Праблема навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкаванне населеных пунктаў — сёння адна з актуальных і найбольш абмяркоўваемых на ўсіх дзяржаўных узроўнях. Што робіцца ў гэтым накірунку ў Нарацкім сельсавеце? Такое пытанне адрасаваў намесніку старшыні сельвыканкама Івану ВАРАБ’Ю. Подробнее
Часта людзі, пайшоўшы на пенсію, губляюць сувязі з калегамі, не знаходзяць сабе цікавай справы, не маюць магчымасці збірацца разам. Усё гэта вядзе да старэння і песімізму. Каб пераадолець такую тэндэнцыю, па ўсёй краіне пачалі адкрывацца аддзяленні дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту. Подробнее
Пад знакам дабрыні, спагады і міласэрнасці праходзіць на Брэстчыне традыцыйная дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” Подробнее
Яркімі фарбамі дыванкоў, развешаных на агароджы каля дома, сустракае падворак аднаго з падапечных сацыяльнага работніка Вольгі Саган, якая тут распачала генеральнае прыбіранне.
Надвор’е быццам чакала моманту, каб нарэшце ўпрыгожыць дамы і вуліцы снегам і стварыць святочны настрой. Рабяты і нават дарослыя чакаюць цудаў. І яны абавязкова прыходзяць да тых, хто ў іх верыць. Акцыя “Нашы дзеці” ўпэўнена крочыць па краіне, спраўджвае жаданні хлопчыкаў і дзяўчынак, запальвае ўсмешкі і дорыць радасць. Мэта традыцыйнай акцыі – каб ні адно дзіця ў гэтыя казачныя дні не засталося без падарунка і ўвагі. Подробнее
Навагодняе свята немагчыма ўявіць без прыгажуні ёлкі. Ззяюць-пераліваюцца яны рознакаляровымі агеньчыкамі на плошчах, вуліцах, у дамах. Зараз многія аддаюць перавагу штучным прыгажуням, але па-ранейшаму карыстаюцца попытам лясныя гадаванцы: свежы лясны пах ялінак стварае ўзвышаны настрой...
Дарэчы, людзі заўсёды з павагай адносіліся да вечназялёных дрэў — нават называлі паселішчы ў іх гонар. На карце Асіповіччыны таксама ёсць найменні, звязаныя з галоўнымі сімваламі Новага года — ёлка, сасна. Гэта — Вялікі Бор, Заельнік, Сасновы і Ялцоўка. І «АК» павіншаваў з надыходзячым святам сяльчан, якія жывуць тут. Подробнее
Блішчыць рознакаляровымі агнямі ёлка, на падваконні вясёлая малпачка і падсвечнікі, на дзвярах — званочкі. «Ну, прысядзь ты ўжо, адпачні», — даю каманду сама сабе. І ў той жа час ліхаманкава думаю пра тое, што на галоўны атрыбут Новага года трэба было б павесіць маленечкі блакноцік. Подробнее
19 снежня званы Азяцкай Свята-Мікалаеўскай царквы абвяшчалі наваколле пра вялікае свята, прымеркаванае да 145-ых ўгодкаў асвячэння храма. Подробнее
Нагода для сустрэчы з Аленай Дзяркач была прыемнай, і адбылася яна ў пераднавагоднія дні. Якая жанчына не марыць пра шчаслівае замужжа»?! Подробнее
Для Максіма, Яны і Кіры Бабілевічаў іх тата Аляксандр — самы лепшы, усмешлівы, добры, пяшчотны. Ну, а вадзіцелі велікагрузных аўтамабліяў, якія спыняюцца ў кантрольным пункце паста вагагабарытнага кантролю “Федзькавічы”, Аляксандра Іванавіча бачаць сур’ёзным, справядлівым, упэўненым, які выдатна ведае заканадаўства. Подробнее
29 снежня ў актавай зале СШ №3 г. Дзятлава на навагодні ранішнік сабраліся лепшыя вучні школ раёна — пераможцы алімпіядаў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. У госці да іх завіталі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык, намеснік старшыні райвыканкама М. В. Мацюкевіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. І. Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. П. Ваніслаўчык. Подробнее
Якраз у гэтыя дні дзіцячы сад №19 адзначае 35-годдзе. Супрацоўнікі гэтай установы адукацыі вельмі стараюцца, каб іх дзіцячы сад быў сучасным, а ўмовы для дзяцей – найлепшымі. Подробнее
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” старшыня Бялыніцкага райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, прадстаўнікі кіраўніцтва некаторых арганізацый Бялыніччыны, індывідуальныя прадпрымальнікі наведалі Старасельскі ВПК ДС ПШ і дзіцячы сацыяльны прытулак. Подробнее
Сёння, у апошні дзень 2015 года, мы яшчэ раз узгадваем самыя яркія анлайн-праекты “ІВ”, якія раённая газета правяла ў Год моладзі. Подробнее
“У жыцці праграму-мінімум выканаў: хату пабудаваў, сына амаль выгадаваў, дрэва пасадзіў. Ды не адно, а некалькі дзясяткаў гектараў”, — жартаваў падчас нашай размовы ляснічы Лынтупскага лясніцтва Рышард Уладзіслававіч Пецюлевіч. Подробнее
Работы будаўнікам ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» хапае ў любую пару года. У гэтыя перадсвяточныя дні яны шчыруюць на ўзвядзенні шматкватэрнага дома і дома для шматдзетнай прыёмнай сям’і па вуліцы Зялёнай у райцэнтры, двух 4-кватэрных дамоў у вёсцы Коўзаны, рэканструкцыі Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната і іншых аб’ектах. Подробнее
Для кожнага з нас адыходзячы год быў сваім: для адных — радасным, напоўненым прыемнымі падзеямі, для іншых — сумным, са стратамі і расчараваннямі. Што датычыць Аляксея і Валянціны Даніліных з Пастаў, іх сям’і 2015-ты прынёс шмат выпрабаванняў на стойкасць. Подробнее
Галоўны інжынер ААТ “Кураполле-агра” Юрый Цяляк сёлетні год называе паспяховым. У гаспадарцы парадавала ўраджайнасць збожжавых, добрыя і іншыя паказчыкі. Ён яшчэ больш асвоіўся на новай пасадзе, задаволены заработнай платай. Аднак не толькі яна паспрыяла таму, што малады спецыяліст пасля двухгадовага тэрміну абавязковай адпрацоўкі застаўся працаваць у сельскай мясцовасці. Подробнее
Год назад у нашым раёне быў адкрыты першы дзіцячы дом сямейнага тыпу. Ён размешчаны ў Стоўбцах на вуліцы паўночнага мікрараёна райцэнтра з прыгожай назвай Бярозавая. Згоду на прапанову органаў дзяржаўнай апекі засяліць дом дала прыёмная cям'я з багатым вопытам – Аляксандр і Кацярына Васільевы. Подробнее
Якім бы багатым і арыгінальным па афармленні ні быў святочны стол, галава ўсяму – хлеб. У нашым горадзе працуе прыватны цэх, які дастаўляе для гараджан свежую выпечку ў павільён № 14 на рынку «Лебедзь». Подробнее
У сучаснай моладзі, у адрозненне ад старэйшага пакалення, сваё адчуванне часу і адносіны да яго. І, разам з тым, 2015 год з яго пераменамі і імклівым рухам застанецца для многіх маладых людзей не толькі адметным, а і лёсавызначальным. Подробнее
Напярэдадні Новага года вясёлае навагодняе свята прайшло ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Нясвіжскага раёна. Подробнее
Выязная прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіры для рэспубліканскіх, расійскіх і раённых сродкаў масавай інфармацыі адбылася ў Лагойскім раёне. Подробнее
Аператар машыннага даення кароў Хрысціна Баляславаўна Жданюк (на здымку) сваю самастойную працу пачала пасля сярэдняй школы ў калгасе “Шлях камунізму” Стаўбцоўскага раёна. Подробнее
Гадзіннік адлічвае апошнія хвіліны адыходзячага 2015 года. Якім выдаўся 2015 год для Стаўбцоўшчыны? Якімі знакавымі падзеямі ён запомніцца? З якімі планамі і задумкамі вы сустракаеце 2016 год? З гэтымі і іншымі пытаннямі я звярнулася да кіраўніка раёна, старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрыя ГОРЛАВА. Подробнее