У рэспубліцы пачаўся чарговы прызыў на тэрміновую ваенную службу. Вельмі хутка рады Узброеных Сіл Беларусі папоўняць і 26 ушачан, якія будуць выконваць воінскі доўг у розных падраздзяленнях і фарміраваннях беларускай арміі. Подробнее
На восеньскіх канікулах у доме сясцёр пры касцёле Святой Тройцы ў Докшыцах дзеці і падлеткі (каля 30-ці чалавек) сабраліся на трохдзённыя рэкалекцыі, каб карысна правесці вольны ад вучобы час. Сёстры прыхода разам з моладдзю арганізавалі цікавыя спатканні. Сустрэчы мелі сваю мэту: дапамагчы дзецям распазнаваць свае правіны, вучыцца міласэрнасці і адкрываць у сабе здольнасці да выпраўлення. Для гэтага была распрацавана адпаведная праграма. Як заўважыла сястра Маргарыта Аўгустын, вельмі адказна да ўсяго аднеслася моладзь. Дзяўчаты і хлопцы з цікавасцю планавалі кожны дзень. Яны праводзілі заняткі-канферэнцыі, на якіх стараліся даступна расказаць дзецям пра Божую міласэрнасць. Подробнее
У Беларусі 7 лістапада па-ранейшаму з’яўляецца чырвонай датай у календары. У суседняй Расіі, якая нарадзіла Лютаўскую рэвалюцыю і яе працяг – Кастрычніцкую, такога няма. Толькі не гэта галоўнае. З пазіцыі сённяшняга дня можна па-рознаму адносіцца да тых палітычных падзей, але несумненна адно – дата 7 лістапада 1917 года – адна з самых важных у гісторыі нашай краіны. Вельмі дарагі кошт мае вопыт будаўніцтва сацыялізму, каб ад яго проста адмахнуцца ці ідэйна закляйміць. Яго галоўныя ўрокі – гэта існаванне грамадства, у якім з пагардай ставіліся да капіталу, у якім адсутнічалі класавыя перагародкі і былі сацыяльная роўнасць і агульнанародная ўласнасць на сродкі вытворчасці. Панавала перавага духоўнага над матэрыяльным, агульнага над уласным. Нездарма той час нарадзіў столькі рамантыкаў і герояў. Чалавек працы меў вялікую пашану, за якую ён быў шчыра ўдзячны краіне. Сёння тое гераічнае пакаленне знаходзіцца ў даволі паважаным узросце, але толькі загавары з кім – і аказваецца, што яны ўсё гэтак жа жывуць інтарэсамі сваёй працы, няхай і былой. Подробнее
Пасада галоўнага агранома гаспадаркі — праца адказная і складаная нават для мужчын. Аднак некаторыя прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва з сельскагаспадарчымі справамі спраўляюцца не горш. Вось і галоўны аграном КУСП “Відзаўскі” Аліна Зайкоўская добра ведае сваю справу і ўмее знайсці агульную мову з падначаленымі. У гэтым і заключаецца сакрэт яе поспеху. Подробнее
У мінулы чацвер у РЦК адбылося пацверджанне ганаровага звання заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь Нясвіжскага тэатра імя Уршулі Радзівіл, якое праходзіла ў прысутнасці камісіі Міністэрства культуры. Подробнее
6 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбылася сустрэча, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ёй прынялі ўдзел навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, удзельнікі хору ветэранаў “Аптымісты”, грамадскасць горада. Подробнее
З пятага па шостага лістапада ў Столінскім раёне прайшоў абласны семінар спецыялістаў і метадыстаў, якія курыруюць прадметы філалагічнага цыкла. Подробнее
Зноў карэспандэнт “НП” накіраваўся ў чарговы рэйд па добраўпарадкаванні тэрыторыі ў р. п. Рэчыца. Подробнее
На мінулым тыдні на базе нашага раёна была праведзена семінар - нарада з удзелам Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь па падвядзеннівынікаў здабычы торфу і ўзнагароджванні пераможцаў рэспубліканскагаспаборніцтва сярод машыністаў торфаздабываючых машын арганізацыйдзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі “Белпалівагаз”. Подробнее
Усё ж багатая рэчыцкая замля на таленты. У самых розных напрамках дзейнасці праяўляюць сябе слынныя сыны нашага падняпроўскага краю. Адным з найвялікшых дыяментаў у каралях талентаў нашай зямлі з’яўляецца імя вядомага пісьменніка Івана Навуменкі. Выдавецтва “Мастацкая літаратура” зараз выдае поўны збор твораў таленавітага ўраджэнца Васілевічаў у дзесяці тамах. Прэзентацыя пятага тома адбылася днямі ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы. Подробнее
Марыйцы выпала нарадзіцца на вялікае гадавое свята – Узвіжанне Крыжа Гасподняга, яна была чацвёртай у сям'і. Подробнее
У біяграфічных звестках пра віцебскага мастака Уладзіміра Вальнова, выстава якога «Лёс, час, памяць» урачыста адкрылася ў раённым краязнаўчым музеі 29 кастрычніка, датай яго нараджэння значыцца 10 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень 1944 года ён, малы, быў знойдзены чырвонаармейцамі ў акопе на перадавой непадалёк ад Гарадка. Гэту акалічнасць адзначыла намеснік начальніка ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.У. Каўрыга, падкрэсліўшы, што калісьці наша зямля захінула будучага знакамітага творцу ад смерці. А сёння ён вярнуўся сюды, каб падзяліцца з намі сваімі творчымі здабыткамі. Подробнее
Першая чвэрць для пяцікласнікаў гімназіі №1 г. Слуцка завяршылася важнай і хвалюючай падзеяй – пасвячэннем у гімназісты Подробнее
Адным з паспяхова працуючых падраздзяленняў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага з’яўляецца рыбная гаспадарка. Рыбаводствам тут пачалі займацца яшчэ ў 1984 годзе, прыстасаваўшы для гэтага сажалкі, якія раней выкарыстоўваліся для арашэння земляў сельскагаспадарчага прызначэння. Агульная плошча трох нагульных сажалак складае 75 га: дзве з іх — рэчышчавыя, яны напаўняюцца за кошт паводкавай вады, а таксама з дапамогай помпавай станцыі. На сённяшні дзень рассветаўцы займаюцца вырошчваннем карпа, белага амура, таўсталобіка, шчупака і карася. Подробнее
Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі адбылася ў Палацы Незалежнасці 6 лістапада. Подробнее
Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі адбылася ў Палацы Незалежнасці 6 лістапада. Подробнее
Народны ансамбль «Ялінка» з горада Ельска прыняў удзел у III фестывалі калектываў народнай песні «Сіла славянскіх сэрцаў», які прайшоў нядаўна ў Мінску. Подробнее
Таццяна Міхайлаўна Якімовіч – звычайная сяльчанка. Усё жыццё пражыла ў невялікай, на сорак два двары, вёсцы Казлы Бераставіцкага раёна. А незвычайнае ў лёсе жанчыны тое, што нарадзілася яна з артыстычнай душой і з самага дзяцінства марыла пра вялікую тэатральную сцэну. Подробнее
Па тры рэйсы ў дзень і па 33 тоны “салодкага грузу” запар прывозіць на сваім магутным грузавіку МАЗ з прычэпам на Бераставіцкі буракапрыёмны пункт вадзіцель СВК “Макараўцы” Васіль Кажура. У гэтай гаспадарцы трэба ўбраць 600 гектараў цукровых буракоў. Подробнее
Занятия аквааэробикой в списке услуг физкультурно-оздоровительного комплекса г. Копыля стали уже привычными. Но по-прежнему многих пугает водная физкультура. Подробнее
Трэцяя спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай-, гарвыканкамаў Мінскай вобласці прайшла на базе адпачынку «Галактыка» Валожынскага раёна, у якой прынялі ўдзел і педагогі Капыльшчыны. Подробнее
Цэнтральная газета цэнтральнага рэгіёна Беларусі святкавала свой юбілей. Подробнее
У нас на Случчыне яшчэ адзін залаты юбілей: рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству "Слуцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі" – 50 гадоў! Подробнее
Адным з найважнейшых напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, эфектыўным інструментам аздараўлення нацыі і ўмацавання міжнароднага іміджу нашай краіны з’яўляецца развіццё фізічнай культуры і спорту. Вялікая ўвага гэтаму накірунку ўдзяляецца і ў нашым раёне. Як прыклад – адкрыццё новых спартыўных аб’ектаў. Так, на мінулым тыдні ў гімназіі №2 адбылося ўрачыстае адкрыццё пляцоўкі для міні-футбола са штучным пакрыццём. Подробнее
З 8 па 11 кастрычніка ў Маскве прайшла чарговая міжнародная аграпрамысловыя выстава “Залатая Восень-2015”. Другі год запар удзел у выставе прымае ААТ “Малочная кампанія Навагрудскія Дары”, чыя прадукцыя атрымлівае высокую ацэнку спажыўцоў і заслужаныя ўзнагароды прафесійнага журы. Подробнее