Думаю, многія жыхары нашага горада памятаюць незвычайных снежных “гасцей”: цара звяроў Ільва і двух Кракадзілаў, якіх зімой 2014 года нам падаравалі залатыя рукі Васіля Кліменцьевіча Панько. Мінулы год быў скупым на снег, таму майстар, як толькі сёлета зямля пакрылася белым пухам, вырашыў зноў парадаваць землякоў сваім талентам. Подробнее
Хто ў дзяцінстве з хлопчыкаў і дзяўчынак не любіць гуляць у валейбол, скакаць у даўжыню ці вышыню, бегаць кароткія дыстанцыі ці крос? У будучым некаторыя з іх становяцца зоркамі спорту. Праўда, шлях на Алімп у кожнага свой. Подробнее
У былыя часы ў шчодры вечар выконваліся калядныя, народныя і царкоўныя песні, з якімі хадзілі людзі па дварах, віталі гаспадароў хат і іх дзяцей. Лічылася, калі прыйшлі ў хату “каза” і “бусел”, значыць прыйдзе і вясна, будзе год шчаслівым і багатым на ўраджай. З асаблівым трапятаннем захоўваюцца народныя культурныя традыцыі работнікамі Дзівінскага цэнтра культуры і вольнага часу дзяржаўнай установы культуры “Кобрынская раённая клубная сістэма”. Подробнее
Думаю, у многіх школах раёна існуе традыцыя 14 студзеня ладзіць Калядкі. Подробнее
Памыляюцца тыя, хто лічыць, што работа бухгалтара нецікавая і пазбаўлена рамантызму. Наадварот, яна патрабуе творчага падыходу, увагі і прафесіяналізму, таму што ад бухгалтара залежыць работа цэлай арганізацыі і ўсяго калектыву. У гэтым упэўнена галоўны бухгалтар СВК “Гервяты” Гэлена Антонаўна Валэйка, чый партрэт занесены на раённую Дошку гонару. Подробнее
19 студзеня – Дзень выратавальніка. Не без яго ўплыву атрымаў пераканаўчую перамогу ў апошнім рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства наш зямляк – дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Брэсцкага гарадскога аддзела МНС Уладзімір Шылееў Подробнее
Пачатак 2016-га прынёс засмучэнне прыхільнікам раённага радыё — у першай палове студзеня ні па аўторках, ні па пятніцах (дні выхаду ў эфір) у 11.40 пастаўчане не дачакаліся знаёмых пазыўных… Подробнее
5 студзеня ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбылося ўшаноўванне работнікаў сацыяльнай службы Пастаўшчыны, прымеркаванае да прафесійнага свята. Подробнее
Яўгенія Васільеўна Здановіч нарадзілася ў вёсцы Кажушкі ў 1950 годзе. Тут закончыла васьмігодку. Добрая частка яе сямейнага жыцця прайшла ў Ламачах, таму гэту вёску справядліва лічыць сваёй малой радзімай. Подробнее
Ад Каляд да Вадохрышча ідуць Святыя дні, або Каляды. Яшчэ са старажытных часоў людзі весяліліся, спявалі і скакалі, хадзілі па вуліцах і калядавалі ў гэтыя дні, за што гледачы шчодра адорвалі іх прысмакамі. Традыцыі продкаў існуюць і сёння. Сведкамі гэтага мы сталі, пабываўшы днямі на Калядках у музыкальнай зале яслей-сада №1 Лоева, дзе сабраліся дзеці і працаўнікі ўстановы адукацыі. Подробнее
Той, хто ўласнымі вачыма не бачыў, што нарабіў цыклон на Старадарожчыне, не зразумее маштабаў сапраўднай катастрофы. Без энергазабеспячэння тут застаўся 81 населены пункт з 90. Звыклага ўкладу жыцця пазбавіліся больш за 10 тысяч чалавек. Подробнее
Ратаўнік – прафесія, служба ці лад жыцця і мыслення? Колькі гадзінаў у суткі працуе сапраўдны пажарны? На гэтыя пытанні дае адказ выпадак, які здарыўся нядаўна на Дзятлаўшчыне.
Малады пажарны Наваельнянскай пажарнай аварыйна-ратавальнай часці №14 Ігар Баравікоў у адзін адзень стаў вядомы на ўвесь раён – ён уратаваў жыццё чалавека на пажары ў Наваельні. Сітуацыя на першы погляд звычайная для службы супрацоўніка МНС, каб не адна акалічнасць: адбылося здарэнне ў выхадны для Ігара Ігаравіча дзень. Подробнее
Найбольш за першыя тыдні 2016 года зафіксавана крадзяжоў. Подробнее
Так і сёння, па-добраму, называюць калегу па службе, былога капітана міліцыі Сяргея Іванавіча Канановіча. Заўтра, 16 студзеня, яму споўніцца 80 гадоў. Шчыра віншуем! І прапануем нашым чытачам аповед аб асобных старонках жыцця і працы нашага земляка. Подробнее
Лёс злучыў Сняжану і Мікалая Кійко яшчэ ў гады вучобы. Так склалася, што яны адначасова набывалі спецыяльнасці заатэхнікаў у Смілавіцкім саўгас-тэхнікуме. У 1988 годзе атрымалі дыпломы, а разам з імі і накіраванне да першага месца працоўнай дзейнасці. З моманту знаёмства прайшлі гады, іх сяброўства перарасло ў каханне. Подробнее
На малочнатаварным комплексе вёскі Загалле, загадчыцай якога з’яўляецца Алена Іванаўна Дрозд, зараз утрымліваецца 1 387 галоў буйной рагатай жывёлы.
Групы першацёлак абслугоўваюць аператары машыннага даення кароў Алеся Рубчэня і Таццяна Лехавец. Подробнее
У парушальнікаў канфіскавана 22 сеткі і 80 розных іншых прыстасаванняў для рыбалоўства, 28 адзінак агнястрэльнай зброі (пяць з іх аказаліся незарэгістраванымі) і пяць іншых сродкаў незаконнага палявання. І гэтым «улоў» інспектараў не абмяжоўваецца. Варта назваць яшчэ 68 кг незаконна здабытай рыбы, 552 кг – дзічыны, больш за 6 000 м3 – драўніны, спілаванай з тымі ці іншымі парушэннямі заканадаўства. Подробнее
Калядная пара, калі па нашых вуліцах ходзяць з зоркай калядоўшчыкі, асабліва натхняе на тое, каб пагаварыць пра даўнейшыя народныя абрады, распаўсюджаныя сярод нашых продкаў. Не першы год займаецца іх адраджэннем вопытны хармайстар Навасвержанскага цэнтральнага Дома культуры Ала Янская. Справа гэтая, як прызнаецца Ала Пятроўна, карпатлівая, далікатная, але плён яе для нашчадкаў мае вялікае культурнае і духоўнае значэнне. Подробнее
Вось і дачакаліся сапраўдную зіму: на змену скрыпучым маразам прыйшлі снегапады, а разам з імі 12 студзеня ў Беларусі быў аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. А віноўнікам прыроднага калапсу стаў цыклон, які вучоныя назвалі прыгожым імем Даніэла. Подробнее
На Стаўбцоўшчыне, як і ў цэлым на Міншчыне, у сувязі з моцнымі снегападамі склаліся неспрыяльныя ўмовы надвор'я. Аб'яўлены павышаны рэжым гатоўнасці, што падразумявае стапрацэнтную гатоўнасць тэхнікі і персаналу для ліквідацыі наступстваў снежнай стыхіі. Подробнее
З пачатку студзеня зафіксавана ўжо два факты, калі, дзякуючы смеласці грамадзян, удалося лакалізаваць ачаг пажару на пачатковай стадыі, да прыбыцця пажарных падраздзяленняў, і – самае важнае – папярэдзіць гібель людзей. Подробнее
Дзяжурная змена нумар два – так афіцыйна называецца невялікі калектыў пажарных, якіх вы бачыце на здымках. Ва ўжытку прымяняецца і яго ранейшая, больш прывычная, назва – пажарны каравул. У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях нясуць кругласутачную службу тры дзяжурныя змены. Яны змяняюць адна адну, але ў кожнай – свой імідж, характар. Подробнее