У мінулыя выхадныя прыхільнікі класічнага мастацтва ўжо ў сёмы раз з радасцю віталі ў Нясвіжы Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У праграму славутага выязнога “open-air” увайшлі канцэрты, лепшыя балетныя і оперныя спектаклі, прэм’еры бягучага тэатральнага сезона, камерныя выступленні зорак беларускай оперы. Подробнее
У Нясвіжскім гісторыка-края-знаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу мастака Алеся Квяткоў-скага “Дакрананне”. Як патлумачыў сам аўтар, гэта назва сімвалізуе дакрананне творчасцю да Радзімы, да свайго роду, да знаёмых людзей. Подробнее
Унук рэвалюцыянераў з Пухавiччыны дасягнуў немалых вышынь у ядзернай фiзiцы i напiсаў манаграфiю пра… бессмяротнасць душы.
Бiяграфiя рэвалюцыянераў-народнiкаў Бонч-Асмалоўскiх добра вядомая на Пухавiччыне. Ды i ўвогуле ва ўсёй Беларусi. Подробнее
Асабіста я, напэўна, як і любы іншы чалавек цвярозага розуму, не ўхваляю курэнне і курцоў, якія смаляць цыгарэты, тым самым псуюць не толькі сваё здароўе, але і наносяць шкоду людзям, якія іх акружаюць. Подробнее
Вось ужо 30 гадоў прайшло з моманту страшнай тэхналагічнай катастрофы ХХ стагоддзя — аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Многія, напэўна, хацелі б назаўжды пра гэта забыць, але маштаб трагедыі проста не дазволіць гэтага зрабіць: занадта моцны ўплыў на людское здароўе, лёсы аказаў выбух на атамнай электрастанцыі. Подробнее
Пошта на калёсах — даволі новы від абслугоўвання насельніцтва. Яна з’яўляецца альтэрнатывай тым аддзяленням паштовай сувязі, якія былі зачынены з-за нерэнтабельнасці, або якіх увогуле не існавала ў маленькіх вёсачках. Цяпер вяскоўцам няма патрэбы ехаць за некалькі кіламетраў у другі населены пункт, дзе знаходзіцца паштовае аддзяленне сувязі, так званая “мотадастаўка” абслугоўвае 16 маленькіх вёсачак Ганцавіцкага раёна. Карэспандэнт раённай газеты Аляксандра Гурман праехала з адным з паштальёнаў па яго штодзённым маршруце і на ўласныя вочы паглядзела, як працуе “пошта на калёсах”. Подробнее
Мы працягваем сумесны праект “СП” з раённым Домам рамёстваў “Галерэя майстроў”. Сённяшняя гераіня — Феанія Яўстаф’еўна Крысюк — першая ў раёне, якая ўдастоена ганаровага звання “Народны майстар Беларусі”. Гэтую высокую ўзнагароду майстрыха атрымала ў снежні 2003 года за свае дзівосныя вышыванкі і непаўторнай прыгажосці тканыя вырабы. На жаль, час несупынны. Сёння няма разам з намі Феаніі Яўстаф’еўны, але засталіся яе чароўныя работы, якія дораць дзівосную энергетыку дабра і цеплыні, уражваюць сваёй непаўторнасцю, філіграннасцю. Ручнікі, вытканыя працавітымі рукамі нястомнай майстрыхі-рукадзельніцы, захоўваюцца ў раённым краязнаўчым музеі і раённым Доме рамёстваў. Сваёй самабытнай прыгажосцю, гарманічнасцю, яны будуць захапляць яшчэ не адно пакаленне ганцаўчан, і не толькі. Подробнее
Пачалося ўсё з раённай газеты “Сялянская праўда”, куды на працу ў канцы 1950-х пачатку 1960-х гадоў уладкаваліся людзі з Божай іскрай — Васіль Праскураў, Міхась Рудкоўскі, Іван Кірэйчык, Міхаіл Дубянецкі, Сяргей Дзерышаў… Чацвёра першых у будучым стануць знакамітымі на ўсю Беларусь літаратарамі, пяты — навукоўцам і вядомым партыйна-дзяржаўным дзеячам. Услед за імі дружным і таленавітым дэсантам выляціць цэлая кагорта больш маладых, але, бясспрэчна, таленавітых паэтаў і пісьменнікаў: Віктар Гардзей, Уладзімір Марук, Алесь Каско, Іван Лагвіновіч, Алесь Кажадуб, Анатоль Трафімчык, Мікола Антаноўскі, Анатоль Кудласевіч, Мікола Купрэеў, Ірына Дарафейчук. І ў гэтым я бачу лагічную заканамернасць: не магло быць інакш на зямлі, на якой на пачатку ХХ стагоддзя жыў і ствараў вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас. Подробнее
Вядомы этнахарэограф, кіраўнік Любанскага фальклорнага ансамбля “Верабейкі” Сяргей Выскварка правёў у Ганцавічах майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах (НА ЗДЫМКУ). Больш чым 20 чалавек наведалі гарадскую дзіцячую школу мастацтваў у суботу, 9 красавіка, каб бліжэй пазнаёміцца з гэтым цудоўным чалавекам і навучыцца правільна танцаваць беларускія побытавыя танцы. Подробнее
На жаль, статыстыка сведчыць, што з кожным годам колькасць падлеткаў, якія ўжываюць алкаголь, расце. Як мы паведамлялі, за тры месяцы гэтага года на падлеткаў, затрыманых у стане алкагольнага ап’янення, складзена ўжо 14 пратаколаў. Для параўнання, за ўвесь мінулы год іх было 18. Подробнее
Слова з нагоды 70-гадовага юбілею майго сябра, журналіста, былога галоўнага рэдактара раённай газеты “Савецкае Палессе” Кастуся Мохара Подробнее
Пагадзіцеся, сёння ў імклівы век камунікацый, мы рэдка пішам адзін аднаму пісьмы. Часта для зносін выкарыстоўваем інтэрнэт або скайп, дасылаем кароценькія sms-паведамленні. Памятаю, як у былыя часы перад святамі, асабліва Новым годам ці 8 Сакавіка, на пошце назіраўся сапраўдны аншлаг. Рознакаляровыя паштоўкі разыходзіліся імкліва. Людзі загадзя набывалі паштоўкі, бо іх потым магло ў продажы ўжо і не быць, а калі і заставаліся, дык не вельмі прыгожыя. У дзяцінстве асабліва незвычайным і амаль чарадзейным мне падаваўся рытуал напісання віншаванняў. Маці клала перада мной акуратненькі стос маляўнічых паштовак, і я каліграфічным почыркам выводзіла літары на чыстым, беласнежным лістку паперы. Сёння большым попытам карыстаюцца электронныя паштоўкі з загадзя падрыхтаваным тэкстам. Нават і прыдумляць нічога не патрэбна, хуценька выбраў віншаванне, якое спадабалася, і адправіў адрасату. Подробнее
Нездарма ў народзе кажуць: “На ручнік стаць — быць шчаслівым, на добрую долю, заможнае жыццё”. Больш чым 50 гадоў дорыць шчасце сваім родным і блізкім, знаёмым і незнаёмым майстрыха ад Бога, цудоўная маці і клапатлівая бабуля Ульяна Віннік, якая жыве ў маленькай вёсачцы Боркі. Яе вытканымі і вышытымі дзівоснымі ручнікамі захапляюцца не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі. У яе вышыванках тоіцца глыбокі сакральны сэнс, што дайшоў да нас з даўніны сівых стагоддзяў. Кожны ўзор, вытканы ці вышыты працавітымі рукамі Ульяны Пятроўны, падборка каляровай гамы, мае сваё запаветнае значэнне, нясе пэўную энергетыку. У 2012 годзе за свае ўнікальныя работы: ручнікі, сурвэткі, посцілкі ды наміткі Ульяна Віннік атрымала ганаровае званне “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”. Подробнее
Каласальныя страты нясе ад сваёй дзейнасці ААТ “Рыбгас “Лактышы”. Толькі летась яны склалі звыш 7,6 мільярда рублёў, а за — люты гэтага года яшчэ — 1,4 мільярда. Подробнее
Пяты Усебеларускі народны сход завяршыў работу. На ім прынята выніковая рэзалюцыя і зварот да суайчыннікаў. Іх галоўны сэнс: планы і прыярытэты намечаны. Сваімі меркаваннямі дзеляцца дэлегаты сходу і чытачы газеты. Подробнее
Некалькі соцень жыхароў Маладзечаншчыны адправіліся сёлета ў пілігрымку, каб пакланіцца Маці Божай Будслаўскай. Ісці яны будуць чатыры дні і за гэты час пераадолеюць каля 100 кіламетраў. Подробнее
Падчас прэс-канферэнцыі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Васільевіча Краўцова, якая адбылася 28 чэрвеня, былі падведзены вынікі штогадовага спаборніцтва сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў Гродзенскай вобласці. Подробнее
Алег Аляксандравіч і Наталля Зянонаўна БОБРЫКІ з Валожына зарэгістравалі шлюб у чэрвені 2000 года і сталі першай сямейнай парай Валожына, якую ўшанавалі на Свяце горада. Подробнее
18-19 чэрвеня ў аграгарадку Спорава Бярозаўскага раёна прайшло шостае абласное свята народнага гумару «Спораўскія жарты». Фестываль праводзіцца раз у тры гады. Удзел у ім прымаюць калектывы з усіх раёнаў Брэсцкай вобласці. Дэлегацыю Іванаўскага раёна прадстаўлялі тэатр гумару «Лабуры» раённага Цэнтра культуры і народных традыцый і ансамбль «Мартэ» Мотальскай дзіцячай школы мастацтваў. Подробнее
25 чэрвеня ў гарадскім парку культуры і адпачынку было шумна, весела, цёпла і сонечна. І справа не столькі ў гарачым летнім сонейку, колькі ў атмасферы, што панавала тут: Дзень моладзі. Подробнее
У аўторак разгледжаны пытанні аб ходзе выканання работ па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў у Маларыцкім раёне і аб эфектыўнасці работы прамысловага комплексу Брэстчыны Подробнее
Аднымі са складальнікаў простага шчасця людскога некалі Максім Танк назваў пот, дарожны пыл і родны неба-схіл. Смела падпісацца пад яго словамі можа Аляксей Андрэевіч Папека з в. Вялікая Гаць – цяпер пенсіянер, а ў мінулым вадзіцель з 41-гадовым стажам, які ўдастоены ордэна Працоўнай Славы ІІІ ступені, ды і акрамя яго мае нямала ўзнагарод. Подробнее
Сяргей Артуравіч Маркус – галоўны эканаміст ААТ “Аброўскі”. У Аброва калісьці, у 1988 годзе, «перацягнулі» яго, маладога спецыяліста, з гаспадаркі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, дзе ён адпрацаваў два гады пасля размеркавання. Подробнее
Сёлета пачаў свой самастойны працоўны шлях у сельскай гаспадарцы малады інжынер-механік Аляксандр Казмярчук. Подробнее
У апошнія выхадныя чэрвеня ў краіне адзначаецца Дзень моладзі. Гэта свята лічаць сваім тысячы розных па ўзросце, родзе дзейнасці, месцажыхарстве юнакоў і дзяўчат, у кожнага з якіх свае мары, жаданні, праблемы… Якая ж яна, наша моладзь? Чым жыве, да чаго імкнецца маладое пакаленне і што яго хвалюе? Напярэдадні свята карэспандэнт газеты Таццяна Пятушка папрасіла некаторых маладых браслаўчан адказаць на гэтыя пытанні. Подробнее