка і Тулава. Подробнее
У Цэнтры вольнага часу прайшоў конкурс «Мнагадзетная сям’я года». Ён праводзіцца ў межах выканання праграмы «Сям’я і дзяцінства» да комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады. Подробнее
Феерверк эмоцый, непаўторны тэмбр, асаблівая энергетыка, якая прыцягвае і ўтрымлівае – на сцэне наша юная зямлячка Алеся Камская Подробнее
21 красавіка адбылася XXXII справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, падчас якой былі падведзены вынікі трохгадовай работы і пастаўлены задачы на наступны справаздачны перыяд. Подробнее
19 красавіка жыхары аграгарадка Навасёлкі і яго госці акунуліся ў атмасферу XVIII стагоддзя. Тут прайшоў “Вясенні баль”, арганізаваны работнікамі мясцовага Цэнтра культуры. Подробнее
Дзявяты год запар вучні з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй з навучальных устаноў Петраградскага раёна Санкт-Пецярбура, выкладчыкі, прадстаўнікі муніцыпальных аб’яднанняў адправіліся ў паездку па памятных гістарычных мясцінах Расіі і Беларусі. Подробнее
Падзея сапраўды значная не толькі для мясцовых жыхароў, але і для ўсіх праваслаўных Карэліччыны. Подробнее
Аднаўленне з руін беларускіх гарадоў і вёсак, якія жорстка разбурыла вогненная калясніца Вялікай Айчыннай, і асваенне цалінных зямель, час уладарання «царыцы палёў» і з'яўленне ўласнага тэлецэнтра, развянчанне культу асобы і гонка за сусветнае раззбраенне, развітанне з народным паэтам і сустрэча з космасам, а таксама прапаганда мірнага атама, будоўля хімічных прадпрыемстваў-гігантаў, 10-разовая дэнамінацыя і 7-гадовая праграма канчатковай пабудовы камунізму — пра ўсё гэта і многае іншае расказвала чытачам «Звязда» ў перыяд адлігі. Подробнее
Восенню падчас фестывалю беларуска-польскай дружбы ў старажытным Ракаве была закладзена алея памяці Міхала Грушвіцкага. Таблічкі, якія замацаваны на саджанцах, сведчаць аб тым, хто дрэўцы пасадзіў. Подробнее
Ужо другі пасяўны сезон трактарыст-машыніст ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Пётр КАНАВАЛАЎ заняты на пагрузцы арганікі на пагрузчыку “Амкадор-352”. Подробнее
"Чарнобыльскі шлях –дарога жыцця: у будучыню – з надзеяй" – пад такой назвай 31-ы год крочыць па Беларусі сацыяльна-творчая праграма. Подробнее
31 год назад на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа. Тады мала хто ўяўляў усю небяспеку радыяцыі. У ліквідацыі наступстваў аварыі прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспублік усяго былога СССР. Сярод іх і жыхары нашага раёна. Подробнее
Тысячагоддзе па любых мерках тэрмін немалы. А ў якасці ўзросту дата і наогул унушальная, пахваліцца такім багаццем могуць вельмі нямногія населеныя пункты. Брэст адзначыць тысячны дзень нараджэння ўжо зусім хутка – у 2019-ым. Подробнее
Акцыя прайшла 15 красавіка, яна была прымеркавана непасрэдна да Тыдня лесу. Апошнія некалькі гадоў дрэўцы высаджваюць на тэрыторыі нашага раёна. Подробнее
29 красавіка раённае аб’яднанне прафсаюзаў разам з мясцовай арганізацыяй БРСМ правялі прымеркаваную да 1 Мая акцыю “Пасадзім дрэўцы разам”. Іх саджалі ўздоўж вуліцы Гагарына ў Смаргоні – ад пачатку катэджнай забудовы да перакрыжавання з аб’язной дарогай. Подробнее
У мясцовым політэхнічным ліцэі прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў, якія асвойваюць прафесію повара. Подробнее
Напярэдадні святочнага дня мы вырашылі не здраджваць традыцыі і закрануць пытанні працы, у тым ліку пагаварыць — у кантэксце апошніх падзей, пра занятасць сельскіх жыхароў, а таксама пра тое, як абараняюцца ў раёне правы і законныя інтарэсы членаў найбольш масавай грамадскай арганізацыі — прафсаюзаў. Подробнее
Жонка два гады труцiла мужа. У прамым сэнсе: падсыпала атруту яму ў ежу. Мужчыну станавiлася ўсё горш, але ён цярпеў i прасiў жонку перастаць так рабiць. Подробнее
У Копысі будуць адноўлены элементы старажытных умацаванняў. Такое рашэнне прынята пасля таго, як у канцы 2016 года Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне добраўпарадкаваць левы бераг Дняпра — тэрыторыю насупраць Александрыі і так званы Пятроўскі вал. Навуковым кіраўніком работ зацверджана археолаг Вольга ЛЯЎКО. Яна расказала карэспандэнту «Звязды», што канцэпцыя аднаўлення распрацавана на падставе гістарычных картаў, знойдзеных у архівах, і матэрыялаў археалагічных раскопак. Подробнее
У студзені гэтага года пры бабіцкай установе культуры адкрыўся цэнтр ткацтва, дзе сабрана больш за 500 экспанатаў прадметаў вясковага побыту, рушнікі і посцілкі. Подробнее
Шумам, музыкай і смехам дзяцей напоўнілася паветра аграгарадка Залессе на мінулым тыдні – у чарговы раз чачэрская зямля сустракала пасхальны фестываль. Подробнее
Нядаўна адправілі на конкурс, арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з газетай “Беларускі час”, фотаработу “Першамай у асобах”. Подробнее