Брыгадзір вытворчай брыгады паляводаў вытворчага ўчастка “Кватары” Бераставіцкага раёна Дзяніс Новікаў спачатку зусім не збіраўся станавіцца вяскоўцам. Наадварот, пасля заканчэння школы ў Свіслацкім раёне падаўся ў прафтэхвучылішча Ў Гродна вучыцца на фатографа. Але потым мара саступіла месца больш рэальным спадзяванням. Сям’і патрэбна было жыллё, а ў СВК “Цецяроўка” з гэтым праблем не было. Дзяніс закончыў завочна Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, атрымаў вышэйшую адукацыю. Подробнее
На два дні Гродна ператварыўся ў культурны эпіцэнтр краіны. Здавалася, што біблейскае паданне пра стварэнне Вавілонскай вежы ажыло і стала рэчаіснасцю: на плошчах і вуліцах абласнога цэнтра людзі віталі адзін аднаго на розных мовах: насустрач яўрэйскаму “Шалом” ляцела агністае іспанскае “Ола!”. Подробнее
Кожны чалавек выбірае сваю жыццёвую дарогу, зыходзячы са сваіх інтарэсаў і здольнасцей. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Бераставіцкага раёна Люцына Рукша ўжо з самага дзяцінства праяўляла настойлівую цягу да заняткаў спортам і лічыла гэта сваім прызваннем. Подробнее
14 мая на сцэне раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся юбілейны вечар, прысвечаны 25-годдзю творчай дзейнасці народнага вакальнага ансамбля «Вербніца». Менавіта на працягу чвэрці стагоддзя самадзейныя артысты гэтага творчага калектыву даруюць сваю любоў да песні народнай шматлікім паклоннікам, радуюць іх сваёй самабытнасцю і разнастайным рэпертуарам. Подробнее
Створаны ў 1991 годзе, фальклорны ансамбль “Паазер’е” не перастае здзіўляць сваёй адметнасцю і выканальніцкім майстэрствам. У 1993-ім яму прысвоена званне “народны”, у 2003-ім — “заслужаны”, а ў 2004-ым калектыў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Подробнее
Ад танцаў, якія выконваюць Вераніка Аляхновіч, Дзяніс Лукашэвіч, Вікторыя Ракіта і Арцём Зубовіч (на здымку) з Гуцкага сацыяльна-культурнага цэнтра, не адвесці вачэй, а ногі самі просяцца ў скокі. Подробнее
Абуджае наваколле і душу. Так гавораць пра ўзорны дзіцячы ансамбль народнай музыкі і песні “Званочкі” Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў тыя, хто хоць аднойчы чуў яго выступленне. Подробнее
Як весела правесці час, адпачыць душой, зарадзіцца энергіяй і атрымаць незабыўныя ўражанні, добра ведаюць уладальнікі аграсядзіб. У нашым раёне іх 46, і кожная мае сваю адметнасць. Гаспадары сядзібы «Белае і Чорнае» зрабілі акцэнт на адасобленым адпачынку на ўлонні некранутай прыроды. Подробнее
Традыцыйны фестываль нацыянальных культур у Гродне для журналістаў цікавы яшчэ і тым, што ў яго межах агучваюцца пераможцы рэспубліканскага конкурсу сярод сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжкультурнага дыялогу. Сёлета супрацоўнікі нашай установы атрымалі тры ўзнагароды конкурсу. Подробнее
Яго называюць першым раманістам у беларускай літаратуры, а таксама — нашым Дастаеўскім і нашым Стэйнбекам. Удумлівы апавядальнік і глыбокі псіхолаг, Кузьма Чорны (сапраўднае імя Мікалай Раманоўскі) за свой кароткі жыццёвы век здолеў у раманах адлюстраваць лёсы некалькіх пакаленняў беларусаў, стаць у шэраг нацыянальных класікаў, а таксама ўзняць айчынную прозу на сусветны ўзровень. Подробнее
Працягваецца напружаная пара корманарыхтоўкі. Работнікі палёў, кожны на сваім працоўным месцы, імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб занатаваць як мага болей сенажу і сена, каб сёлетняя зімоўка прайшла зладжана — жывёла мела збалансаваныя рацыёны, малочная і мясная вытворчаць раёна развівалася, а работнікі сельскагаспадарчай галіны мелі добрую заробную плату. Подробнее
Сёння ў многіх краінах свету адзначаюць Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта свята дае выдатную магчымасць падарыць нашым дзецям яшчэ больш любові, клопату, увагі і проста стварыць добры настрой. Подробнее
Конкурсная работа настаўнікА працоўнага навучання Раваніцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, члена народнага клуба «Майстры Ігуменшчыны» Рыгора Судака была адзначана Дыпломам лаўрэата VII рэгіянальнага свята-конкурса майстроў разьбы па дрэве «Разьба зачаравання» у намінацыі «За лепшы твор дэкаратыўнага характару». Подробнее
На гэтым тыдні ў сельгаспрадпрыемствах раёна пачалася нарыхтоўка кармоў. Кожная з гаспадарак разлічвае на галоўнае – мець на зімоўку жывёлы кармы якасныя, і з запасам. Мэтанакіравана і вынікова працуюць над умацаваннем кармавой базы, павышэннем якасці сенажу і сіласу аграрыі СВК “Шчорсы”. Подробнее
Непадалёку ад Навагрудка ў атуленні маляўнічай прыроды знаходзіцца хутар з прыгожай назвай Больчыцы. Іван Міхайлавіч Пярко адтуль родам. Хоць і даўно змяніў ён месца жыхарства, але наведваецца ў родныя мясціны з задавальненнем. Подробнее
На парозе не менш значная, чым сяўба, сельскагаспадарчая кампанія — корманарыхтоўка. З мэтай падрыхтоўкі да яе гэтымі днямі ў гаспадарках раёна на лінейку гатоўнасці выводзіцца тэхніка, рыхтуюцца для закладкі сенажу траншэі. Подробнее
У Міжнародны дзень абароны дзяцей – 1 чэрвеня – настаўнікі і вучні Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў падарылі стаўбчанам выдатнае свята. Подробнее
Па традыцыі, напярэдадні летніх канікулаў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях запрашае на гарадскі стадыён дзетвару і іх бацькоў на свята бяспекі, прысвечанае Дню абароны дзяцей. У сёлетні год, аб'яўлены ў нашай краіне Годам культуры, яго можна назваць яшчэ святам культуры бяспекі. Подробнее
Корманарыхтоўшчыкі ААТ «Агранёманскі» рупяцца закласці як мага больш кармоў для грамадскага статка. На дзень наведвання гаспадаркі на яе сенажацях шчыравала не толькі ўласная тэхніка: як і летась, агранёманцы скааперыраваліся ў міжгаспадарчы мехатрад з механізатарамі ААТ «Жацерава». Подробнее
Напрыканцы навучальнага года, калі набываюць актуальнасць пытанні летняга аздараўлення дзяцей, здачы выпускных экзаменаў, кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама дало магчымасць бацькам аб усім гэтым спытаць падчас прамой тэлефоннай лініі з начальнікам аддзела Людмілай Мар'янаўнай Стонька. Подробнее
На турбазе “Высокт бераг” прайшоў турзлёт для пажылых людзей. На яго сабраліся каманды з пяці тэрытарыяльных цэнтраў суседніх раёнаў – Клецкага, Уздзенскага, Пухавіцкага, Вілейскага і Стаўбцоўскага. Подробнее
Рыгор Рылькоў выбраны на раённым сходзе ўпаўнаважаных дэлегатам V Усебеларускага народнага сходу. На сходзе яму было прадастаўлена слова, у якім ён расказаў пра сябе, даў ацэнку рабоце Стаўбцоўскай раённай ветэранскай арганізацыі і выканаўчай улады, падкрэсліў ролю ветэранаў у патрыятычным выхаванні моладзі. Подробнее
Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» прадставіў сваю прадукцыю на 23-й Міжнароднай спецыялізаванай сельскагаспадарчай выстаўцы «Белагра-2016» у Мінску. Подробнее
Апошні званок прагучаў 31 мая для адзінаццацікласнікаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча
На ўрачыстай лінейцы сабраліся навучэнцы, іх бацькі, пачэсныя госці. Кранальныя хвіліны развітання з дзяцінствам... Подробнее
У нядзелю, 5 чэрвеня, мы зноў ушанавалі памяць нашай славутай зямлячкі — святой Еўфрасінні, якая займае пачэснае месца не толькі ў сімвалічнай кнізе гісторыі, але і жыцці кожнага беларуса, кожнага палачаніна. Подробнее