Раённы фестываль «Родным краем сваім ганаруся», які ладзіўся аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, прысвечаны 450-годдзю горада Любані. Подробнее
Старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў з’яўляўся дэлегатам першага, чацвёртага і пятага Усебеларускага народнага сходу. Сёння Віктар Сяргеевіч дзеліцца з чытачамі газеты сваімі ўражаннямі ад гістарычнай падзеі і планамі на далейшае развіццё Пастаўшчыны. Подробнее
Міхаілу Васільевічу СУХАНУ ў жніўні бягучага года споўніцца 80. Яго працоўны шлях пачаўся вельмі рана, яшчэ ў школьныя гады, а працягваўся да 2010 года. Ды і зараз нястомны гаспадар не сядзіць склаўшы рукі. Нягледзячы на тое, што пасля смерці жонкі жыве адзін, падтрымлівае ідэальны парадак у доме і на падворку, вырошчвае садавіну і гародніну. У свой час за бездакорную і сумленную працу атрымаў шматлікія ўзнагароды, сярод якіх Грамата Вярхоўнага Савета БССР і ордэн Працоўнай Славы ІІІ ступені. Подробнее
Далікатнае, даволі тонкае, але моцнае, чуць адбеленае палатно – лён-лянок. Па гарлавіне і рукавах неверагодна прыгожы і адначасова вытанчана просты ўзор крыжыкам, шчымліва дарагі воку і сэрцу. Больш за паўстагоддзя вышыванцы, якую падношу да твару і, здаецца, адчуваю той, з дзяцінства, пах шчасця. Татава кашуля, якую ён апранаў на выступленні галасістага хору калгаса “Беларусь”. Дакладна такія былі ва ўсёй мужчынскай паловы харыстаў. Подробнее
Што гэта прыгожы край – вядома даўно. Як і тое, што тут жывуць шчырыя людзі, слаўныя працай, самабытнымі талентамі. Спрадвеку ў Мінічах хлеб вырошчвалі, рыбу лавілі, плялі кошыкі, нехта майстраваў вазы, рабіў вупраж для коней, быў тут нават свой каваль. Подробнее
Здаецца, зусім нядаўна хлебаробы ўзорвалі, рыхтавалі глебу, загортвалі насенны матэрыял, апрацоўвалі пасевы. А вось ужо намалочаны першыя тоны зерня новага ўраджаю. Подробнее
Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Антон Курыловіч адзначыў, што прыходзяць на асабісты прыём, тэлефануюць на “прамую тэлефонную лінію”, заглядваюць на сайт упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама пераважна жанчыны. Подробнее
27 чэрвеня 1986 года міністр трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання падпісаў загад аб стварэнні дырэкцыі будуемага прадпрыемства. Яго ўзводзілі як філіял Мінскага трактарнага завода. Планавалася, што ў перспектыве ці не ўвесь МТЗ перабярэцца пад Смаргонь. А напачатку філіял павінен быў выпускаць колавы энерганасычаны трактар. Але ён так і не сышоў з канвеера. Подробнее
Ініцыятарамі патрыятычнай акцыі, прымеркаванай да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, выступілі ветэранскія воінскія арганізацыі расійскага горада Кіславодск. Як расказаў кіраўнік аўтапрабегу Сяргей МЕРЗЯЛІКІН, прыняць удзел у ім выказалі жаданне 26 чалавек – 18 кіславодскіх школьнікаў, сяброў ваенна-патрыятычнага клуба “Цэнтур”, і суправаджаючыя іх ветэраны Узброеных Сіл, удзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане. Подробнее
Сёлета споўнілася б 120 гадоў паэту-земляку Уладзіміру Кітаеўскаму Подробнее
Іх крыху больш за паўсотню на ўсю Беларусь – залатых адрасоў, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару. Дасягнуўшыя ў мінулым годзе найлепшых паказчыкаў гарады, раёны, вобласці, самыя ўзорна-выніковыя грамадскія аб’яднанні, установы, арганізацыі, прадпрыемствы краіны. У вузкім коле пераможцаў самай прэстыжнай намінацыі – у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод арганізацый прамысловасці – адно з месцаў заняў прадстаўнік нашага раёна –ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”. Разумнікі льнозавадчане: змаглі і перамаглі! Подробнее
Няшмат ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны засталося ў нашым раёне. Пра кожнага з іх мы неаднойчы расказвалі, але зноў і зноў нібы нанава чуем пра іх незабыўны подзвіг дзеля міру на нашай зямлі, дзеля будучыні. Сёння ў чарговы раз прадстаўляем некаторых з ветэранаў, франтавікоў, якія не шкадуючы жыцця змагаліся за Вялікую Перамогу. Подробнее
З узростам чалавек часта задумваецца: чаго ён дасягнуў у жыцці, ці недарэмна пражыта столькі гадоў. Яўген Мікалаевіч Жураў, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь з упэўненасцю можа сказаць недарма. Подробнее
Пяты Усебеларускі народны сход стаў важнай вехай у далейшым развіцці нашай краіны. З яго трыбуны прагучалі канкрэтныя прапановы аб удасканаленні дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі, аб планах і задачах на бліжэйшыя пяць гадоў. Час брацца за справу па рэалізацыі намечанага. Пра гэта мы размаўляем з дэлегатамі ад Бярэзінскага раёна. Подробнее
На тэрыторыі нашага раёна праводзіўся абласны семінар-вучоба з удзелам старшыні аблвыканкама Сямёна Шапіры. Сямнаццаць спецыялістаў-аграрыяў вобласці, якія ўключаны ў рэзерв кадраў на пасады кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, азнаёміліся з работай шасці сельгаставарыстваў, якія параўнальна нядаўна ўзначалілі маладыя дырэктары – іх равеснікі. Подробнее
24-26 чэрвеня 13 каманд з прадпрыемстваў і арганізацый раёна на беразе возера Пліса, непадалёк ад дзіцячага лагера адпачынку “Ізумрудны”, што ля Прошкава, сабраліся на чарговы турыстычны злёт. Подробнее
Пасля наведвання свята ў Рубяжэвічах хочацца абагуліць: беларуская вёска з'яўляецца неацэнным нацыянальным багаццем. І аргументаваць: яна скарбніца хрысціянскіх і народных традыцый, беларускай нацыянальнай кухні, фальклору, рамёстваў, якія і перадае з пакалення ў пакаленне. Запрасіўшы гасцей на свята, Рубяжэвічы адчынілі для ўсіх прысутных дзверы сваіх дамоў і сэрцаў. І мы акунуліся ў шчырасць, адкрытасць, веру, дабрыню, шырыню і бясконцую прыгажосць. Подробнее
У Дзень Незалежнасці дзяўчынкі і хлопчыкі з аздараўленчага лагера «Церамок» будуць ісці ў святочнай калоне разам з работнікамі маторнага завода пад сцягам сваёй піянерскай дружыны. Подробнее
На раённай Дошцы гонару нас зацікавіў здымак Сяргея Дзяржаўскага. Перш за ўсё, звярнула ўвагу, што працуе ён вадзіцелем-прадаўцом аўталаўкі. Сустрэўшыся, мы адкрылі яшчэ адну значную акалічнасць: аказваецца, гэтая справа – сямейная. Пры сваім жыцці вадзіцелем аўтамагазіна ў райспажыўтаварыстве працаваў бацька – Уладзімір Дзяржаўскі, а цяпер – два яго сыны – Сяргей і Андрэй. Подробнее
Напярэдадні Дня Рэспублікі песні аб міры гучалі ва ўсю моц у Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў. Подробнее
У ліку нешматлікіх ужо франтавікоў Вялікай Айчыннай вайны і адзіны ветэран стаўбцоўскага лясгаса Віктар Лядзецкі. Нягледзячы на тое, што жыве ён на хутары ў лесе, да яго не зарастае сцяжынка. Подробнее
22 чэрвеня – сумная і, як сказаў на адкрыцці V Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнт краіны, павучальная дата ў нашай гісторыі. Подробнее
Слаўны букет кветак! Ці не так? Квецень пры добрым разглядзе пераўтвараецца ў яркую, вясёлкавую…карту Беларусі! Нізавошта не здагадаецеся, з чаго залатыя рукі майстроў яе зрабілі. Ёсць меркаванні? Не? Адкрываю сакрэцік: са звычайных кавалачкаў тканіны ў тэхніцы лапікавага шыцця. Подробнее
У Год культуры будзе закладзена новая традыцыя – правядзенне напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь маладзёжнага свята “Дзень вышыванкі”. Гэта сумесны праект Міністэрства культуры, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Мінскага гарвыканкама. Подробнее
Анжаліка Тысевіч – прадстаўнік культуры ў складзе дэлегацыі ад нашага раёна на V Усебеларускім народным сходзе. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і выкладчык па класе баяна ДУА “Целяханская школа мастацтваў” Анжаліка Алегаўна выбранне ў дэлегаты ацаніла як вялікі давер ёй ад мясцовай улады, калег і насельніцтва раёна. Подробнее