10 лютага ў 1-ым ваенным шпіталі органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь адбылося падвядзенне вынікаў за 2015 год. Подробнее
5 лютага ў рамках рэспубліканскага месячніка абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы ў ціры сярэдняй школы №1 адбыліся раённыя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Подробнее
15 лютага ў Беларусі адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі і ў Паставах. Подробнее
У звычайным рэжыме працуе рэгістратура дарослай паліклінікі Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы з 1 лютага 2016 года.
Карэспандэнт «Слуцкага краю» высвятляў, якія змены адбыліся. Невялікую экскурсію арганізавала старшая медсястра аддзялення прафілактыкі і паліклінікі Іна Генадзьеўна Якубовіч. Подробнее
Вёска Курты знаходзіцца на тэрыторыі Ярэўскага сельсавета, за 6 кіламетраў ад Пастаў. У 1905 годзе тут пражывала амаль 250 жыхароў, у 1963-ім — 189. Працавалі пачатковая школа і магазін. Цяпер мясцовых засталося няшмат. Зімой у вёсцы пануе зацішша. Першымі абудзяць наваколле сваім клёкатам буслы. Яны аблюбавалі гэтыя мясціны і пабудавалі тут сем гнёздаў. Як толькі пачне прачынацца прырода, на дачныя ўчасткі стануць прыязджаць іх гаспадары, на летнія канікулы — унукі і праўнукі. І тады вёска напоўніцца гоманам, памаладзеюць душой старажылы. А пакуль яны жывуць успамінамі пра мінулае. Хоць часам нялёгкае, але вясёлае. Подробнее
У той дзень тэхнік самалёта, старшы лейтэнант Юрый Каравацкі разам з саслужыўцамі павінен быў вылецець самалётам з узбекскага Чырчыка ў афганскі Шынданд. З раніцы да позняга вечара на ваенным аэрадроме яны загружалі транспартны АН-12 абсталяваннем. А калі самалёт ужо выруліў на ўзлётную паласу, раптам далі адбой. Вылет адклалі на наступны дзень. І аж да раніцы ўсю тую ноч Юрый прагаварыў з Алёнай. Як жа цяжка было расставацца маладым мужу і жонцы, бо абое ведалі, што ён адпраўляецца не проста на службу, а на вайну. Подробнее
На Кобрыншчыне многа маладых таленавітых людзей, і фестываль-конкурс маладзёжнай творчасці “Млын ідэй”, які прайшоў у Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў 11 лютага, у чарговы раз таму пацвярджэнне. Традыцыйнае творчае спаборніцтва сабрала на адной сцэне звыш за 120 чалавек, якія прадэманстравалі гледачам 33 творчыя нумары ў шасці намінацыях: “Вакал”, “Арыгінальны жанр”, “Харэаграфія”, “Дызайн і мадэль”, “Акцёрскае майстэрства”, “Калектыў народнай музыкі і песні”. Подробнее
Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2015 год. Смаргонскай пагранічнай групе прысуджана першае месца. Подробнее
Урачыстае адкрыццё пасля капітальнага рамонту адміністрацыйнага будынка Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння дало магчымасць не толькі пабачыць, у якіх умовах сёння працуюць газавікі, але і даведацца, чым падмацаваны вытворчыя поспехі газавай галіны рэгіёна. На пытанні карэспандэнткі адказаў генеральны дырэктар унітарнага рэспубліканскага прадпрыемства “Гроднааблгаз” Яўген Смірноў. Подробнее
Святлана Аляксееўна Вінцукевіч працуе настаўнікам у Дварэцкай школе. У 2014 годзе яна заняла другое месца у рэспубліканскім конкурсе сярод настаўнікаў асноваў бяспекі жыцця.
Святлана Аляксееўна — яшчэ і таленавіты чалавек, майстар, які ўмее ствараць прыгажосць і вучыць гэтаму дзяцей. Яны наведваюць гурток «Мастацтва рукадзелля».
Святлана Аляксееўна ў Дварэц прыехала з Любані, адкуль родам. Талент ствараць дэкаратыўную прыгажосць сваімі рукамі яна атрымала ў спадчыну ад сваёй мамы, якая ўмела ткаць, вышываць, у тым ліку і ў тэхніцы рышэлье. Подробнее
Афганістан баліць у душы кожнага з 80 воінаў-інтэрнацыяналістаў Дзятлаўшчыны, хоць з таго часу, калі апошняя калона савецкіх войскаў пакінула афганскую зямлю, мінулі 27 гадоў.
У дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, 15 лютага, ля помніка ў цэнтры Дзятлава сабраліся былыя “афганцы”, кіраўнікі раёна, прадстаўнікі грамадскасці, працоўных калектываў, школьнікі горада. Подробнее
— Вы зойдзеце ў наш музей і самі адчуеце: у ім — як у храме, — гаворыць дырэктар 199-й мінскай школы Галіна ФІЛІПЁНАК.
І насамрэч, тут вельмі светла і ўтульна, душэўнасці і цеплыні гэтаму школьнаму музею народнага паэта Пімена Панчанкі дакладна хапае. Можа быць, таму, што яго ствараюць людзі, якім творчасць і лёс Пімена Емяльянавіча сапраўды блізкія. Подробнее
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў, заслугі ў развіцці сродкаў сувязі медалём “За працоўныя заслугі” узнагароджаны начальнік Бярозаўскага раённага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам” Подробнее
Падведзены вынікі абласнога этапу творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання адбылася 12 лютага 2016 года ў Брэсце на базе міжнароднага маладзёжнага валанцёрскага цэнтра. Подробнее
Адчыняю веснічкі ля дома Пятра Міхайлавіча і Валянціны Аляксандраўны Бабовікаў. Яны сустракаюць мяне на парозе дома і шчыра здзіўляюцца, хто і чаго да іх прыйшоў. Пачуўшы, што гэта карэспандэнт газеты, трошкі збянтэжыліся, маўляў, што пра нас пісаць, мы простыя, сціплыя людзі. Подробнее
Паўвека мінула з той пары, калі згулялі вяселле Сяргей і Валянціна Дудзенкі. Гадочкі свае яны нанізвалі, як пацеркі на нітачку жыцця. І няма сярод гэтых пацерак выцвіўшых ці пачарнелых. Усе пяцьдзясят ззяюць і пераліваюцца, як кропелькі расы раніцай на сонцы. Подробнее
Калі я пастукалася ў хату да Сцяпана Іосіфавіча Яскулда, мне адкрыў дзверы падцягнуты, моцны чалавек. Спачатку нават здалося, што гэта сын Сцяпана Іосіфавіча. Подробнее
У адрозненні ад мінулых гадоў, калі ў гэты час наша каманда праводзіла зборы ў Турцыі, цяпер яна вядзе падрыхтоўку ў родным горадзе. У гэтым годзе такую раскошу могуць дазволіць сабе толькі найбольш моцныя – “БАТЭ”, мінскае “Дынама”, “Шахцёр”. Ну а як адаб’ецца гэтая акалічнасць на гульні аўтазаводцаў, стане вядома толькі па заканчэнні чэмпіяната. А вось тое, што цяпер можна сваімі вачыма назіраць за ўсім трэніровачным працэсам аўтазаводцаў, безумоўна добра для ўсіх прыхільнікаў каманды.
Прадстаўнікі раённай і мясцовай уладаў, райваенкамата наведалі магілы нашых землякоў, якія загінулі ў Афганістане, завіталі да іх родных. Подробнее
Чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі «Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў» прайшла ў Астраўцы з удзелам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Астравецкага райвыканкама Адама Дзмітрыевіча Кавалькі і старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Эдуардаўны Тальчук. Подробнее
У непаўторны, ні з чым не параўнальны свет, дзе цудоўныя гукі музыкі спалучаюцца з летуценнымі па танцораў, а фарбы, як па ўзмаху чароўнай палачкі, ператвараюцца ў пейзажы і нацюрморты на мальбертах, штодня спяшаюцца выхаванцы Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. У гэтым навучальным годзе 434 хлопчыкі і дзяўчынкі асвойваюць тут азы нотнай граматы і ігры на музычных інструментах, спрабуюць сябе ў ролі спевакоў і танцораў, вучацца праз малюнкі перадаваць настрой. А разумець прыгожае, бачыць яго ў звычайным і звыклым дапамагаюць рабятам іх старэйшыя сябры – настаўнікі. Дарэчы, многія з 40 сённяшніх выкладчыкаў – і самі былыя выпускнікі школы мастацтваў. Подробнее
У РЦК з поспехам прайшоў сольны канцэрт маладзёжнага беларускага гурта “Дразды”. Подробнее
Добра, калі выдатная постаць і гнуткі стан дадзены табе разам з адмысловым наборам генаў, а калі не? Як жыць, што рабіць? “Выляпіць!” – сцвярджае В. М. Каваленка, інструктар-метадыст фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Надзея”, які амаль дзесяцігоддзе дапамагае жыхарам нашага горада спасцігаць азы здаровага ладу жыцця. Подробнее
Вялікія шанцы ў бліжэйшым будучым стаць уладальніцай прэстыжнага рэспубліканскага тытула “Жанчына года” мае наша зямлячка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК Валянціна Гіруць-Русакевіч Подробнее
Гасцей пазнаёмілі з матэрыяльна-тэхнічнай базай ліцэя. Прайшлі майстар-класы па прафесіях, якія правялі майстры вытворчага навучання разам з навучэнцамі 1-3 курсаў Подробнее