2 лютага свае дзверы для наведвальнікаў расчыніла цэнтральная раённая аптэка № 41, якая “пераехала” на новы адрас: вул. Энгельса, 3Б.
Сітуацыю з гібеллю людзей на пажарах сёння можна назваць катастрафічнай. Паводле статыстыкі, узгаранні з трагічным фіналам найчасцей надараюцца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Подробнее
Прыгажосць і выдумка, фантазія і арыгінальнасць, індывідуальнасць і творчасць, майстэрства і прафесіяналізм, грацыя і непаўторнасць у розных варыянтах і формах былі прадстаўлены на выставе мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падчас раённага этапу прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”. Паралельна праходзіў і конкурс вакалістаў, пра які мы раскажам ў бліжэйшым нумары. Подробнее
Пытанням пастаноўкі жывёлы і яе ўтрымання ў зімовастойлавы перыяд, вытворчасці малака і мяса пастаянна ўдзяляецца ўвага на пасяджэннях райвыканкама, семінарах і нарадах. Подробнее
Кожную раніцу, акрамя выхадных, хлопчыкі і дзяўчынкі спяшаюцца ў ДУА «Ліпскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», каб атрымаць сваю порцыю ведаў. Для іх школьная сцяжынка — дарога ў будучыню. Так цікава ісці па ёй… Але сёння давайце крыху зірнём назад, роўна на паўстагоддзя. Менавіта столькі спаўняецца Ліпскай сярэдняй школе ў гэтым годзе. Подробнее
Летась мы друкавалі ўспаміны гісторыка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Кірылавіча Падворнага, які зусім нядаўна пайшоў з жыцця. У занітаваных ім успамінах – даваенная Ушаччыны з сялянскім побытам, партызанская вайна, палон і служба ў Чырвонай арміі, а потым пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі раёна. Подробнее
На мінулых выхадных на базе гарадской гімназіі прайшоў раённы этап зімовага мнагабор’я «Абаронцы Айчыны», арганізаваны аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры садзейнічанні раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. Подробнее
Аднаго толькі дару, атрыманага звыш, зусім не дастаткова, каб трапіць у цеснае кола алімпійскіх дараванняў. Патрэбны настойлівасць у імкненні максімальна развіць свае ўменні і таленты. Гэта дасягаецца напружанай працай, пастаянным пераадоленнем сваёй ляноты. Вельмі важная роля належыць бацькам юнага таленту, яго трэнеру-настаўніку. Подробнее
Гэта неаднаразова падкрэсліваў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Міхаіл Мясніковіч падчас наведвання ў мінулую пятніцу Ляхавіцкага раёна. Подробнее
У мінулую пятніцу, 29 студзеня, на пасяджэнні калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь па выніках работы ў 2015 годзе аб’яўлены пераможца конкурсу на званне “Лепшы ляснічы года”. Подробнее
Працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Юрковічы» хутка закончаць рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі і агрэгатаў. На лінейку гатоўнасці да вясенняй пасяўной, па словах Васіля Горбача, галоўнага інжынера гаспадаркі, яны стануць да канца лютага. Подробнее
Вельмі хутка старэюць і нават пусцеюць нашы вёскі. Імклівая плынь жыцця вырывае з роднага гнязда большасць моладзі, якая з’язджае ў пошуках лепшай долі.
А тым, што засталіся, незалежна ад узросту, неяк не хочацца адчуваць сябе пакінутымі і адзінокімі. Трэба, каб было, куды пайсці, з кім паразмаўляць, адвесці душу, падзяліцца сваімі клопатамі і турботамі. Подробнее
– Няхай галінка сакуры заўжды будзе над вамі і абараняе вас ад нягод і няшчасцяў, – з такім шчырым пажаданнем да першых гасцей японскай выстаўкі, што адкрылася ў Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі 28 студзеня, звярнуўся прадстаўнік Японскага цэнтра культуры і спорту г. Токіо “Дзэнрын Канкэй” (Добрасуседства) Уладзіслаў Асака (Фамін). Подробнее
Валерый Стасенка – чалавек-аркестр. Знаёмства з цікавым чалавекам і музыкантам Валерыем Стасенкам у Хатлянскім сельскім Доме культуры Уздзенскага раёна нагадала мне 1970-я гады. БАМ, ВЛКСМ, ВІА… Рамантыка! І да ўсяго гэтага мой суразмоўца меў самае непасрэднае дачыненне. Подробнее
Вялікая ўвага на дзяржаўным узроўні надаецца зберажэнню народных традыцый. Так, адной з мэтаў аб’яўленага Года культуры з’яўляецца захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Подробнее
Кто сказал, что на пенсии жизнь становится скучной, теряет краски или вообще почти заканчивается? Не говорите об этом посетителям отделения дневного пребывания для граждан пожилого возраста: у них сейчас нет свободного времени, чтобы забивать голову подобными глупостями. Подробнее
Самыя ўрачыстыя моманты ў жыцці кожнага чалавека – вяселле, народзіны, юбілеі – павінны выклікаць светлыя, чыстыя, прыгожыя пачуцці. Месцам, адкуль бярэ пачатак святочная па-дзея, з’яўляецца загс. У Жабінцы ён размяшчаецца ў будынку падатковай інспекцыі. Ягоныя гаспадыні Галіна Пятроўна Аксюцік і Наталля Мікалаеўна Варатнікова апошнім часам былі заклапочаны не вельмі святочна-шчымлівым станам залы, дзе рэгіструюцца шлюбы, нараджэнні немаўлятак, сярэбраныя і залатыя вяселлі… Подробнее
27 студзеня ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц адбыўся літаратурны вечар, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі. Подробнее
Палавіну вытваранай прадукцыі вілейскі хлебазавод «экспартуе» за межы раёна. Хоць на самой справе, калі зыходзіць з поўнай геаграфіі паставак, паняцце «экспарт» не патрабуе двукосся. Прадпрыемства мае стабільны рынак у Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбурзе. Расіяне па вартасці ацанілі вілейскі хлеб і кандытарскія вырабы. Пералічыць назвы таго і другога проста немагчыма: на сёння ў асартыменце прадукцыі хлебазавадчан – 40 найменняў хлеба і 60 – кандытарскіх вырабаў. Подробнее
Кажуць, той, хто спявае, ніколі не зробіць зла. А той, хто спявае народныя песні, напаўняе душу пяшчотай. Так лічыць і намеснік дырэктара гімназіі Мікалай Іваненка. Мікалай Міхайлавіч распавядаў: «Народныя святы, абрады, традыцыі, вусная паэтычная творчасць, песні і танцы, разам з мовай, з’яўляюцца асновай этнасу і маюць выключнае значэнне ў жыцці чалавека. Адчуванне свята, чаканне яго і актыўны ўдзел у святочных дзеях давалі нашым продкам душэўныя сілы, стваралі добры настрой і радасць жыцця пры любых абставінах». Подробнее
Вадзіцель – гэта прафесія, якая абавязвае чалавека быць адказным не толькі за захаванне правілаў дарожнага руху, але, у першую чаргу, – за жыццё пасажыраў, цэласнасць грузаў. Кожны дзень адпраўляюцца ў чарговыя рэйсы і вадзіцелі “Уздзенскага райаграсэрвісу”. Подробнее
Васьмёра аматараў актыўнага ладу жыцця сабраліся ў нядзелю на маладзечанскім гарадскім стадыёне на першую трэніроўку па экстрэмальным бегу. Пачалася яна з пяцікіламетровай прабежкі па перасечанай мясцовасці ў раёне Бярозавага гаю. Подробнее
Ужо больш за пяцьдзясят гадоў студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ў час зімніх канікул адпраўляюцца ў так званы «Зорны паход» па месцах баявой і працоўнай славы беларусаў.
Вул. Камсамольская, 40,
г. Хойнікі – гэты адрас знаёмы амаль усім
вядомы прызыўнікам нашага і суседняга Брагінскага раёна,
таму што там знаходзіцца
ваенны камісарыят. А ўзначальвае яго падпалкоўнік Валерый Міхайлавіч Кунец. Подробнее
“Галоўнае ў творчасці – пачуць водгук у сваім сэрцы. Да любой справы падыходзіць адказна, і абавязкова з любоўю”, – так проста характарызуе сваю творчую дзейнасць загадчык Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры, вакалістка Цэнтра культуры, кіраўнік тэатра песні “Субацея”, пачынаючы майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пісьменніца і проста прыгожая маладая новапалачанка Кацярына Фядотава. Подробнее