У якіх месцах лепш пісалася беларускім літаратурным класікам? Наколькі шчыльна яны былі звязаныя з зямлёй, на якой раслі, і што значыла для іх радзіма? Карэспандэнты «Звязды» звярнулiся да старшынi Беларускай асацыяцыi экскурсаводаў i гiдаў-перакладчыкаў Мiколы Чырскага, каб разам убачыць літаратурную Беларусь. Подробнее
З кожным годам выпускны вечар, які праходзіць у летнім амфітэатры нашага горада, з простага школьнага свята ператвараецца ў сапраўдны фестываль, дзе ў якасці зорак – адзінаццацікласнікі. Мяркуйце самі: дзяўчаты і юнакі апрануты не горш за артыстаў шоу-бізнесу, вакол зіхацяць успышкі фатографаў, само мерапрыемства праходзіць па ўсіх канонах сучасных конкурсаў з узнагароджваннем лепшых з лепшых. Подробнее
Вясна-восень – “гарачая” пара для работнікаў брыгады азелянення і добраўпарадкавання УП ЖКГ, якую ўзначальвае Аляксандра Рыгораўна Плыгаўка. Подробнее
У сераду, 8 чэрвеня, на цэнтральнай плошчы горада бярэзінцы шчыра віталі ўдзельнікаў ХV абласнога святаконкурсу майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”. Яны абяцалі праз дзесяць дзён прадставіць на гэтым месцы свае новыя драўляныя шэдэўры. Слова майстры–разьбяры па дрэве стрымалі і здолелі прыемна здзівіць бярэзінцаў. Кожны выстаўлены манументальны шэдэўр валодаў унікальнай энергіяй, непаўторнай манерай выканання і арыгінальнасцю. На свае вочы мог у гэтым пераканацца кожны бярэзінец. Дарэчы, іх нямала сабралася на заключным свяце “драўлянай” творчасці, таленту і майстэрства. Подробнее
А.А. Суханаву – аператара машыннага даення кароў сельскагаспадарчага філіяла “КупаваАгра” доўга прадстаўляць не трэба. Не першы год яна з’яўляецца перадавіком вытворчасці, атрымлівае нямала ўзнагарод за сваю плённую працу. Летась Анастасія Аляксандраўна таксама прызнана пераможцай абласнога і раённага спаборніцтваў, за што атрымала ўзнагароду на абласных дажынках, яе прозвішча занесена на раённую Дошку гонару. Таму нездарма яна ў складзе дэлегацыі Бярэзінскага раёна на пятым Усебеларускім народным сходзе. Подробнее
Гэтую ўсмешлівую жанчыну на Астравеччыне ведаюць усе дзеці і іх бацькі. Галіна Мікалаеўна Зубель, загадчыца педыятрычнага аддзялення паліклінікі, дапамагае малышам змагацца з хваробамі і немачамі. І, напэўна, па гэтай прычыне партрэт Галіны Мікалаеўны рашэннем райвыканкама быў занесены на раённую Дошку гонару. Подробнее
МЯДЗЕЛЬСКАМУ клубу аматараў BMV усяго толькі месяц, аднак гэтага часу хапіла, каб гучна заявіць пра сябе дабрачыннай акцыяй. У мінулую суботу ўдзельнікі клуба на пяці аўтамабілях завіталі ў госці да выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна. Подробнее
Спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу сабрала ў мінулую суботу на гарадскім стадыёне 27 каманд з ліку прадстаўнікоў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый Случчыны. Больш за 350 чалавек падчас спаборніцтваў дэманстравалі свае спрыт і хуткасць. Подробнее
У нядзелю ў краіне пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы. Подробнее
У раёне праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «Каникулы без дыма и агня!», накіраваная на папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў па віне альбо з удзелам дзяцей. Подробнее
Абласны семінар са спецыялістамі аддзелаў арганізацыйна-кадравай работы гаррайвыканкамаў і адміністрацый раёнаў г. Брэста сёлета праходзіў 8-10 чэрвеня. Праграма семінара насычаная, два дні спецыялісты дзяліліся вопытам у абласным цэнтры, адзін дзень сустрэчы – выязны. Подробнее
Сям’я дактароў Мікалая Іванавіча і Ганны Макараўны Страбукоў на Целяханшчыне паважаная. Не адна шматдзетная мама пры ўпамінанні ў размове імёнаў гэтых дактароў усплёсквала рукамі і з павагай казала: “Такія дактары! Усім дактарам дактары!” І сапраўды, у гэтай прафесіі ніяк нельга абысціся без міласэрнасці і чалавекалюбства. Чалавек можа валодаць цудоўнымі ведамі, але без гэтых якасцяў добрага ўрача не выйдзе. Прызванне – вось што павінна рухаць чалавека па дарозе медыцыны. І Страбукі былі менавіта такія ўрачы, імі на Целяханшчыне ганарыліся. А медыцыне яны прысвяцілі амаль па паўстагоддзя свайго жыцця – кожны па 47 гадоў. Подробнее
Праект раённага Савета дэпутатаў «Вясковая гаспадыня» выйшаў на фінішную прамую. Подробнее
Адказ на гэтае пытанне ведаюць у Лунінецкай райбальніцы Подробнее
Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа запатрабаваны ва ўстановах аховы здароўя вобласці і рэспублікі Подробнее
9 – 11 чэрвеня прадстаўнікі Брэсцкага абласнога клуба нацыянальных культур у другі раз наведалі суседнюю Рэспубліку Польшчу Подробнее
Праз 13 дзён заканчваецца тэрмін падачы заяў, па якіх наймальнікі жылля могуць атрымаць яго ва ўласнасць Подробнее
31 летняй Алімпіядзе 2016 года былі прысвечаны малыя алімпійскія гульні, якія адбыліся 7 чэрвеня ў выхаваўча-аздараўляльнай установе адукацыі “Краіна дзяцінства”, што функцыянуе на базе СШ № 9 горада Кобрына. Такім чынам рабяты на чале з педагогамі вырашылі падтрымаць беларускіх спартсменаў, якія з 5 па 21 жніўня будуць абараняць гонар краіны ў бразільскім горадзе Рыа-дэ-Жанэйра. Подробнее
Шчаслівы той чалавек, які па словах тонкага знаўцы чалавечай душы Дэйла Карнэгі здольны бачыць цёмнай ноччу ў звычайнай лужыне яркія зоркі. Мы ўсе дзелімся на песімістаў і аптымістаў, і псіхолагі сцвярджаюць, што ў аднолькавых умовах жыцця заўсёды выйграе той, хто ўспрымае жыццё пазітыўна і ўмее шчыра радавацца. І настрой у яго лепшы, і з цяжкасцямі спраўляецца ён больш вынікова. Сярод аграрыяў нямала людзей, у якіх можна многаму павучыцца. Сённяшні наш сціплы герой – прадстаўнік адной з самых нялёгкіх прафесій у сельскай гаспадарцы. Механізатар СВК “Цецяроўка” Бераставіцкага раёна Алег Дзегцяроў нядаўна плённа папрацаваў на сенажаці, а працоўны стаж яго складае ўжо прыкладна чвэрць стагоддзя. Подробнее
Атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі атрымалі сёлета 302 адзінаццацікласнікі з дваццаці сярэдніх школ раёна. Менавіта ім было прысвечана традыцыйнае раённае свята “Віват, выпускнікі!”, што прайшло 10 чэрвеня на Цэнтральнай плошчы горада. Подробнее
З 1 па 4 чэрвеня ў раёне праходзілі вучэбна-палявыя зборы па дапрызыўнай падрыхтоўцы для юнакоў і медыцынскай практыцы для дзяўчат. У іх прымалі ўдзел 288 вучняў 10-х класаў школ горада і раёна – 130 хлопцаў і 158 дзяўчынак. Подробнее
Час бяжыць няўмольна. Летась усё прагрэсіўнае чалавецтва адзначыла 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вельмі хочацца, каб наша маладое пакаленне як мага больш ведала аб гераічнай і трагічнай схватцы з фашызмам. Подробнее
У рамках адзінага дня інфармавання калектыў ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка” наведаў міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка. Подробнее
13 чэрвеня ў гарадскім Доме культуры адбыўся рэгіянальны сход дэпутатаў мясцовых Саветаў 27-га склікання. У яго рабоце прымалі ўдзел дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Вольга Гінько, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў і сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (старэйшыны), члены райвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Подробнее
Традыцыйныя сустрэчы, падчас якіх прадстаўнікі ўлады і кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Астравеччыны наведваюць адзін з сельскіх саветаў, будуць мець працяг і ў бягучым годзе – такую выснову зрабілі арганізатары і ўдзельнікі дня сельвыканкама, які прайшоў у нашым раёне. Подробнее