Новы год – адно з лепшых святаў календара. Але яшчэ больш цудоўным яно становіцца, калі ў гэтыя дні, як падарунак з нябёсаў, нараджаецца ў двух любячых сэрцаў маленькае шчасце – дзіця. Подробнее
Нядаўна ў межах рубрыкі «Краіна здароўя» раёнка распавядала аб праблемах бяссонніцы і гігіене сну. Урач-псіхіятр Ірына Круглей дала некалькі практычных парад, як пазбавіцца ад гэтай хваробы: трэба класціся і ўставаць у адзін і той жа час, не пераядаць перад сном… Подробнее
Ці магчыма выгадаваць будучага паэта? Такім пытаннем задалася настаўніца пачатковых класаў Пагародзенскай сярэдняй школы Алена Сцяфанаўна Ластоўская. Подробнее
Год, які наступіў, аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры. Ён закране ўсе сферы дзейнасці — культуру вытворчасці і земляробства, культуру сямейных адносін і быту, культуру ўладкаванасці населеных пунктаў. Подробнее
У чым сакрэт шчасця? Над гэтым вечным пытаннем ламае галаву не адно пакаленне філосафаў і навукоўцаў. Шматдзетная маці Ала Маркелава ведае дакладны адказ у сям’і. Каханы муж, тры дачкі і два сыны вось ён сакрэт жаночага шчасця. Подробнее
Таццяна Генадзьеўна Шкель – інспектар аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму дзяржаўнай установы «Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» нарадзілася чацвёртага студзеня, напярэдадні свайго прафесійнага свята. Такое супадзенне цалкам можна лічыць лёсавызначальным. Подробнее
Сапраўдным падарункам для юных бярэзінцаў і выдатнай навацыяй калектыву Бярэзінскай раённай школы мастацтваў стаў канцэрт “Віват, карапузы!”. Згодна з назвай ён прызначаўся і быў праведзены сіламі самых юных музыкантаў, спевакоў, мастакоў і танцораў. Подробнее
Жывёлагадоўля – слова жаночага роду. Рамантыку ў сваёй рабоце чалавек павінен адшукаць сам, і тады любы занятак яму будзе па душы і абавязкова цікавым, як і само жыццё. Подробнее
Навагоднія і калядныя святы нездарма аднолькава любімыя і чаканыя не толькі дзецьмі, але і дарослымі. Яны прыносяць жаданыя падарункі, а то і здзяйсненне самых запаветных мар, нярэдка дапамагаюць верыць у цуда, дораць цікавыя сустрэчы і знаёмствы. Подробнее
Напярэдадні Новага года падведзены вынікі фотаконкурсу “Самы цікавы ўзрост”, які цягнуўся на працягу 2015 года. За гэты час на старонках “Чырвонай зоркі” і на сайце газеты было змешчана 39 дзіцячых фотаздымкаў, якія даслалі на конкурс іх родныя. Усе фотаздымкі прыгожыя, крэатыўныя, а галоўнае, дзеці, якія так непасрэдна і цікаўна ўспрымаюць гэты свет, — любімыя сваімі бацькамі. Подробнее
З 11 па 15 студзеня 2016 года 25 навучэнцаў школ і каледжа Капыльскага раёна прымуць удзел у ІІІ (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды. Подробнее
Не толькі для дзяцей, але і для дарослых Новы год з’яўляецца цудоўным святам. Асабліва, калі яно праходзіць у вялікай і добрай кампаніі. Сабралася такая напрыканцы года і ў Капыльскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Подробнее
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ініцыявала правядзенне ў лістападзе – снежні 2015 года акцыі “Тыдзень прафсаюзнага спорту”, прымеркаваную да 80-годдзя прафсаюзнага спорту. Подробнее
30 снежня 2015 года адбылося ўрачыстае адкрыццё філіяла “Дом самастойнага камфортнага пражывання” ТЦ САН на базе былога Камянкоўскага сельвыканкама ў вёсцы Войкава. Подробнее
У сонечным, прыгожым доме сямейнага тыпу ў вёсцы Насілава Новы год сустракалі ў поўным складзе і з карыснымі падарункамі. Подробнее
У пачатку года першымі прафесійнае свята адзначаюць фінансісты. Сярод іх і калектыў фінансавага аддзела райвыканкама. Менавіта яны падводзяць рысу пад выкананнем бюджэту і даюць старт новаму фінансаваму году. Подробнее
Сямнаццаць навучэнцаў Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа засталіся на навагоднія святы і зімовыя канікулы ў сваіх інтэрнатаўскіх пакоях. Справа ў тым, што ў іх няма бацькоў, іншых родных людзей, да каго можна было б прытуліцца ў святочныя дні. Подробнее
У мінулую пятніцу, 8 студзеня, у Лядовай арэне г. Івацэвічы прайшоў Калядны турнір па хакеі, удзел у якім бралі чатыры каманды, у іх ліку – ХК “Рысі” з Івацэвічаў. Подробнее
Не сакрэт, што вялікімі чэмпіёнамі не нараджаюцца, імі становяцца дзякуючы вынослівасці і трэніроўкам.Амаль кожнае здаровае і фізічна развітае дзіця мае схільнасці да самаўдасканалення, а значыць, высокіх вышынь у спорце. Галоўнае – разгледзець гэтыя схільнасці і развіць іх у патрэбным накірунку. Подробнее
Школьныя гады – залатыя часіны, – такая думка чырвонай ніткай праходзіць амаль праз усе творы, змешчаныя ў новай кніжцы Міколы Чарняўскага “Дзе схаваўся цень удзень?” Выйшла яна ў выдавецтве “Народная асвета” (Мінск, 2015) у серыі “Бібліятэка Асветыка” і адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту. Подробнее
Нарэшце дачакаліся мы сапраўднай зімы. З марозамі ды чысцюткім, белым снегам: такая прыгажосць наўкола! У гэтыя дні, у пачатку каляндарнага года, нашы продкі ў гонар зімовага сонцавароту адзначалі Зімовыя святкі. Дзень паступова павялічваецца, сонца ўсё часцей з’яўляецца на небе — прыйшла Каляда. Надышла пара выказваць надзеі на шчаслівае жыццё ў новым годзе, на багаты ўраджай і дабрабыт сям’і. Подробнее
Людмилу Павлючик — руководителя класса народного творчества Новоселковского СДК, можно смело назвать мастерицей от Бога. А потому и утверждать хочется, что собственными руками она может сделать все: вышить, сплести из бисера, сшить из кожи… И главное — как красиво! Подробнее
Яго атрымала сям’я Пасечнік з Пастаў, якой 29 снежня ў раённым вузле электрасувязі ўручылі сертыфікат на права бясплатнага карыстання на працягу года паслугай эфірнага тэлебачання ZALA. Подробнее
– В первый день 2016 года в Речицком районе родились три ребенка – два мальчика и девочка, – рассказала старшая акушерка родильного отделения Людмила Душкевич. Подробнее
З наступнага навучальнага года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна плануюць пачаць падрыхтоўку лагапедаў і медыцынскіх псіхолагаў Подробнее