ІВАН ГІРЫК, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне: Подробнее
16 чэрвеня 2016 года прайшла тэлефонная “Прамая лінія” па тэме “Увядзенне электронных рахункаў-фактураў па падатку на дабаўленую вартасць”. На пытанні адказала намеснік начальніка інспекцыі – начальнік аддзела падаткаабкладання юрыдычных і фізічных асобаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне Таццяна Генадзьеўна Касцюкевіч. Подробнее
Ва ўрочышчы Рыбакі прайшоў традыцыйны турысцкі злёт калектываў установаў адукацыі Дзятлаўскага раёна, удзел у якім сёлета прынялі 19 камандаў.
Удзельнікаў мерапрыемства павітаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама І. С. Кухарэвіч. Ігар Станіслававіч зазначыў, што турысцкі злёт — гэта своеасаблівае падвядзенне вынікаў гадавой спартакіяды сярод педагагічных работнікаў раёна, у якой з кожным годам павялічваецца колькасць удзельнікаў. Подробнее
Людміла Савасцюк, загадчыца Раклевіцкага фельчарска-акушэрскага пункта ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”:
— V Усебеларускі народны сход – хвалюючая і адказная падзея, вельмі пачэсна актыўна ўдзельнічаць у жыцці сваёй краіны. Тым больш, што на форуме я буду прадстаўляць медыцыну ўсяго Дзятлаўскага раёна, а здароўе нацыі, здароўе кожнага чалавека – адна з самых важных і нязменна актуальных тэмаў для абмеркавання. Подробнее
Станіслаў Мазур, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Граніт-Агра”:
— Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Граніт-Агра” – адна з буйнейшых гаспадарак Дзятлаўскага раёна. Тыя вынікі гаспадарчай і эканамічнай дзейнасці, з якімі мы падышлі да V Усебеларускага народнага сходу, даюць нам права быць у ліку лепшых на Дзятлаўшчыне. Подробнее
Знакаміты старажытнагрэчаскі доктар Гіпакрат, якога яшчэ называюць «бацькам усёй медыцыны», у свой час зазначыў: «Доктар — гэта філосаф, бо няма вялікай розніцы паміж мудрасцю і медыцынай». Сваё прафесійнае свята людзі мудрай прафесіі адзначаюць у 3-юю нядзелю чэрвеня, а здароўе і жыццё пацыентам вяртаюць кожны дзень. Подробнее
У санаторыі «Сасновы бор» у Маладзечанскім раёне адпачываюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны з Беларусі і Расіі па пуцёўках Саюзнай дзяржавы. Подробнее
30 мая празвінеў апошні званок для 193 выпускнікоў 11-ых класаў і 236 выпускнікоў 9-ых класаў Дзятлаўшчыны. З заканчэннем школы падлеткаў павіншавалі іх настаўнікі і бацькі ў час урачыстых лінеек.
Выпускнікоў гімназіі №1 горада Дзятлава першай павітала дырэктар навучальнай установы І.І. Гецэвіч. Яна пажадала юнакам і дзяўчатам поспеху на экзаменах, уступных іспытах. Звярнуўшыся да настаўнікаў, яна падзякавала ім за плённую працу на ніве выхавання. Подробнее
12 лістапада 2015 года, калі Дзятлаўскі раён актыўна рыхтаваўся да абласнога свята «Дажынкі», начальніку аховы ААТ «Наваельнянскі КХП» ад грамадзяніна А. паступіла паведамленне аб магчымым выбуху на прадпрыемстве. Не звярнуць увагі на такую інфармацыю кіраўніцтва і адказныя работнікі камбіната хлебапрадуктаў проста не маглі, тым больш што вытворчасць камбікармоў з'яўляецца пажаранебяспечнай. Подробнее
Некалькі гадоў у сярэдняй школе №1 горада Дзятлава пад кіраўніцтвам педагога Ірыны Уладзіміраўны Дарафейчык вучні працуюць над праектам па выкарыстанні альтэрнатыўных крыніцаў энергіі. Подробнее
Урачыстай, напружанай, шчаслівай і крыху сумнай была для 193 выпускнікоў школаў Дзятлаўшчыны пятніца 10 чэрвеня 2016 года. А 17 гадзіне вечара на плошчы райцэнтра пачалі збірацца гараджане, педагогі, моладзь, бацькі, госці, каб урачыста правесці ў дарослае жыццё выпуск-2016. Праграму свята для іх сёлета падрыхтавалі педагогі і навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Подробнее
Пяты рэгіянальны фестываль сучаснага маладзёжнага мастацтва «ART-HOUSE» прайшоў у маладзечанскім Палацы культуры. Подробнее
Ёсць нейкія нябачныя сілы, якія на ўсё жыццё звязваюць нас з пэўным месцам на зямлі, месцам, куды мы абавязкова вяртаемся — у рэальнасці, у марах, у творчасці. У жыцці беларускага пісьменніка Алеся Савіцкага, які пайшоў з жыцця 6 кастрычніка мінулага года, такім месцам быў Полацк, горад, дзе ён нарадзіўся і вырас, горад, які падчас апошняй вайны зрабіў з 17-гадовага юнака сапраўднага абаронцу Радзімы, горад, куды Алесь Савіцкі прыязджаў штогод. Подробнее
У верасні ў нашай групе ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» праходзіў конкурс, прысвечаны Дню настаўніка. Подробнее
Падчас першай сустрэчы з Сяргеем Кішэнем, старэйшынай вёскі Тумілавічы (на здымку), вылучыліся дзве адметныя яго рысы: талент жыць напоўніцу і цаніць кожную хвілінку і выдатнае пачуццё гумару – не магчымасць пасмяяцца з пачутага анекдота ды самому пра нешта смешнае расказаць, а здольнасць бачыць камічнае ў самых, здавалася б, сур’ёзных рэчах і ўменне паіранізаваць над самім сабой. Подробнее
Актыўна ўключыўся ў жыццё школьнікаў цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сёння яго наведваюць больш за 1300 вучняў, а гэта, у сваю чаргу, практычна 100 аб’яднанняў па інтарэсах. Тут кожны зможа раскрыць і праявіць сябе, знайсці справу па душы. А калі з выбарам заняткаў вызначыцца складана, вопытныя педагогі заўсёды прыйдуць на дапамогу і правядуць экскурсію ў краіну дзіцячай творчасці. Подробнее
79-гадовы жыхар в. Выганашчы, сабраўшы вырашчаную бульбу, вырашыў спаліць бульбоўнішча разам з пустазеллем. Подробнее
Кожную нядзелю, пачынаючы з 18 верасня, на рынку райспажыўтаварыства ў Паставах ладзяцца асеннія сельскагаспадарчыя кірмашы. А ў мінулы выхадны адбыўся пашыраны святочны продаж прадукцыі розных вытворцаў. Подробнее
У канцы верасня навучэнцы і педагогі Варапаеўскай СШ прымалі ў сябе вучняў з рэальнай школы горада Герцагенаўрах, зямля Баварыя ў Германіі. На Пастаўшчыну нямецкія школьнікі прыехалі ў пяты раз у рамках праграмы міжшкольных абменаў паміж названымі навучальнымі ўстановамі. Подробнее
Як добра, што ёсць нераўнадушныя чытачы! Вось і гэты адрас: вёска Балаі, вуліца Цэнтральная, 53, нам падказалі. Патэлефанавала старэйшына вёскі Марына Міхайлаўна Табола і папрасіла напісаць пра Вольгу Антонаўну Януш, якая з года ў год упрыгожвае свой двор кветкамі. Подробнее
Традыцыйны восеньскі кірмаш «Залатая восень» прайшоў у першы дзень кастрычніка ў Вялікай Бераставіцы. Яго арганізатары пастараліся, каб жыхары гарадскога пасёлка і раёна змаглі набыць тут самую неабходную сельскагаспадарчую прадукцыю, якую даставілі сюды сельгаскааператывы і прадпрыемствы, Бераставіцкі ліцэй і індывідуальныя прадпрымальнікі. Подробнее
Напэўна, большасць тых, хто любіць прадукцыю Пастаўскага малочнага завода, ужо ведаюць, што фірменны гандлёвы павільён на рынку “Гарызонт” памяняў месцазнаходжанне. Подробнее
Цёплай і сонечнай выдалася раніца мінулай суботы – надвор'е спрыяла правядзенню першага восеньскага кірмашу. Подробнее
Пры дзяржаўнай падтрымцы за перыяд з 2010 па 2015 гады ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю 14 сучасных комплексаў з беспрывязным утрыманнем жывёлы і даільнымі заламі і адна ферма з прывязным утрыманнем і даільнай устаноўкай тыпу “монарэльс”. Подробнее
На Шчучынскім кірмашы можна было злавіць залатую рыбку і пеўня выйграць! Яшчэ напярэдадні, праходзячы па вуліцы Леніна, заўважыла, як агароджвалі ўчасткі ўздоўж дарогі, устанаўлівалі шыльдачкі, прадаўцы займалі лепшыя месцы. А ў нядзелю, яшчэ на золку, сюды адна за другой спяшаліся машыны, гружаныя ўсялякім восеньскім дабром: зернем, бульбай, гароднінай, саджанцамі. Праз гадзіну-другую транспарт ужо раз’язджаўся цалкам разгружаны… пакупнікамі. Подробнее