У вясновай прызыўной кампаніі, якая доўжылася на працягу апошніх трох месяцаў, 31 мая пастаўлена кропка. Па яе выніках рады Узброеных Сіл і воінскіх фарміраванняў папоўнілі 49 навабранцаў з Пастаўскага раёна. Подробнее
Больш за 60 % траў першым укосам убралі ў Нясвіжскім філіяле (племпрадпрыемстве) РУСП “Мінскае племпрадпрыемства”. Подробнее
Важа Шэпіяшвілі добра памятае, як гэта было, бо ўсімі арганізацыйнымі пытаннямі займаўся непасрэдна. Кансультаваўся з маскоўскімі землякамі і гродзенскімі, якія першымі ў Беларусі стварылі суполку. Магілёўская «Іберыя», дарэчы, з'явілася крыху раней, чым мінскія «Мамулі». Подробнее
Спаконвечныя, выпеставаныя многімі пакаленнямі палешукоў народныя песні, якія па сённяшні дзень захоўваюцца ў вёсцы Леснікі і гучаць у выкананні сямейнага калектыву Лук’яновічаў, да глыбіні душы кранаюць сваёй непасрэднасцю і шчырасцю. Адну з такіх – “Голуб на дубочку” – ансамбль у складзе трох родных сясцёр – Валянціны Лук’яновіч, Алы Давідовіч, Святланы Новік і іх юных паслядоўніц – Яны Давідовіч і Крысціны Новік – выканаў на раённым этапе прафсаюзнага конкурсу “Новыя імёны-2016”. Подробнее
Кветнікі, якіх разбіта ў вёсцы нямала, — з самымі простымі кветкамі: рамонкамі, незабудкамі, дэкаратыўнымі макамі, півонямі. На экзотыку проста няма грошай. Расаду таму ніхто не купляе: насенне збіраюць і вырошчваюць самі работнікі ўчастка. Аднак справа дакладна не ў дзіўных назвах кветак, а ў тым, каб іх было многа. Подробнее
Кажуць, чужых дзяцей не бывае. Толькі гэтую ісціну часам аспрэчваюць дарослыя людзі – і тады з'яўляецца яшчэ адно разбітае сэрца, яшчэ адно асірацелае дзіця. І як добра, калі з'яўляюцца тыя, хто гатовы падтрымаць пакінутае дзіця, падарыць яму любоў і клопат. Подробнее
Заахвочваючы глыбачан да здаровага ладу жыцця, прайшлі па вуліцах удзельнікі клуба падлеткаў “Пераадоленне перашкод”, які працуе пры Цэнтры дзяцей і моладзі. Юнакі і дзяўчаты, заклікаючы дарослых выбіраць правільные арыенціры ў жыцці, завязвалі ім на рукі зялёныя стужачкі, дзеткам дарылі такога ж колеру паветраныя шары. Подробнее
У павестку дня аднаго з апошніх пасяджэнняў раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях вынесены арганізацыя і якасць правядзення прафілактычнай работы, накіраванай на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, у тым ліку дзяцей. Подробнее
За чатыры месяцы бягучага года на малочнатаварных фермах ААТ «Радзіма Якуба Коласа» атрымана ў сярэднім ад кожнай каровы па 2134 кілаграмы малака. Подробнее
Такая тэхнічная культура, як рапс сёлета патрабуе асаблівай увагі аграрыяў. Подробнее
У наступным годзе мастацкае аддзяленне Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў адзначыць 20-ты юбілей. Подробнее
Сярод традыцыйных конкурсаў, якія праводзяцца на Стаўбцоўшчыне, – і міжрэгіянальны конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Фанфары Наднямоння». У гэтым годзе ён прайшоў дзявяты раз і супаў са святкаваннем 60-гадовага юбілею народнага аркестра Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў «Віціны». Подробнее
Другі год запар правядзенне рэгіянальнага фіналу рэспубліканскага футбольнага турніру «Кубак Coca-Cola. Уступай у гульню!» давяраюць Стоўбцам. Подробнее
Прагноз на ўраджай усіх сельскагаспадарчых культур у гаспадарках раёна сёлета неблагі. Подробнее
У складзе дэлегатаў ад Стаўбцоўшчыны ў рабоце V Усебеларускага народнага сходу прыме ўдзел кіраўнік СФГ «Сула » Уладзімір Радзевіч. Сялянская гаспадарка, дзе вырошчваецца насенне бульбы новых перспектыўных сартоў, вядомая не толькі ў рэспубліцы, а і за мяжой. Пад патранажам Уладзіміра Уладзіміравіча створаны яшчэ два прадпрыемствы – «Аграцэнтр-Сула» і «Сула Плюс». Першае вырошчвае таварную бульбу, другое займаецца яе продажам. Подробнее
Для жыхароў сельскіх населеных пунктаў, ды і для гараджан, якія пражываюць не на цэнтральных вуліцах Стоўбцаў, адным з актуальных пытанняў добраўпарадкавання застаецца грэйдзіраванне. Подробнее
Сёння – яшчэ цярпіма, заўтра – ужо не нармальна. Прыкладна такая сітуацыя складваецца гэтымі днямі з абкошваннем горада. Стаіць цяпло, і паліваюць дожджыкі, таму трава расце вельмі хутка. «Асвяжаць» пакос вакол сваіх дамоў і прадпрыемстваў неабходна пастаянна, без старонніх напамінкаў. Подробнее
Шмат на зэльвенскай зямлі людзей, імёны якіх нельга ні прынізіць, ні забыць. Сярод іх – ураджэнка вёскі Холстава Марыя Шкулепа. Яе жыццё трывала звязана з родным сялом, а лёс назаўсёды ўплецены ў працоўную біяграфію раёна. Менавіта Марыя Іванаўна стала героем вечара-сустрэчы, які ладзілі работнікі аддзела па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці жыхароў аграгарадка Бародзічы ў рамках новага праекта ўшанавання землякоў-юбіляраў. Подробнее
Ганна Каляда працуе выхавальніцай у дзіцячым садзе №14 дванаццаты год. У гэту сферу яна трапіла выпадкова. Ганна стала лепшым работнікам адукацыі па выніках работы за мінулы год. Подробнее
Кажуць, што ў кожнага чалавека ёсць свая зорная гадзіна. Лёс дае шанц, прапануе яго выкарыстаць і даказаць, што ты лепшы. Такі час для настаўніка мастацкіх дысцыплін ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” Іны Барысаўны Меранковай настаў у 2013 годзе, калі яна была удастоена дыплома III ступені ў конкурсе прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2013”. З той пары яна стала вядомым настаўнікам на Барысаўшчыне. Подробнее
Сярод самых адметных музейных экспанатаў – старадаўняя кафля. Кафлярства – адна з найцікавейшых і, як ні дзіўна, яшчэ недастаткова даследаваных галін творчасці беларускіх майстроў. Подробнее
Калі ты курыш, скажам прама, “дело твое – табак”. Не паспееш далічыць і да дзесяці, як у свеце памрэ яшчэ адзін курэц. Сёння гэта хтосьці чужы, у наступныя секунды – нехта знаёмы, а заўтра, можа, і ты. Дваццаць і болей гадоў курэння выкрэсліваюць з біяграфіі 20-25 гадоў жыцця. Найхутчэй вас напаткае рак ці ішэмічная хвароба сэрца, а да гэтага гіпертанія, катаракта, язва, бясплоддзе і яшчэ цэлы букет хвароб могуць стаць вашымі спадарожнікамі па непаўнацэнным жыцці. Цыгарэтны дым штодзень атручвае вашых дзяцей… Магчыма, гэта тыя аргументы, якія прыводзіла б я, маючы на мэце адгаварыць чалавека ад курэння. А ўрач-тэрапеўт УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” Алена Юр’еўна Коцік адшукала іншыя словы для сваіх пацыентаў, якія даюць станоўчы эфект. Подробнее
У СШ №3 пад назвай “Зэльвеншчына спартыўная” арганізавана спецыяльная выстава, мэта якой – захаваць слаўнае спартыўнае мінулае зэльвенскага краю. А яшчэ – прывіць падлеткам любоў да спорту, актыўнага і здаровага ладу жыцця. Асабліва гэта важна ў перыяд летніх канікул. Подробнее
Прыгажуні ў старажытных сукенках і рыцары, паходныя палаткі і песні каля вогнішча – здавалася, эпохі сышліся ў Нежаўскім лесе. Турыстычны злёт школьнікаў, які праходзіў 20 – 22 мая, сёлета прысвяцілі 900-годдзю Слуцка. Подробнее
18 мая ў рэдакцыі “ІВ” прайшла анлайн-канферэнцыя па пытаннях дэнамінацыі, якая будзе праведзена летам у Беларусі, безнаяўных плацяжоў (плацёжных картак), крэдытавання фізічных асоб, суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу, афармлення банкаўскіх укладаў. Подробнее