Язык: Беларуская

  • На карэце па вуліцах Глыбокага Анатоль Зінкевіч, Веснік Глыбоччыны 213 от 07 мая 2015 12 ноября 2015 09:12 Калейдоскоп Беларуская

    Восень – залатая вясельная пара. Доўгія картэжы прыбраных аўтамабіляў сігналізуюць па пятніцах ды суботах пра стварэнне новых маладых сем’яў. Як хочацца маладажонам, каб галоўны дзень у іх жыцці быў самым яркім, урачыстым і непаўторным. І як стараюцца яны, іх бацькі і родныя прыўнесці ў вясельны сцэнарый што-небудзь асаблівае, гэткае незвычайнае. Шыкоўныя лімузіны, феерычныя шоу – задавальненне вельмі дарагое і ўжо, згадзіцеся, паважаныя чытачы, набіўшае аскому. А непаўторнасцю і рамантычнай свежасцю вее ад тых вяселляў, якія ладзяцца з выкарыстаннем хрысціянскіх, народных традыцый. Подробнее

  • У Маларыце адбыўся чын заснавання новага храма Мікалай Навумчык, Голас часу 88/2015 от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 16:22 Общество Беларуская

    Паводле апошняга перапісу насельніцтва 2011г. у Маларыце пражывала 11713 чалавек. У апошні час у горадзе прыкметна пабольшала вернікаў. Таму ў адным храме райцэнтра, якi ўзводзіўся больш за 100 гадоў таму (тады ў Маларыце пражывала крыху больш за 2500 чалавек), падчас богаслужэнняў стала цеснавата. Подробнее

  • Свет бачыць душой Святлана Максімук, Голас часу 88/2015 от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 16:18 Общество Беларуская

    Белыя аблокі на нябесным блакіце, асенняе золата лістапада, яркія колеры вясёлкі пасля цёплага летняга дажджу, зелень вясенняй травы – усё гэта засталося ў памяці Аляксандры Дзянісаўны Нікіенка. Толькі ў памяці… Бо вось ужо 15 гадоў жанчына – татальна невідушчая. Подробнее

  • Ніхто не забыты… Мікалай Навумчык, Голас часу 88/2015 от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 16:15 Общество Беларуская

    6 лістапада больш чым праз 70 гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны з яе вярнуўся яшчэ 21 чалавек. Але вярнуўся не дадому, а на Курган Славы ля могілак в. Хаціслаў. У гэты дзень тут адбылося перазахаванне астанкаў 21 чырвонаармейца (20 з іх – невядомых) з усімі воінскімі ўшанаваннямі: ганаровай вартай, духавым аркестрам, ружэйным салютам. Байцы навечна застануцца ляжаць у брацкай магіле. Подробнее

  • "Трэба знаходзіць кампрамісы ў вырашэнні пытанняў, што хвалююць людзей" Ірына Касцевіч, Голас часу 87/2015 от 06 ноября 2015 11 ноября 2015 16:10 Экономика Беларуская

    Такое меркаванне выказаў старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс у інтэрв'ю, што даў журналістам пасля выязнога прыёму грамадзян. А праходзіў ён у райвыканкаме ў сераду, 4 лістапада. Подробнее

  • Помніць сябе маладым Надзея Яцура, Голас часу 86/2015 от 04 ноября 2015 11 ноября 2015 16:05 Культура Беларуская

    Такім прынцыпам кіруецца ў рабоце і ў жыцці дырэктар Лукаўскага сельскага Дома культуры Ала Алесіюк Подробнее

  • Дзевяностая ступенька жыцця Святлана Максімук, Голас часу 86/2015 от 04 ноября 2015 11 ноября 2015 16:00 Калейдоскоп Беларуская

    Так выдалася, што свой 90-гадовы юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Емяльянавіч Шыцікаў сустракаў у бальнічнай палаце. Але такая важная падзея ў жыцці франтавіка-сувязіста не магла застацца без увагі. Подробнее

  • З любоўю па жыцці Святлана Максімук, Голас часу 85/2015 от 31 октября 2015 11 ноября 2015 15:54 Общество Беларуская

    …Трохгадовы Данііл у шчыліну прыадчыненых дзвярэй з цікавасцю выглядаў: што ж за госці там прыехалі? А калі мы ўвайшлі ў пакой, адразу дзелавіта, па-даросламу, працягнуў руку, каб павітацца з кожным. Подробнее

  • “Беларускія людзі і прырода зачароўваюць” Ірына Касцевіч, Голас часу 84/2015 от 28 октября 2015 11 ноября 2015 15:47 Общество Беларуская

    , — прызналася башкірка Зульфія Мішчук. Подробнее

  • За сівой завесай часу Кірыл ЗАХАРЧУК, Светлы шлях 45/ от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 14:34 Калейдоскоп Беларуская

    Дэлегацыя членаў савета народных музеяў гімназіі, сярэдняй школы №5 і Крэўскага вучэбна-педагагічнага комплексу наведала Лідскі гісторыка-мастацкі музей, дзе адбыўся III злёт народных музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці. Злёт праводзіўся ў рамках абласной акцыі вучнёўскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” з мэтай развіцця кантактаў паміж музеямі для захавання і вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны. Подробнее

  • Вішнеўскія «Эскулапы» Галіна АНТОНАВА., Светлы шлях 45/ от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 14:31 ЗдоровьеОбщество Беларуская

    — Нашу Алу Станіславаўну ўсе палюбілі. Яна такая абыходлівая, добразычлівая. У амбулаторыю некаторыя прыходзілі, каб з новым доктарам пазнаёміцца. Многія цяпер кажуць, што пасля сустрэчы з ёй настрой павысіўся і самаадчуванне лепшым стала, — вось так ахарактарызавала Любоў Смаленская новую загадчыцу Вішнеўскай амбулаторыі. Подробнее

  • Гісторыка-культурны кластар Смаргоншчыны: патэнцыял, асаблівасці, перспектывы Ала СТРАШЫНСКАЯ, Светлы шлях 45/ от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 14:24 КультураОбщество Беларуская

    Пра асаблівасці функцыянальнай мадэлі Смаргонскага гісторыка-культурнага кластара ішла гаворка на нядаўнім пасяджэнні за “круглым сталом”, што праводзілася ў межах праекта міжнароднага супрацоўніцтва, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Подробнее

  • Пад апякунствам «Хрустальнай Альфы» Ала СТРАШЫНСКАЯ, Светлы шлях 45/ от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 12:51 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    У Гродне прайшоў абласны конкурс даследчых вучнёўскіх работ “Хрустальная Альфа”. Конкурс праходзіў у два этапы: экспертыза і абарона работ. Па выніках рэцэнзавання аўтары лепшых работ былі запрошаны аргкамітэтам на конкурс у абласны цэнтр. Подробнее

  • Гісторыя і сучаснасць А.Глухава, Веснік Чэрыкаўшчыны 84(11004) от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 12:08 Общество Беларуская

    Напярэдадні святкавання знамянальнай гістарычнай падзеі — Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі — ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрыкава адбылася ўрачыстая сустрэча за “круглым” сталом прадстаўнікоў выканаўчай і заканадаўчай улады з грамадскасцю, на якой абмяркоўваліся актуальныя пытанні развіцця нашай дзяржавы. Подробнее

  • Культура без межаў Наталля Шэўчык, Зара над Нёманам №87 от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 11:59 Культура Беларуская

    У панядзелак, 9 лістапада, у літаратурна­музычнай гасцёўні Мастоўскай раённай бібліятэкі адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня культуры, які праходзіць у нашым раёне з 9 па 15 лістапада. Подробнее

  • З паклонам да роднай Дзвіны Аксана Шуйская, Полацкі веснік 14236/Полоцкий вестник от 10 ноября 2015 11 ноября 2015 11:05 Культура Беларуская

    На мінулым тыдні ў Цэнт­раль­най бібліятэцы імя Ф.Скарыны адбылася сустрэча, у хо­дзе якой яе ўдзельнікі разам узга­далі пра слаўнага сына полацкай зямлі, франтавіка, вядомага беларускага пісьменніка, Ганаровага грама­дзяніна го­рада Полацка Алеся Ануфры­евіча Савіцкага, жыццёвы шлях якога скончыўся 6 кастрыч­ніка. «Вечная па­мяць…» — гэтыя словы рэфрэнам гучалі з вуснаў кожнага з прамоўцаў… Подробнее

  • Беларуская мова ў інтэрнэце — жывая! Вераніка КАНЮТА, Звязда 218 (28076) от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 10:43 Культура Беларуская

    На заняткі да Галіны Казіміраўны Тычко, доктара філалагічных навук, мы заўсёды прыходзілі падрыхтаванымі. І не таму, што баяліся атрымаць дрэнную адзнаку ад строгай выкладчыцы (Галіна Казіміраўна — вельмі мяккі і далікатны чалавек), а каб даказаць, што не дарэмна завёмся студэнтамі журфака… Подробнее

  • А памяць – скарб нятленны Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 84 (10 033) от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 10:28 Общество Беларуская

    Напярэдадні восеньскай бацькоўскай памінальнай суботы ў раённым Цэнтры культуры прайшло адметнае, кранальнае, яркае і запамінальнае мерапрыемства – вечар-рэквіем, на якім былі ўшанаваны тыя, хто ў розныя гады працаваў у сферы культуры нашага раёна. Подробнее

  • Для ўмацавання здароўя і развіцця фізкультуры і спорту Фёдар БАНДАРОВІЧ, Прамень № 84 (10 033) от 11 ноября 2015 11 ноября 2015 10:24 Общество Беларуская

    7 лістапада 2015 года. Гэтая дата ў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі па-традыцыі прынята радаваць працоўнымі падарункамі, безумоўна, увойдзе ў летапіс Стаўбцоўшчыны. Прыгадаем, як было. У Стоўбцах ажыццяўлялася будаўніцтва вучылішча кулінараў, аднак работы на аб'екце былі прыпынены. Подробнее

  • З “Роднага кута” – у Парыж! Настасся НАРЭЙКА, Навіны Камянеччыны № 45 от 06 ноября 2015 11 ноября 2015 09:19 Общество Беларуская

    У Парыж з каханым Подробнее

  • Карэспандэнты «Звязды» прымералі на сябе ролю кватэрных ашуканцаў Кацярына Асмыковіч, Звязда 217 (28075) от 10 ноября 2015 10 ноября 2015 18:47 Общество Беларуская

    Кожны год ахвярамі падманшчыкаў усё часцей становяцца пажылыя людзі. Здавалася б, пенсіянеры — самая вопытная і мудрая частка насельніцтва, якая не лянуецца лішні раз усё праверыць і, дзе трэба, падстрахавацца. Але на практыцы часта ўсё выглядае па-іншаму. Да таго ж часта злачынцаў у дом пускаюць самі пацярпелыя. Карэспандэнты «Звязды» вырашылі праверыць, ці лёгка сёння незнаёмцу прабрацца ў чужое жыллё. Подробнее

  • Дынастыя як прыклад для іншых Вольга Патаповіч., Браслаўская звязда 90-2015 от 11 ноября 2015 10 ноября 2015 17:41 Общество Беларуская

    Як і большасць юнакоў таго часу Леанід Вясна вадзіцельскае пасведчанне атрымаў перад службай у арміі, а калі вярнуўся, уладкаваўся працаваць вадзіцелем у родны саўгас “Камуніст”. Спачатку ён кіраваў бензавозам, потым перавозіў малако, а пасля аб’яднання гаспадарак “перасеў” на трактар. Цяпер Леанід — адзін з лепшых механізатараў у “Агравідзах”. Гэта пацвярджаецца і тым, што яго прозвішча рэгулярна з’яўляецца ў першых радках зводкі лідараў палявых работ нашага выдання. Але не толькі гэтае імя ў спалучэнні з прозвішчам Вясна фігурыруе на старонках газеты. Час ад часу мы пісалі пра Аляксандра, у жніўны прыпар пастаянным лідарам сярод маладых камбайнераў з’яўляецца Юрый. Адзначу, што Леанід — бацька трох сыноў, якія, як і ён, шчыра і самааддана працуюць на роднай зямлі. Подробнее

  • З Верай па жыцці Вольга СВЯТЛОВА, Ляхавіцкі веснік №87 от 11 ноября 2015 10 ноября 2015 17:17 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Мусіць, у ёй спалучаюцца самыя важныя і неабходныя для медработніка рысы: уважлівасць, чуласць, уменне супакоіць і, самае галоўнае, прафесійна дапамагчы пацыенту. У аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы Вера Крываруцкая каля 20 гадоў. У старшай медсястры клопатаў хапае: кантроль за работай калег і санітарна-супрацьэпідэміялагічным станам, удзел у аперацыях, забеспячэнне аддзялення медыцынскімі расходнымі матэрыяламі і г.д. Без мітусні, але дакладна і поўна яна спраўляецца з усім гэтым. Подробнее

  • А на дэсерт – “Пламбір” Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №87 от 11 ноября 2015 10 ноября 2015 17:21 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Другі год у мясцовым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі райцэнтра працуе культарганізатарам Аляксандр Стэцко. Творчы педагог адразу заявіў пра сябе: крэатыўны і актыўны, ён, здаецца, выпраменьвае энергію і фантануе ідэямі. Днямі разам з іншымі фіналістамі рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер пабываў у нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Дарэчы, менавіта сюды ён калісьці размеркаваўся пасля заканчэння БарДУ. Але спачатку адслужыў у арміі ў паветрана-дэсантных войсках (з’яўляецца кандыдатам у майстры спорту па самба і рукапашным баі). А пасля вяртання ў “Зубраня” цалкам пагрузіўся ў жыццё, напоўненае конкурсамі, фестывалямі, выступленнямі… Подробнее

  • Сталі акцябратамі Н.БАГДАНОВІЧ., Патрыёт №89 от 11 ноября 2015 10 ноября 2015 15:53 Общество Беларуская

    «Сын, які яшчэ не зусім аправіўся ад хваробы, так перажываў, што прапусціць гэтую падзею, што прыйшлося спецыяльна прывесці яго на ўрачыстую лінейку,» – расказала мама вучня Ушацкай школы Жэні Талмачова, а маці яго аднакласніцы Насці Касіч паведаміла, што дачка загадала абавязкова купіць торт, каб на сямейнай вячэры адзначыць дзень яе ўступлення ў акцябраты. Подробнее