Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” ў самым разгары. Па традыцыі з 10 снежня па 10 студзеня кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады наведваюць апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць інвалідаў, цэнтры рэабілітацыі, спецыялізаваныя школы-інтэрнаты, дзіцячыя бальніцы і інш. Подробнее
У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” 31 снежня юных пацыентаў, якія праходзяць лячэнне ў стацыянары Шчучынскай раённай бальніцы, павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк, першы сакратар РК БРСМ А.С. Богдзель, супрацоўнікі ЦРБ і артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Подробнее
Як толькі зямлю скаваў мароз, на спартыўнай пляцоўцы ля ДЮСШ г. Шчучына залілі каток, і цяпер кожны жадаючы можа прыйсці сюды і пакатацца на каньках. Подробнее
У дызайнерскіх здольнасцях шчучынскіх камунальнікаў сапраўды не прыходзіцца сумнявацца. Толькі паглядзіце, як цудоўна яны падрыхтавалі родны Шчучын да сустрэчы Новага года! Галоўная ёлка раёна ўражвае сваёй прыгажосцю і багаццем убранства, цэнтральныя вуліцы “патанаюць” у ілюмінацыі, а ў гарадскім скверы на радасць гараджанам з’явіўся сапраўдны казачны гарадок з мноствам каркасных фігур. Подробнее
У працяглыя святочныя выхадныя, калі мы адпачываем, асабліва напружана працуюць работнікі культуры. Такое ў іх прызванне – дарыць радасць людзям. Вось і ў навагоднія дні энтузіясты сцэны ладзілі для гараджан і вяскоўцаў цікавыя мерапрыемствы ў форме баляў, тэатральных прадстаўленняў, ранішнікаў. Подробнее
Для ветурача ААТ “Шчучынаграпрадукт” Аляксея Бура і яго чароўнай палавінкі Яны гэты Новы год сапраўды незвычайны і знакавы: маладая сям’я пераехала ў новую трохпакаёвую кватэру ў аграгарадку Ражанка, якую мужу выдзеліла гаспадарка. Подробнее
Крыху больш за два месяцы таму ў Чэрвені адкрылі фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Якія магчымасці дае ён сёння жыхарам і гасцям горада? Што найбольш запатрабавана? Подробнее
У выхаванца Васілішкаўскага дома-інтэрната Арцёма Арцісевіча сёлета збылася запаветная мара. Хлопчык падчас навагодняга свята, якое ладзілася ў доме-інтэрнаце, атрымаў у падарунак ад Дзядулі Мароза энцыклапедыю пра жывёл. У той дзень ніхто з яго сяброў не застаўся без увагі. Подробнее
Гледзячы на невысокую хударлявую Аляўціну Янушкевіч з медалямі, кубкам і дыпломам, не верыцца, што ўсе гэтыя ўзнагароды дзяўчына атрымала на спаборніцтвах па вольнай барацьбе. На першы погляд не скажаш нават, што яна — навучэнка 10 класа сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, настолькі яна мініяцюрная. Подробнее
Вясёлым і шумным атрымалася навагодняе свята ў санаторнай школе-інтэрнаце, на якім выступілі сапраўдныя зоркі гэтай навучальнай установы. Яно так і называлася — “Навагодні зарапад”. Кожны нумар мастацкай самадзейнасці суправаджаўся дружнымі пахвальнымі апладысментамі. Подробнее
Мне здаецца, што асаблівую святочную атмасферу гэтых пераднавагодніх дзён найбольш востра адчуваюць тыя людзі, якія па розных прычынах засталіся ў адзіноце, без бацькоў і родных. Сярод іх — і выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, жыццё якіх да таго ж ускладнена праблемамі са здароўем. Подробнее
У нашай краіне зроблена стаўка на інтэнсіўнае развіццё жывёлагадоўчай галіны. За аснову прымаецца перадавы сусветны вопыт – нарошчванне выпуску якаснай сыравіны шляхам мадэрнізацыі і інтэнсіфікацыі вытворчасці, укаранення эфектыўных тэхналогій. Подробнее
Ведаеце, які сінонім найбольш спалучаецца са словам старасць? Гэта слова адзінокасць… І асноўная задача, што стаіць перад сацыяльным работнікам, як зрабіў выснову аўтар гэтых радкоў, найперш развеяць гэтае адзіноцтва. Подробнее
Знайдзі сабе работу па душы, і ты не будзеш працаваць ніводнага дня. Хто з нас не марыць пра тое, каб хобі стала прафесіяй? Дык вось пакуль мы марым, рамеснікі сумяшчаюць прыемнае з карысным. Подробнее
Мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прайшлі 31 снежня ў Бялынічах. Подробнее
У мінулую нядзелю пасля Святой Імшы ў Чэрвеньскім каталіцкім храме Узвышэння Святога Крыжа, якую правёў ксёндз з касцёла Святога Антонія ў Мар’інай Горцы Генрых Кучынскі, перад вернікамі выступіў са святочнымі віншаваннямі з нагоды Божага нараджэння вакальна-харэаграфічны гурт дзетак “Пухавіцкія пярлінкі”. Яны займаюцца ў катэхетычным класе мясцовай парафіі, а вядзе заняткі і кіруе гуртам катэхетка Сняжана Уладзіміраўна Буцук. Подробнее
Выхаванне цэнных кадраў – працэс нялёгкі. Патрэбна не толькі напачатку скарэкціраваць правільны шлях, якім пойдзе выпускнік школы, але і канцавы пункт, куды прыйдзе на працу дыпламаваны малады работнік. Пасля гэтага пачынаецца не менш важны этап – замацаванне кадраў. Подробнее
В общем, как это ни обидно, но пока нам до европейского образца далеко: массовая доля вторичных материальных ресурсов, из общего объема твердых коммунальных отходов на Брестчине составляет около 15%, в Пружанском районе и того меньше — не более 12%. Подробнее
Што можа быць даражэй за радасную ўсмешку дзіцяці і яго шчаслівыя вочы?! Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” дорыць хлопчыкам і дзяўчынкам веру ў дабрыню, у цуды і казку. Кульмінацыяй акцыі па традыцыі стала рэспубліканскае свята ў Палацы Рэспублікі. Галоўная ёлка краіны сёлета сабрала больш за 2 тысячы юных і таленавітых з усіх куточкаў Беларусі. Подробнее
Калi яшчэ такое ўбачыш, як не пад Новы год! Па горадзе крочаць самыя што нi ёсць сапраўдныя Дзяды Марозы са сваiмi сябрамi-памочнiкамi ў добрых, чароўных справах. З розных населеных пунктаў Любаншчыны прыйшлi-прыехалi, каля раённага Цэнтра культуры сабралiся, а адтуль яны накiравалiся на цэнтральную плошчу, дзе пасля i ладзiўся раённы конкурс Дзядоў Марозаў. Подробнее
Яркая ілюмінацыя – гэта не толькі прыгожа, але і вельмі пазітыўна. Калі на дварэ быў плюс, і не верылася, што Новы год вось-вось пастукаецца ў дзверы, святло гірляндаў надавала ўпэўненасці – свята адбудзецца. Подробнее
Падчас традыцыйнага абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства «Смак» вызначылі лепшых павароў стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання. Сярод пераможцаў і прадстаўніца Любанскага раёна – Людміла ГЛАДЧАНКА. Подробнее
Па традыцыі выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку Бераставіцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра напярэдадні Новага года наведваюць прадстаўнікі ўлады, арганізацый і ўстаноў раёна. Віншаванні і падарункі для іх у перадсвяточны час – гэта сведчанне таго, што пра іх клапоцяцца ў грамадстве, што да іх лёсу не застаюцца абыякавымі. Подробнее
Учора прыём грамадзян у Шчучынскім райвыканкаме праводзіў міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь. Магчымасцю абмеркаваць хвалюючыя пытанні з Уладзімірам Іванавічам Зіноўскім скарысталіся шэсць чалавек. Подробнее
З мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці па пытаннях павышэння якасці адукацыі па беларускай мове праз адзінства ўрока, факультатыўных заняткаў і пазакласнай работы на семінар у Шчучын з розных куткоў вобласці прыехалі настаўнікі-беларусазнаўцы, спецыялісты аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, метадысты раённых вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць выкладанне беларускай мовы і літаратуры. Подробнее