Язык: Беларуская

  • “Золушка New” і прыгоды Воўкі: тэатральны жанр дэманстравалі дзіцячыя гурткі Бераставіччыны Святлана Ганчарова, Бераставіцкая газета №42/2016 от 04 июня 2016 06 июня 2016 14:47 Культура Беларуская

    Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў праходзіць на Гродзеншчыне з сакавіка па лістапад. Прадстаўнікі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці па чарзе наведваюць раённыя цэнтры, дзе іх увазе, а таксама ўвазе гледачоў, канкурсанты дэманструюць свае пастаноўкі. Подробнее

  • Першыя ў Смаргоні Алена Гануліч, Астравецкая праўда Астравецкая праўда 2016-06-04 от 04 июня 2016 06 июня 2016 14:39 Спорт Беларуская

    Каля 150 юных спартсменаў з Астраўца, Ашмян і Смаргоні прынялі ўдзел у адкрытым першынстве па кёкусінкай каратэ “Кубак Смаргоні-2016”. Астравецкія каратысты вярнуліся дадому з першым агульнакамандным месцам і са шматлікімі асабістымі перамогамі. Подробнее

  • “У краіне шчаслівага дзяцінства” Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 41 от 04 июня 2016 06 июня 2016 11:22 Общество Беларуская

    У мінулую сераду на спартыўнай пляцоўцы фізкультурна­аздараўленчага комплекса “Ла­зурный” яблыку недзе было ўпасці. Гучала вясёлая музыка, не заціхалі дзіцячая гамана і смех. Сабралася сюды дзятва з ліку адпачываючых на летніх пляцоўках у гарадскіх школах з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей. Шчыра віталі іх работнікі раённага цэнтра дзіцячай творчасці, якія наладзілі для віноўнікаў свята гульнёвую праграму “У краіне шчаслівага дзяцінства”. Подробнее

  • З надзеяй і спадзяваннямі *Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 41 от 04 июня 2016 06 июня 2016 11:18 Общество Беларуская

    За апошняе дзесяцігоддзе нямала выпрабаванняў выпадала на лёс калектыву КУП “Бярэзінская ПМС”. Былі ўзлёты, здараліся і не самыя лепшыя часіны, калі амаль не было аб’ёмаў работы, і працаўнікі то знаходзіліся ў вымушаных адпачынках, то падоўгу чакалі атрымання заработнай платы, на выдачу якой браліся мільённыя крэдыты. На пачатак гэтага года, напрыклад, іх сума складала 480 мільёнаў рублёў, непагашэнне якіх цягнула за сабой дадатковыя “накруткі” ў выглядзе працэнтаў. Становішча не з радасных. Подробнее

  • Вы ляціце, мары, да мэты! Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 41 от 04 июня 2016 06 июня 2016 11:01 Калейдоскоп Беларуская

    Першы клас, другі… пяты… дзявяты… адзінаццаты. Час не проста праляцеў, ён прамільгнуў. З кожным годам здавалася, што гадзіннік цікае ўсё хутчэй, усё шпарчэй круцяцца стрэлкі. І вось ужо “надышоў час прыйсці тым, хто павінен пайсці” – прыйсці на святочную сцэну тым, як патлумачылі вядучыя свята апошняга званка ў сярэдняй школе № 2 г. Беразіно, хто павінен пайсці са школы, развітацца з ёй, з дзяцінствам. Подробнее

  • Першы блін не стаў камяком Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 41 от 04 июня 2016 06 июня 2016 10:57 Спорт Беларуская

    Афіцыйна сёлетні футбольны сезон яшчэ не стартаваў, аднак юныя бярэзінскія аматары скуранога мяча з ліку навучэнцаў раённай дзіцяча ­ юнацкай спартыўнай школы ўжо прымаюць віншаванні і ганарацца ўзнагародамі з нагоды перамог у гульнях абласнога этапу адкрытага рэспубліканскага турніру  “Сoca­Cola”. Подробнее

  • “Больно, мне больно… ” Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 41 от 04 июня 2016 06 июня 2016 10:54 Общество Беларуская

     Пасяджэнне клуба вясёлых і знаходлівых адкрытага кубка Бярэзінскага раёна пад недвухсэнсоўнай назвай “”Шутим культурно” пакінула ў гледачоўдваякія ўражанні: расчараваў малой колькасцю каманд і адначасова парадаваў  ­ усё­такі ёсць сярод бярэзінскай моладзі юнакі і дзяўчаты, якія нелянуюцца ў свой вольны час рыхтаваць выступленні, не баяцца выступаць на вялікай сцэне, танцаваць і жартаваць экспромтам. Нешматлікі складкаманд абумовіў вызначэнне аднаго пераможцы і трохконкурсную праграму. Подробнее

  • Якасць заўсёды ў цане Галіна Міхалевіч, Народная трыбуна 23/2016 от 03 июня 2016 06 июня 2016 00:57 Общество Беларуская

    Лепшым вытворцам Брэстчыны ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Подробнее

  • У адказе за тое, што пасадзілі Мікола СЯНКЕВІЧ, Народная трыбуна 23/2016 от 03 июня 2016 06 июня 2016 00:56 Общество Беларуская

    На сходзе грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета пры абласным камітэце прыродных рэсурсаў абмеркавана праблема захавання і прымнажэння зялёных насаджэнняў горада Подробнее

  • На крылах юнацтва Святлана ГОГАЛЬ, Народная трыбуна 23/2016 от 03 июня 2016 06 июня 2016 00:52 Общество Беларуская

    У школах, гімназіях, ліцэях Брэстчыны заканчваюць навучанне 15050 вучняў у базавай школе і 10730 – у сярэдняй Подробнее

  • Годныя вынікі рэчыцкіх цяжкаатлетаў на перадалімпійскім чэмпіянаце Беларусі Андрэй МЯДЗВЕДЗЕЎ, Дняпровец № 64 от 04 июня 2016 03 июня 2016 19:22 Спорт Беларуская

    З 24 па 28 мая ў Гродне наймацнейшыя цяжкаатлеты краіны, у тым ліку ўдзельнікі нацыянальнай каманды дужаліся ў перадалімпійскім чэмпіянаце. Рэчычыне ў напружанай барацьбе паказалі добрыя вынікі. Подробнее

  • Лепшы цыганскі дзень Ірына Асташкевіч, Звязда 104 (28214) от 03 июня 2016 03 июня 2016 18:32 Культура Беларуская

    Лепшым днём на міжнародным фестывалі нацыянальных культур у Гродне стане той, калі на сцэне будуць запальваць «Ягоры» — удзельнікі цыганскага калектыву з Жыткавіч «Лачшо дывес». Менавіта таму, што мудрагелістая назва ансамбля з цыганскай мовы перакладаецца як «лепшы дзень». А «ягоры», дарэчы, азначае «агеньчык». Подробнее

  • Канал плюс. Паўвека ў суполцы з вадой і зямлёй Іван КАВАЛЕНКА, Ляхавіцкі веснік №41 от 04 июня 2016 03 июня 2016 17:57 Экономика Беларуская

    Гэтыя людзі цвёрда стаяць на зямлі. На любой: перасушанай сонцам ці ветрам, з нелаяльным рэльефам, пераўвільготненай і нават на самай сапраўднай багне. Подробнее

  • З кабінетаў …у палаткі Святлана СТАЛЯРЧУК, Ляхавіцкі веснік №41 от 04 июня 2016 03 июня 2016 17:48 Общество Беларуская

    Як здорава пасля працоўных будняў адправіцца разам з сябрамі і аднадумцамі на турыстычны фэст. Сонца, свежае паветра, птушыныя спевы і спартыўныя спаборніцтвы чакалі ўдзельнікаў другога турыстычнага злёту дзяржслужачых раёна, які адбыўся 27-28 мая ў лясным масіве каля вёскі Мінічы. Удзел у шасці турыстычных конкурсах прынялі пяць каманд, у склад якіх увайшлі работнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама і прадстаўнікі сельвыканкамаў. Подробнее

  • Адкрывае ў творчасць шлях Ірына ВЕЧАР, Слуцкий край №147-152 (15248-15253) от 03 июня 2016 06 июня 2016 08:26 Культура Беларуская

    Сёлетні выпуск Грэскай дзіцячай школы мастацтваў –

    саракавы, а школа адзначыла 45-годдзе

    У маі сельскія дзіцячыя школы мастацтваў правялі справаздачныя канцэрты. Для Грэскай дзіцячй школы мастацтваў творчая справаздача стала і выпускным вечарам, і падарункам да юбілею школы. Подробнее

  • Рупліўцы механізаванага атрада Андрэй СУПІТАЛЁЎ, Зара над Друццю №43(10200) от 04 июня 2016 06 июня 2016 08:20 Общество Беларуская

    У гэтыя сонечныя чэрвеньскія дні актыўна назапашваюць кармы з траў першага ўкосу члены атрада корманарыхтоўшчыкаў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

    У таварыстве, як і ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна, работы арганізаваны ў адзін сістэмны ланцужок. Карэспандэнт раёнкі асабіста ўпэўніўся ў гэтым, калі завітаў на поле каля аграгарадка Свяцілавічы. Подробнее

  • Пра зуброў, вяртлявых чаратовак і... Мікола СЯНКЕВІЧ, Народная трыбуна 23/2016 от 03 июня 2016 06 июня 2016 00:59 Природа и экология Беларуская

    У абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная прафесійнаму святу эколагаў – Дню аховы навакольнага асяроддзя Подробнее

  • Міністэрская ўвага да медакалічнасцяў Вольга БАРАДЗІНА, Ляхавіцкі веснік №41 от 04 июня 2016 03 июня 2016 17:43 Общество Беларуская

    Колькі б ні паўтаралі, што галоўнае багацце чалавека, першая ўмова шчасця і дабрабыту – здароўе, важкасць сцвярджэння не змяншаецца і штампам не становіцца. Таму заўсёды ёсць званкі на прамыя тэлефонныя лініі, якія праводзяць адказныя за медыцыну асобы, заўсёды ёсць жадаючыя вырашыць “здаровыя” праблемы падчас прыёмаў грамадзян па асабістых пытаннях. Подробнее

  • Што хоча моладзь Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №41 от 04 июня 2016 03 июня 2016 17:39 Общество Беларуская

    Мэтанакіраванасць, адказнасць, кампетэнтнасць, пастаяннае імкненне да самаўдасканалення, актыўная грамадзянская пазіцыя вызначаюць Дзмітрыя Багушэвіча. Не кожны малады чалавек у няпоўныя 30 гадоў можа пахваліцца тым, чаго дасягнуў Дзмітрый. Подробнее

  • Велапрабег Памяці Аксана ГРОХ, Нясвіжскія навіны 3.06.2016 от 03 июня 2016 03 июня 2016 16:52 Общество Беларуская

    У Нясвіжы ў рамках 14-га раённага экалагічнага форуму прайшоў эколага-патрыятычны велапрабег, прысвечаны Дню Перамогі. Месцы баявой славы і помнікі прыроды Нясвіжчыны наведалі каля сарака велааматараў. Сярод удзельнікаў акцыі — навучэнцы і педагогі гарадскіх школ, Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, прадстаўнікі райвыканкама і раённых службаў. Подробнее

  • «Гісторыя ў асобах і падзеях» Соф’я ЛЮБАНЕЦ, Нясвіжскія навіны 3.06.2016 от 03 июня 2016 03 июня 2016 16:47 Общество Беларуская

    У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы прайшло падвядзенне вынікаў раённага краязнаўчага конкурсу «Гісторыя ў асобах і падзеях», прымеркаванага да 430-годдзя з дня атрымання горадам Прывілея на Магдэбургскае права.  Подробнее

  • Танцпляцоўка ажывала надвячоркам Віктар Назаранка, Хойникские новости 28 мая 2016 10 стр от 28 мая 2016 03 июня 2016 16:37 Общество Беларуская

    Ёсць свая асаблівая прыцягальная сіла ў старых фотаздымкаў. Яны быццам вяртаюць да жыцця блізкіх людзей і сяброў, якіх даўно няма сярод нас, альбо, наадварот, пераносяць цябе ў часе ў тыя падзеі, што засталіся толькі ў памяці. Здымак, які прыцягнуў увагу на гэты раз, – былая летняя танцпляцоўка ў гарадскім парку. Подробнее

  • Меліяратары Глыбоччыны адзначаюць прафесійнае свята Наталля Бельская, Веснік Глыбоччыны 213 от 07 мая 2015 03 июня 2016 16:30 Общество Беларуская

    У першыя дні чэрвеня сваё прафесійнае свята традыцыйна адзначаюць меліяратары – людзі, якія працуюць на зямлі і робяць яе прыгажэйшай. Яны  – надзейныя памочнікі земляробаў. Праца меліяратараў спрыяе больш якаснаму вядзенню земляробства і развіццю жывёлагадоўлі, увядзенню ў севазварот дадатковых зямельных плошчаў, павышэнню ўрадлівасці глебы. Чым жыве сёння калектыў УП «Глыбоцкая ПМК меліявадгас»? Аб гэтым напярэдадні прафесійнага свята расказаў дырэктар прадпрыемства Эдуард Аляксеевіч Танканог. Подробнее

  • Гарачая пара іспытаў К.КАВАЛЕЎСКАЯ., Патрыёт №43 от 04 июня 2016 03 июня 2016 15:55 Общество Беларуская

    30 мая ва ўсіх школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі з нагоды заканчэння навучальнага года. Зараз, на парозе ўступных іспытаў у навучальныя ўстановы, выпускнікоў чакае нялёгкая пара – школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне. Дарэчы, экзаменацыйная кампанія для адзінаццацікласнікаў пачалася ўжо ў сераду, а для вучняў дзявятых класаў – у чацвер. Подробнее

  • «Веселая планета детства» развернулась в Городке Святлана ЯКАЎЛЕВА., Гарадоцкі веснік 41/2016 от 04 июня 2016 03 июня 2016 16:26 Общество Беларуская

    Якім слаўным выдаўся першы дзень лета ў Гарадку! І не толькі па прычыне добрага надвор’я, а таму, што дзіцячы парк 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, ператварыўся ў «Вясёлую планету дзяцінства». Так назвалі вялікае свята яго арганізатары — цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці, Дом культуры, цэнтр дзяцей і моладзі, дзіцячая школа мастацтваў. Подробнее