Сяргею Марусу, жыхару райцэнтра і працаўніку філіяла №6 «Любанскі КБМ» ААТ «Беларускі цэментны завод», аказаны давер прадстаўляць раён на пятым Усебеларускім народным сходзе. Подробнее
Магазін тавараў паўсядзённага попыту «Родны кут» у вёсцы Новыя Зелянькі, у якім працуе прадаўцом і выконвае адначасова функцыі загадчыка магазіна Людміла Платонаўна Ганчарова, абслугоўвае сямсот мясцовых жыхароў.Акрамя таго, прыязджаюць сюды на лета дачнікі, завітваюць проста падарожныя людзі. Прыгожы будынак і прыбраная тэрыторыя ля его з кветнікамі прыцягваюць увагу, нібы запрашаючы наведаць краму. Подробнее
Зараз у шэрагу сельгасарганізацый Любаншчыны праводзіцца хімічная праполка пасеваў. Ужо апрацаваны ад пустазелля азімыя зерневыя на плошчы 6 658 гектараў, азімы рапс – на 495 га, яравыя зерневыя і зернебабовыя – на 8 960 га. Подробнее
Днямі народны тэатр "Імпрэза" прадставіў на суд гледачоў спектакль па п'есе У.Краснагорава «Тры прыгажуні». Подробнее
На пачатку траўня, перад Радаўніцай, у Веткаўскай цэнтралізаванай бібліятэцы адбылася сустрэча чытачоў з вядомым беларускім бардам, паэтам, нашым земляком Эдуардам Акуліным.
Вось і завяршыўся навучальны год. У Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў гэта падзея традыцыйна адзначаецца справаздачным канцэртам. Галоўнае школьнае свята адбылося 27 мая. У гэты дзень школа гасцінна расчыніла свае дзверы для ўсіх жадаючых акунуцца ў цудоўны свет мастацтва. Усхваляваныя твары бацькоў і выкладчыкаў, як ніколі адказныя дзеці, прыгожыя і пасталелыя выпускнікі, мноства гасцей – усё гэта, вядома, надало святочнаму вечару асаблівую ўрачыстасць. Подробнее
Падлічана, што за 11 гадоў школьнікі паспяваюць пачуць каля чатырох тысяч званкоў на ўрокі і з іх. Вядома ж, у памяці застаюцца не ўсе яны, але гэты — развітальны, апошні, які прагучаў на ўрачыстых лінейках 30 мая для 125 выпускнікоў 11-х класаў гарадоцкіх школ — яны запомняць на ўсё жыццё. Подробнее
Раённае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору, прысвечанае нашаму знакамітаму земляку, аўтару паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціну Вераніцыну, што адбудзецца 5 чэрвеня, абяцае насычаную, цікавую праграму. Подробнее
У суботу, 28 мая, на базе Бярэзінскай дзяржаўнай раённай комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы адбылася Х Мінская абласная летняя спартакіяда медыцынскіх работнікаў. Подробнее
Яму на дзіва не проста цудоўна, а нават непаўторна падуладна зрэзаць з кавалка дрэва усё лішняе і ўдыхнуць у яго новае жыццё... Подробнее
24 мая свой юбілей адзначыла Н. Л. Лузгіна з Кругліцы. У гэты святочны дзень было шмат віншаванняў і падарункаў. Подробнее
Дэлегатам Усебеларускага сходу Л.Я. Глазоўская – майстар-сырароб Бярэзінскага філіяла ААТ “Здравушка-мілк” — сёлета будзе ўпершыню. Аднак заўсёды сачыла за ходам мінулых сходаў і ведае іх асноўныя накірункі. Адзін з іх у тым, што людзі павінны жыць лепш, тады і краіна будзе багацейшай. Лілія Яўгенаўна з гэтым цалкам згаджаецца і ўпэўнена, што сёлетні сход не адыдзе ад гэтага пастулата. Галоўнае, на яе думку, у тым, каб былі рабочыя месцы і дастойная зарплата, каб вялося будаўніцтва жылля. Усё астатняе ў руках чалавека. Подробнее
Імя Барыса Манцэвіча ведаюць не толькі прыхільнікі яго мастацтва, але і значная колькасць нашых чытачоў. І не здарма, знакаміты сучасны пісьменнік калісьці працаваў тут намеснікам галоўнага рэдактара. Наогул, цікавы і складаны лёс напаткаў творцу. Подробнее
Дзе двое альбо трое сабраліся ў імя маё, там і я з вамі, – прыблізна так у трактоўцы святога Пісання гучаць словы Пана Езуса, якія прамовіў ён перад сваімі вучнямі на ўзыходзе нараджэння новай эпохі ў духоўным светаадчуванні чалавецтва…. У мінулую нядзелю Хрыстус быў, безумоўна, з намі. Бо на працэсію Божага Цела сабраліся, здаецца, усе вернікі вілейскай парафіі. А, магчыма, і з суседніх. Да ўдзелу ў неардынарнай падзеі рыхтаваліся прыняўшыя першую камунію дзеці, дарослыя вернікі, што напярэдадні прынялі Сакрамэнт біжмавання. Ім і носьбітам касцельных харугваў належала адкрыць працэсію. Подробнее
Палескі край вядомы сваімі народнымі традыцыямі, абрадамі. Тут перад вашымі вачыма можа прадстаць прываблівае вясельнае свята, альбо вы даведаецеся пра адметныя звычаі звязаныя з сяўбой, жнівом. Палессе, у тым ліку і наша Драгічыншчына, безумоўна, з’яўляецца “шырокім полем” для дзейнасці вучоных-этнографаў. Подробнее
Падчас дзелавой паездкі па Беларусі УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” наведала прадстаўнічая дэлегацыя, у склад якой уваходзілі старшыні прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя з Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Малдовы, Кіргізіі, Казахстана, Арменіі і Азербайджана. Подробнее
Чарговымі ўдзельнікамі раённага фестывалю-конкурсу народнага мастацтва і творчасці “Роднаму краю славу спяваю” сталі прадстаўнікі населеных пунктаў Вішнеўскага і Валожынскага сельсаветаў. Кожны з бакоў творчага процістаяння падрыхтаваў па 15 нумароў, таму песні, танцы і жарты “сыпаліся” са сцэны раённага Цэнтра культуры на працягу больш як дзвюх гадзін. Подробнее
У рамках гэтай акцыі выратавальнікі, прадстаўнікі іншых службаў і ведамстваў правялі шматлікія рэйды, у час якіх дапамагалі грамадзянам усвядоміць небяспеку ўзнікнення пажараў, а таксама зразумець, што за парушэнні норм і правіл пажарнай бяспекі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Подробнее
Менавіта такім лёгкім на пад’ём чалавекам, здольным зацікавіць сваіх членаў на паездкі і экскурсіі, з’яўляецца Аляксандр Сцяпанавіч Бяляўскі. Подробнее
Сёлета штогадовае свята дзяцінства свет адзначыць у 66-ы раз. Заснавана яно ў Парыжы рашэннем кангрэса Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Подробнее
Днямі ў адміністрацыйным будынку ААТ “Шчучынаграпрадукт” у Янчуках адбыўся сельскі сход, удзел у якім прынялі прадстаўнікі МНС і Шчучынскага РАУС, медыкі, а таксама спецыялісты электрычных сетак і газавай службы раёна. Абмяркоўвалася толькі адно пытанне, якое на сённяшні дзень з’яўляецца самым важным і актуальным: як забяспечыць бяспеку людзей, а асабліва дзяцей у перыяд летніх канікул. Подробнее
Днямі ў адміністрацыйным будынку ААТ “Шчучынаграпрадукт” у Янчуках адбыўся сельскі сход, удзел у якім прынялі прадстаўнікі МНС і Шчучынскага РАУС, медыкі, а таксама спецыялісты электрычных сетак і газавай службы раёна. Абмяркоўвалася толькі адно пытанне, якое на сённяшні дзень з’яўляецца самым важным і актуальным: як забяспечыць бяспеку людзей, а асабліва дзяцей у перыяд летніх канікул. Подробнее
Аб выкананні заканадаўства аб гарантыях па сацыяльнай абароне грамадзян, якіх даглядаюць фізічныя асобы, і пенсійным забеспячэнні за выслугу гадоў вялі размову на семінары ў Шчучыне намеснікі начальнікаў упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў, упраўленняў сацыяльнай абароны адміністрацый раёнаў г. Гродна, начальнікі аддзелаў пенсій і дапамог упраўленняў. Як падкрэсліла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама, начальнік упраўлення пенсій і дапамог Т.І. Гуз, тэматыку выязнога семінара вызначылі пытанні, адказы на якія найчасцей даводзіцца шукаць работнікам упраўленняў ў сувязі са зваротамі грамадзян. Подробнее
Яркім і каларытным атрымаўся фестываль нацыянальных культур, які нядаўна прайшоў у Палацы культуры нашага горада. Як сведчылі відавочцы, якім пашчасціла там пабываць, такога незвычайнага і адметнага мерапрыемства ў нашым горадзе даўно не было. Няпроста перадаць святочную атмасферу, якая панавала ў той дзень на выстаўцы і ў глядзельнай зале. Каб ацаніць увесь маштаб мерапрыемства, там неабходна было пабываць. Подробнее
Сёлетнія выпускнікі – гэта вучні, якія прыйшлі ў першы клас у 2005 годзе. Насіць традыцыйную школьную форму – карычневыя сукенкі з чорнымі або белымі фартушкамі – дзяўчынкам ужо не давялося. Подробнее