Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне аб заснаванні Міжнароднага дня роднай мовы ў 1999 годзе і ён адзначаецца ва ўсім свеце з 2000-га. Паводле заключэння экспертаў ЮНЭСКА палова з існуючых у свеце шасці тысяч моў знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Подробнее
Мінулае стагоддзе правяло нашы старэйшыя пакаленні праз сапраўдныя выпрабаванні агнём і жалезам, і не раз. Цяжкі і жорсткі быў час. Войны ішлі цугам адна за адной і не давалі людзям уздыхнуць з палёгкай. Толькі пераступіў салдат родны парог, толькі адмаліла жонка Богу тое, што вярнуў кармільца ў сям’ю, як зноў недзе грымяць гарматы. Подробнее
У чацвер у раённым Цэнтры культуры адбыўся традыцыйны злёт перадавікоў народнай гаспадаркі Бялыніччыны. Удзельнікі падвялі вынікі мінулага года і вызначылі перспектыўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнай дзейнасці на бягучы. Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўзнагароджанне лепшых работнікаў розных галін вытворчасці, сацыяльнай сферы, бізнесу.
Традыцыі вырабу бярозаўскай птушкі з драўлянай шчапы ўнесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Беларусі Подробнее
Прыватызацыя жылля, аднесенага да дзяржаўнага жыллёвага фонду, – тэма актуальная. Яна ўздымаецца практычна на ўсіх “прамых лініях”, асабістых прыёмах грамадзян, якія праводзяць кіраўнікі органаў улады. Цікавіць яна і чытачоў “НТ”. На пытанні, якія найбольш часта сустракаюцца ў практыцы прыватызацыі, дае тлумачэнні начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Аляксей Мартысюк. Подробнее
Шырокае кола пытанняў жыцця грамадства і іх уплыў на сацыяльную стабільнасць у краіне абмеркавалі на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Подробнее
Вынiкi работы ў 2015 годзе i задачы на 2016-ы абмеркавалi на пасяджэннi калегii ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Подробнее
Валішчанская сярэдняя школа адзначыла 45-гадовы юбілей. За гэты час яна дала пуцёўку ў жыццё больш чым 900 выпускнікам. На ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце, сабраліся ветэраны педагагічнай працы, выпускнікі і шматлікія госці. Подробнее
Валішчанская сярэдняя школа адзначыла 45-гадовы юбілей. За гэты час яна дала пуцёўку ў жыццё больш чым 900 выпускнікам. На ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце, сабраліся ветэраны педагагічнай працы, выпускнікі і шматлікія госці. Подробнее
Больш за тры дзясяткі работ прадстаўлена на персанальнай выставе маладога мастака з вёскі Моталь Іванаўскага раёна Янкі Рамановіча, якая адкрылася ў Музеі Беларускага Палесся. Подробнее
Студэнты-актывісты Беларускага дзяржаўнага універсітэта сёння прыбылі на Смаргоншчыну. Подробнее
У мінулы чацвер у Ляхавіцкай ДЮСШ праходзілі спаборніцтвы, прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны. 18-ы раённы турнір па армрэслінгу і гіравым спорце сабраў 50 вучняў школ раёна і навучэнцаў ЛДАКа ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Ініцыявана спаборніцтва аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райкамам ГА БРСМ. Подробнее
18 лютага Смаргонь наведала дэлегацыя Анікшчайскага самакіравання Літоўскай Рэспублікі на чале з мэрам Кестуцісам Тубілісам Мерасам. Подробнее
27 студзеня ў дзіцячым садку №13 адбылася не зусім звычайная “навуковая канферэнцыя”. Маленькія дзеткі, 5-7 гадоў, расказвалі бацькам, выхавальнікам і членам журы пра свае дасягненні ў вывучэнні навакольнага свету. Так праходзіў першы (раённы) этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту “Я – даследчык”. Работы былі прадстаўлены ў намінацыях “Дзіця і прырода”, “Незвычайнае ў звычайным”, “Бюро знаходак”. І гэта было цікава! Подробнее
У батальёне кіравання 8-й радыётэхнічнай брыгады служаць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы – адказныя, сумленныя і дысцыплінаваныя. Камандзір батальёна падпалкоўнік Сяргей Задорскі пра сваіх падначаленых гаворыць па-ваеннаму коратка, але ёмка – надзейныя, ніколі не падвядуць. Подробнее
На тэрыторыі нашага раёна няма воінскіх часцей і гарнізонаў, але ўсё ж ёсць людзі, для якіх 23 лютага з'яўляецца не толькі дзяржаўным, усенародна любімым, але і прафесійным святам. Перад Днём абаронцаў Айчыны мы пагаварылі з выконваючым абавязкі начальніка адасобленай групы Ушацкага раёна ваеннага камісарыяту Лепельскага і Ушацкага раёнаў маёрам А.С.ЗАХАРАВЫМ. Подробнее
На рынках – зацішша. Індывідуальныя прадпрымальнікі спрабуюць атрымаць паслабленні па Указе №222, які патрабуе гандляваць толькі сертыфікаваным таварам з дакументамі. Асобныя ралеты на ўшацкім рынку ўсё ж чакаюць пакупнікоў, якія ў сваю чаргу не ведаюць, дзе знайсці звыклы тавар. Подробнее
Што павінна быць адлюстравана на маладзечанскіх сувенірах, колькі яны будуць каштаваць і дзе распаўсюджвацца, з якіх матэрыялаў і ў якой тэхніцы выраблены… Пра гэта і іншае гаварылі ўдзельнікі выставы «Творым, абмяркоўваем, марым». Подробнее
На жыццёвай дарозе кожнага чалавека сустракаюцца людзі, якія пакідаюць значны след, нават уплываюць на далейшы лёс. Для мяне адной з такіх стала Ала Аляксандраўна МАКАРЭВІЧ. Подробнее
У памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” прайшла прэзентацыя выставы “Мядовая каралева” Анастасіі Хаўрук, члена праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускія пчалаводы”. Подробнее
У Маладзечне ёсць таленавітыя педагогі-мастакі, якія стварылі эксклюзіўныя венецыянскія маскі, навучылі гэтаму дзяцей і наладзілі сапраўдны Венецыянскі карнавал, які ніколі не заканчваецца. Каб на яго трапіць, трэба падняцца ў фае другога паверха сярэдняй школы №1 імя Янкі Купалы. Подробнее
Родныя мясціны. Подробнее
У пачатку лютага ў Беларусі адзначалася 95-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі БССР, сябра Саюза пісьменнікаў СССР — Івана Паўлавіча Мележа. Подробнее
Калі з вуснаў суразмоўцы льецца беларуская літаратурная сакавітая мова, люба ды хораша слухаць яго. Сапраўдным знатаком і носьбітам роднай мовы з’яўляецца мой даўні знаёмы, былы калега па настаўніцкаму цэху Генрых Феліксавіч Даржынкевіч. Подробнее
Вось ужо амаль сорак год мінула з таго часу, калі быў утвораны ансамбль “Раніца” пры Каменскім сельскім клубе, а яго ўдзельнікі па-ранейшаму аддана папулярызуюць беларускую песню, сваёй творчасцю прыносяць задавальненне слухачам, выязджаюць з канцэртнымі праграмамі, удзельнічаюць у фестывалях і конкурсах. Народны ансамбль народнай песні “Раніца” годна прадстаўляе Чавускі раён на мерапрыемствах абласнога, міжрэгіянальнага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Подробнее