У першы дзень кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музыкі. Гэты від мастацтва любімы ўсімі людзьмі, бо ўсё жыццё нас суправаджае добрая мелодыя і мудрая песня – пачынаючы ад калыханкі, да высокага класічнага твора. Подробнее
Дзень сталых людзей, мусіць, для таго і прыдуманы, каб хоць раз у год мець магчымасць сабрацца разам тым, хто некалі працавалі плячом да пляча, сумесна праводзілі вольны час, сябравалі ці займаліся актыўнай грамадскай дзейнасцю. Подробнее
У гэтыя восеньскія дні, калі ідзе актыўная ўборка ўраджаю бульбы і нарыхтоўка яе на зіму, вялікую дапамогу сельскагаспадарчым прадпрыемствам у гэтым аказваюць не толькі працаўнікі розных устаноў і арганізацый Бераставіцкага раёна, але і школьнікі. Подробнее
У межах экспазіцыі «Мілыя вобразы», што да 15 кастрычніка працуе ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, можна пабачыць партрэты вядомых пісьменнікаў — Якуба Коласа, Янкі Маўра, Міхася Лынькова, Максіма Танка, замалёўкі з іх сямейнага жыцця, фотаздымкі вясковых краявідаў і гарадскіх вуліц… Подробнее
Слуцкі пояс з’явіўся на свет напрыканцы 1750-х гадоў. У Слуцку князь Міхаіл Казімір Радзівіл Рыбанька стварыў фабрыку па вытворчасці паясоў – персіярню. Подробнее
Журналіст газеты разам з прадстаўніком санітарнай службы праехалі па тэрыторыі раёна і ўбачылі, як выглядаюць нашы дарогі і прыпыначныя пункты на іх. Подробнее
У верасні аднавіла работу стацыянарнае аддзяленне, якое называюць тэрапіяй-2, што месціцца ў асобным будынку, дзе і інфекцыйнае. На летні перыяд медыцынскі персанал пайшоў у адпачынак, у аддзяленні былі праведзены рамонт, дэзынфекцыя, іншыя неабходныя планавыя мерапрыемствы. Подробнее
У жывёлаводаў раёна лічыцца падзеяй правядзенне штогадовага конкурсу тэхнікаў-асемянатараў. У гэтым годзе ён прайшоў 28-мы раз. Конкурс адметны тым, што з'яўляецца атэстацыйным, гэта свайго роду экзамен на адпаведнасць пасадзе і на кваліфікацыю. Таму ў ім прымаюць удзел усе тэхнікі-асемянатары жывёлагадоўчы фермаў раёна – іх 52 чалавекі. Подробнее
Гэтая нядзельная раніца на Цэнтральным, ці як яго яшчэ называюць Калгасным, рынку райцэнтра была асабліва ажыўленай. Восеньскі кірмаш – выдатная магчымасць усім, хто мае патрэбу, забяспечыць сябе неабходнымі прадуктамі харчавання, найперш дарамі палеткаў, садоў і агародаў. І хто крыху прыпазніўся, таму няпроста было знайсці месца для паркоўкі свайго легкавіка. Іншыя скарыстоўвалі прасцейшы транспарт – веласіпеды, каляскі. Подробнее
У канцы ліпеня Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі зацвердзіла новыя правілы ўтрымання і добраўпарадкавання могілак. Ці дапаможа гэта навесці парадак на вясковых пагостах, карэспандэнт «Звязды» спрабавала разабрацца на прыкладзе Ждановіцкага сельсавета. Подробнее
Межкультурные противоречия неизбежны. Художника должны занимать идеи миролюбия, человеколюбия, убежден казахский ученый. Подробнее
Часта даводзіцца чуць ад дарослых, што сучасныя дзеці не чытаюць – нічога, а калі і перагортваюць старонкі кнігі, то не папяровай. Ці так гэта на самой справе і ці не заменіць у хуткім часе “жывую” кнігу яе больш прасунуты “электронны” варыянт? А можа, падрастаючаму пакаленню ўвогуле нецікава чытаць? Подробнее
Напрыканцы мінулага тыдня ў падсобнай сельскай гаспадарцы “Чарневічы” ААТ “Барысаўскі завод агрэгатаў” сяўба азімых збожжавых культур набліжалася да завяршэння. Подробнее
З 1 верасня ў ДУК “Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей” праходзіць выстаўка “Школьныя гады цудоўныя”. Тут прадстаўлены экспанаты, якія ў фонд музея перадавалі з розных школ Івацэвіцкага раёна. А ў сучасных школьнікаў ёсць магчымасць пабачыць, як вучыліся папярэднія пакаленні. Подробнее
Гэты дзень можа лічыць уласным святам кожны дарослы жыхар нашай планеты, краіны, раёна, бо любы з нас хоць аднойчы збіраў свае рэчы і накіроўваўся зведваць раней нязведанае. Подробнее
У мэтах удасканалення формаў і метадаў работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту па кірунку бяспечнай жыццядзейнасці, стварэння дадатковых умоў для выхавання культуры бяспекі, распаўсюджання педагагічнага вопыту работы па выхаванню культуры бяспечнасці жвццядзейнасці выхаванцаў дашкольных устаноў адукацыі з 22 жніўня па 16 верасня ў раёне праходзіў першы этап рэспубліканскага фестывалю па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці “Бяспечнае дзяцінства”. Подробнее
Самае юнае грамадскае аб’яднанне краіны адзначыла свой чарговы дзень нараджэння. Па добрай традыцыі напрыканцы верасня піянерскія дружыны нашага раёна збіраюцца на ўрачысты злёт, які сёлета прайшоў пад дэвізам “Піянер – гэта гучыць горда!”. Подробнее
Тэма падрыхтоўкі народнай гаспадаркі і жыллёва-камунальнай сферы да ацяпляльнага сезона рэгулярна выносіцца на разгляд выканаўчага камітэта. Подробнее
Валянціна Карташэвіч за рулём «газона» правяла 37 гадоў. Такому стажу і мужчыны пазайздросцяць. А вадзіць машыну яе навучыла бабуля. Подробнее
Восеньская пара для работнікаў сельскай гаспадаркі не менш “гарачая”, чым летняе жніво Подробнее
У мінулыя выхадныя адзначыў сваё 60-годдзе благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі, протаіерэй Аляксандр Данчанка.
Разам з мясцовай школай, якая перастала функцыянаваць з 1 верасня ў выніку аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі раёна, давялося б перапыніць працу і медыцынскага пункта, у будынку якой ён размяшчаўся. Да бліжэйшай установы аховы здароўя, што ў Нежкаве, пры вострай неабходнасці за кароткі час не дабярэшся. А ў зоне абслугоўвання ФАПа – 350 чалавек з 9 населеных пунктаў, з якіх 33 дзеці і 147 працаздольных жыхароў. Іншымі словамі, пакідаць “жывы” ўчастак без ФАПа было недапушчальна. Але і пытанні пошуку новага памяшкання і фінансавых выдаткаў аказаліся складанымі. Подробнее
Пачаўся сезон восеньскіх кірмашоў. Першы з іх адбыўся ў мінулую суботу па вуліцы Камсамольскай у Свіслачы на рынку Свіслацкага філіяла Гродзенскага аблпатрэбтаварыства. Зацікаўленыя пакупнікі маглі знайсці патрэбны тавар і параўнаць спалучэнне цаны і якасці ў розных гандляроў. Подробнее
Уладар сяла. Хто ён? Адказ на гэтае пытанне паспрабавалі знайсці маладыя сем’і — удзельнікі раённага этапа аднайменнага конкурсу. Подробнее