З такім дэвізам ідзе па жыцці вядомы беларускі спявак Аляксандр Саладуха. У 2017-ым ён адзначыць два юбілеі: 30 гадоў творчай дзейнасці і 25-годдзе мега-хіта “Здравствуй, чужая милая”. 9 чэрвеня ў гарадскім Доме культуры артыст прадставіць слухачам сваю новую канцэртную праграму “Верное сердце”. Незадоўга да прыезду ў наш горад ён даў інтэрв’ю, у якім успомніў свае самыя яркія і адметныя выступленні, раскрыў сакрэты поспеху і падзяліўся планамі на будучыню. Подробнее
Уганараванне пераможцаў і прызёраў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, творчых конкурсаў і спаборніцтваў “Сузор’е Жабінкаўшчыны – 2016” адбылося ў апошнія дні мая. Подробнее
Аляксандр Барысенка, настаў-нік матэматыкі і інфарматыкі Паселіцкай сярэдняй школы, атрымаў Дыплом другой ступені XI Рэспубліканскага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнет» за праект «Віртуальная лабараторыя. Фізіка, 6 клас». Подробнее
У гэтыя па-сапраўднаму цёплыя вясновыя дні касавіца ў ААТ “Жабінкаўскі” імкліва набірае тэмпы. Пад зялёнае жніво ў сельгаспрадпрыемстве адведзена 1120 гектараў. Гэта ў асноўным шматгадовыя травы, якіх ужо скошана 450 гектараў (на 26 мая), што складае 40% да запланаванага. Подробнее
Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту гучна заявіла пра сябе. На плошчы Свабоды райцэнтра прайшоў Дзень рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання ДТСААФ, падчас якога для гледачоў разгарнулася шоу з аўтамабілямі, матацыкламі, робататэхнікай, страйкбольнай зброяй і, вядома ж, добрай музыкай… Подробнее
Валожынскі раён стаў адным з 30-і пілотных раёнаў краіны па рэалізацыі праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Подробнее
У Валожыне прайшоў I раённы фестываль гульняў вясёлых і знаходлівых сярод працуючай моладзі. Подробнее
… Менавіта такія словы скажа кожны, хто возьме ў рукі літаратурны альманах «Галасы роднага краю», выдадзены рэдакцыяй «Новага дня» да свайго 85-годдзя. Прэзентацыя важкай 500-старонкавай кнігі прайшла ў сценах цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Н.К. Крупскай напярэдадні знамянальнай для раёнкі даты. Подробнее
Аляксандр Корзан (на здымку) – жывёлавод, даглядчык СВК “Святая Воля”. Цяпер ён працуе на ферме ў Вялікай Гаці, у яго групе – маладняк ад пяці месяцаў да года. Подробнее
У Бярозаўскім раёне нядаўна зарэгістравана надзвычайнае здарэнне: загінула трохгадовае дзіця, якое ўпала ў каналізацыйны калодзеж, што не быў належным чынам абсталяваны і закрыты: зверху знаходзілася драўляная “накідка”; яна не спыніла дзіця… Узбуджана крымінальная справа. Подробнее
Імя Ігара Гегені, токара 5 разрада ААТ “Даманаўскі ВГК”, занесена на раённую Дошку гонару. Нядаўна ў нас адбылося знаёмства з гэтым сціплым і адказным чалавекам, які на прадпрыемстве працуе больш за чвэрць стагоддзя. Подробнее
Праязджаючы або праходзячы па вуліцы Астроўскага ў Паставах, немагчыма не заўважыць дом пад нумарам 24. У першую чаргу звяртаюць на сябе ўвагу прыгожы лебедзь на сцяне і дзве двухметровыя пальмы з пластыкавых бутэлек, адна з якіх “вырасла” прама на клумбе. Подробнее
На завулак Заводскі, 7, у райцэнтры трапіла дзякуючы выпадку. І прыемна здзівілася таму, што гаспадар дома, як аказалася, ужо быў героем публікацыі “Пастаўскага краю”. Але на гэты раз — іншая тэма. Зрэшты, пра ўсё па парадку. Подробнее
З 8 мая па 1 чэрвеня праходзіў штогадовы рэспубліканскі месячнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Сёлетні яго дэвіз — “Актыўнае валанцёрства”. Акцыя заклікала нераўнадушных людзей аказваць дапамогу падапечным Чырвонага Крыжа — адзінокім пажылым людзям, цяжкахворым, дзецям-інвалідам, а таксама пакінутым без апекі бацькоў, людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Прайшлі мерапрыемствы і ў нашым раёне. Подробнее
На стойлавы перыяд 2016/2017 года для патрэб жывёлы сельгаспрадпрыемстваў трэба нарыхтаваць 13500 тон сена, 120000 — сенажу, 125000 тон сіласу. Большую частку травяністых кармоў (за выключэннем сіласу) плануецца назапасіць з першага ўкосу траў, якія займаюць14500 гектараў. Да іх касьбы, як адзначыў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Васільевіч Чэпік, сёлета прыступілі на 3-4 дні раней, чым летась. Подробнее
Прырода падарыла дзецям у першы дзень лета – Дзень абароны дзяцей – многа сонца і цеплыні. А арганізатары свята ў гарадскім парку ўпрыгожылі гэты дзень радасцю, творчасцю і крышачку хваляваннем. Бо было відаць, як хваляваліся юныя артысты, для каго сённяшні выхад быў дэбютам на вялікай сцэне. Подробнее
Вось і завяршыўся навучаль-ны год: для кагосьці ён быў першым, для іншых – апошнім крокам школьнага жыцця. Подробнее
У канцы красавіка ў краінах Еўропы прайшоў Тыдзень імунізацыі. У гэты перыяд і жыхары нашай краіны часцей сталі сустракацца з інфармацыяй, якая тычылася вакцынапрафілактыкі, яе патрабаванняў і вынікаў. Подробнее
Міхаіл Сыцько добра ведае, што выйсці на сусветную арэну таэквандо беларускім спартсменам пакуль вельмі складана. Па-першае, гэта ніша даўно занята перамогамі дастойных “байцоў” з Карэі, Іспаніі і Італіі. Па-другое, гэтаму ўсходняму баявому віду мастацтваў у нашай краіне пакуль мала надаюць увагі. Подробнее
Сёлета ў раёне былі выяўлены 4 факты рэалізацыі спіртных напояў непаўналетнім. Два такія выпадкі былі зафіксіраваны 10 студзеня ў Капцэвічах. З прамежкам у некалькі гадзін супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, якія праводзілі маніторынг у гэтым населеным пункце, за продажам піва і віна былі затрыманы прадаўцы гандлёвай кропкі ПГУП “Пашук-гандаль” і мясцовага магазіна райспажыўтаварыства. Подробнее
Так задумана прыродай, што ў кожнага чалавека павінна быць сям’я. Гэта тыя людзі, з якімі заўсёды камфортна, дзе цябе гатовы прыняць любым: хворым, без настрою, з праблемамі і непрыемнасцямі. Подробнее
Бабруйскім райвыканкамам прынята рашэнне аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у летні перыяд. У адпаведнасці з апошнім у маі прайшла абарона школьных праграм аздараўлення ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Пасля гэтага абарона ўжо раённай праграмы адбылася на абласным узроўні, дзе быў адзначаны высокі паказчык — болей за 99 працэнтаў — ахопу дзяцей рознымі формамі занятасці на працягу лета. Подробнее
У Івацэвіцкім раёне з пачатку мінулага года больш за 100 чалавек раздзялілі ідэі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і ўступілі ў рады яго раённай арганізацыі. Увогуле ж, пад крылом “Белай Русі” на сёння больш за 100 тысяч беларусаў – людзей, якія выступаюць за кансалідацыю беларускага грамадства, абарону нацыянальных і дзяржаўных інтарэсаў і пабудову незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі. Подробнее
Жыхар вёскі Дабромысль, які раней быў неаднаразова судзімы за крадзяжы, у чарговы раз правёў “абход” суседскіх дамоў, гаспадары якіх у зімовы час тут не пражываюць, а выкарыстоўваюць іх пад дачы. Як высветлілася, тут яму знайшлося чым пажывіцца. Подробнее
Святло яркай бліскавіцы талента Канстанціна Вераніцына, які 15 красавіка 1855 г. завяршыў у г. Гарадку напісанне паэмы «Тарас на Парнасе», даходзіць і да нашых дзён. Подробнее