У дзейнасці культработнікаў аграгарадка Станіславова склалася добрая традыцыя: штогод арганізоўваць для сяльчан свята малака, на якім заўсёды агучваюцца прозвішчы лепшых гаспадароў падвор’яў, якія ўтрымліваюць хатнюю жывёлу і прадаюць дзяржаве лішкі сельгаспрадукцыі са сваіх падвор’яў. Сёлета гэта мерапрыемства было “ўвязана” з абрадавым святам Святога Юр’я. Подробнее
Фестываль сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава” несумненна з’яўляецца адной з разынак міжнароднага свята “Браслаўскія зарніцы”. Сёлета ён пройдзе 28 мая. Да яго цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка. Подробнее
14 мая ў парафіі Святога Юды Тадэвуша ў Лучаі адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Святога Андрэя Баболі. Пакутнік Палесся, які лічыцца апекуном Беларусі, штогод асаблівым чынам ушаноўваецца ў лучайскай святыні. Подробнее
Галоўны тэхнолаг Пастаўскага малочнага завода Святлана Віктараўна Германовіч — адна з пятнаццаці жыхароў раёна, каму сёлета прысвоена ганаровае званне “Чалавек года Пастаўшчыны”. “Ініцыятыўная, вопытная, увесь час у пошуку новага, душой балее за сваю справу”, — так характарызаваў спецыяліста выконваючы абавязкі дырэктара прадпрыемства Георгій Пятровіч Касцень. А між тым, тэхнолагам Святлана Віктараўна стала, можна сказаць, выпадкова, марачы за школьнай партай пра зусім іншую прафесію. Подробнее
Духоўна-культурнае мерапрыемства пад такой назвай прайшло ў Росіцы. Подробнее
Такім памятаюць чэрвеньцы нашага земляка Івана Архіпавіча Няборскага. Подробнее
Вялікі Пушкін некалі сказаў, што музыка па сваёй значнасці для існавання чалавека калі і саступае чаму, то толькі каханню, але і каханне – музыка. Яна суправаджае чалавека ад нараджэння і да канца жыццёвага шляху, аб’ядноўвае разам яго маральную, эмацыянальную і эстэтычную сферы. Подробнее
24 мая, у 18 гадзін, на сцэне гарадскога Дома культуры адбудзецца вялікі справаздачны канцэрт Драгічынскай школы харэаграфіі. Юныя танцоры і іх педагогі ўсур’ёз рыхтуюцца да мерапрыемства. Яны маюць намер паказаць гледачам не толькі тое, чаму здолелі навучыцца за адыходзячы навучальны год, але і прадэманстраваць творчыя здабыткі за дзесяцігадовую гісторыю школы. Подробнее
Добра там жывецца, дзе гуртом сеецца і жнецца — сведчыць народная мудрасць. З ёю згодны працаўнікі КУСГП «Палата», якія штодзень працуюць дружна і дабіваюцца ў працы пэўных поспехаў. Аднымі з першых аграрыі гэтай гаспадаркі завяршылі сяўбу збожжавых і зернебабовых, зараз сеюць адналетнія травы. Подробнее
Аднойчы Сяргей Падрэз, які працуе інспектарам па кадрах ДЭУ-33, звярнуўся да начальніка ўпраўлення Алега Пятровіча Крукоўскага з прапановай абазначыць перад уездам на тэрыторыю прадпрыемства пешаходны пераход, і не ў звычайным, а ў аб’ёмным выкананні. ўся за фарбу і пэндзаль. Подробнее
Несумненна, ад таго, наколькі кампетэнтныя дэпутаты, адказныя перад сваімі выбаршчыкамі, нераўнадушныя ў вырашэнні жыццёвых праблем насельніцтва, фарміруюцца адносіны да ўлады як органа мясцовага кіравання і самакіравання. Па словах старшыні Узрэцкага сельскага Савета дэпутатаў Пятра Дашкевіча, дзякуючы актыўнай пазіцыі дэпутатаў, усе пытанні на адміністрацыйнай тэрыторыі вырашаюцца ва ўзаемадзеянні, з разуменнем іх важнасці і неабходнасці. Аб гэтым і павядзём размову ніжэй. Подробнее
У аўторак прайшоў справаздачны сход аб дзейнасці за год – з мая 2015 па май 2016 года – Бярэзінскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ». З дакладам выступіла старшыня арганізацыі Таццяна Аляксееўна Кліменка. Подробнее
У пятніцу, 20 мая, на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Паплаўскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” адбылося адкрыццё нарады ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення Галіны Мікалаеўны Казак. Подробнее
Два гады таму ў Драгічыне з поспехам прайшоў 1-ы Міжнародны конкурс юных музыкантаў, арганізатарам якога выступіў наш зямляк, адзін з яркіх піяністаў сучаснасці, доктар музычных мастацтваў Юрый Бліноў. У рамках гэтага мерапрыемства жыхары раёна змаглі пабываць на канцэртах з удзелам сусветна вядомага піяніста прафесара Барыса Блоха, паслухаць музыку ў выкананні фенаменальнага баяніста, пераможцы шматлікіх конкурсаў і сусветнага чэмпіянату выканаўцаў на баяне Уладзіслава Плігаўкі і іншых вядомых музыкантаў. Подробнее
У мінулую сераду ў Беразіно прайшла калегія камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама, на якой прысутнічалі прадстаўнікі сацыяльных службаў усіх раёнаў вобласці. Подробнее
Зранку 18 мая ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі яго дырэктару Вользе Саланінка і супрацоўнікам Алене Мядзелец, Аляксандру Хайноўскаму, Уладзіміру Мірончыку, Ігару Фёдараву, Мікалаю Паляку перажыванняў ставала. Акцыю “Ноч музеяў”, калі звычайна “ажывалі” экспанаты, ладзіліся майстар-класы рамеснікаў, вырашылі правесці на новы лад, пераўтварыўшы ў “Гульню ў музеі”. І не прагадалі. Заняткі па душы знайшлі ўсе, хто завітаў увечары ў гэтую ўстанову культуры. Подробнее
Мінулы тыдзень быў багаты на розныя абласныя мерапрыемствы, якія праводзіліся на тэрыторыі нашага раёна. Гэта ў поўнай меры расцэньваецца як станоўчы практычны вопыт для пераймання. Сведчаннем гэтаму сталі выязныя заняткі для начальнікаў (спецыялістаў) упраўленняў справамі райгарвыканкамаў і рэзерву на пасады ўпраўленняў справамі райгарвыканкамаў – слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Подробнее
У савецкім кінематографе Пётр Мартынавіч Алейнікаў пражыў век нядоўгі, але бліскучы. Ён быў, бадай, самым любімым, самым вядомым, самым доўгачаканым акцёрам перадваеннага і ваеннага кінематографа. Гледачы на памяць ведалі не толькі рэплікі яго герояў, але і жэсты, рухі, грымасы персанажаў, капіруючы яго непаўторную «ляніва-адэскую» інтанацыю голасу. Самому Алейнікаву для гэтага не трэба было звяртацца да нейкіх класічных камедыйных прыёмаў — яму дастаткова было натуральнага жыцця ў кіношным вобразе... Подробнее
У канцы мінулага тыдня большасць сельгасарганізацый раёна закончыла сяўбу яравых культур. У выніку агульная плошча апошніх склала 35 182 гектары, як і было запланавана. Подробнее
Тэрыторыя Камунараўскага сельсавета вялікая, другая па плошчы пасля Асавецкага, складае 305,79 кв. кіламетра, на якіх знаходзяцца 10 населеных пунктаў. Работы па іх добраўпарадкаванні праводзяцца амаль няспынна. Подробнее
15 і 16 мая ў нашым раёне прайшоў міжнародны пленэр па жывапісе. Удзел у ім прымалі арганізатары выстаўкі “На Радзіме Тадэвуша Касцюшкі”, якая праводзілася ў ДУК “Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей” (мастакі са Слоніма і Мінска), нашы мясцовыя мастакі, студэнты з Кітая Лінь Шуцы і У Іцзін, вучні ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы” і ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Целяханы”. Подробнее
19 мая ў вялікай зале райвыканкама ва ўрачыстай абстаноўцы адбыўся раённы сход упаўнаважаных па выбранні дэлегатаў ад Івацэвіцкага раёна для ўдзелу ў пятым Усебеларускім народным сходзе. Подробнее
У Маладзечне адбыўся сход упаўнаважаных па вылучэнні дэлегатаў на пяты Усебеларускі народны сход, які пройдзе ў сталіцы 22-23 чэрвеня. З аналізам зробленага за апошнюю пяцігодку, перспектывамі далейшага развіцця Маладзечаншчыны перад удзельнікамі раённага форуму выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец, які, дарэчы, таксама названы дэлегатам. Подробнее
Урачыста, афіцыйна, па-даросламу – так праходзіла шостая сесія першага склікання Маладзёжнай палаты. У яе рабоце прынялі ўдзел дэпутаты Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання, намеснікі дырэктараў устаноў адукацыі, педагогі. Подробнее
У ДУК “Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей” прайшла міжнародная акцыя “Ноч музеяў-2016”. Подробнее