Гэты дзень не пазначаны на календары чырвоным колерам, але традыцыйна лічыцца святочным у шэрагу бярэзінскіх сем’яў. Размова ідзе пра першую суботу лютага, калі ў школах наладжваюцца вечары сустрэч з выпускнікамі. Прымусіць адмяніць спатканні з былымі аднакласнікамі не могуць ні косыя позіркі родных, ні сямейныя клопаты, ні рабочыя праблемы. Ды хто адважыцца пярэчыць чалавеку, які спяшаецца ў школу да былых сяброў і настаўнікаў і на дзень нараджэння вучэбнай установы? Такіх, напэўна, не знайшлося, бо ў мінулую суботу ў актавай зале дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 3 горада Беразіно” яблыку не было дзе ўпасці. Шмат людзей з ліку былых выпускнікоў і вучняў, сённяшніх педагогаў і работнікаў сабраліся разам, каб урачыста адзначыць трыццаты па ліку дзень нараджэння самай маладой сярэдняй школы ў раёне. Подробнее
З мэтай развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзяцей дашкольнага і пачатковага школьнага ўзростаў на базе пачатковай школы прайшоў раённы этап абласнога конкурсу работ даследчага характару “Я – даследчык”. Подробнее
У гэтым пераканана жыхарка аграгарадка Пагародна Станіслава Вікенц’еўна Міхна. І гэтае жыццёвае крэда, несумненна, паспрыяла жанчынне ў атрыманні звання “Народны майстар Беларусі”. 5 лютага ў Пагародзенскім цэнтры культуры і народнай творчасці ўрачыста ёй было ўручана пасведчанне аб пажыццёвым прысваенні гэтага статуса. Подробнее
У ДУ “Бярэзінская ЦРБ” адбыўся выніковы медыцынскі савет, на якім прысутнічалі супрацоўнікі ўсіх медыцынскіх устаноў раёна, таксама намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, галоўны ўрач ДУ “Бярэзінскі РЦГЭ” Вадзім Сяргеевіч Буйніцкі і галоўны ўрач Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Дзмітрый Уладзіміравіч Зайцаў. Подробнее
Кожны год у першую суботу лютага школы, гімназіі і ліцэі адчыняюць свае дзверы для выпускнікоў. Тут іх чакаюць сустрэчы з сябрамі, настаўнікамі, класнымі кіраўнікамі, каб хоць на хвілінку вярнуць іх у дзяцінства. Вечар сустрэчы — гэта шчаслівыя вочы, слёзы радасці, поўныя гонару погляды педагогаў, цёплыя ўспаміны, школьныя здымкі і выпускнікі, якія прыходзяць у сцены роднай школы цэлымі класамі з букетамі кветак для сваіх класных кіраўнікоў. Подробнее
Тое, што падманны выклік міліцыі вядзе да складання пратакола і прыцягвання да адказнасці чалавека (штраф ад 4 да 15 базавых велічынь), які зрабіў такое паведамленне, ужо неаднаразова расказвалася чытачам раёнкі. Але не ўсе жыхары раёна ведаюць, што, згодна з Грамадзянскім кодэксам, з вінаватага яшчэ спаганяюцца і расходы, якія панеслі праваахоўныя органы, гэта значыць, транспартныя і іншыя расходы, а таксама дзяржпошліна і іншыя выдаткі. Подробнее
Цяжка ўявіць сабе больш уражлівы і прыгожы від спорту, чым фігурнае катанне. Гісторык, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных гэтаму віду спорту, Міхаіл Хвастоў называў фігурнае катанне мостам паміж спортам і мастацтвам. І сапраўды, цяжка адарваць вока ад такога відовішча, забываеш нават, які цяжкі гэта спорт. Подробнее
Яшчэ з самага ранняга дзяцінства ўспамінаецца, як дарослыя вучылі клапаціца аб птушках: рабіць ім кармушкі, сачыць, каб туды не намятала снегу, праз аконнае шкло назіраць, як снягір або сінічка скача па кармушцы і збірае зярняты. Добра, што і сённяшняе пакаленне дзяцей мае цікавасць да такіх назіранняў. Пра гэта мы і пагутарылі з кіраўніком навуковага аб’яднання навучэнцаў ”Даследчык” Кобрынскага раённага эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва Алесем Страчуком і самімі дзецьмі, якія ў аб’яднанні займаюцца вывучэннем арніталогіі. Подробнее
Вакальная група выкладчыц ражанкаўскага філіяла Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў сёння на слыху. На адборачным туры міжнароднага фестывалю “Каложскі Благавест” гэты калектыў увайшоў у чацвёрку лідараў і даказаў сваё права прадстаўляць гонар усяго Прынёманскага краю на рэспубліканскім этапе конкурсу праваслаўных песнапенняў. Подробнее
Раённы этап 22 абласнога фестывалю-конкурсу «Таленты Прынямоння» прайшоў у Астраўцы. Подробнее
8 лютага споўніцца 95 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Івана Мележа. Напярэдадні гэтага юбілею нельга было не пабываць на Хойнікшчыне, у любых сэрцу нашага класіка мясцінах. Подробнее
Знаёміць жыхароў раёна і гасцей Бабруйшчыны з гістарычнай мінуўшчынай прыбярэзінскага краю, выхоўваць у падрастаючага пакалення патрыятызм і лепшыя грамадзянскія якасці — задачы, якія былі пакладзены ў аснову стварэння ў 1990 годзе раённага музея баявой і працоўнай славы і якія сёння ставяць перад сабой работнікі перайменаванай у 2007 годзе ўстановы — раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Подробнее
“А рукі рабіць хочуць”, – кажа Кацярына Макараўна, схіляючы галаву над квяцістым ручніком, які вышывала для адноўленай царквы. Подробнее
Славіцца хата абразамі і вышыванымі ручнікамі. Так лічылі нашы продкі і стараліся аздабляць свае дамы адпаведна гэтаму прынцыпу. А дзяўчаты, якія гарнуліся да спраў рукатворных, былі завіднымі нявестамі. Пралі, ткалі, выводзілі з дапамогай іголкі ды нітак дзівосныя ўзоры… Подробнее
Выхаванне падлеткаў ніколі не было лёгкай справай: у пераходным узросце так хочацца вызваліцца з-пад апекі і кантролю дарослых, знайсці свае спосабы самавыяўлення. І добра, калі ўчынкі непаўналетніх не супярэчаць нормам маралі, прынцыпам бяспекі. А калі ідуць у разрэз з законам, калечаць жыццё?..
З выдатным вынікам вярнулася з трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах дзесяцікласніца гарадскога ліцэя Вольга Чарнецкая. Яна заваявала дыплом І ступені па нямецкай мове. Алімпіяда праходзіла з 11 па 15 студзеня ў абласным цэнтры на базе Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў. Подробнее
28 – 30 студзеня ў сталічнай гасцініцы “Турыст” ладзілася першая ў гісторыі незалежнай Беларусі турыстычная выставка, арганізаваная Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з турыстычна-экскурсійным унітарным прадпрыемствам “Беларустурыст” і санаторна-курортным унітарным прадпрыемствам “Белпрафсаюзкурорт”. Подробнее
Работнікі “Аксіёмы-сэрвіс” Валерый Канвалюк і Сяргей Занько ішлі па вул. Я. Коласа ў мікрараён Усходні. Каля павільёна “Скарлет” яны ўбачылі на вадаёме двух хлопчыкаў школьнага ўзросту, якія рухаліся па лёдзе. “Нічога з імі не здарыцца, – сказаў адзін мужчына другому, – лёд ужо трывалы”. І ў гэты момант дзеці праваліліся. Подробнее
У музей Дрычынскай базавай школы мяне прывяла цікаўнасць: некалі пачула аб тым, што там захоўваецца зуб маманта. Вельмі хацелася на яго пагля-дзець. Вось і сабралася ў госці. Калі паведаміла сённяшняй гаспадыні музея, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Жанне Давыдавай, з якой нагоды прыехала, яна, канешне, па-смяялася, бо гэта толькі чуткі: такога дзіўнага экспаната ў іх няма. Але, як высветлілася, ёсць нямала такога, што выклікае здзіўленне, будзіць фантазію і наогул уражвае. Подробнее
А вы калі-небудзь звярталі ўвагу на тое, што спевы царкоўнага хору нагадваюць калакольны перазвон. Нібы мерныя ўдары благавеста, нізкія мужчынскія галасы паступова злучаюцца з трызвонам жаночага сапрана. Наогул, калакольны звон называюць іконай у гуку і надаюць яму гаючую сілу. А што да царкоўных спеваў, то ў іх душаачышчальнай і гаючай сіле няма падстаў сумнявацца. Таму і традыцыйны калядны фестываль “Слава ў вышніх Богу” сабраў у раённым Цэнтры культуры поўную залу слухачоў. Подробнее
У мінулы чацвер у раённым Цэнтры культуры прайшоў раённы этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”. Ён адроз-ніваўся ад мінулагодняга. Летась канкурсанты спаборнічалі толькі ў вакальным майстэрстве. Сёлета ў прадстаўнікоў працоўных калектываў (членаў прафсаюза) з’явілася магчымасць паказаць іншыя свае таленты: у рамках вакальнага мерапрыемства прайшла яшчэ і выстаўка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Подробнее
Першы год пасля заканчэння навучальнай установы… Добра яшчэ, калі выпала магчымасць працаваць у знаёмым горадзе, дзе прайшлі гады студэнцтва, або ў родных мясцінах, дзе нарадзіўся… Асобная гаворка пра тых, хто па размеркаванні трапляе ў чужую вёску ці горад. Тут неабходна прывыкаць не толькі да таго, што ты ўжо “рабочы” чалавек, але і да новага месца жыхарства, новых людзей... І ў гэтым новым асяроддзі малады спецыяліст можа адчуваць сябе па-рознаму: ці пройдзе крыху часу і ты ўжо “ўліўся” і, можна сказаць, становішся тут “сваім”, ці прывыкаць даводзіцца доўга... Подробнее
Амаль кожная краязнаўчая тэма Смаргоншчыны, якую пачынаеш даследаваць, абавязкова перакрыжоўваецца з падзеямі Першай сусветнай вайны. У гады таго ліхалецця быў парушаны не толькі побыт жыхароў краю, самі яны вымушаны былі падацца ў бежанства, у полымі вайны загінулі шмат-лікія каштоўныя здабыткі нашай матэрыяльнай спадчыны. Такі лёс напаткаў старажытныя званы ўсіх хрысціянскіх святыняў Смаргоншчыны, пра лёс некаторых з іх гэты аповед. Подробнее
Раённая газета ўжо знаёміла чытачоў з новым старшынёй праўлення райспажыўтаварыства (№ 7 за 27 студзеня). Карэспандэнт раёнкі сустрэлася з Аляксандрам Кулаком (НА ЗДЫМКУ), каб пагутарыць пра самыя актуальныя праблемы арганізацыі, яе перспектывы і асноўныя накірункі дзейнасці. Подробнее
Першы сёлетні баль у музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага быў прымеркаваны да Калядаў і распачаўся традыцыйным паланэзам. Імпэту дзеі надавалі сябры конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора” на чале са сваім кіраўніком і духоўным натхняльнікам Паўлам Калінковым. Подробнее