Гэтым справам надвор’е добра спрыяе. Безумоўна, ураджай, які сабралі сёлета, не парадаваў аграрыяў. Некаторыя гаспадаркі атрымалі ўсяго толькі палову збожжа, у параўнанні з мінулым годам. І гэта, на жаль, не самы дрэнны вынік, бо некаторыя гаспадаркі нашай краіны ў сваіх засеках не маюць нават гэтага. Подробнее
На гэтым тыдні сваё прафесійнае свята адзначылі супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела міліцыі. Подробнее
З чаго пачынаецца раніца ў вёсцы? Безумоўна, з бліноў, вялікіх, пульхных, румяных. Напэўна, ніхто ў жыцці не еў бліноў, смачнейшых за тыя, што ў дзяцінстве пякла бабуля. Смак такога печыва памятаюць унукі і праўнукі Марыі Майсевіч. А яна памятае, з якімі стараннем і любоўю калісьці яго выпякала. Подробнее
У 22-гі раз пройдзе сёлета Дзень беларускага пісьменства. Сустракаць рэспубліканскае свята выпаў гонар нашым суседзям – рагачоўцам, якія ўжо наводзяць апошні лоск перад сустрэчай гасцей з розных куткоў Беларусі, а таксама з замежжа. Подробнее
На Дзень горада ў Мінску мне давялося быць ажно два разы. І ў Гомелі аднойчы. Сорамна прызнацца, на Дзень вёскі трапіла ўпершыню. У суботу, 20 жніўня, жыхары Капцэвічаў адзначалі чарговую гадавіну сваёй вёскі. Подробнее
Мажліва, праз колькі гадоў гэтай навучальнай установы не стане наогул. А пакуль у Дзень ведаў тут правялі ўрачыстую лінейку. Подробнее
Вёска Карэкаўцы на Вілейшчыне вядома не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі. Жыхары вёскі ўжо не дзівяцца, калі на іх вуліцы з’яўляюцца пасольскія машыны, бо ведаюць, што завітала чарговая дэлегацыя на экскурсію. А ўсё таму, што тут размяшчаецца ўнікальны мемарыяльны комплекс. Подробнее
Працягваючы эпахальную храналогію вілейскай гісторыі праз помнікі і скульптурныя кампазіцыі, што месцяцца ў межах нашага горада, безумоўна, хочацца яшчэ раз адзначыць унікальнасць нашай Вілейкі. Подробнее
Выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь падышлі да свайго важнейшага этапу. Праз тыдзень – 11 верасня – жыхары краіны прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, каб аддаць галасы за самых дастойных – тых, хто будзе прадстаўляць нашы інтарэсы ў парламенце. Подробнее
У мінулы аўторак прадстаўнікі ўсіх навучальных устаноў раёна сабраліся ў ГДК на традыцыйны жнівеньскі педсавет. З новым навучальным годам настаўнікаў шчыра павіншаваў старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч, які зазначыў, што педагагічныя калектывы раёна шмат зрабілі для паляпшэння якасці адукацыі і выхавання, але спыняцца на дасягнутым ні ў якім разе нельга. Трэба ставіць перад сабой новыя задачы і паспяхова іх вырашаць. Кіраўнік раёна ўручыў узнагароды райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Подробнее
Як назву артыкула ўзялі радок з гімна гарпасёлка Падсвілле, які быў напісаны спецыяльна да свята “Падсвільскі світанак”. Гэты адметны “світанак” – сонечны, прыгожы — у мінулую суботу ў дванаццаты раз узняўся над возерам Алаізбергам, над пасёлкам і запаліў свае святочныя агні, парадаваў самабытнай творчасцю артыстаў, народных умельцаў і падарыў нам цудоўны настрой. Сёлетняе свята прысвячалася Году культуры. Подробнее
Гэты верасень паклікаў за парты больш за 982 000 школьнікаў па ўсёй краіне. Амаль 2900 хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі ў школы ў нашым раёне, сярод іх – і 135 вучняў Ліпскай СШ. Подробнее
Сёлетні Дзень ведаў на радасць школьнікам, іх бацькам і настаўнікам выдаўся надзвычай светлым і ўзнёслым. Яшчэ адорвала цеплынёй асенняе сонейка, а будні дзень не перашкодзіў родным і блізкім вучняў раздзяліць з імі знакавую падзею. Подробнее
УЧОРА калідоры ўстаноў адукацыі раёна зноў напоўніліся звонкімі дзіцячымі галасамі — распачаўся чарговы навучальны год. Тры месяцы бесклапотнага лета праімчаліся імкліва, пакінуўшы ў школьнікаў пасля сябе яркія і насычаныя ўспаміны. Своеасаблівым фінальным акордам самых вялікіх канікулаў года стала на мінулым тыдні раённае свята “Прывітанне, школьная пара!”. Подробнее
Ужо ў 23 раз яна становіцца часткай свята беларускага пісьменства. Подробнее
Улетку многія дзеці не толькі адпачывалі, але і працавалі. Некаторыя маглі паспрабаваць сябе ў такім занятку як збіранне лекавай сыравіны. Зрабіць гэта можна было ў экскурсійна-турыстычным комплексе «Аптэкарскі сад» ля Гатавічаў. Подробнее
З мэтай ушанавання традыцый нашых продкаў і для таго, каб захаваць сувязь пакаленняў, сфарміраваць у маладых людзей пачуццё павагі да сваёй “малой” радзімы супрацоўнікі раённага Цэтра культуры і аддзела ЗАГС і прапануюць маладажонам цырымонію ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу з выкарыстаннем беларускіх народных абрадаў і традыцый. Подробнее
Першыя восеньскія выхадныя ўжо каторы год праходзяць у краіне пад знакам Дня беларускага пісьменства. Яно і не дзіва: самая лепшая пара для творчасці, як вядома, восень, дый першая кніга Скарыны ў далёкім 1517-м пабачыла свет якраз у гэты час — на мяжы лета і восені… Подробнее
Праект Беларускага саюза моладзі пад назвай «Адкрыты дыялог» стартаваў яшчэ ў 2014м годзе як дыскусійная пляцоўка, якая дае моладзі магчымасць падымаць тыя ці іншыя праблемы, задаваць прадстаўнікам органаў улады хвалюючыя пытанні. Сёлета напярэдадні адной з важных палітычных падзей у жыцці краіны – выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – праект выйшаў на новы ўзровень і набыў маштаб сапраўднага грамадскага руху. Подробнее
І патлумачыў: бо з выхадам гэтай кнігі адбылася надзвычайная з’ява: нарадзіўся пісьменнік. “А пісьменнік нараджаецца з кожнай выдадзенай кнігай, – упэўнены Алесь Фаміч. – Тым больш – з кнігай першай!” Подробнее
Заўтра работнікі торфапрадпрыемства “Бярэзінскае” ў каторы раз будуць адзначаць сваё прафесійнае свята. А літаральна праз месяц, 1 кастрычніка, і свой юбілей – 50годдзе з дня ўтварэння прадпрыемства. Вялікі шлях прайшло яно за гэты час. Усяго было на ім: і ўзлёты, і цяжкія перыяды. Подробнее
У першыя вераснёўскія дні калектыў Бярэзінскага раёна газазабеспячэння ў прыемным прадчуванні, і не толькі ад надыходзячага прафесійнага свята – у гэтым месяцы павінна завяршыцца рэканструкцыя адміністрацыйнабытавога комплексу. Подробнее
1 верасня – асаблівы дзень на календары. Ён не толькі абвяшчае аб заканчэнні лета і пачатку восені, але і дае старт новаму навучальнаму году. Пазначаны ён чырвоным колерам, бо ў гэты дзень уся краіна святкуе дзяржаўнае свята Дзень ведаў. Подробнее