Невысокую прывабную жанчыну мы сустрэлі на зернетаку ў Красным, дзе па-ранейшаму ў яе шмат клопатаў. Валянціна Віктараўна – палявод, і хаця ў век тэхнічнага прагрэсу асноўную працу выконваюць сельгасмашыны, усё роўна без умелых рук не абысціся ні ў час жніва, калі сюды няспынна паступае збажына, ні ў час ачысткі і падрыхтоўкі насеннага матэрыялу. Подробнее
Натхненне і творчасць – неразлучныя сябры і не могуць існаваць адно без аднаго. Але сам па сабе такі тандэм мала чаго варты, калі ён не мае дачынення да чалавека. Толькі ўвасабляючыся ў творчай асобе, гэта пара можа зрабіць нешта ўзвышанае, прыгожае і яскравае. Упэўніцца ў праўдзівасці такога меркавання дае магчымасць Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці, які 20 лістапада будзе святкаваць сваё 65-годдзе. Подробнее
Прамая лінія з Мікалаем МЕЛЬЧАНКАМ, намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі, у рэдакцыі «Звязды» прайшла вельмі актыўна. Цягам дзвюх гадзін нашы чытачы пыталіся і аб паркоўках на зялёных зонах, і аб шумных суседзях, футбольных балельшчыках. Подробнее
Як расказаў старшыня Чамярыскага сельскага Савета Адам Царанок, сёлета да іх прыехала 15 маладых спецыялістаў. Працаваць яны будуць ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі. Найбольшая колькасць – у адкрытым акцыянерным таварыстве. З некаторымі з іх мы пазнаёміліся бліжэй. Подробнее
ААТ “Кобрынаграмаш” даўно заняло сваю пэўную і надзейную нішу сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. І гэта дзякуючы вытворчасці, арыентаванай на Мінскі трактарны завод. Але эканамічныя цяжкасці, якія перажывае апошнім часам МТЗ, не маглі не закрануць і кабрынчан. Тым не менш гэтай восенню сітуацыя ўпэўнена набывае станоўчую дынаміку. Подробнее
Гэты радок з верша-пераклада вядомага твора расійскага паэта Мікалая Забалоцкага «Душа обязана трудиться», зробленага нашай зямлячкай Аляксандрай Грыцкевіч. Ёсць у варыянце перакладчыка нейкі асаблівы сэнс, падказаны ўласным жыццёвым вопытам. Жанчына не ведае адпачынку і між тым ніколі не стамляецца. Не так даўно яна адзначыла сямідзесяцігоддзе. Дзіця вайны не лічыць узрост перашкодай для творчых пошукаў. Вось і зараз завітала ў рэдакцыю з новым зборнікам вершаў «Рэха вякоў». Аляксандра Аляксандраўна даўно жыве ў Мінску. Але малую радзіму, Чашніччыну, ніколі не забывала. Подробнее
Віталь Мікалаевіч Дашкевіч — адзін з лепшых механізатараў ААТ «Маісееўка» Подробнее
У мінулую сонечную суботу на адкрытай пляцоўцы аграгарадка Судкова разгарнулася вясёлае свята з галоўнымі героямі – сельскімі маладымі сем’ямі. Подробнее
Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім велізарным асартыменце на паліцах магазінаў, – штодзённая праца многіх і многіх людзей. Значэнне гэтай працы перабольшыць проста немагчыма, таму што яна служыць адной з галоўных умоў стабільнасці нашай краіны. А Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з’яўляецца не проста святам, але і добрай нагодай падвесці вынікі і яшчэ раз шчыра падзякаваць усім тым, хто так ці інакш звязаны з цяжкай, але высакароднай працай на зямлі. Подробнее
У спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву, якая знаходзіцца ў сярэдняй школе № 3 г. Хойнікі, вырабляюць новы памост для трэніровак яе выхаванцаў, а таксама хойніцкіх рабят, якія сур’ёзна звязалі сваё жыццё з цяжкай атлетыкай і, знаходзячыся ў Хойніках на канікулах, прыходзяць сюды трэніравацца, каб не губляць спартыўную форму. Подробнее
Нечаканая сустрэча з зубрам. Будзьце ўважливы на дарозе! Подробнее
У раёне актыўна прымаюцца меры, каб спрацоўвала залатое правіла – зямля павінна даваць аддачу. Разворваюцца няўдобіцы, уводзіцца ў севазварот зямля пасля зносу непрыгоднага жылля, неэксплуатуемых аб’ектаў, раскарчоўваюцца адслужыўшыя свой тэрмін пладовыя сады. Подробнее
20 кастрычніка фондам «Гомельаблмаёмасць» на таргах былі прададзены 4 аб'екты. Сярод іх будынак склада будаўнічых матэрыялаў у вёсцы Казялужжа нашага раёна. Подробнее
У сувязі са зваротамі грамадзян у мэтах вывучэння пасажырапатоку з 2 па 30 лістапада назначаюцца дадатковыя паязды рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастку Васілевічы – Хойнікі. Подробнее
Ужо 89 рашэнняў аб назначэнні сямейнага капіталу прыняў райвыканкам і яшчэ некалькі заяў разглядаюцца. Гэта азначае, што амаль сотня дзетак, якія нарадзіліся ў гэтым годзе, выхоўваюцца ў шматдзетных сем’ях і маюць права ў свой час скарыстацца сур’ёзным бонусам – дзесяццю тысячамі долараў і працэнтамі, якія на гэту суму нарастуць. Подробнее
Ён не згаджаўся на сустрэчу: “Ну які з мяне герой для публікацыі? У нас ёсць больш заслужаныя, пра каго можна расказваць у газетах”, — аднак, як чалавек у пагонах, падпарадкаваўся дысцыпліне і пагадзіўся завітаць у рэдакцыю і… не прыехаў. Высветлілася: за выклікам — выклік, за справай — справа, што не пакідалі часу для размовы. Подробнее
Творчы вечар дзятлаўскага паэта Георгія Шундрыка (фота 1) адбыўся ў раённай бібліятэцы. Мерапрыемства прайшло пад назвай «Зямля, што нараджае паэтаў». Подробнее
Добраўпарадкаванае жыллё, уласная гаспадарка, здаровы мікраклімат у сям’і — што яшчэ патрэбна для поўнага шчасця? Подробнее
Плошчы пасеваў азімых у Гомельскай вобласці будуць павялічаны да задання амаль удвая. Пашырэнні не на шмат, але закранулі і наш раён. Подробнее
Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю па выніках 2014 года, а таксама на лепшае асвятленне прафсаюзнага руху ў рэгіянальных сродках масавай інфармацыі. Подробнее
Дзяцельскі ФАП апошнія тры гады ўтульна размяшчаецца ў адным з новых дамоў, пабудаваных у гэтым населеным пункце ў рамках рэалізацыі праграмы адраджэння і развіцця сяла. На яго парозе мяне добразычліва сустрэлі работнікі Валянціна Шаргаёва і Ларыса Радзеўская. Пацыентаў у дванаццаць гадзін на ФАПе ўжо не было і ў медработнікаў знайшлося некалькі хвілін часу, каб пазнаёміць мяне са сваёй работай. Подробнее
У Год моладзі асаблівая ўвага надаецца ідэалагічнаму і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучнёўскай моладзі. З гэтай мэтай дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаем Іванчанкам сумесна з упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама было арганізавана наведванне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вучнямі ўстаноў адукацыі Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў. Подробнее
Гасцінна сустракала ўдзельнікаў раённага свята «Дажынкі – 2015» шчодрая агранёманская зямля. Мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу праходзіла ў Старасвержанскім Цэнтры культуры. На прафесійнае свята, якое вянчае працу хлебароба, былі запрошаны для ўшанавання перадавікі ўсіх галін сельскагаспадарчай вытворчасці, перапрацоўчай прамысловасці і абслуговых сельскую гаспадарку арганізацый. Сярод прысутных у зале – ветэраны працы, ганаровыя госці. Подробнее
У мінулую пятніцу горад Вілейка гасцінна сустракаў гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2015». Цэнтральная плошча горада была абсталявана выставамі падворкаў з усіх раёнаў Міншчыны. Подробнее
7 лістапада ў гісторыі беларускай міліцыі адзначаецца як Дзень утварэння службы ўчастковых інспектараў. Яна займае вядучае месца ў сістэме праваахоўных органаў, яе супрацоўнікі заўсёды на віду ў насельніцтва. Менавіта ўчастковыя, як ніхто іншы з прадстаўнікоў улады, часцей сутыкаюцца з праблемамі чалавека і павінны іх вырашаць. Подробнее