Хваляванне, адчуванне дасягнутай мэты і адначасовае ўсведамленне таго, што асноўныя выпрабаванні яшчэ наперадзе… Мабыць, толькі той, хто сам аднойчы трымаў у руках заслужаны атэстат асобага ўзору, можа ў поўнай меры зразумець усю гаму пачуццяў, якія ахопліваюць у гэты момант. Зусім хутка пачнуцца ўступныя экзамены, за імі — сесіі, дыпломныя работы… Аднак першы значны этап жыцця ўжо за плячамі, і скончаны ён на самай справе дастойна. У Кобрынскім Палацы культуры – раённы баль медалістаў. Подробнее
“Якаснага ўдасканалення патрабуе сёння сістэма адукацыі Я не кажу аб нейкай рэформе, ломцы, як у нас прывыклі гэта рабіць. Удасканаленне. Трэба рабіць наступны крок…” Подробнее
Тут, на краі вялікага поля, успомнілася аднойчы ўбачаная ў музеі карціна. Ён і яна цесна абняўшыся, сядзяць на квітнеючым лузе, удалечыні віднеецца вёсачка, усё дыхае спакоем і радасцю. Карціну можна было б назваць ідыліяй, калі б толькі не хмурныя паніклыя салдаты, якія ідуць над імі ў небе. Вакол іх — калючы дрот і нібы адчуваецца подых смерці. Дзве рэальнасці сышліся ў адной кропцы і размінуліся ў часе. Зусім як каля вёсачкі з сімвалічнай назвай Благавічы. Сёння тут гучаць дзіцячыя галасы і мірна спее кукуруза, а 75 гадоў таму, у 1941-м, пасля прарыву абароны Магілёва, байцы 61-га стралковага корпуса пад камандаваннем генерала Фёдара Бакуніна рабілі адчайную спробу прабіцца да сваіх. На жаль, атрымалася ў нямногіх. Подробнее
– Вёска Дубітава… Ціхая, сціплая, прывеціць кожнага, хто з добрым сэрцам, адкрытай душой зверне з гасцінца Косава-Була і ступіць на яе адзіную шырокую вуліцу, – пад пяшчотную музыку пачынаюць свой аповед вядучыя свята А. Клімуш і С. Кулецкі. – На працягу стагоддзяў Дубітава ўваходзіла ў склад Грыўдзенскага маёнтка, які належаў роду Палубінскіх. За ўдзел аднаго з чатырох братоў Палубінскіх у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1830-31 г.г. у Польшчы, Беларусі і Літве чацвёртая частка маёнтка была канфіскавана і перададзена дзяржаве. Па гэтай прычыне пэўная колькасць надзелаў сялян вёскі Дубітава стала дзяржаўнымі. Захаваўся і дакумент аб пераводзе сялян з прыватных у дзяржаўныя, які знаходзіцца ў Гродзенскім архіве. У ім называюцца і прозвішчы сялян, нашчадкі якіх і сёння жывуць у вёсцы. Гэта Турчыны, Радзюкі, Кулецкія і іншыя. У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 357 чалавек, у 1997 годзе вёска мела 55 двароў і 95 жыхароў, а сёння ў вёсцы засталося 25 двароў, пражывае 35 чалавек. Подробнее
У гаспадарках раёна поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў з траў 1-га ўкосу. На 12 чэрвеня 2016 года ў раёне ўбрана траў на плошчы 16946 га, што складае 95,7% да плана. Сенажу нарыхтавана 91830 тон – гэта 70,2% да намечанага задання. Сенажу ў рулонах 5950 тон. Нарыхтавана сена 2553 тоны – па плане трэба нарыхтаваць 13300 тон. Подробнее
Далёка за межамі раёна і нават вобласці вядома канцэртна-асветніцкая дзейнасць калектыву ДУА «Новалукомльская дзіцячая школа мастацтваў». Шмат дыпломаў і другіх узнагарод штогод прывозяць выхаванцы з розных конкурсаў. Не адстае і калектыў выкладчыкаў. Не так даўно мы атрымалі пісьмо з установы, дзе распавядаецца пра поспехі хору. Подробнее
10—12 чэрвеня ў Паставах прайшоў дваццаць шосты, у тым ліку дзевятнаццаты ў статусе міжнароднага, фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. У ім прынялі ўдзел Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча, творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Мінска і ўсіх абласцей Беларусі, а таксама Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Подробнее
У складаных умовах праводзіліся сёлета веснавыя палявыя работы. З-за неспрыяльнага надвор’я расцягнуліся тэрміны сяўбы зерневых і іншых культур. Тым не менш механізатары большасці сельгаспрадпрыемстваў стараліся спаўна выкарыстоўваць кожную пагодлівую гадзіну. Подробнее
Несумненна, лета — самая любімая і чаканая ўсімі дзецьмі пара года. Ззаду засталіся ўрокі і хатнія заданні, наперадзе — канікулы. Можна ўволю гуляць, купацца, загараць, падарожнічаць… Адным словам, адпачываць. А каб адпачынак праходзіў цікава і з карысцю, з першых дзён лета адчыняюць свае дзверы шматлікія дзіцячыя лагеры. Подробнее
А мы ідзём-ідзём …да Беларусі. У кожнага – свой шлях. «Вобразы мілыя роднага краю» ўсё жыццё натхняюць мастачку, лаўрэата прэміі імя Васіля Віткі Аксану Аракчэеву. Кожнае лета яна шмат часу праводзіць на Чашніччыне. У вёсцы Мар’іна захавалася хата бабулі. Там натхнёна і плённа многа год працаваў бацька, заслужаны дзеяч мастацтваў, кавалер ордэна Францыска Скарыны Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў, а сёння яго справу доўжыць дачка. Подробнее
На ўсенародным вечы, якое пройдзе 22-23 чэрвеня ў Мінску, Астравецкі раён будуць прадстаўляць работнікі розных галін дзейнасці, у тым ліку і сельскай гаспадаркі. Аператар машыннага даення МТФ “Варняны” Наталля Станіславаўна Урлік – дэлегат V Усебеларускага народнага сходу. Подробнее
Обратившийся в милицию 53-летний житель города рассказал, что его обокрали. Подробнее
Сотні, у тым ліку і жывых, з дазволу сказаць, экспанатаў. Тысячы наведвальнікаў – ад генералаў вытворчасці да здольных яшчэ здзіўляцца ці не ўсяму навокал дашкольнікаў. Багацце фарбаў, самы шырокі спектр гукаў, разнастайнасць і адмысловасць пахаў. Подробнее
Теплый летний день. Он примерно вдвое длиннее ночи и, кажется, что за светлое время суток можно переделать всю работу. Но для сельского труженика этого астрономического преимущества порой бывает недостаточно — столько различных по своему характеру работ в полях и на фермах, что успеть «схватить» этот объем чисто физически бывает трудно. Именно в такое горячее время наиболее остро ощущается дефицит рабочей силы, начиная от простых работников и заканчивая узкопрофильными специалистами. Как часто говорят в народе в таких случаях: «Рук не хватает!». Подробнее
Ці трапіць бярэзінская лыжка ў Кнігу рэкордаў Гінеса? У Беразіно каля будынка раённага Дома рамёстваў урачыста адкрылі драўляную манументальную скульптуру «Лыжка-цмок – самая вялікая лыжка ў свеце». Подробнее
У кожнай прафесіі – свае асаблівасці, адметнасці, якія патрабуюць ад чалавека канкрэтных якасцяў, рыс характару. Напрыклад, страхавому агенту, каб стаць паспяховым, надзвычай патрэбны ўменне супрацоўнічаць, камунікабельнасць, рашучасць, настойлівасць і мабільнасць. Днямі карэспандэнт “ЛВ” вывучаў нюансы работы страхавога агента. Гідам па прафесіі стала Іанэса Татарыновіч. Подробнее
Напісаць пра Жанну Акудовіч, выхавацеля дашкольнай адукацыі Вялікабераставіцкага ясляў-сада, мяне папрасілі бацькі выхаванцаў старэйшай групы №10, з якімі Жанна Мікалаеўна працавала на працягу чатырох гадоў іх знаходжання ў дашкольнай установе. За гэты час і дзеці, і бацькі вельмі палюбілі Жанну Мікалаеўну, паколькі яна сама заўсёды з любоўю і цеплынёй адносіцца да кожнага дзіцяці і за гэтыя гады стала для іх сапраўднай другой мамай. Цяпер, калі яе выхаванцы заканчваюць яслі-сад, з асаблівым шкадаваннем і яны, і іх бацькі развітваюцца са сваім любімым выхавацелем. Подробнее
Столькі год свайго жыцця аддалі сельскай гаспадарцы Уздзеншчыны толькі тры сямейныя пары з дынастыі Трусевічаў. А яшчэ ж на зямлі шчыравалі іх продкі!
Ад Аляксандра Трусевіча любоў да тэхнікі, навыкі вадзіцельскага майстэрства перадаліся тром сынам – Івану, Васілю і Мікалаю... Подробнее
У ім прынялі ўдзел школьнікі, прадстаўнікі прадпрыемстваў, устаноў Случчыны, грамадскіх арганізацый, ганаровыя госці Подробнее
Выязны абласны семінар старшынь райгаркамаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі працаваў на базе нашага раёна на працягу 9 і 10 чэрвеня. Подробнее
13 камандаў прадпрыемстваў Стаўбцоўшчыны сустрэліся на пляцоўцы ля ляснога масіву Караліна, каб даказаць сваё права называцца лепшым санітарным фарміраваннем грамадзянскай абароны раёна. Подробнее
У абжытым лёгкаатлетамі спартыўным манежы па вуліцы Каліноўскага ў Мінску праведзены абласныя спаборніцтвы па праграме Алімпійскіх дзён моладзі. Трэнер нашай каманды Анатоль Турчановіч рады падзяліцца навінамі. Подробнее
Нядаўна ў Гудзевіцкім літаратурна-краязнаўчым музеі працавала летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”. Подробнее
Аматарам футбола – раскоша. На спартыўных арэнах гарадоў Францыі разгарнулася грандыёзнае дзейства – чэмпіянат Еўропы. Подробнее
Лета пачалося для каманды «Кароткае замыканне» з трапных «выстралаў», ад якіх аж дух захоплівае і галава круціцца. Подробнее