Калекцыя арыгінальных фотаздымкаў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” папоўніліся партрэтам Ежы (Георгія) Радзівіла, сына апошніх гаспадароў Нясвіжскага замка — Леана Уладзіслава Радзівіла і Вольгі Сімалін-Ветэнберг. Подробнее
На МТФ “Літараўшчына” запрацаваў новы даільна-малочны мініблок. Усе 179 галоў дойнага статку, што змясціліся ў адрэканструяваным кароўніку, абслугоўвае адна даярка з дапамогай васьмі даільных апаратаў. Подробнее
Медыцынская сястра. Ужо ў самой назве гэтай прафесіі – спагада і пяшчота, гатоўнасць быць роднай кожнаму з нас. Дотык рук медсястры-акушэркі – гэта першае, што адчувае на пачатку жыцця чалавек. Менавіта сястрычку клікалі на полі бою смяротнапараненыя байцы. «Мы, урачы, толькі назначаем лячэнне, а праводзяць яго медыцынскіясёстры, якія ўносяць самы вялікі ўклад у выздараўленне хворых», – мяркуе галоўны ўрачУшацкай ЦРБ Сяргей Анатольевіч Маісееў. Адрасаваны ж яго словы былі ўдзельнікам ігледачам конкурсу «Пасвячэнне ў прафесію», які праходзіў у мінулую пятніцу ў актавайзале ўстановы аховы здароўя. Подробнее
Многія сельскія населеныя пункты, асабліва невялікія і аддаленыя, не перастаюць адчуваць “голад” моцных рабочых рук. Таму не абысціся вяскоўцам без дапамогі ў навядзенні парадку на сваіх вуліцах і грамадскіх могілках. І такая дапамога прыходзіць ад усіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Асабліва актыўна вядзецца работа ў час суботнікаў і месячнікаў. Гэты месячнік, які будзе доўжыцца да 15 лістапада, не стаў выключэннем. На тэрыторыях усіх сельсаветаў адбываюцца адчувальныя змены. Подробнее
У апошні дзень кастрычніка звычайны сельскі населены пункт Каробчыцы, што на Гродзеншчыне, паўстаў у незвычайным антуражы. Вёска прымала чэмпіянат і першынство Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычным кросе. Подробнее
У мінулую пятніцу гарадскі Дом культуры стаў цэнтрам прыцягнення тых, для каго паняцці міласэрнасць, дабрачыннасць, спагадлівасць напоўнены асаблівым сэнсам. Старшыні пярвічак, актывісты, валанцёры і проста нераўнадушныя да чужых праблем людзі сабраліся на трэцюю справаздачна-выбарную канферэнцыю раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Подробнее
Двойчы на дзень — раніцай і пасля абеду — тры жоўтыя школьныя аўтобусы (два з іх — леташнія, лічы, новенькія) падвозяць дзяцей у Межанскую дзіцячы сад-сярэднюю школу. Подробнее
Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць на базе Васілішкаўскай сярэдняй школы раённы злёт патрыятычных клубаў. Сёлета больш за 100 рабят сапернічалі са сваімі равеснікамі ў ведах па ваеннай справе. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і РК БРСМ. Подробнее
На трэцім абласным аглядзе-конкурсе вясельных абрадаў Віцебшчыны «Вялікая вясельніца» 24 кастрычніка творчая суполка Цэнтра традыцыйнай культуры і творчасці Гарадоцкага раёна — народны фальклорны гурт «Глейна» (кіраўнік Лілія Рэзкіна), майстры галосных спеваў з гэтага калектыву Пётр Качанаў і з Халамерскага СК Таццяна Раева, супрацоўнікі Дома рамёстваў і фальклору Марына Гушча, Васіль Сіманковіч і іншыя — стала лаўрэатам I ступені гэтага мерапрыемства. Подробнее
Што можа параўнацца са стракатымі ўборамі і імклівымі рухамі гарэзлівых цыганскіх плясак? Якая нацыя лічыцца самай рамантычнай? Дзе можна атрымаць асалоду ад казацкай удаласці і запала ўкраінскіх песень? Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў знайшлі ўсе, хто ў мінулыя выхадныя пабываў на абласным туры XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур «О, край родны, край прыгожы!», які адбыўся ў Рагачоўскім гарадскім Доме культуры. Подробнее
Анатоль Паўтарака (на здымку) да апошняй сваёй клетачкі – чалавек вясковы, і толькі вясковы, усёй душой прывязаны да малой радзімы, як маленькае дзіця да матулі. Блакітныя вочы, пышныя вусы, мяккія русявыя валасы, ціхі голас – у памяці адразу ўсплывае: “Я мужык-беларус, пан сахі і касы…” Кашулю б яму вышыванку, капялюш саламяны – і без аніякага грыму ў любы гістарычны фільм. Подробнее
У мінулым годзе на Чэмпіянаце краіны па гіравым спорце наш зямляк Ігар Вішняк заняў трэцяе месца і выканаў нарматыў майстра спорту. Ганаровае званне ён атрымаў у 43 гады: звычайна ў такім узросце прафесіянальныя спартсмены ідуць на заслужаны адпачынак. Для Ігара Сяргеевіча, які працуе ў санаторыі “Баравое”, падняцце гіры ці штангі даўно стала стылем жыцця. Фізічныя трэніроўкі дапамагаюць павысіць упэўненасць у сабе і зараджаюць энергіяй. Подробнее
Цагляную хату на Зялёнай Грынёвы атрымалі ад саўгаса “Дземяхі” яшчэ ў гады сваёй маладосці. Міхаіл тады працаваў загадчыкам гаражу ў гаспадарцы. З таго часу шмат вады ўцекла: гаспадар перайшоў на працу ў вучэбна-вытворчы камбінат, што месціўся ў суседняй вёсцы Коззе, – перадаваў свой багаты тэхнічны досвед маладзёнам на пасадзе намесніка дырэктара; Ала Мікалаеўна адпрацавала лабарантам на газаперапрацоўчым заводзе ды выйшла на заслужаны адпачынак; дзеці – тры сыночкі і лапачка-дочка – параслі, разляцеліся; саўгасную хату прыватызавалі, абжылі яе. Ды не проста абжылі. Сёння, як бачым, яна з’яўляецца ўпрыгожваннем усяго Салтанова. Подробнее
12 лістапада спаўняецца 95 год з дня нараджэння нашага славутага земляка, беларускага драматурга, народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Нарадзіўся пісьменнік у 1920 годдзе ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна (у той час – Журавіцкага). У сям’і Макаёнкаў было пяцёра дзяцей, Андрэй быў старэйшы. Жыццё вясковага хлапчука было нялёгкім: даводзілася і свіней пасвіць, і кароў, рабіць розную сельскагаспадарчую работу, дапамагаць бацькам. Подробнее
З мноствам уражанняў і каштоўных падарункаў вярнулася з рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар сяла-2015» сям'я Аляксандра і Марыі Руч'ёвых з Дзераўной. На конкурсе яна прадстаўляла Мінскую вобласць. Подробнее
На ўчастку транспарту РУП ЖКГ па вуліцы Цітова ў Шчучыне параўнальна нядаўна працуе сучасная аўтамыйка, дзе могуць “прыняць душ” не толькі легкавыя, але і грузавыя аўто. Прычым дзейнічае яна кругласутачна, як і цэх шынамантажу, што знаходзіцца побач. Подробнее
Беларускія навукоўцы прыйшлі да думкі, што ў найбліжэйшыя 20 гадоў машынабудаванне ўжо не будзе адной з асноўных прыбытковых галін краіны. Згодна з шостым тэхналагічным укладам, які павінен уступіць у сілу ўжо ў 2018 годзе, для Беларусі большае значэнне будуць мець нанатэхналогіі, найперш у ахове здароўя, сельскай гаспадарцы, адукацыі, хіміка-металургічным комплексе. Подробнее
У радзільным доме па традыцыі павіншавалі жанчын, якія нарадзілі дзетак у Дзень маці. Сёлета 14 кастрычніка стаў самым «ураджайным» днём за апошнія пяць гадоў: гучным крыкам віталі свет адразу дзевяцера малышоў, пераважна першынцы ў сваіх сем’ях. Подробнее
Літаральна з першых хвілін знаёмства з сям’ёй Наталлі і Міхаіла Ігнатовічаў з аграгарадка Відзеўшчына склалася адчуванне, што ведаю іх даўно: так лёгка і цікава было размаўляць з бацькамі і іх дзецьмі. Подробнее
Новымі дамамі прырастае вуліца Набярэжная ў Каменцы. Будаўніцтва вядзецца на месцы знесеных старых пабудоў і пустак, так што гэты куток аграгарадка атрымае не толькі новых жыхароў, але і прыгожы выгляд.
Першыя дні лістапада – час успаміну пра нашых памерлых продкаў, пра самых дарагіх і блізкіх людзей, якіх, на жаль, ужо няма побач з намі. Гэта час, калі варта прыйсці ў храм, каб памаліцца за ўсіх, хто адышоў у вечнасць, пабываць на могілках, прынесці свечкі і кветкі... Подробнее
За некалькі хвілін цюк апынуўся ў шчыльнай гладкай абалонцы, нагадваў велізарны кіндэр-сюрпрыз. Машына віртуозна спраўлялася з работай: новыя ладненькія цюкі ў бялюткай плёнцы паважна плылі на паддонах па канвееры... Подробнее
На паўднёвай ускраіне Рэчыцкага раёна, ад Ганчароўкі і да амаль зніклай вёскі Лясное, дзе сёння жывуць толькі два пенсіянеры, распрасцёрліся абшары Вышамірскага сельсавета. Вёсак, што ў яго ўваходзяць, цэлы тузін, а тэрыторыя зараз складаецца з тэрыторый двух былых Саветаў – непасрэдна Вышамірскага і далучанага да яго ў 2014 годзе былога Новабарсуцкага. Пад “юрысдыкцыяй” вясковай адміністрацыйнай адзінкі пражывае зараз амаль 1 240 чалавек. Пра найбольш паважаных і адметных з іх – у нашым аповядзе. Подробнее
Як паведамлялася, на Глыбоччыне праводзіўся абласны семінар для бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і галоўных спецыялістаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў, якія курыруюць пытанні аховы дзяцінства. Работнікі адукацыйнай сферы нашага раёна дзяліліся з калегамі сваімі лепшымі напрацоўкамі па тэме “Функцыянаванне і метадычнае суправаджэнне дзіцячых дамоў сямейнага тыпу”. Дзяліліся шчыра і прымалі гасцей, як і заведзена ў глыбачан, з незвычайнай цеплынёй і хлебасольствам. Подробнее
Дырэктар ААТ “Мосарлён” Віктар Кейзік вынікамі сваёй работы рэдка калі бывае задаволены. Часцей – наадварот. Вось і сёлетні год назваў няўдалым. Подробнее