Калі мне расказалі пра лазню, якая ўмяшчаецца ў багажніку легкавога аўтамабіля, успрыняла гэта як жарт. Аднак на Вадохрышча пераканалася: такая незвычайная канструкцыя рэальна існуе. Папарыцца можна, нават размясціўшы яе на… лёдзе. Подробнее
Пад такой назвай у раённым краязнаўчым музеі, шэраг экспазіцый якога размяшчаецца ў падвальным памяшканні палаца Тызенгаўзаў, з 19 студзеня працуе спецыялізаваная выстава. Яе адкрыццю папярэднічала ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня ратаўніка, на якой прысутнічалі ветэраны ісупрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Подробнее
Гістарычны герб горада Паставы 1796 года (унізе) выкарыстоўваецца як сучасны гарадскі герб Пастаў (уверсе) згодна з Указам Прэзідэнта РэспублікіБеларусь ад 20 студзеня 2006 г. №36. Герб адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі. Мастак — В. А. Ляхар. Подробнее
У спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу па вуліцы Савецкай прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе “Зімовыя канікулы-2016”. Подробнее
У Наваельнянскім сельсавеце адбыўся сельскі сход, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, кіраўнікі сілавых ведамстваў раёна, суб’екты прафілактыкі, мясцовыя жыхары. Мэта такіх мерапрыемстваў – папярэджанне надзвычайных сітуацыі (у тым ліку, пажараў), прафілактыка злачыннасці, недапушчэнне алкагалізацыі насельніцтва. Невыпадкова месцам правядзення першага ў гэтым годзе сходу быў абраны гарпасёлак Наваельня: у новым годзе тут адбыўся пажар з гібеллю чалавека. Подробнее
Часта можна пачуць, што людзі зараз сталі больш злымі, зайздрослівымі, меркантыльнымі, не здольнымі на спагаду, спачуванне, дапамогу, міласэрнасць – не тое, што калісьці, калі і цукар быў саладзейшы, і вада макрэйшая, а галоўнае – мы маладзейшыя… Подробнее
Сціплая, прыемнага выгляду жанчына з вачыма, поўнымі пяшчоты і стомленасці, прысела на краёк сучаснай мяккай кухоннай лавы, паклаўшы локаць на край стала. Ці ж скажаш, што яна, гэта маладжавая жанчына, паставіла на ногі, выхавала і адправіла ў жыццё пяцёх дзяцей? Ад яе, як цяпло, разыходзіліся спакой і пяшчота. Подробнее
Снегу наваліла – ні праехаць, ні прайсці. Ён усюды: на дарогах, тратуарах, у дварах. Іду, месячы снежную кашу, злуюся. То на зіму, якая радуе нас сёлета такой колькасцю снегу, што дарожныя і камунальныя службы ледзь паспяваюць прыбіраць, то на сябе. Бо кожны раз клянуся, што буду купляць толькі зручны абутак, а як прыйду ў магазін, абавязкова выберу боты на абцасах. Подробнее
У жыцці заўсёды ёсць месца добрым справам. Сярод нашых блізкіх і знаёмых хапае нераўнадушных людзей, якія гатовы прыйсці на дапамогу, падтрымаць маральна і матэрыяльна. Гэта не раз дэманстравалі прыхаджане храма Святых Роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены, што ў райцэнтры. Подробнее
Калі ў Дорскай школе ўзнікла ідэя арганізаваць музей, то спрэчак наконт таго, пра што ён будзе, не ўзнікала. Усе пагадзіліся, што ў мясцовасці, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ўчынялі дзікія зверствы над мірнымі жыхарамі, трэба супыніцца на ваеннай тэме. Подробнее
Мы не толькі прычакалі снег, але разам з ім і даволі моцныя маразы і нават два цыклоны з жаночымі імёнамі. Подробнее
Народ як нацыянальнасць будзе існаваць да тых пор, пакуль жыве яго родная мова. Гэта сапраўды так. Калі людзі не карыстаюцца мовай, аддаваючы перавагу распаўсюджаным “прэстыжным” мовам, яна можа знікнуць у небыццё. Подробнее
Выраб рэгіянальных сувеніраў, птушка-сімвал Валожынскага раёна, веламарафон і іншыя аспекты стаялі на парадку дня падчас сустрэчы прадстаўнікоў аграэкатурыстычнай суполкі і іншых зацікаўленых асоб, якая прайшла ў памяшканні Ракаўскага сельвыканкама. Подробнее
У 2015 годзе вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях Валожынскага раёна ў супастаўных цэнах да мінулага года склала 132,5%, што з’яўляецца найлепшым паказчыкам сярод раёнаў Мінскай вобласці. Пры гэтым прадукцыі жывёлагадоўлі атрымана больш у 1,7 раза. Подробнее
Партрэт Святланы Дзмітрыеўны Байда, паштальёна Дубненскага аддзялення сувязі, занесены на Дошку гонару раённага вузла паштовай сувязі. У мінулым годзе за добрасумленную працу яна была адзначана граматай Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта”. Подробнее
Адразу два значныя юбілеі адзначыў народны хор ветеранаў вайны і працы “Надзея” Мастоўскага раённага цэнтра культуры: 30 гадоў з дня заснавання творчага калектыву і 25 гадоў, як хор атрымаў званне народнага. Подробнее
Год культуры пачаўся з прыемных навін — навучэнцы Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў дастойна прадставілі раён на АРТ-сесіі юных мастакоў Мінскай вобласці, якая адбылася ў Смалявічах. Подробнее
Арсенію Цэсляку споўніўся месяц. Самы час завітаць у дзіцячую кансультацыю, каб даведацца, на колькі сантыметраў падрос ці набраў вагу. Тата Сяргей асцярожна распранае першынца, а медсястра спрытна абмярае маленькага, кладзе на электронныя вагі. Подробнее
Школа юных хакеістаў. Менавіта так можна назваць пачатковыя групы аддзялення хакею ў Лядовым палацы. Іх трэнер Дзяніс Валер’евіч Хадаровіч першым сустракае жадаючых стаць сапраўднымі спартсменамі. На аддзяленне прымаюцца ўсе жадаючыя, і хаця сапраўдныя трэніроўкі пачынаюцца з сямі гадоў, набор праводзіцца і сярод пяцігодак, каб мець час на навучанне іх «азам» хакею: уменню трымацца на каньках, рухацца ў розныя бакі, валодаць клюшкай і шайбай. Подробнее
21 студзеня прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва на тэму “Дзяржаўная палітыка ў сферы аховы здароўя як складаючая сацыяльна арыентаванай краіны”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група, у якую ўваходзілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Станіслаў Тадэвушавіч Стома і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Іванаўна Малахоўская, сустрэліся з жыхарамі аграгарадкоў Лужкі, Верацеі і Дворнава. Подробнее
Так атрымалася ў жыцці, што настаўніца пачатковых класаў Ганна Мартыненка выкладае сельскім дзецям мастацкія дысцыпліны. Больш за 10 гадоў яна працуе ў Шашкоўскай дзіцячай школе мастацтваў. І ўвесь гэты час дадаткова да выкладчыцкай дзейнасці кіруе студыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сузор'е», якая ўжо 10 гадоў носіць званне народнай. Подробнее
Па выніках работы, за мінулы год групай па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі райаддзела міліцыі выяўлена 31 злачынства, з іх 13 – карупцыйнай накіраванасці, а менавіта: дзевяць фактаў хабарніцтва, тры факты крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Многія з гэтых фактаў – дастаткова рэзанансныя, суправаджаліся шырокім розгаласам на Стаўбцоўшчыне і за яе межамі. Подробнее
У транспартнікаў раёна пачаўся новы вытворчы год. Пачаўся ў не самых простых пагодных умовах – з моцных маразоў, затым – снегападаў. Дзякуючы адказнасці вадзіцеляў, калектыву аддзела перавозак і іншых службаў аўтапарка № 17 збоі ў руху маршрутнага грамадскага транспарту былі нязначнымі, пераважна з-за паломкі тэхнікі. Подробнее
Удзельнікі валанцёрскага лагера пярвічнай арганізацыі БРСМ Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2 і вучань Германавіцкай сярэдняй школы Аляксандр Фёдараў увайшлі ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Моладзь за чысціню гарадоў і сёл”, які на працягу мінулага года праходзіў па ўсёй краіне і аб’яднаў сотні юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў Беларусі. Подробнее
Больш за 10 прафсаюзных арганізацый раёна заключылі дагавор з фізкультурна-аздараўленчым комплексам і аплачваюць сваім працаўнікам наведванне басейна. Подробнее