Над палявым масівам, размешчаным па левы бок гравійкі, што бяжыць у бок Астровак, здалёк заўважаюцца лёгкія сіваватыя слупкі. Зразумела, гэта ад працяглай і ўстойлівай сёлетняй засухі. Слупкі падымаюцца ўслед за плугамі. Кастрычніцкім днём на падняцці зябліва тут было задзейнічана два трактары, на адным з якіх працаваў Генадзій Цялюк, механізатар адкрытага акцыянернага таварыства “Брадзец”. Подробнее
Нарошчванню вытворчасці малака ў нашым раёне надаецца значная ўвага. Праводзімая работа па мадэрнізацыі, тэхнічным пераўзбраенні малочна-таварных ферм, забеспячэнне грамадскага статка кармамі, захаванне тэхналагічнага рэгламенту, а працаўнікамі — вытворчай і выканальніцкай дысцыпліны дае станоўчы вынік. Подробнее
Адбыўся конкурс аратых Мінскай вобласці. У выніку, па рэзультатах выпрабаванняў, трактарыст-машыніст СВК «Таліца-агра» Аляксандр Асіпенка заняў другое пачэснае месца. Подробнее
Среди прочих заветных в наших мечтах нередко числится владение одним, а то и двумя–тремя иностранными языками. Но давайте откровенно – часто такая мечта так и остается в коробочке несбывшегося, обернутая обещаниями «выучить когда-нибудь». Так было и у меня со вторым языком: я красиво рассказывала о том, как вот-вот начну карабкаться по неприступным стенам следующего иностранного, но, как это часто бывает, и пальцем не шевелила в нужном направлении. С октября этого года я перестала попусту сотрясать воздух и отправилась на курсы итальянского. Если вы тоже мечтали, но не знаете, с чего начинать и стоит ли начинать вообще, предлагаю выжимки из собственного опыта. Может, они помогут прояснить картину и определиться. Подробнее
Кожны чалавек выбірае медодыі і песні па свайму густу. 24 кастрычніка аматары арганнай музыкі — жыхары Воранаўшчыны і шматлікія суседзі-лідчане — сабраліся ў касцёле Святога Юрыя ў вёсцы Асава. Спеў на лацінскай, беларускай, рускай і польскай мовах, мелодыі, што выплывалі з арганаў і віяланчэлі, зачаравалі ўсіх слухачоў. Подробнее
РУП «Навасвержанскі лесазавод» трапіў у лік тых нешматлікіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі рэспублікі, якія могуць разлічваць на фінансавую падтрымку ад ААТ «Банк развіцця».
Інфармацыя аб гэтым паступіла ад старшыні праўлення Банка развіцця Сяргея Румаса на мінулым тыдні, у ходзе праводзімай у Прэзідэнта краіны нарады па пытаннях дрэваапрацоўкі. Подробнее
Сцвярджаюць, што ў жыцці здараецца рэдка, калі ад Бога адзін чалавек атрымлівае шматлікія таленты і здольнасці, а ў дадатак, яшчэ і працавітыя рукі. Былы настаўнік працы Галубоўскай школы Канстанцін Іванавіч Мойса, а сёння проста вясёлы вясковы пенсіянер, музыка-самавучка цудоўна іграе на гармоніку, бубне і нават вязальных спіцах, з задорам выконвае прыпеўкі на тэмы вясковага жыцця, якія сам і складае. Подробнее
Сям'я Рамановічаў з аграгарадка Радзюкі Шаркаўшчынскага раёна заняла другое месца на фінальным этапе конкурсу «Уладар сяла», які праходзіў 22—23 кастрычніка ў агратурыстычным комплексе «Гарадзенскі маёнтак« Каробчыцы» Гродзенскага раёна. Подробнее
“Звязда” пачынае праект, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Подробнее
Дом сямейнага тыпу будуецца ў Астраўцы. Подробнее
На прамысловай плошчы Варанчанскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод” будуць разліваць шклоабмывальную вадкасць. Плануецца, што аб’ём вытворчасці новага прадукту ўсталюецца на ўзроўні трох тысяч пяцілітровых бутэлек вадкасці ў змену. Подробнее
Кожнаму, хто адпраўляецца ў блізкую ці далёкую вандроўку, знаёма шчымлівае пачуццё дарогі. Той жа, хто адчувае яго кожны дзень, можа лічыць сябе сапраўды шчаслівым чалавекам. З гэтай кагорты людзей і вадзіцель аўтобуса Аляксандр Міхайлавіч Русецкі, які 12 гадоў працуе ў аўтапарку № 8. І ўсе 12 гадоў ён становіцца ўдзельнікам і пераможцам абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў аўтобуса. Подробнее
Харчаванне дзяцей павінна быць разнастайным, рацыянальным і збалансаваным. Медыкі сцвярджаюць, што ад гэтага залежыць і здароўе, і паспяховасць, і развіццё дзіцяці. Арганізацыя харчавання дашкольнікаў і школьнікаў, паляпшэнне яго якасці заўсёды ў цэнтры ўвагі раённай улады і аддзела адукацыі, спорту і турызму. Кантралюе пытанне і санітарная служба. Подробнее
Каляндар адлічвае апошнія дні кастрычніка. Сама той час, калі на беларускіх сельскагаспадарчых шыротах завяршалі ўборку і прыступалі да апрацоўкі льну. А гэта і кастрыца, як пабочны прадукт на шляху трансфармацыі трасты ў валакно. Яе нашы далёкія продкі палічылі настолькі важкай прыкметай часу, што мусілі адлюстраваць у назве сярэдняга месяца восені. Подробнее
21 кастрычніка на базе Ушацкай сярэдняй школы прайшоў першы (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай адукацыі сярод вучняў 10-11 класаў, у якім прынялі ўдзел 33 прадстаўнікі 7 школ раёна. Подробнее
Гулам рухавікоў цэнтр гарпасёлка напоўніўся задоўга да заяўленага часу афіцыйнага адкрыцця ралійнай гонкі «Лясныя азёры 2015», якая падводзіла фінальную рысу пад юбілейным дзясятым чэмпіянатам краіны па гэтым відовішчным відзе спорту. Подробнее
Тыя, хто бывае ў Санкт-Пецярбургу, напэўна, звярнулі ўвагу на прыгожыя білборды з партрэтамі розных людзей, устаноўленыя па ўсёй паўночнай сталіцы Расіі. У рамках адмысловага праекту «Людзі нашага гораду» тут штогод выбіраюцца сто лепшых прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці і ствараецца такая вось незвычайная Дошка гонару. Подробнее
Сапраўдным святам для жыхароў вёскі Навасёлкі стаў раённы этап сямейнага сельгаспадарчага конкурсу “Уладар сяла”, які прайшоў 18 кастрычніка. Подробнее
Як мы раней паведамлялі, у мінулую сераду, 21 кастрычніка, у Нясвіжскім райвыканкаме адбыўся выязны прыём грамадзян, які правёў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра разам са старшынёй райвыканкама Іванам Крупко Подробнее
Ад гукаў гітарных струн ўзрушваецца ваша душа? Тады клуб гітарнай песні, які зусім нядаўна з’явіўся ў нашым горадзе, менавіта тое месца, дзе вы атрымаеце сапраўдную душэўную асалоду. На першую сустрэчу ў клубе сабраліся каля двух дзясяткаў аматараў гітарнай музыкі. У гарманічным коле, за кубкам чаю, перадаючы з рук у рукі гітару, якая глыбокім і салодкім шэптам струн дапамагала знаёмству, удзельнікі сустрэчы правялі цудоўны вечар. Подробнее
Бо на ёй, як і ў жыцці, бываюць белыя і чорныя палосы, сустракаюцца шматлікія калдобіны і выбоіны, якія час ад часу даводзіцца пераадольваць. І ад таго, як чалавек спраўляецца з гэтымі цяжкасцямі, залежыць не толькі яго лёс, але і лёс блізкіх, а часам зусім незнаёмых і нават выпадковых людзей, якія ідуць побач з ім ці сустракаюцца яму на вялікай дарозе жыцця. Для Сяргея Каляды дарога з’яўляецца самім жыццём. І цягнецца яна ўжо больш за 30 гадоў. Подробнее
Для Тані Навіцкай гэты год першы ў якасці агранома-насеннявода. Хоць працуе дзяўчына з красавіка, але за гэты час ні разу не пашкадавала, што яе прафесійны шлях пачаўся з “Маяка”. Прафесію ж яна выбірала не проста так, а па прызванні. Подробнее
Ролю і месца аўтамабільнага транспарту ў эканоміцы краіны цяжка пераацаніць. Сетка беларускіх дарог налічвае звыш 86 тысяч кіламетраў, штогод аўтамабілямі перавозіцца больш за 190 тысяч тон грузаў. Свой уклад у гэту справу ўносіць і калектыў філіяла «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінскаблаўтатранс». Подробнее
У мінулую суботу ў горадзе Мар’іна Горка адбыўся ХІІ абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» Подробнее
Толькі ў чацвер, 22 кастрычніка, работнікі культуры Бераставіцкага раёна змаглі выкраіць час сярод шматлікіх святочных мерапрыемстваў, каб зладзіць свята і для сябе. У канцэртнай зале Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сабраліся прадстаўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў галіны культуры раёна. Подробнее