Трыццаты раз на зямлі Беларусі ладзілася Рэспубліканскае свята паэзіі "Каласавіны", прысвечанае 133-й гадавіне нараджэння ЯкубаКоласа. Подробнее
Трактарыст з ААТ «Капыльскае» Уладзімір Галушка, працоўны стаж якога на вёсцы бярэ адлік з 1992 года, разважае так: «Праца ў трактарыстаў нялёгкая, бо з вясны да позняй восені, ад цямна да цямна, нярэдка без выхадных мы за рулём. Таму, бясспрэчна, калі падсумаваць усё зробленае, то воз акажацца важкім». Подробнее
«На працу — з радасцю, дамоў — з задавальненнем», — менавіта такому прынцыпу імкнецца падпарадкоўваць сваё жыццё заатэхнік-селекцыянер ААТ «Старыца-Агра» Алена Катлярова. Подробнее
Сёлетні сельскагаспадарчы год для працаўнікоў таварыства выдаўся неблагім. У раслінаводчай і жывёлагадоўчай галінах дасягнуты добрыя вынікі. У дырэктара Пятра Малахава ёсць усе падставы быць задаволеным работай сваіх падначаленых. Подробнее
Перапрацоўшчыкі Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» да прафесійнага свята падводзяць вынікі чарговага нарыхтоўчага сезона і сваіх намаганняў па выпуску сучаснай здаровай прадукцыі. Подробнее
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – мы сустрэліся з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзянісам Колесенем і задалі яму некалькі пытанняў. Подробнее
Пераняўшы эстафету ад Слонімскага раёна, сёлета Дзятлаўшчына гасцінна прымала на сваёй зямлі ўдзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”. Подробнее
Роля навукі ў сучасным грамадстве пастаянна ўзрастае, яна аказвае істотны ўплыў на ўсе бакі жыцця: эканоміку, сацыяльную сферу, адукацыю і культуру. Навука заклікана садзейнічаць інавацыйнаму развіццю і эканамічнаму росту дзяржавы за кошт стварэння і ўкаранення новых тэхналогій.Прыемна адзначыць, што высокіх навуковых званняў удастоены і пяць ураджэнцаў Карэліцкага раёна. Сярод іх два акадэмікі, два члены-карэспандэнты і адзін ганаровы акадэмік Нацыянльнай акадэміі навук Беларусі. Подробнее
Аграгарадок Жухавічы размешчаны ўдалечыні ад райцэнтра і ажыўленай трасы, у маляўнічым месцы. Аднак, акрамя аддаленасці ад Карэліч, больш нішто тут не наводзіць на думку пра глыбінку: цэлыя вуліцы новабудоўляў, развітая інфраструктура і сучасныя вытворчыя аб’екты. Акрамя таго, для ўсіх, хто тут нарадзіўся і вырас, вёска, якая ў архіўных дакументах згадваецца з XV стагоддзя, – частка ўласнага жыцця і агульнай гісторыі. Сярод маладых сем’яў нямала шматдзетных – 23. Яшчэ адна ўнікальная асаблівасць жухавіцкай зямлі – прыёмныя і апякунскія сем’і. У 12 замяшчаючых сем’ях выхоўваецца 20 дзяцей. Подробнее
З 8 па 11 кастрычніка ў Маскве прайшла чарговая міжнародная прамысловая выстава “Залатая восень-2015”. Гэта вялікая аграрная падзея года ў Расіі, дзе дэманстрыруюцца лепшыя маркі прадуктаў харчавання, навінкі кармавой і ветэрынарнай прадукцыі, самыя прадуктыўныя пароды жывёл і птушак. Подробнее
Сям’ю Пшанко з Матырына парэкамендавалі найперш як прыклад моцных вясковых гаспадароў. Калі прыехаў да іх у госці, гаспадар Андрэй завіхаўся ля гаспадарчых пабудоў, яму дапамагалі сыны Саша і Максім. Хлопцы, у адрозненне ад іх гарадскіх аднагодкаў, якія днямі сядзяць за камп’ютарамі і планшэтамі, з’яўляюцца першымі памочнікамі бацькам. Подробнее
Вось ужо не першы год Наталля Міхно выкладае гісторыю ў сярэдняй школе №3 і ні на хвіліну не развітваецца з творчасцю: займаецца фотамастацтвам, піша вершы, у тым ліку на гістарычную тэматыку, рыхтуе артыкулы ў рэспубліканскія газеты, часопісы. Сама ўдзельнічае ў шматлікіх конкурсах і да гэтай работы актыўна далучае сваіх вучняў. Подробнее
Каляндарны год яшчэ не закончаны, а год хлебаробаў, аграномаў, механізатараў завяршаецца. І як бы не наракалі аграрыі на засушлівае надвор’е, валавы намалот зерневых і зернебабовых сёлета прырос на 6,6 тысячы тон і дасягнуў амаль 87 тысяч пры сярэдняй ураджайнасці ў бункернай вазе 54,3 цэнтнера з гектара. Подробнее
СВК “Ляхавіцкі” трывала асацыюецца з перамогамі ў разнастайных раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах у раслінаводстве і жывёлагадоўлі, з важкімі ўраджаямі, унушальнымі прывагамі і надоямі. Тутэйшыя працаўнікі нязменна лепшыя ў прафесійнай канкурэнцыі. Подробнее
У сельскагаспадарчым вытворчым прадпрыемстве “АграМір” філіял ААТ “Малочны Мір” Бераставіцкага раёна стаўка зроблена на мадэрнізацыю вытворчасці, эфектыўнае эканамічнае развіццё, клопат аб людзях. У гэтай гаспадарцы людзі жадаюць працаваць, што сведчыць аб тым, што ў яе ёсць добрая перспектыва. Сюды ахвотна ідзе працаваць моладзь. Подробнее
Вытворчасць на гэтым прадпрыемстве двухступенчатая: вырошчванне сельгаскультур, пераважна льну, і першасная перапрацоўка ”паўночнага шоўку” ў валакно. Менавіта з гэтым адрасам звязана адна з буйнейшых вытворчых падзей апошніх гадоў у раёне: у дзяржаўнай праграме аднаўлення льнаводства радком значылася мадэрнізацыя завода ў Задвор’і. Подробнее
У мінулы аўторак каля будынка РАУС было надзвычай мнагалюдна. У адным страі – ветэраны органаў унутраных спраў і сённяшнія міліцыянеры, сярод гасцей – прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, духавенства. У гэты дзень урачыста адкрываўся памятны знак у гонар 75-годдзя з дня ўтварэння Ляхавіцкага РАУС – алея ветэранаў. Подробнее
За год больш за 45 тысяч тон малака, закупленага ў сельгаспрадпрыемствах і падсобных гаспадарках раёна, ператвараюцца ў цэхах Ляхавіцкага малочнага завода ў натуральную, смачную і карысную прадукцыю да нашага стала. У асартыментным пераліку – каля паўсотні відаў: заўсёды запатрабаваная цэльнамалочка, разнастайныя дэсерты, масла. Подробнее
Да свайго прафесійнага свята працаўнікі СВК імя Варанецкага – адной з мацнейшых гаспадарак Бераставіччыны — падышлі годна. Нягледзячы на не зусім спрыяльныя у плане надвор’я сёлетнія ўмовы, асноўныя планавыя паказчыкі ў сельгаскааператыве выконваюцца, вытворчасць і рэалізацыя прадукцыі нарошчваецца, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база. Подробнее
Вытворчы сельгаскааператыў “Пархімаўцы” Бераставіцкага раёна Юрый Казіміравіч Ярэміч узначальвае ўсяго паўтара гады. Але і такі кароткі час паказаў, што старшыні і працоўнаму калектыву – па дарозе: ёсць ўзаемаразуменне і ўзаемапавага, давер і агульныя мэты. Подробнее
Шчодра аддзячыла за клопат зямля ў гэтым годзе раслінаводам з СВК “Малабераставіцкі элітгас” – яравая і азімая пшаніца тут дала па 83 і 84 цэнтнеры з гектара, а ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых склала 74 цэнтнеры з гектара. Ураджайнасць цукровых буракоў у сярэднім у гэтай гаспадарцы 440 цэнтнераў з гектара. У гэтым сельгаскааператыве дастаткова эфектыўнай сучаснай тэхнікі — 13 зернеўборачных камбайнаў, 2 буракаўборачных і 2 бульбаўборачных. Подробнее
Хлеб спрадвеку – усяму галава, а праца на зямлі – адна з самых цяжкіх, але і пачэсных. Немагчыма ўявіць наша жыццё без той грунтоўнай спрадвечнай асновы, якую даюць нам нашы аграрыі. Наш стол у святы і будні – своеасаблівы вынік напружанай працы вяскоўцаў. За духмяны хлеб і “да хлеба” мы нізка кланяемся ім! Руплівыя рукі нашых аграрыяў пахнуць хлебам і малаком. З прафесійным святам вас, шаноўныя! Няхай спадарожнічаюць вам добрае спрыяльнае надвор’е, бадзёрасць, прыемны настрой, моцнае здароўе, шчасце і ўдача! Няхай кожны год важкім будзе залаты колас, папаўняюцца малочныя рэкі, расце дабрабыт гаспадаркі і кожнай сям’і!
У СВК “Цецяроўка” 6380 гектараў ворыва, пад збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе тут было адведзена 3018 гектараў разам з кукурузай на зерне, пад цукровыя буракі адвялі 300 гектараў. Спёка ў гэтым годзе перашкодзіла сабраць чаканы багаты ўраджай. Подробнее
Сёлетняя цёплая восень не зусім схіляе задумацца пра набліжэнне ўсімі любімых навагодніх святаў. Тым не менш толькі крыху больш за месяц адзяляе нас ад наступлення новага года. Цяжка ў гэта паверыць? Тады вам абавязкова трэба наведацца ў ЦДіМ. Подробнее
У панядзелак дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Морхат правёў асабісты прыём грамадзян у Ахрэмавецкім сельсавеце. Таксама жыхары маглі расказаць парламентарыю пра хвалюючыя іх праблемы па тэлефоне. Подробнее
За 9 месяцаў бягучага года ад кожнай са 165 кароў, што ўтрымліваюцца на МТФ «Масоры» саўгаса імя Машэрава, надоена па 5060 кг малака — на 165 кг больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Подробнее