У студзені 2014 года каля вёскі Адамова Покрашаўскага сельсавета асвяцілі паклонны крыж: устанавілі яго па ініцыятыве мясцовых жыхароў. Месца выбралі невыпадковае, побач – помнік 190 загінулым вяскоўцам, якіх 23 лютага 1943 года зажыва палілі нямецка-фашысцкія карнікі. Подробнее
“Аптэка трымаецца на чатырох “кітах”, — лічыць Ніна Мікалаеўна КРАСКОЎСКАЯ Подробнее
У мінулы аўторак прайшоў абласны форум дэлегатаў Магілёўшчыны на пяты Усебеларускі народны сход, які адбудзецца 22-23 чэрвеня ў Мінску. На яго абмеркаванне, нагадаем, выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011 – 2015 гады і аб асноўных палажэннях аналагічнай праграмы развіцця краіны на 2016 – 2020 гады. Подробнее
Каля дома №27 па вуліцы Юбілейнай з’явіўся новы спартыўны аб’ект — камплект вулічных трэнажораў, устаноўленых пад спецыяльным навесам. Спартпляцоўка на свежым паветры — падарунак Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці. Подробнее
Трэцяга чэрвеня на базе Пастаўскай ЦРБ адбыўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Арганізацыя работы ўрача агульнай практыкі ва ўмовах горада. Пытанні і шляхі вырашэння». Удзел у ім прынялі больш за сто прадстаўнікоў медыцынскай галіны з усёй краіны. Подробнее
У мінулы чацвер, напярэдадні прафесійнага свята медыцынскіх работнікаў, у Мінску, у Палацы Рэспублікі, прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу “Урач года Рэспублікі Беларусь”. У іх ліку ў намінацыі “Урач агульнай практыкі” была і загадчыца Парыжскай бальніцы сястрынскага догляду Марына Генадзьеўна Брэская. Подробнее
Колькі існуе фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, столькі часу яго цэнтральнай падзеяй з’яўляецца конкурс “Хто каго?”. Подробнее
Многія людзі любяць спяваць. Часта напяваюць паціху тое, што падказвае сэрца, бо ўсім хочацца выказаць музыкай усё, што на душы, а песня здольная зрабіць гэта як нішто іншае. Заняткі вакалам з вопытным выкладчыкам дапамагаюць развіваць здольнасці і цешыць сваімі спевамі слухачоў. Подробнее
У Смаргонскім доследным лясгасе прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу, якія прадстаўлялі структурныя падраздзяленні гэтай лесагаспадаркі. Неабходна было прадэманстраваць сваё ўменне, прафесіяналізм, спрыт пры валцы лесу, абрэзцы сукоў, мантажы ланцуга бензапілы, распілоўцы бервяна камбінаваным і дакладным рэзам. Подробнее
Год культуры – юбілейны для старэйшага народнага калектыву Смаргоншчыны фальклорнага гурта “Валэйчанка”. Сёння ў сельскім клубе ў Валэйкавічах, які, дарэчы, сёлета адзначае свой 60-ы дзень нараджэння, будуць ушаноўваць народных спявачак, а яны ў чарговы раз парадуюць сваёй творчасцю гасцей. Неабходна згадаць яшчэ пра адзін юбілей – 25 гадоў таму калектыву было прысвоена званне “народны”. Подробнее
Напярэдадні прафесійнага свята наш карэспандэнт пагутарыў з галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы Сяргеем КУДЗЕНЬЧУКОМ. Подробнее
У Крэве прайшоў семінар, на якім былі разгледжаны перспектывы развіцця арганічнай сельскай гаспадаркі. У нашым раёне чатыры гаспадаркі (“Вермі Экапрадукт”, “Агра-Вастара”, “Амагер” і “Раднік-Про”) вырашылі адмовіцца ад традыцыйнай сельскай гаспадаркі з прымяненнем хімікатаў і перайсці да арганічнага спосабу гаспадарання, дзе выкарыстоўваюцца механізаваныя сродкі барацьбы з пустазеллем і ўносяцца гумінавыя ўгнаенні. Подробнее
Прадукцыя Ляхавіцкага кансервавага вядома не толькі на мясцовым рынку. Натуральнасць, што зараз у асаблівым трэндзе, з’яўляецца адной з яе каштоўных адметнасцяў. Шырокая асартыментная гама вырабаў і свой агарод у якасці стартавай пляцоўкі для многіх з іх. Гэта і іншае выгадна вылучае нашу кансервавую вытворчасць ад ёй падобных, дазваляе трымаць раўнавагу ў супрацьстаянні вірлівым рыначным хвалям Подробнее
Калі паспрабаваць ранжыраваць спіс асабліва важных жыццёвых пытанняў, то жыллёвыя, несумненна, зоймуць месца ў самым авангардзе ўмоўнай шарэнгі. Дабавім фактар усеахопнасці, няпростасць у вырашэнні і, у прынцыпе, можна зразумець яшчэ адно іх “лідарства”: па колькасці зваротаў на розныя прамыя і гарачыя тэлефонныя лініі, асабістыя прыёмы службовых асоб. Подробнее
Добрасуседскія сувязі паміж нашым раёнам і Лэнчненскім паветам Люблінскага ваяводства Польшчы ўмацоўваюцца. Літаральна днямі Ляхавіччыну наведалі польскія госці, наведалі з канкрэтнымі мэтамі і інтарэсам, да якіх смела можна дадаць вызначэнне «ўзаемныя», таму што надзвычай актуальныя і для ляхавічан. Подробнее
Сёмы год запар Івацэвіцкі раён прымае абласны турзлёт “Рубеж”. Турзлет літаральна “прапісаўся” на Вулькаўскім возеры і так сталася, што часцей за ўсё менавіта ён адкрывае чаргу падобных творчых і спартыўных мерапрыемстваў. Подробнее
Поспехі юнака адзначаны спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Подробнее
У сераду ў ААТ “Брадзец”, куды мы прыехалі, каб даведацца, як ідзе нарыхтоўка кармоў, завяршалі закладку трэцяй сянажнай ямы. Работы заставалася дзесьці на паўдня. Па яме, укатваючы кармы, снавалі тры “Амкадоры”. Подробнее
Мне заўжды падабалася ў людзях сціпласць, адсутнасць ганарыстасці і нездаровых амбіцый. Асабліва выйгрышна гэтая якасць выглядае ў пары з неабыякавасцю да справы жыцця. Калі чалавек, як пчолка, робіць сваю работу з усёй адданасцю і прыносіць тым самым вялікую карысць, але не жадае лаўраў і не чакае пахвалы Подробнее
Аб гэтым Таццяна Мікалаеўна Сідарэнка ведала… яшчэ з дзіцячага садка. Першыя медыцынскія навыкі яна адточвала на аднагрупніках, робячы ім уколы звычайным значком. Подробнее
У мінулую нядзелю каля будынка раённага дома рамёстваў пад гучныя апладысменты, зазыўныя фанфары, задушэўныя спевы вакальнай групы “Славяначка” Любушанскага Дома культуры і яркі феерверк ушаноўвалі майстроў, якія імкнуцца захаваць старадаўнія народныя традыцыі і знайсці свой адметны шлях у мастацтве, каб самім уславіць родны край Подробнее
Чэрвень у лёсе нашага славутага земляка Васіля Быкава стаў месяцам асаблівым: менавіта ў гэтую цудоўную пару 92 гады таму з'явіўся на свет будучы народны пісьменнік Беларусі, а ў 2003м, у дзень гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, перастала біцца сэрца былога франтавіка. Подробнее
Гэты дзень не пазначаны чырвоным колерам ні ў адным календары, аднак кожны з нас ведае, што ў першай палове чэрвеня на цэнтральнай плошчы горада адбудзецца развітальны школьны баль. Яго чакаюць з вялікім нецярпеннем, да яго старанна рыхтуюцца, бо ён самая відовішчная падзея лета. Подробнее
100-гадовы юбілей адзначыла жыхарка вёскі Плюскалаўцы Бераставіцкага раёна Вера Аўхіменя. Павіншаваць яе з гэтай знамянальнай датай напярэдадні прыехалі старшыня Бераставіцкага сельскага Савета дэпутатаў Марына Карпуць, старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Людміла Добка і старшыня прафкама СПП “АграМір” Ірына Навіцкая. Подробнее
Многія бацькі мараць бачыць сваіх сыноў у будучыні сапраўднымі мужчынамі – разумнымі, моцнымі, смелымі людзьмі, якія ведаюць, што такое сяброўства і ўзаемадапамога. Мабыць, таму і аддаюць дзяцей у хакейную секцыю. Добра, што цяпер гэтым відам спорту можна займацца і ў Маладзечне. Подробнее