Сяргей Талатай падвеў вынікі 2015 года Подробнее
У аўторак на Брэстчыне адкрыты адразу два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу для сірот і дзяцей, што засталіся без бацькоўскай апекі Подробнее
Перавышэнне парогавага ўзроўню па вострых рэспіраторна-вірусных інфекцыях і грыпе медыкі прагназуюць на канец студзеня – пачатак лютага Подробнее
Батлеечнай імпрэзай пачаўся 2016 год ў гарадской бібліятэцы імя Н. Крупскай. Бібліятэкары запрасілі ў госці навучэнцаў малодшых і сярэдніх класаў СШ № 6 на драму “Цар Ірад” – імпрэзу-рэканструкцыю батлеечнага прадстаўлення, якое колісь адбывалася на рэчыцкай зямлі. Таксама бібліятэкары сустрэліся і з навучэнцамі гімназіі на аналагічным прадстаўленні. Подробнее
Ад эфектыўнасці работы праваахоўных органаў бяспека грамадства ў цэлым і кожнага з нас, канешне ж, залежыць. У вельмі значнай ступені, аднак, не ў першую чаргу. Факт рацыянальных, у рамках закону і ў адпаведнасці са здаровым сэнсам паводзін адыгрываюць у гэтым плане куды больш істотную ролю. Хто не ведае, што, напрыклад, саманадзейна пакінуты пад дыванком перад дзвярамі кватэры ключ можа выступіць у якасці “правакатара” крадзяжу з гэтай самай кватэры? Ці “забыты” на паўдня веласіпед на вуліцы? А да чаго могуць прывесці нецвярозыя прагулкі цёмнай ноччу ў цёмным месцы? Подробнее
Гэтыя словы вельмі сугучны – што па-беларуску, што па-польску. Без “дубляжу” зразумелы абодвум бакам, абазначаюць адно і тое ж. “Вітаем сардэчна!” гучала не аднойчы падчас сустрэчы кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна з дэлегацыяй Лэнчненскага павета Люблінскага ваяводства Рэспублікі Польшча. Перад тым, як ступіць на ляхавіцкую зямлю, госці атрымалі прыём у Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце. Азначаны факт сведчыць пра многае, гаворыць пра значнасць візіту, яго не толькі раённую, але і абласную важнасць. Подробнее
Загадчык клуба-бібліятэкі Алена КАТКОЎСКАЯ — не проста спецыяліст з адпаведнай адукацыяй, але і чалавек ініцыятыўны, таленавіты. Ужо паспела выдатна сябе зарэкамендаваць у сферы культуры, пачынаючы дзейнасць на пасадзе дырэктара Лескаўскага сельскага дома культуры. Подробнее
У маладой сям’і САСНОЎСКІХ з вёскі Пугачы выхоўваюцца трое маленькіх “Д”: першакласніца Дзіяна, трохгадовая Даша і Данік, якому толькі годзік. Подробнее
Першае ў раёне ганаровае званне «Народны майстар Беларусі» прысвоена Станіславе Вікенц’еўне Міхна. Гэта рашэнне было прынята Экспертнай каміссіяй па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь. Подробнее
Самай ганаровай узнагароды жанчыны – ордэна Маці – удастоена жыхарка г.п. Карэлічы, маці шасцярых дзяцей Таццяна Аляксандраўна Малашчанка. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 снежня 2015 года. Подробнее
Пружанская ГАИ назвала самые опасные места в районе. Подробнее
Калі пачула ад калегі, што яго зяць заказваў дзверы ў сваю віцебскую кватэру на ўшацкім прамкамбінаце, здзівілася – у абласным жа цэнтры, напэўна, вельмі вялікі рынак падобнай прадукцыі. Але менавіта на вырабах нашых вытворцаў спыняюць свой выбар многія пакупнікі, бо іх задавольвае галоўны крытэрый – суадносіны цаны і якасці. Дарэчы, і прыгаданага вышэй заказчыка прывабілі менавіта натуральная сыравіна і адчувальна ніжэйшы, чым у гарадскіх вытворцаў, кошт. Подробнее
«У Беларусь ідуць вадохрышчанскія маразы. Да канца тыдня пахаладанне ўзмоцніцца». Інфармацыя службы гідраметэаралагічных прагнозаў яшчэ раз нагадала пра вялікае праваслаўнае свята Вадохрышча. Каб расказаць пра яго даўнія традыцыі, карэспандэнты «Маладзечанскай газеты» накіраваліся ў вандроўку. Подробнее
Пасля перамогі адразу ў дзвюх дысцыплінах на раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у дзевяцікласніцы Вялікадолецкай школы Ларысы Правады быў выбар – паказаць на абласным этапе свае веды па біялогіі або па беларускай мове і літаратуры. Зрэшты, дзяўчына доўга не вагалася, спыніўшыся на біялогіі, бо ўжо зараз вырашыла, што хутчэй за ўсё звяжа сваё дарослае жыццё з медыцынай. Подробнее
Маладзечанка Вольга Цярэшка захапілася футболам у шостым класе, а зараз яна — рэферы ФІФА і мае права судзіць гульні ў рамках чэмпіянатаў Еўропы. Подробнее
Менавіта дзеля ачышчэння спяшаюцца многія на свята Хрышчэння Гасподняга ў храмы, да вадаёмаў і крыніц: памаліцца аб здароўі, акунуцца, набраць вады. Ужо каторы год шматлюдна каля капліцы з купеллю на сямі крыніцах у вёсцы Крупа нашага раёна. Сёлета 18 студзеня, як і ў мінулыя гады, туды таксама з’ехаліся не толькі мясцовыя жыхары, але і вернікі з іншых раёнаў. Не палохалі ні позні час, ні моцны мароз. Подробнее
У пачатку года ў ДУ «Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адкрылася новае аддзяленне дзённага знаходжання пажылых грамадзян, а ў мінулую суботу там адбылася і першая святочная сустрэча пад назвай «Святкі на калядкі». Подробнее
У Чысцінскай СШ, што ў Маладзечанскім раёне, вучні педагагічнай групы праводзяць урокі ў малодшых класах і такім чынам спрабуюць сябе ў прафесіі настаўніка. Подробнее
19 студзеня, калі ў Беларусі адзначаўся Дзень выратавальніка, у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята, а таксама ганаровай місіі — прыняцця прысягі маладым папаўненнем. Подробнее
Раней побыт беларускага чалавека немагчыма было ўявіць без ручніка. Ён заўсёды меў сакральны сэнс і суправаджаў чалавека ўсё жыццё: ад нараджэння і хрэсьбін да апошняга часу. Зараз жа ручнікі можна знайсці толькі ў музеях, дамах рамёстваў ці ў куфэрках нашых бабуль. Подробнее
На мінулым тыдні ў будынку аўтастанцыі г. Нясвіжа расчы-ніла свае дзверы для пакупнікоў новая аптэка № 331 РУП “Мінская Фармацыя”. Удалае месцазнаходжанне дзяржаўнай аптэкі ацэняць, у першую чаргу, жыхары раёна, якія ў райцэнтр дабіраюцца на грамадскім транспарце. Зараз па патрэбныя лекі ім не прыйдзецца далёка ісці. Подробнее
2016-ы аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры. Ён закране ўсе сферы дзейнасці — культуру вытворчасці і земляробства, сямейных і бытавых адносін, добраўпарадкавання населеных пунктаў. Значная ўвага будзе нададзена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з’яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Подробнее
Як мы паведамлялі, у СВК “Агракамбінат Сноў” ва ўрачыстай абстаноўцы ў суботу навасёлам былі ўручаны ключы ад новых кватэр. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня праўлення агракамбіната Мікалай Радаман, звяртаючыся да навасёлаў, не мог схаваць хвалявання. Подробнее
Па родзе сваёй дзейнасці часцяком даводзіцца мець зносіны з супрацоўнікамі службы па надзвычайных сітуацыях. Узгадваю зіму 2014 года, калі мы з Міхаілам Макараўцом у трыццаціградусны мароз абследавалі домаўладанні вяскоўцаў Камаровіцкага сельсавета. Подробнее
Калі не пабываць, дык хаця яркія здымкі паглядзець ды пра цікавую выстаўку пачытаць можна зараз аграрыям і не толькі, тым больш што ў век інтэрнэту гэта зусім не праблема. Знакамітая выстаўка сельскагаспадарчай прадукцыі “Зялёны тыдзень” праходзіла на гэтым тыдні ў Берліне. На жаль, з Бераставіцкага раёна там нікому пабыць не давялося, але беларуская дэлегацыя ўсё ж пабывала. Подробнее