Алега Пулярова(на здымку)ведаюць увесь горад і раён: па жыцці ён ідзе з песняй, са школьных часоў, падчас вучобы ў ГДАТК, службы ў арміі, працуючы на птушкафабрыцы, а зараз — у галіне культуры, выступае на фермах, палях, у сельскіх клубах, на раённай сцэне. У чэрвені Алег прыняў удзел у абласным этапе рэспубліканскага фестывалю-конкурсу аўтарскай (бардаўскай) песні «Кветкі Вялікай Перамогі» і атрымаў дыплом І ступені ў намінацыі «Аўтар». Акампануючы сабе на любімым інструменце, гітары, ён выканаў песню ўласнага сачынення «Мне бы землю Беларуси обнять». Подробнее
Чаму ўсе без выключэння — дзеці і дарослыя, — так чакаюць і так моцна любяць лета? Вядома ж, таму, што з дзяцінства гэта доўгачаканая пара запомнілася днямі адпачынку – летнімі канікуламі. Шмат вольнага часу, шмат шчаслівых сонечных дзён. Подробнее
На Сёмуху карэспандэнт «Слуцкага краю» пабывала на некаторых падворках разам з удзельнікамі абраду «Ваджэнне куста». Якія ж гасцінныя людзі ў Сорагах жывуць! Подробнее
У мінулыя выхадныя прыхільнікі класічнага мастацтва ўжо ў сёмы раз з радасцю віталі ў Нясвіжы Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
У цёплы летні перыяд усё мы імкнёмся адпачыць на ўлонні прыроды – звараная на вогнішчы юшка, зробленыя на вуглях шашлыкі – хто ж не любіць так правесці час. Каб адпачынак прынёс вам толькі асалоду і не нанёс урону прыродзе, не трэба забываць і пра элементарныя правілы пажарнай бяспекі. Подробнее
У цёплы летні перыяд усё мы імкнёмся адпачыць на ўлонні прыроды – звараная на вогнішчы юшка, зробленыя на вуглях шашлыкі – хто ж не любіць так правесці час. Каб адпачынак прынёс вам толькі асалоду і не нанёс урону прыродзе, не трэба забываць і пра элементарныя правілы пажарнай бяспекі. Подробнее
Ад воднай прахалоды і чыстага ляснога паветра бліжэй да вечара ў мінулую нядзелю спяшаліся ляхавічане ў парк адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча на святкаванне Дня моладзі. “Рытмы маладосці” сёлета прайшлі весела, заўзята, музычна, з драйвам. Подробнее
У тым, што лічба 13 – шчаслівая, сумнявацца не прыходзіцца: менавіта столькі чалавек з ліку працуючай моладзі Ушаччыны сёлета трапілі на своеасаблівую Дошку гонару, з якой мы пазнаёмілі нашых чытачоў у мінулым нумары «Патрыёта». А ў пятніцу ўсе яны – працавітыя і таленавітыя – былі запрошаны ў РДК на традыцыйную ўрачыстасць, прымеркаваную да Дня моладзі. Подробнее
Жытнёвае поле, хваёвы лес з чарнічнымі палянамі – і прасёлачная дарога прыводзіць у казку, назва якой “Чайка”. У спякотны чэрвеньскі дзень дзіцячы аздараўленчы лагер сустрэў карэспандэнтаў раёнкі дзелавой мітуснёй. Насустрач бегла чымсьці ўзрушаная чарада хлопчыкаў і дзяўчынак з картай у руках. Подробнее
11 чэрвеня вёска Жылінскія Навасёлкаўскага сельсавета, як у былыя часы, прачнулася з усходам сонца і напоўнілася людскім гоманам і звонам кос — у пяць гадзін раніцы тут пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў V адкрытага чэмпіянату па касьбе, які сёлета атрымаў статус міжнароднага. Подробнее
Алена Пятроўна Раманенкава — начальнік планава-эканамічнага сектара райспажыўтаварыства. Прафесію эканаміста выбрала па прыкладзе старэйшай сястры. Пасля школы паступіла ў Гомельскі кааператыўны інстытут (цяпер Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі). Подробнее
16-17 чэрвеня на базе Расонскага раёна адбыўся абласны этап ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца», прысвечанай 71-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у спаборніцтвах прыняла і каманда пастаўчан. Подробнее
У пасёлку Акцябрскі прайшоў ІХ Рэспубліканскі фестываль.
Кажуць, што «Берагіня» — фестываль незвычайны: кожны, хто хоць раз завітае ў гэтыя дні ў Акцябрскі і акунецца ў непаўторную атмасферу свята, абавязкова вернецца наступны раз. Подробнее
На 27 чэрвеня ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Камайскі-агра” травы былі скошаны на 2435 гектарах, закладзена 13460 тон сенажу, што адпаведна на 635 гектараў і 4460 тон больш, чым было на такі час летась. Назапашана 564 тоны сена. На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае ўжо амаль па 11 цэнтнераў кармавых адзінак. Подробнее
У мастацкім аддзяленні Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў займаюцца пяцьдзясят два вучні. Заняткі таксама наведваюць вучні мастацка-эстытычнага аддзялення. Увогуле, з кожным годам “сям’я мастакоў” папаўняецца новымі выхаванцамі, якія любяць і ўмеюць маляваць. Подробнее
Моладзь, што на фота, ужо добра ведае, па чым кошт першай “капейкі”. У свае 16 дзяўчаты па асабістым жаданні два тыдні канікулаў прысвяцілі працы, таму такія дарослыя паняцці, як працоўны панядзелак і чаканыя выхадныя пасля цяжкага тыдня ім ужо не чужыя. Штодня яны едуць на работу ў лесанасенны цэх ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” на веласіпедах, а нехта ідзе пешшу. А пасля да абеду моладзь плячом да пляча з дарослымі даглядае тэрыторыю пітомніка ў дзевяць гектараў. «Добрая зарадка!” – жартуюць юныя работніцы. Подробнее
На мінулым тыдні ў Мінску прайшла адна з найважнейшых палітычных падзей пяцігоддзя – пяты Усебеларускі народны сход. Прадстаўнікі ўсіх куткоў нашай краіны абмеркавалі, як у бліжэйшую пяцігодку трэба развіваць эканоміку і сацыяльную сферу, каб разам дабіцца росквіту роднай Беларусі. Подробнее
Пяты Усебеларускі народны сход закончыў сваю работу, а дэлегаты, дый і ўвогуле ўся краіна, застаюцца пад уражаннем гэтай лёсавызначальнай для дзяржавы падзеі. Подробнее
У Шчучыне адкрыўся фірменны магазін СААТ “Камунарка”. Подробнее
Наша зямлячка, кансультант натарыяльнай канторы Астравецкага раёна Аіда Недалтоўская бліскуча выступіла на XXIV натарыяльнай Алімпіядзе, якая напачатку чэрвеня прайшла ў Польшчы, і прывезла дадому залаты медаль. Подробнее
Сонечны нядзельны ранак 26 чэрвеня. Прыгожы, па-святочнаму прыбраны аграгарадок Вялікія Эйсманты ў апошніх прыгатаваннях: вось-вось пачнуць збірацца госці на раённы адкрыты фестываль польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”. Подробнее
У нашым горадзе ўпершыню прайшоў раённы кніжны фестываль «Кніга і час». Ініцыятарам яго правядзення стала Свіслацкая раённая бібліятэка на чале з дырэктарам Святланай Піваварчык. Усё задуманае атрымалася: на працягу фестывалю гасцей не пакідала пачуццё ўрачыстага свята, цёплай сустрэчы і інтэлектуальнага абагачэння.
Навальнічны фронт, які прайшоў праз тэрыторыю нашага раёна ў мінулую пятніцу, 17 чэрвеня, прынёс некаторыя нязручнасці для жыхароў Капыльшчыны. Подробнее
Ева Ільінічна Малашкевіч адсвяткавала свой выпускны вечар у суботу 21 чэрвеня 1941 года. Назаўтра, у нядзелю 22 чэрвеня, збіралася крыху адпачыць. Але… Подробнее
На Капыльшчыне пастаянна праводзяцца мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый. І не толькі ў сельскіх населеных пунктах, але і ў горадзе. Подробнее