…Яны вельмі розныя. Спакойны, ураўнаважаны, багатырскага целаскладу Віталь: у яго ў вачах заўсёды дрыжыць смяшынка, ён гатовы ўсё перавесці ў жарт. І мініяцюрная, эмацыянальная, імклівая і пры гэтым – вельмі сур’ёзная і “перажывацельная” Аня. Агонь і камень, лёд і полымя… Подробнее
Мастак па натуры і майстар на ўсе рукі Аляксандр Юшчанка сканструяваў універсальны джып, які выклікае захапленне не толькі ва ўнукаў Подробнее
На працягу двух дзён з сяброўскім візітам на Брэстчыне знаходзілася дэлегацыя грузінскага парламента Подробнее
Старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Анатоль Крэйдзіч атрымаў прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў 2012 годзе за кнігу “Роднае, шчымлівае...” Подробнее
Рабочая група абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа падтрымала новыя прапановы па праекце “Валанцёрскія ініцыятывы грамадзянскага насельніцтва ў аддаленых рэгіёнах Беларусі” Подробнее
Чаму паміж паняццямі “здароўе” і “бяспека” ў яслях-садзе №44 г. Пінска ставяць знак роўнасці Подробнее
Да канца 2017 года, а то і раней, у кожны шматкватэрны дом у Шчучыне прыйдзе новая сучасная тэхналогія GPON, якая прадугледжвае пракладку аптавалаконнага кабелю непасрэдна ў кватэру абанента, што гарантуе хуткасць доступу ў інтэрнэт і іншыя выгоды. Подробнее
Школа ранняга развіцця “Любознайка”, узорная студыя эстрадных спеваў “Апрель”, гурток “Таэкван-до”, фотастудыя “Свет вакол нас”, студыя моды “Гармонія” – кожнае з гэтых аб’яднанняў па інтарэсах можна смела назваць брэндам Шчучынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Подробнее
Ужо дзесяць год радуюць гледачоў руткевіцкія “цыганачкі”. Іх выступленне ўпрыгожвае любое мерапрыемства: яно заўсёды яркае, відовішчнае. Энергетыка вясёлага “табара” сапраўды магічная: людзі пачынаюць падпяваць, прытопваць, а то і ў круг выходзіць. Подробнее
“Люблю гэты магазін, – з парога заявіла гаваркая жыхарка Жалудка Марыя Антонаўна Хацук. – З задавальненнем сюды прыходжу: ад дому блізка, ды і прадукцыя заўжды свежая. І пра прадаўцоў дрэннага слова не скажу: прыветныя, абслугоўваюць хутка… Нават мая сястра з Лайкаўшчыны Лідскага раёна сюды прыязджае, каб зрабіць пакупкі”. Подробнее
Крыху больш тыдня назад у магілёўскім “Алімпійцы” завяршылася першынство Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў. 18-19-гадовыя атлеты разыгралі зімовыя камплекты ўзнагарод, па выніках выступленняў сфарміравана каманда, якая будзе прадстаўляць краіну на “Матчы шасці”. Міжнародны турнір з такой назвай адбудзецца 27-28 лютага ў Мінску. Апроч гаспадароў, паўдзельнічаць у ім рыхтуюцца юныя лёгкаатлеты Францыі, Турцыі, Украіны, Літвы і Латвіі. Подробнее
80-ыя гады мінулага стагоддзя пакінулі свой гарачы аўтограф у жыцці многіх нашых суайчыннікаў. 27 гадоў прайшло, як апошні савецкі салдат пакінуў Афганістан, але трывожна адгукаецца ў сэрцы тых, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак, рэха вайны, няўмольна вяртае ў перажытыя падзеі.
Больш за 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, больш за 300 чалавек і да сёння лічацца прапаўшымі без вестак. Гэта былі самыя вялікія страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У Афганістане з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч беларусаў. Больш за 750 чалавек не вярнуліся дадому. За гэтымі лічбамі – трагічны лёс тысяч сем’яў. Подробнее
Апошні тыдзень выдаўся асабліва шчаслівым для нашай зямлячкі Надзеі Косцюшавай — жывёлавода ААТ «Новыя Гараны» Полацкага раёна. За некалькі дзён адбыліся значныя падзеі, якія жанчына будзе памятаць усё жыццё. Паведамленне пра тое, што яна намініравана на званне «Чалавек года Віцебшчыны-2015», узрадавала, адначасова здзівіла і вельмі ўзрушыла душу. Не верылася, што сціплая штодзённая праца на ферме можа прынесці такі гучны поспех. Подробнее
Пад такой назвай на мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ладзілася святапрэзентацыя з удзелам народных калектываў раёна.
Ужо ў фае ўсіх прыманьваў пах разнастайных страў, прыгатаваных удзельнікамі клуба «Прысмакі». Паспрабаваць і ацаніць пачастункі ўшацкіх гаспадынь маглі ўсе, хто завітаў на свята, а за ўдзел у гульнях, правільныя адказы на загадкі прадугледжваўся дадатковы «бонус» у выглядзе прысмакаў ад клуба. Тут жа можна было паглядзець і выставу народных майстроў і самадзейных мастакоў народнага клуба «Адраджэнне», якая вылучалася разнастайнымі творчымі ідэямі, прыгажосцю і дасканаласцю работ. Подробнее
8 лютага адбыўся справаздачна-выбарны сход Шаркаўшчынскай раённай аргазнізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», падчас якога на наступныя пяць гадоў былі абраны новы старшыня, новы састаў Савета раённай арганізацыі, а таксама падведзены вынікі зробленага за апошнія 5 гадоў. Са справаздачай аб зробленым выступіў старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Іван Іванавіч Матыскін. Подробнее
У аўторак адбылося выязное пасяджэнне райвыканкама, на якім былі прааналізаваны вынікі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за студзень 2016 года.
На базе фермы Цыганок КУСГП «Вялікадолецкае» спецыялісты ветэрынарнай і племянной станцыі расказалі і паказалі кіраўнікам, галоўным заатэхнікам і ветурачам гаспадарак нюансы лячэння гінекалагічна хворых кароў, утрымання нованароджаных цялят, а таксама групы дарошчвання. Старшыня райвыканкама В.В.Родзіч выбарачна задаваў спецыфічныя пытанні, правяраючы, наколькі добра спецыялісты ведаюць тэхналагічны рэгламент, а значыць і свае абавязкі. Дарэчы, гэта абавязковая ўмова любых семінараў, вучобы, праверак, якія праводзяцца райвыканкамам. У рабоце выязнога пасяджэння прыняў удзел начальнік упраўлення ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, галоўны ветэрынарны ўрач і галоўны ветэрынарны інспектар па Віцебскай вобласці А.М.КАЗАК. Подробнее
“Каго любіш?” “Люблю Беларусь!” “То ўзаемна!” – гэтымі словамі віталі некалі адзін аднаго паплечнікі Кастуся Каліноўскага. Сённяшняе маладое пакаленне прызнаецца ў любові да роднай краіны з дапамогай чырвона-зялёных сэрцайкаў. Напярэдадні Дня закаханых актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праводзяць акцыю “За любімую Беларусь!” і раздаюць на вуліцах гарадоў і пасёлкаў стылізаваныя “валянцінкі” як сімвал любові да свайго краю, на якіх пішуць добрыя словы і пажаданні сваім сябрам, калегам, беларускаму народу, роднай Беларусі. Подробнее
Падзеі юбілейнага года Міхала Клеафаса Агінскага паспрыялі нараджэнню ў супрацоўнікаў музея новых ініцыятыў. Нам хочацца, каб весткі пра нашы культурныя навіны даходзілі ў першую чаргу да нашых землякоў — жыхароў Смаргоншчыны. Подробнее
Справаздачны сход мясцовага дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” прайшоў у Залескім музеі-сядзібе. На мерапрыемстве прысутнічалі члены праўлення фонду, партнёры і валанцёры, актывісты мясцовых грамадскіх лучнасцей. Подробнее
Чарговы традыцыйны раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці, прысвечаны Году культуры, распачаўся ў нашым раёне. А першымі дэманстравалі свае здольнасці сольскія самадзейныя артысты. Пра тое, што не скуднее гэта зямля, а прырастае талентамі, сведчылі выступленні харавога калектыву, дзіцячай і жаночай вакальных груп, салістаў. А напрыканцы мінулага тыдня свае конкурсныя праграмы прадстаўлялі перад гледачамі і раённым журы ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Валэйкавіцкага Дома фальклору і Вішнеўскага Дома культуры. Подробнее
У Старую Рудню я прыехала знянацку напрыканцы рабочага дня. Тым не менш, за тыя паўгадзіны, што дабіралася да гэтай вёсачкі на ўскрайку нашага раёна, гаспадыня Ганна Бароўская паспела па тутэйшай традыцыі накрыць стол. Такая завядзёнка ў сапраўдных беларусаў: усё самае лепшае і смачнае – для гасцей. А свойскі сыр, вяленая паляндвіца, квашаная капуста, іншыя дамашнія стравы, апетытна расстаўленыя на стале, красамоўна сведчылі, што тут жывуць людзі дбайныя, працавітыя, сапраўдныя гаспадары. У такой атмасферы хацелася гаварыць пра мірныя справы, а не згадваць вайну. Але, убачыўшы, як гаспадар Франц Бароўскі асцярожна робіць кожны крок, нібы ідзе па калючках, пацікавілася пра яго паходку. У адказ пачула: “У мяне на ступнях памяць пра Афганістан – шпоры ад спякотлівага клімату нараслі”. А яшчэ знакавы напамінак пра два гады тэрміновай службы Франца Пятровіча ў “гарачым пункце” – медалі на лацкане пінжака. Подробнее
Можа і не лічыць хто за свята Дзень святога Валянціна, не верыць у прыгожую гісторыю кахання, якая падарыла нам гэты дзень. Асабіста я думаю, лішняе свята ў календары не зашкодзіць. Гэта добрая нагода ўсім нам 14 лютага атрымаць прыемны падарунак, ды і самому даслаць каханаму ліст з добрымі словамі. Подробнее
Івацэвіцкая раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” аб’ядноўвае 68 чалавек, а ўсяго больш за 170 жыхароў раёна выконвалі інтэрнацыянальны доўг у ДРА. Гэта былі складаныя дні ў жыцці большасці з нас, тым не меней, выкананне доўгу стала асновай для сапраўднага мужчынскага братэрства, сяброўства. Подробнее
Усё далей і далей час аддзяляе нас ад тых трагічных і гераічных ваенных дзеянняў, якія засталіся ў людской памяці пад назвай “Афганская вайна”. Трэба, каб памяць аб ёй жыла. Яшчэ ёсць нямала сведкаў гэтай вайны, якія жывуць у нашым раёне, могуць шмат аб ёй расказаць. Подробнее
Маладая сям’я ствараецца на аснове кахання. Так было заўсёды – і гэта неаспрэчная ісціна. Ужо потым, значна пазней, з’яўляюцца ўзаемаразуменне, душэўнасць і ўменне тонка выбудоўваць сямейныя адносiны і весцi быт. Зразумела, што і без дзяцей не пражывеш. І, як бы гэта банальна ні прагучала, без грошай таксама! Бо без іх – і ні туды і ні сюды. Дарэчы, пра грошы і пра тое, што цуды ўсё ж здараюцца, я нядаўна ўпэўнілася зноў. Подробнее