Такой ажыўленасці, якая панавала 27 красавіка ля Ушацкай сярэдняй школы, не было даўно. З самай раніцы да навучальнай установы пад'язджалі школьныя аўтобусы. Наводзячы апошні «марафет» прывезеных з сабой веласіпедаў, паўтараючы словы выступленняў, прымяраючы сцэнічныя касцюмы, хлопчыкі і дзяўчынкі, іх педагогі з васьмі раёнаў Віцебшчыны рыхтаваліся да штогадовага рэгіянальнага злёту юных інспектараў дарожнага руху. Подробнее
У мінулы чацвер Нясвіжскі раён наведала дэлегацыя ўдзельнікаў міжнароднага медыяфоруму “Партнёрства ў імя будучыні”. Подробнее
Галіна Стаскевіч, маці прызыўніка, вельмі хвалявалася перад выхадам на сцэну. Бо за ёй было слова ад усіх матуль. Што сказаць будучаму салдату і любімаму сыну, якія словы знайсці, каб падтрымаць перад такой адказнай справай? Ледзь стрымала слёзы жанчына, калі жадала сынам вярнуцца дадому пасталелымі і здаровымі. Подробнее
Цёплым веснавым вечарам напярэдадні Дня Перамогі я зазірнула да ветэрана Адама Рыгоравіча Нізкага, каб павіншаваць з 90-гадовым юбілеем і пагутарыць, прыгадаць перажытае. Подробнее
Будаўнічыя работы на малочнатаварнай ферме «Дарасіно» адкрытага акцыянерна таварыства «Урэцкі» вядуцца з 2012 года. Дарэчы, тэрыторыя МТФ немалая, на ёй функцыянуе дзевяць хлявоў. За гэтыя гады чатыры будынкі рэканструяваны і ўведзены ў эксплуатацыю. Подробнее
На Целяханшчыне 7-9 мая прайшоў дзясяты, юбілейны трофі-рэйд “Дрыгва”, які быў прысвечаны Дню Перамогі. Гэтая буйнейшая пазадарожная гонка Беларусі на гэты раз сабрала больш за 130 экіпажаў з Беларусі, Расіі, Літвы. Подробнее
На працягу апошніх гадоў пытанне добраўпарадкавання з’яўляецца адным з самых галоўных для жыхароў Любаншчыны. Як толькі надышлі першыя цёплыя дні, насельніцтва актыўна ўключылася ў навядзенне парадку. Шмат што зроблена, але яшчэ неабходна прыкласці нямала намаганняў, каб кожны куточак рэгіёна стаў прывабным для сябе і гасцей. Подробнее
На мінулым тыдні Нясвіжчыну наведалі аграрыі — 45 чалавек — з усіх рэгіёнаў Літвы, якія займаюцца жывёлагадоўляй. Іх мэтай было, у прыватнасці, азнаямленне з тэхналогіяй вытворчасці малака і мяса ў нашым раёне. І наогул, азнаямленне з нашым рэ-гіёнам. Несвіжанам, без пахвальбы, было што паказаць гасцям: належную аддачу прыносяць новыя і рэканструяваныя фермы, вяскоўцы спраўляюць наваселлі ў прыгожых, камфортных дамах і кватэрах. Подробнее
У нядзелю, 15 мая 2016 года, у гарадскім парку Століна адбыўся заключны канцэрт раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”. Подробнее
Калектыў малочнатаварнай фермы “Вялікае Малешава” па выніках абласнога спаборніцтва за першы квартал 2016 года прызнаны лепшым на Брэстчыне сярод ферм з сярэднегадавым надоем ад кожнай каровы да 7000 кілаграмаў малака. Подробнее
Пятага мая ў раёне прайшло святочнае мерапрыемства – аўтамотапрабег “Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў”, прысвечаны 71-й гадавіне Вялікай Перамогі. Подробнее
На іх былі запрошаны 16 лепшых юных спартсменаў 2000 года нараджэння і маладзейшыя з краін СНД. Подробнее
Фестываль-конкурс імя М. Грушвіцкага ў Ракаве сабраў адораных піяністаў з усіх куткоў рэспублікі. Подробнее
Падчас урачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці нядаўна атрымалі высокія дзяржаўныя ўзнагароды з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 42 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Сярод іх – наша зямлячка, настаўнік геаграфіі гімназіі № 1 райцэнтра Святлана Вітольдаўна Федарака. Подробнее
Старэйшаму пакаленню гэта дата вядома як Дзень нараджэння піянерскай арганізацыі. Праходзяць гады і дзесяцігоддзі, але па-ранейшаму актуальным застаецца заклік: «Піянеры! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзьце гатовы!», і гэтак жа ўпэўнена і лаканічна гучыць адказ: «Заўсёды гатовы!» Подробнее
Капыльскім райкамам ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» на фізкультурна-аздараўленчым комплексе праведзены спаборніцтвы па міні-футболе сярод членаў маладзёжнай арганізацыі з ДУ «Капыльскі дзяржаўны каледж» і Капыльскага РАУС. Подробнее
18 мая ўвесь свет будзе адзначаць Міжнародны дзень музеяў. У гэтым годзе ён, як і XXIV Генеральная канферэнцыя Міжнароднага савета музеяў, якая пройдзе 3-9 ліпеня ў Мілане, прысвечаны тэме «Музей і культурныя ландшафты». У эпоху экалагічнага крызісу на міжнародным узроўні распрацоўваецца стратэгія аховы навакольнага асяроддзя ўвогуле і культурнага ландшафту ў прыватнасці. Найважнейшай часткай культурнага ландшафту з'яўляецца культурная спадчына, якая захоўваецца ў выглядзе прадметаў альбо інфармацыі. Як распаўсюджваюцца веды аб культурнай спадчыне, якая захоўваецца ў музейных фондах і па-за сценамі музеяў? Пагаворым пра гэта сёння з дырэктарам ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы» Аляксандрам Галавачом. Подробнее
Догляд за воінскімі пахаваннямі і месцамі баявой славы з’яўляецца адной з асноўных частак патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ў Песачанскай СШ. Подробнее
Ушанаванне перадавікоў пасяўной кампаніі працягваецца. Подробнее
7 мая біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч наведаў Вялікую Бераставіцу, каб удзяліць сакрамэнт канфірмацыі шматлікім вернікам як мясцовай парафіі, так і парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы. Подробнее
Традыцыйна да свята Першамая абноўлена раённая Дошка гонару ў цэнтры Капыля. Цяпер на яе занесены назвы лепшых калектываў і партрэты працаўнікоў, якія забяспечылі высокія вытворчыя паказчыкі ў працы па выніках работы за 2015 год. Подробнее
Асноўнай задачай Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі з’яўляецца далейшае павышэнне статусу педагагічнага работніка, развіццё сацыяльнага партнёрства, стварэнне эфектыўнай прававой і эканамічнай абароны правоў і прафесійных інтарэсаў сваіх членаў. Подробнее
Напярэдадні свята Перамогі прайшлі шматлікія тэматычныя мерапрыемствы. У Навадворцаўскай базавай школе сустрэліся з унучкай аднавяскоўца, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Леаніда Радзюка Анастасіяй. Подробнее
З тым, што здаровая сям’я – гэта аснова грамадства і дзяржавы, не паспрачаешся. І менавіта гэта стала тэмай IX абласнога бацькоўскага сходу, які адначасова прайшоў ва ўсіх раёнах Міншчыны. Подробнее
У гаспадарках раёна ў самым разгары сяўба кукурузы. КСУП «Агракамбінат «Холмеч» мае вельмі істотныя планы на сёлетні пасеў гэтай культуры. Тры тысячы трыста гектараў будзе занята ёю ў гэтым годзе, з іх 1 300 – на зерне і 2 000 – на зялёную масу. Подробнее