Традыцыйныя жнівеньскія абласная і раённая канферэнцыі педагогаў зноў паказалі, што настаўнікі – крэатыўныя, мэтанакіраваныя, улюбёныя ў сваю нялёгкую, але цудоўную працу людзі. Подробнее
Вучаніца 10 класа ДУА “Саўскі ВПК ДС-СШ” Надзея Усава (на здымку) сёлета стала фіналісткай рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “БрамаМар-юні” ў намінацыі “Проза”. Яго арганізавалі для школьнікаў 9-11 класаў студэнты Інстытута журналістыкі БДУ і куратар праекта кандыдат філалагічных навук, дацэнт Уладзімір Анатольевіч Капцаў. Подробнее
Вучоныя сцвярджаюць, што высокі надой ад каровы на 80 працэнтаў залежыць ад умоў утрымання і толькі на 20 працэнтаў ад генетыкі. У рэспубліцы ёсць рэкардсменкі, якія сапраўды ўражваюць сваёй аддачай. У агракамбінаце “Сноў” Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці дзве каровы за мінулы год далі 16140 і 16450 кілаграмаў малака. Подробнее
Скарбонка гісторыка-культурных каштоўнасцей раёна папоўнілася Подробнее
Вось і закончылася лета. Подых восені адчуваецца ва ўсім: у яркіх кветках, смачных яблыках-ападках, крамяных грыбах… Але ў першую чаргу яе надыход «дыягнастуецца» па дзецях і іх бацьках, якія бегаюць па магазінах у пошуках школьных рэчаў і прылад, што не паспелі набыць за лета. Подробнее
Цэнтральная плошча горада Глыбокае ў мінулую нядзелю, адкуль ні глянь, уяўляла сабой вялікую рознакаляровую кветкавую паляну. Тут спявалі, танцавалі, гулялі, смяяліся, радаваліся дзеці, а мамы і таты, бабулі і дзядулі імі любаваліся і захапляліся. Вялікая глыбоцкая сям’я дружна “высыпала” на раённае свята “Бывай, лета! Дзень добры, школа!”, якое ў трэці ўжо раз праводзілася па ініцыятыве раённага выканаўчага камітэта і непасрэдна яго старшыні Алега Віктаравіча Морхата. Подробнее
Аляксандра Сівухіна на пасадзе ўчастковага інспектара інспекцыі спраў непаўнагадовых Жабінкаўскага РАУС ужо пяць гадоў. Подробнее
У мінулыя выхадныя на правым беразе Мухаўца, каля гідравузла “Залуззе”, было шматлюдна. Палатачны лагер сабраў звыш 250 прадстаўнікоў працуючай моладзі з 16 раёнаў вобласці на адкрыты моладзевы форум-лагер Брэсцкай вобласці “Прыбужжа-2016! Культурны фэст”. Подробнее
У мінулую суботу ў вёсцы Вежкі было па-жнівеньску горача і цёпла ад усмешак па-святочнаму прыбраных мясцовых жыхароў. Малеча магла паскакаць на батуце, паласавацца прысмакамі, набыць сувеніры ў гандлёвых павільёнах Подробнее
Пераможцы абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства праславілі магазіны і кафэ, у якіх працуюць. Подробнее
Заўтра, у Дзень ведаў, святочны ранак абудзіцца вясёлымі пералівамі школьных званкоў. Тым самым будзе дадзены старт новаму навучальнаму году. Подробнее
Марыя Мамашук гаворыць, што дагэтуль да канца не ўсведамляе каштоўнасць сваёй сярэбранай перамогі на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Подробнее
У мінулы панядзелак Бярэзінскі раён наведаў міжнародны назіральнік ад Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД Юрый Іванавіч Андрэеў. Подробнее
Вёска Божына цалкам адпавядае сваёй назве. Тут і сапраўды атрымаў пастаянную прапіску Бог. Прапісаўся ён сюды яшчэ з часоў Вялікага княства Літоўскага. Тады князь Альгерд падарыў вёску пану Нарушэвічу. Праўда, па іншых звестках тут жылі людзі яшчэ даўней з 1430 года. Подробнее
Гэтага чалавека я ведаю ўжо даўно і ахарактарызаваць яго мог толькі як сапраўднага асілка. Аднойчы, заехаўшы па справах у ААТ «Бярэзінскі», убачыў яго там ужо ў якасці работніка прадпрыемства. Слова за слова, і мне стала вядома ад гэтага дабрадушнага хлопца, кім ён працуе, а крыху пазней, каб не адцягваць ад працоўных абавязкаў, я прапанаваў яму сустрэцца пасля рабочага дня. Подробнее
Заўтра наша краіна шумна і ярка адзначыць День ведаў. Ён абвяшчае пачатак новага навучальнага года. Па добрай традыцыі святу ведаў папярэднічаюць педагагічныя канферэнцыі, дзе падводзяцца вынікі мінулага года, акрэсліваюцца задачы на новы, называюцца лепшыя з лепшых, ушаноўваюцца ветэраны педагагічнай працы, робіцца наказ маладым спецыялістам. Тэма бярэзінскай педагагічнай нарады гучала так “Якасць адукацыі сёння – якасць жыцця заўтра”. Яна цесна перамяжоўвалася на мерапрыемстве з другой актуальнай тэмай ключавой роляй педагога. Подробнее
Сёлета больш 100 тысяч маладых людзей у нашай краіне прайшлі выпрабаванне цэнтралізаваным тэсціраваннем. Уладальнікамі найвышэйшага выніку – 100 балаў – сталі 330 чалавек. Сярод іх і выпускніца Навасёлкаўскай школы Марына Зобава. Подробнее
Кацярына Троцкая (у дзявоцтве Глушко) была добрай вучаніцай у Бабуніцкай школе. Праяўляла здольнасці ў матэматыцы і інфарматыцы. З будучай прафесіяй вызначылася неяк адразу: пайшла ў гэтым накірунку ў Гомельскі ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Подробнее
«Я люблю цябе, зямля мая. Ты — гэта сэрца маё, мой першы ўздых і апошнівыдых, і ўсё жыццё паміж імі…» З такого незвычайнага і вельмі чулага прызнання пачалося свята неглюбскага ткацтва «Кросенцы». Подробнее
У Крупскім раёне прайшоў абласны веласіпедны тур, прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у спаборніцтвах прыняла і каманда нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Юрыем Горлавым. Подробнее
109 вучняў сядуць за парты ў Рубяжэвіцкай сярэдняй школе са 150-гадовай гісторыяй. Разам будуць вучыцца дзеці з Рубяжэвічаў, Тонава, Русакоў, Навікоў, Ціханавай Слабады, Даўнароў, Гнецькаў і з Журавінкі – вёскі Дзяржынскага раёна. Подробнее
Асноўны від дзейнасці, які ажыццяўляе ААТ «Стаўбцоўская ПМК», – абслугоўванне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У прыватнасці, таварыства аказвае паслугі па мантажы і капітальным рамонце даільных, халадзільных установак, збожжасушыльных комплексаў, праводзіць мантаж новага абсталявання і займаецца яго рамонтам. Подробнее
Кожны дзень прыбліжае нас да парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца ў нашай краіне 11 верасня. Мы працягваем праводзіць апытанне жыхароў раёна: з якім настроем яны будуць удзельнічаць у гэтай важнай палітычнай кампаніі, чаго чакаюць ад беларускага парламента? Подробнее
На мінулым тыдні на Стаўбцоўшчыне прайшоў суботнік па навядзенні парадку на аб'ектах сельгасвытворцаў раёна. Удзел у ім узялі не толькі працоўныя калектывы гаспадарак, а і прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна – усяго каля 500 чалавек, дадаткова прыцягнута больш за 40 адзінак тэхнікі. Подробнее