Нягледзячы на тое, што дата не круглая, адбылося нямала падзей, якія запомняцца надоўга. У прыватнасці, цяпер можна прайсціся па вуліцы Марка Шагала. Упершыню шанавалі лаўрэатаў звання «Віцяблянін года»... Подробнее
На працягу мая і чэрвеня жыхары новабудоўляў Браслава назіралі, як на беразе возера Бярэжжа паступова будуецца новая дзіцячая пляцоўка ў выглядзе карабля. Хто шчыруе на яе ўзвядзенні? За якія сродкі? Такія пытанні не раз даводзілася чуць. Прыйшоў час расказаць усё падрабязна. Подробнее
Як ні дзіўна, але і ў час летняга адпачынку эпіцэнтр бурлівай дзейнасці дзяцей – у школах, дзе на працягу канікул працуюць лагеры дзённага знаходжання. Па даных аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, усяго іх у раёне 12 – па колькасці ўстаноў адукацыі, наведваюць іх 218 дзяцей. Подробнее
На мінулым тыдні ў Гомелі прайшлі спаборніцтвы сярод вадзіцеляў ААТ «Гомельаблаўтатранс». Прадстаўнік нашага раёна – вопытны майстар сваёй справы Віктар Уладзіміравіч Івашчанка – адстойваў гонар філіяла № 14 у катэгорыі «Грузавы аўтамабіль МАЗ-544008». Подробнее
Дзякуючы камунікабельнасці і адкрытасці старшыні раённай агранізацыі інвалідаў-калясачнікаў А.У. Данчанкі з гэтай суполкай маюць пастаянныя зносіны шматлікія замежныя і айчынныя дабрачынныя арганізацыі і місіі. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць набываць неабходныя сродкі гігіены, тэхніку і інш Подробнее
Першая змена ў “Ластаўцы” закончылася на мінулым тыдні. На працягу дзевяці дзён тут адпачывалі 65 дзесяцікласнікаў з усіх школ раёна. Подробнее
Нядаўна ў кватэру былых дырэктараў Грабёнскай сярэдняй школы Мікалая Андрэевіча Барбука і Ганны Іванаўны Вішнеўскай завіталі два сталыя жыхары горада Пецярбурга. Подробнее
Прыкладна тры гады назад у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь былі ўнесены змены, што тычыліся вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія дазволілі сабе сесці за руль у стане алкагольнага ап’янення. Подробнее
Апошнія дні месяца і асабліва мінулыя выхадныя вызначыліся спякотным надвор’ем, ад якога паратунку жыхары раёна шукалі ў тым ліку на берагах азёраў і рэк. Безумоўна, адпачынак ля вады прыносіць палёгку і задавальненне, але вада патрабуе безумоўнага выканання мераў бяспекі, абачлівасці, не даруе жартаў, ліхацтва.З пачатку года ў Брэсцкай вобласці на рэках і вадаёмах загінула агулам 33 чалавекі, цалкам па Беларусі лічба загінуўшых у вадзе больш за сотню – 130 чалавек. Подробнее
Лавачка з «Закаханымі ліхтарамі» зусім нядаўна размясцілася на набярэжнай, але ўжо стала ўлюбёным месцам для фотасесіі жыхароў і гасцей горада. Аднак перш за ўсё яно прызначана для маладажонаў, якія ўзаконьваюць свае адносіны ў Міёрскім аддзеле загс. Подробнее
Сучасныя дзеці з пялёнак умеюць уключаць ноўтбук і карыстацца смартфонам. Толькі гэта не перашкаджае ім верыць у цуды. Дзеці застаюцца дзецьмі, якія любяць вясёлыя гульні і ўпэўнены, што добрая казка аднойчы ажыве. У краіне дзяцінства заўсёды дзейнічалі і не мяняюцца законы ласкі і дабрыні, цудаў і ўсмешак. У першую чаргу на гэтае «заканадаўства» арыентуюцца ў Язненскім дзіцячым садку. Подробнее
Па добрай традыцыі, у Новым Свержані гучаць на Сёмуху народна-абрадавыя песні і здзіўляе асобы танец – танец кветак. Подробнее
Вядомая нямецкая кампанія BASF правяла на базе Аграцэнтра, які размяшчаецца ў СФГ «Сула», рэспубліканскі семінар, а дакладней Дзень поля, для спецыялістаў раслінаводчай галіны. Падобныя мерапрыемствы сталі традыцыйнымі і арганізоўваюцца ўжо не першы год. Подробнее
Гэтымі днямі ў раскладзе Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў значылася асаблівая сустрэча, непадобная ні на якую іншую, – «А заўтра была вайна…» Подробнее
22 чэрвеня. 21 гадзіна. На плошчу Бессмяротнасці г. Стоўбцы збіраюцца госці і жыхары горада. Подробнее
Іосіф Казіміравіч Каплун у сістэме аховы здароўя раёна працаваў з 1969 года, на заслужаны адпачынак пайшоў у 2005-ым. Большую частку гэтага напружанага перыяду ўзначальваў хірургічную службу ў цэнтральнай раённай бальніцы. Праз яго рукі прайшлі не сотні, тысячы хворых, якія ўспамінаюць урача з цеплынёй удзячнасцю. Наш край стаў для яго родным. І цяпер, у 75, памяць захоўвае старонкі мінулага. Вось яны. Подробнее
На Міжнароднай выставе «Белагра-2016» сваю прадукцыю прадстаўлялі шматлікія перапрацоўчыя прадпрыемствы, у тым ліку і ААТ «Міёрскі мясакамбінат». Розныя віды каўбас, мясных сервелатаў і іншых далікатэсаў размяшчаліся на стэндзе інтаграцыйнай структуры падраздзяленняў ААТ «Полацкі КХП», пад кіраўніцтва якога пяройдзе наша перапрацоўчае прадпрыемства. Подробнее
Донарская кроў—адзінае лякарства, якое немагчыма замяніць іншымі. Таму ў многіх краінах донарства—часта дзяржаўная палітыка. Тым больш, што ў такіх кампанентах пастаянна маюць патрэбу пацыенты з анкалогіяй, траўмамі, захворваннямі сэрца, пячонкі, лёгкіх, крыві, а таксама хворыя, якія перанеслі аперацыі. Подробнее
Летась у Міёрах праходзіў абласны фестываль нацыянальных культур «Нас з'яднала зямля Беларусі», які распачаў шэраг спаборніцтваў творчых калектываў і асобных прадстаўнікоў даяспар на права паехаць на ХІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне. У адборачных турах па краіне ўдзельнічалі каля 2,5 тысячы артыстаў. Аднак на заключны культурны форум у горад над Нёманам, які праходзіў 4-5 чэрвеня, трапілі толькі самыя прафесійна падрыхтаваныя калектывы. Подробнее
У сельгасарганізацыях раёна наступіла самая напружаная пара. Завяршыўся першы ўкос траў, актыўна вядзецца падрыхтоўка да жніва. Пра тое, якія задачы стаяць перад аграрыямі раёна, як ідзе падрыхтоўка да гэтага адказнага перыяду, на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта расказаў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Тупека. Подробнее
26 чэрвеня ў Гродзенскай вобласці завяршылася Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў-2016 па летніх відах спорту. У фінальных спаборніцтвах бароліся за званне пераможцы больш за 2000 удзельнікаў у 19 летніх алімпійскіх відах спорту і 2 не алімпійскіх (шашкі, шахматы). Подробнее
Дзяржаўная ўстанова культуры “Глыбоцкая цэнтралізаваная клубная сістэма” адной з задач сваёй работы ставіць выхаванне падрастаючага пакалення, накіраванае на інтэлектуальнае, духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё дзяцей і падлеткаў. Подробнее
За карону і званне першай прыгажуні змагаліся пяцёра дзяўчат. Іх творчыя здольнасці, узровень інтэлекту, уменне трымацца на сцэне ацэньвала журы Подробнее
З 13 па 21 чэрвеня на базе ДУА “Кіселявецкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” дзейнічаў летнік працы і адпачынку “Спектр” (палатачны лагер з кругласутачным знаходжаннем). Варта заўважыць, што летняе аздараўленне ў такім фармаце тут практыкуецца ўжо чатыры гады запар і карыстаецца попытам. Подробнее
На працягу трох дзён — 24-26 чэрвеня — зацішша, да якога звыклі нешматлікія жыхары вёскі Вялікія Прылукі, перарывалі гучныя галасы. Тут праходзіў V фестываль бардаўскай песні і паэзіі “Сонечны”. Для арганізатараў – кобрынскага барда Юрыя Харэвіча і ўдзельнікаў народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” Кобрынскага Палаца культуры на чале з кіраўніком Людмілай Лазюк, сёлетняе мерапрыемства адбылося пад грыфам “юбілейнага” і мела асаблівае значэнне. Па-ранейшаму вернымі спадарожнікамі фестывалю засталіся яго партнёры — СТАА “ВП Палессе” і ДДЛГУ “Кобрынскі доследны лясгас”. Подробнее