Язык: Беларуская

  • Непрацоўныя перамогі працоўных калектываў Іван КАВАЛЕНКА, Ляхавіцкі веснік №4 от 20 января 2016 19 января 2016 17:06 Спорт Беларуская

    Памятныя гады, калі дэфіцыт снегу ставіў крыж на лыжных спаборніцтвах. На гэты раз магло адбыцца адваротнае. Суботняя “Эма”, хоць і аказалася больш сціплай, чым “Даніэла”, сваёй суровасцю, ветранасцю і багатым снегападам магла і адмяніць першы – зімовы – этап раённай спартакіяды працоўных калектываў. Але ж не: сапраўднага прыхільніка спорту, адэпта здаровага ладу жыцця лёгкім экстрымам не спалохаеш. Да ўдзелу ў спартакіядзе заявіліся каманды райаддзела па надзвычайных сітуацыях, лясгаса, агракаледжа, СВК “Жарабковічы”, торфабрыкетнага завода “Ляхавіцкі”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Подробнее

  • Доўгажыхарка з Рэчыцы Ганна Шапавалава: "У мроях – родная старонка..." Алена Ускова, Дняпровец № 7 от 19 января 2016 19 января 2016 16:59 Общество Беларуская

    У доме па вуліцы 40 гадоў Кастрычніка мяне ўжо чакалі сама гаспадыня і яе дачка Лідзія Іванаўна. 100-гадовая гаспадыня Ганна Аляксандраўна Шапавалава, накрытая цёплым пледам, сядзела на канапе. На маё прывітанне яна адразу адказала: «Добры дзень! Праходзьце! Дзякуй, што не забылі і праведалі мяне». Подробнее

  • Сямейны падрад Аліна ЛАПІЧ, Ляхавіцкі веснік №4 от 20 января 2016 19 января 2016 16:59 Общество Беларуская

    Вёска Сваятычы асабліва прыгожая вясной, калі расцвітаюць зараснікі бэзу, якіх шмат ля дарогі, у агародчыках вяскоўцаў і на беразе возера, у якое глядзіцца мясцовы касцёл – помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя. Тэрэза любіць сваю вёску. Калі здаралася ад’ехацца ад дому на некаторы час, неўзабаве пачынала сумаваць па родных краявідах і па размераным, своеасаблівым укладзе вясковага жыцця. Подробнее

  • А iмя i песнi засталiся Ольга Воробьева, Воранаўская газета 2016-01-20 от 20 января 2016 19 января 2016 16:21 Культура Беларуская

    Год культуры супрацоўнікі Воранаўскай цэнтральнай бібліятэкі пачалі з імпрэзы да 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна. Подробнее

  • Клубных спраў майстры Таццяна Петрухно, Народны голас 16 января 2016 года от 16 января 2016 19 января 2016 16:21 Культура Беларуская

    Мерапрыемствы ў Ельскім раёне ў Год культуры Подробнее

  • Чаравікі паднасіліся? Парамантуюць! Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 4 (10 050) от 20 января 2016 19 января 2016 15:58 Общество Беларуская

    Многія, напэўна, ужо заўважылі сімпатычнага прыветнага майстра прыватнай майстэрні па рамонце абутку ў будынку магазіна «Астэрыя». Малады чалавек ужо больш за год рамантуе чаравікі, пад прыемную музыку ў яго гэта выдатна атрымліваецца, аб чым сведчаць удзячныя водгукі кліентаў.  Подробнее

  • Калі справа даспадобы Надзея БАТАЛКА, Прамень № 4 (10 050) от 20 января 2016 19 января 2016 15:56 Общество Беларуская

    З абласнога свята «Дажынкі-2015», якое праходзіла ў Вілейцы, заатэхнік-селекцыянер ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянціна Цыуля вярталася з прыўзнятым настроем. За высокія паказчыкі ў рабоце спецыяліст атрымала Ганаровую грамату аблвыканкама. Яе нялёгкая шматгадовая праца ў жывёлагадоўчай галіне была ўпершыню адзначана на такім узроўні, і гэта надало сілы на далейшую стваральную работу. Подробнее

  • Ах, зіма! Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 4 (10 050) от 20 января 2016 19 января 2016 15:53 Калейдоскоп Беларуская

    Тэмайнумарадзінугэтыядністаўпрыходсапраўднаймарознайзімысаснежнымізаносамі. Хто б мог падумаць, што пасля дажджлівага каталіцкага Ражджаства  Новы год будзе марозным, бялютка-іскрыстым. Гэта стала асновай святочнага ўзрушанага настрою. І ў Святкі ён ва ўсіх захоўваецца, што пацвердзіла і апытанне стаўбчан.  Подробнее

  • Дарожнікі працуюць круглыя суткі Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 4 (10 050) от 20 января 2016 19 января 2016 15:51 Общество Беларуская

    Менавіта такая абстаноўка складвалася на Стаўбцоўшчыне на мінулым тыдні. Паводле даных цэнтра аператыўнага кіравання, на дарогах раёна працавалі адначасова па некалькі дзясяткаў адзінак рознай снегаўборачнай тэхнікі – пескасолераскідвальнікаў, трактароў са шчоткамі, пагрузчыкаў, аўтагрэйдараў ДРБУ № 135, ДЭУ № 62, аб'яднання камунальных службаў. Подробнее

  • Выпрабаванне стыхіяй пераадолеем разам Нэлі АСТРЭЙКА, Прамень № 4 (10 050) от 20 января 2016 19 января 2016 15:49 Общество Беларуская

    Беларусь справілася з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я пасля цыклонаў «Даніэла», «Эма», пасля суботняй непагадзі. Але, як кажуць сіноптыкі, расслабляцца не трэба. На змену снежнаму шторму прыйдзе пахаладанне. Зіма ёсць зіма, прытым зіма прыгожая, са снегам. Подробнее

  • Шлях да афіцэрскіх пагонаў К.КАВАЛЕЎСКАЯ., Патрыёт №4 от 20 января 2016 19 января 2016 15:09 Общество Беларуская

    Для пэўнай часткі юнакоў людзі ў ваеннай форме ва ўсе часы выклікалі добрую зайздрасць: моцны фізічны стан, вайсковая выпраўка, строгая і акуратная вопратка, бліскучая амуніцыя, звязаныя з рызыкай і пэўнай доляй экстрыму будні. Радуе, што ў нашы дні, як і 50, і 30, і 10 гадоў таму, нямала тых, хто хоча стаяць на варце спакою нашай краіны і выбірае прафесіі, звязаныя са службай у арміі. Подробнее

  • Вілейска-Мінскай воднай сістэме споўнілася 40 гадоў Алесь САВІЦКІ., Маладзечанская газета 05/2016 от 20 января 2016 19 января 2016 15:05 Экономика Беларуская

    15 студзеня 1976 года ў эксплуатацыю была ўведзена Вілейска-Мінская водная сістэма (ВМВС). Па канале даўжынёй 62 кіламетры, які, дарэчы, праходзіць і па тэрыторыі Маладзечанскага раёна, вада дастаўляецца ў сталіцу нашай краіны.  Подробнее

  • Майстэрства рук і палёт фантазіі К.КАВАЛЕЎСКАЯ., Патрыёт №4 от 20 января 2016 19 января 2016 15:05 Культура Беларуская

    Практычна ў любую справу чалавек укладае пэўны сэнс, перадаючы сваім стварэнням частку душы, сэрца, уласных думак. Не дзіўна, што ўглядаючыся ў вынікі такой работы, бачыш і самога аўтара – з яго характарам, мараллю, светапоглядам. Подробнее

  • Андарак, гарсэт, каптур – прабабак строі Анжаліка КРУПЯНЬКОВА, Маладзечанская газета 05/2016 от 20 января 2016 19 января 2016 14:51 Культура Беларуская

    Старадаўні жаночы строй Маладзечанскага раёна аднавіла дырэктар цэнтра традыцыйнай культуры і быту вёскі Плябань Ала Ліхтаровіч. Подробнее

  • Андарак, гарсэт, каптур – прабабак строі Анжаліка КРУПЯНЬКОВА, Маладзечанская газета 05/2016 от 20 января 2016 19 января 2016 14:51 Культура Беларуская

    Старадаўні жаночы строй Маладзечанскага раёна аднавіла дырэктар цэнтра традыцыйнай культуры і быту вёскі Плябань Ала Ліхтаровіч. Подробнее

  • 11 дыпломаў і тры пахвальныя водгукі... Валянціна БОБРЫК, Івацэвіцкі веснік №4 от 19 января 2016 19 января 2016 14:46 Общество Беларуская

    Падведзены вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды: 11 дыпломаў і тры пахвальныя водгукі на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па школьных прадметах заваявала каманда нашага раёна. Подробнее

  • Епіскап Павел: няма нічога больш важнага, чым клопат аб дзецях Ірына РАБУШКА., Маладзечанская газета 05/2016 от 20 января 2016 19 января 2016 14:45 Общество Беларуская

    Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел знаходзіць час, каб сустрэцца з выхаванцамі, педагогамі, іншымі работнікамі школы-інтэрната №2 для дзяцей з парушэннямі зроку. На мінулым тыдні ён у чарговы раз наведаў установу. Подробнее

  • Жыве мастацтва выцінанкі Андрэй СТРУНЧАНКА, Міёрскія навіны Мн99-5 от 12 декабря 2015 19 января 2016 14:37 Культура Беларуская

    Трэцяга снежня ў Нацыянальным музеі Літвы ў Вільнюсе адкрылася ІІІ Міжнародная выстава «Сусветнае мастацтва папяровай выразкі-2015», дзе сярод вырабаў майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Італіі, Балгарыі і іншых краін, прадстаўлены работы вядучага метадыста абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, майстра Ганны Перлінай. Дарэчы, яна ўраджэнка вёскі Дрыгучы Міёрскага раёна. У мерапрыемствах, якія працягваліся чатыры дні, прыняла ўдзел з вялікім задавальненнем. Подробнее

  • З падзякай да ветэрана Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 4 от 20 января 2016 19 января 2016 14:35 Общество Беларуская

    Каб як мага больш трымалася здароўе, бадзёрасць, каб былі доўгімі гады – гэта асноўныя пажаданні, якія гучалі ў адрас ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Васільевіча Ульянава да яго 90­годдзя з дня нараджэння. Павіншаваць юбіляра са святам завіталі намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Міхайлаўна Краткоўская, старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Савельевіч Абазовік, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вольга Мікалаеўна Жукоўская. Подробнее

  • Віват, "Новыя імёны – 2016"! Алена ГРОМАВА., Бярэзінская панарама 4 от 20 января 2016 19 января 2016 14:31 Культура Беларуская

    Конкурс “Новыя імёны Беларусі ­ 2016” стаў візітнай карткай культурнага руху Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Подробнее

  • Непрыемнасці не зламалі, а зламаліся Алена БАСІКІРСКАЯ, Міёрскія навіны Мн98-4 от 08 декабря 2015 19 января 2016 14:20 Общество Беларуская

    У «Віцебскіх вестках» да Дня інвалідаў пачытала нарыс пра язненку Анастасію Морхат-Акружную і яе сям'ю. Раней у «Міёрскіх навінах» таксама публікавалі дабрачынны рахунак для набыцця пратэза і невялікі аповед пра Насцю. Прапаную нагадаць колішняе і даведацца падрабязней пра жыццё дзяўчыны.  Подробнее

  • Уладзімір Вашчанка: «Мінулым летам старыя хадзілі з іконамі...» Валяр'ян Шкленнік, Звязда 9 (28119) от 19 января 2016 19 января 2016 14:13 Общество Беларуская

    19 студзеня прафесійнае свята адзначаюць беларускія выратавальнікі. У іх актыве — тысячы выратаваных жыццяў, дзясяткі тысяч затушаных пажараў і незлічоная колькасць уратаванай маёмасці. Праца іх запатрабаваная заўжды — то з-за выбрыкаў нябеснай канцылярыі, то з-за славутага чалавечага фактару. Подробнее

  • Па службе — паездкі, па душы — падарожжы Кацярына РЫНКЕВІЧ, Міёрскія навіны Мн97-3 от 05 декабря 2015 19 января 2016 14:05 Общество Беларуская

    Кансультацыі, паездкі, удзел у судовых пасяджэннях, пастаянная работа з разнастайнымі нарматыўна-прававымі актамі—усё гэта кожны дзень суправаджае адваката Віктара Барана. І часам не толькі ў будні. Здараецца, нават у прафесійнае свята даводзіцца займацца службовымі справамі.  Подробнее

  • Яго спадарожнік — нябёсы Алена БАСІКІРСКАЯ, Міёрскія навіны Мн97-7 от 05 декабря 2015 19 января 2016 13:56 Общество Беларуская

    Можа быць, гэтыя думкі поўнілі не толькі класіка айчыннай літаратуры Янку Купалу, але і за дзіцячым часам лётчыка высокага класа родам з Міёршчыны Фадзея Тышкевіча. Зараз зямляк жыве ў Кобрыне Брэсцкай вобласці, працуе ў грамадзянскай авіяцыі ў Цвярской кампаніі. На Міёршчыну прыязджае да радні, наведвае магілкі бацькоў і блізкіх. Подробнее

  • Падведзены вынікі конкурсу на лепшае навагодняе афармленне Вячаслаў Каладынскі., Браслаўская звязда 5-2016 от 20 января 2016 19 января 2016 13:22 Общество Беларуская

    З 15 снежня мінулага года па 7 студзеня бягучага ў раёне праходзіў агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне аб’ектаў. Подробнее