Са Святланай Станіславаўнай Мальдзіс я была знаёма падчас сваёй работы ў школе. На той час яна працавала ў метадычным кабінеце аддзела адукацыі і курыравала выкладанне прадметаў у пачатковых класах школ раёна. Такія ж абавязкі былі ўскладзены і на мяне – толькі ў Гудагайскай сярэдняй школе, і мы часта кантактавалі. Сустракаліся і падчас маёй журналісцкай працы. А нядаўна яна адкрылася для мяне з іншага боку – як МАМА: мама малышоў-пачаткоўцаў, амаль дарослага сына Уладзіміра і дачушкі Соф’і, прыёмная мама для Андрэя і “мама на гадзіну” – аказваецца ёсць у нас і такія. Подробнее
Урачыстае адкрыццё фестывалю праваслаўнай культуры “Кладзезь” адбылося ў г.п.В.Бераставіца. Магчымасць дакрануцца да праваслаўнай духоўнай скарбніцы і культуры прадставілі жыхарам Бераставіччыны сёстры Свята-Елісавецінскага манастыра з Мінска. Упершыню яны завіталі сюды з дабрачынным кірмашом і вялікай духоўна-асветніцкай праграмай. Подробнее
6 — 7 мая ў літоўскім горадзе Укмерге адбылася першая міжнародная канферэнцыя “Сучаснасць з’яўляецца гісторыяй. Спадчына Касакоўскіх у сучаснай Еўропе”. Як гаворыць сама за сябе назва, галоўная тэма канферэнцыі была прысвечана роду Касакоўскіх. Само мерапрыемства было арганізавана самакіраваннем Укмергскага раёна, Укмергскім краязнаўчым музеем і Фондам Касакоўскага (Варшава). Удзел у канферэнцыі прымалі даследчыкі з Польшчы, Літвы, Беларусі, Вялікабрытаніі і Францыі. Подробнее
Нядаўна ў Астрынскай сярэдняй школе адбыўся раённы семінар па тэме «Вопыт установы адукацыі па фарміраванні грамадзянскай кампетэнцыі ў сістэме сацыяльнага партнёрства», удзел у якім прынялі намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі раёна, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама В.П. Чыжык, а таксама намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.Г. Амшэй. Подробнее
Нядаўні агляд сельскагаспадарчай тэхнікі, арганізаваны ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна са спецыялістамі РАНС і іншымі зацікаўленымі службамі, пацвердзіў, што большасць гаспадарак раёна гатовы прыступіць да першага ўкосу траў і нарыхтоўкі кармоў. Подробнее
Фінал чэмпіянату па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” сабраў у Івацэвічах 12 мацнейшых школьных каманд раёна, якія найлепш праявілі сябе падчас трох занальных тураў. За права называцца лепшымі знаўцамі спрачаліся каманды з трох івацэвіцкіх школ, ліцэя Івацэвіцкага раёна, а таксама каманды з Гошчава, Целяхан, Стаек, Любішчыц, Волькі, Заполля, Зялёнага Бору і Дабромысля. Подробнее
Дзве новыя кнігі — у вянок памяці пра вядомага пісьменніка
Яго называлі «бацькам беларускай дзіцячай літаратуры» і «капітанам дзіцячых падарожжаў». Яго кнігамі захапляліся Купала з жонкай, іх перакладчыкамі на замежныя мовы часта выступалі самыя простыя чытачы, уражаныя талентам творцы. Ён умеў настолькі пераканаўча напісаць пра вандроўкі і прыгоды, што не ўзнікала сумневаў: аўтар там быў і ўсё бачыў на свае вочы. Подробнее
У 2016 годзе на ўсе формы навучання ў вышэйшыя навучальныя ўстановы плануецца прыняць больш за 63 тысячы чалавек — гэта лічба неістотна адрозніваецца ад леташняй. За кошт сродкаў бюджэту будуць атрымліваць адукацыю ў ВНУ каля 28 тысяч чалавек (з іх на дзённай форме навучання — 22,6 тысячы). Подробнее
Смаргонскія калегі, журналісты раённай газеты “Светлы шлях”, надумаліся паспрачацца са словамі папулярнай некалі песні “Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць”. Подробнее
Сустрэчу пад назвай “Захаваць, абараніць, зберагчы” прымеркавалі да Дня Зямлі. Подробнее
У гэтыя вясновыя дні квецені прайшоў юбілейны канцэрт народнага духавога аркестра «Віціны» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Подробнее
За чатыры месяцы бягучага года сельгаспрадпрыемствамі раёна адгружана на малочныя заводы 26254,4 тоны малака ў заліковай вазе. Подробнее
Светлы дзень Вялікай Перамогі адзначылі бялынічане і жыхары раёна 9 мая. Подробнее
Мінаюць гады, і з кожным разам усё менш застаецца сярод нас тых смелых, адважных учарашніх юнакоў, якія змагаліся за мірнае неба для будучых пакаленняў. Подробнее
Сёлетні раённы турнір па хуткіх шахматах быў прысвечаны Дню Перамогі, праходзіў ён 6 – 7 мая. Шахматныя традыцыі ў Слуцку працягваюць аматары гэтай старажытнай інтэлектуальнай гульні. Подробнее
Падведзены вынікі самага прэстыжнага для журналістаў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі конкурсу “Залатая Літара”. У ліку тых, хто дзякуючы плённай працы і творчаму натхненню апынуўся на зорным небасхіле, – журналісты “Свіслацкай газеты”. Подробнее
Дружная сям’я ляхавічан Сяргеяў стварыла яго сама – уласнымі рукамі, старанна, з любоўю. Подробнее
Традыцыйна 18 мая ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Менавіта ў гэты вясновы дзень наведвальнікам прадастаўляецца магчымасць пабачыць знаёмую ўстанову ў нязвыклы час сутак і ў новай інтэрпрэтацыі. Музеі адкрываюць свае дзверы для ўсіх жадаючых, з радасцю паказваючы выставачныя залы, новыя экспанаты, арганізуючы музейна-тэатральныя прадстаўленні. Гэта музейнае свята «разбурае» ўсе межы паміж гледачамі і сцэнай. Подробнее
У красавіку ў раённай бібліятэцы прайшоў тыдзень прававой інфармацыі. Арганізатары “прававых” мерапрыемстваў адзначылі, што патрэбна павышаць прававую культуру насельніцтва, садзейнічаць самаадукацыі карыстальнікаў у свеце права, а таксама забяспечыць свабодны доступ грамадзян да прававых рэсурсаў бібліятэкі. Подробнее
Навучэнка Смаргонскай школы мастацтваў Надзея Шчарбачэвіч з песняй “Купалінка” стала лаўрэатам Першай ступені на V Міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці “Бераг Перамог” у Сочы. Традыцыйны конкурс ладзіцца ў межах Міжнароднага культурна-адукацыйнага праекта “Я магу!” Юныя артысты дэманструюць свае таленты ў розных галінах мастацтва: харэаграфіі, вакале, выяўленчым мастацтве, інструментальнай і тэатральнай творчасці. Подробнее
Катэгорыя жанчын Стаўбцоўшчыны, якія за подзвіг нараджэння і выхавання дзяцей удастоены высокай дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці, – у сакавіку бягучага года папоўнілася. Вольга Пракаповіч з аграгарадка Дзераўная стала 55-й, хто удастоены ў нашым раёне такой узнагароды. Подробнее
Сёлета, у год 85-годдзя беларускай энергасістэмы, калектыву Стаўбцоўскіх электрасетак выпаў гонар прымаць на сваёй базе ўдзельнікаў спаборніцтваў РУП «Мінскэнерга» на званне «Лепшы па прафесіі» сярод брыгад па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання падстанцый 110 кВ і вышэй. Подробнее
У цэнтральнай раённай бальніцы атрымаў развіццё новы накірунак медыцыны — касметалогія. Годам раней быў адкрыты касметычны кабінет, у якім праводзіліся працэдуры эстэтычнага накірунку. Цяпер жа адбылося ўрачыстае адкрыццё ўрачэбнага касметалагічнага кабінета, для якога абсталяваны пакоі на трэцім паверсе паліклінікі. Подробнее
Прадстаўнікі моладзі Стаўбцоўшчыны, у тым ліку ўдзельнікі леташняга трэцяга працоўнага семестра, прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці новага працоўнага семестра на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску. Подробнее
Яркае майскае сонца ўсіх заклікае на свята – свята са слязамі на вачах. 9 Мая. 71-я гадавіна Вялікай Перамогі. Госці і стаўбчане збіраюцца на плошчы Бессмяротнасці. Святочнае шэсцэ ўзначальвае «Бессмяротны полк» – вучні гарадскіх школ з партрэтамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Подробнее