Язык: Беларуская

  • Вянец натхнёнай працы Д.Раманоўскі, Патрыёт №83 от 21 октября 2015 21 октября 2015 09:15 Экономика Беларуская

    «Будзе хлеб – будзе і песня!» Так з даўніх часоў казалі ў народзе, бо заўсёды ведалі цану караваю. А спарадкаваўшы ўраджай, можна і адпачыць. «Дажынкі» – адно са старажытнейшых святаў нашых продкаў. Мы захавалі гэту традыцыю, зрабілі яе маштабнай і насычанай, каб аддаць даніну павагі нялёгкай працы хлебаробаў. Сёлета раённыя «Дажынкі» праводзіліся ва ўпрыгожаным аграгарадку Вяркуды, дзе ў мясцовым Доме культуры славілі лепшых працаўнікоў хлебаробскай нівы. Подробнее

  • Белая зайздрасць да ўбачыўшых Белае Н.Падгол, Патрыёт №82 от 21 октября 2015 21 октября 2015 09:11 Природа и экология Беларуская

    Яшчэ адзін маршрут асвоілі вучні Кубліцкай школы ў праграме школьнай суботы. На гэты раз асноўным пунктам назначэння было абрана возера Белае, якое з'яўляецца гідралагічным заказнікам. Подробнее

  • Рэнтген з дастаўкай В.КАМАРКОВА, Патрыёт №82 от 21 октября 2015 21 октября 2015 09:07 Здоровье Беларуская

    Флюараграфія – ледзь не ключавое слова для работнікаў рэгістратуры ва ўсіх паліклініках. Без адзнакі ў картцы аб праходжанні абследавання не трапіць на прыём да ўрачоў. Подробнее

  • Пра школу ў Барсуках Дзмітрый ГРАБОЎСКІ, Родныя вытокі 83 (8648) от 17 октября 2015 21 октября 2015 08:49 Общество Беларуская

    Нельга сказаць, што школа ў гэтым населеным пункце мае даўнюю гісторыю. Калі ў Докшыцах яе наяўнасць можна прасачыць з 1608 года, у Порплішчы –  з 1864, то першая дзяржаўная агульнаадукацыйная школа ў вёсцы Барсукі была адкрыта ў 1922 ці ў 1923 годзе ў наёмным памяшканні Подробнее

  • Прафтэхадукацыя застаецца запатрабаваннай Алена Пятушка., Браслаўская звязда 84-2015 от 21 октября 2015 20 октября 2015 23:50 Общество Беларуская

    Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае значнай даце, адбылося на мінулым тыдні і ў актавай зале Відзаўскага каледжа, дзе сабраліся інжынерна-педагагічны калектыў, навучэнцы і ветэраны каледжа, а таксама госці свята. Подробнее

  • Каб з іскры не разгарэлася полымя Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №81 от 21 октября 2015 20 октября 2015 16:51 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Ацяпляльны сезон 2015-2016 пачаўся раней звычайнага, за некалькі дзён усе аб’екты былі падключаны да цэнтралізаванага ацяплення. Асаблівых праблем не адзначана: крыніцы падрыхтаваны своечасова. Наколькі якасна – пакажа зіма. Подробнее

  • Інжынер надзейнай сувязі Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №81 от 21 октября 2015 20 октября 2015 16:47 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Кампетэнтны спецыяліст, майстар сваёй справы, патрабавальны кіраўнік, добразычлівы чалавек – усё гэта стала вызначальным для хадайніцтва працоўнага калектыву Ляхавіцкага вузла электрасувязі аб занясенні прозвішча Аляксандра Татарыновіча на раённую Галерэю славы. Подробнее

  • “Пажадайце нам гэтага!” Ніна Наддэ, Бераставіцкая газета №83/2015 от 20 октября 2015 20 октября 2015 16:27 Экономика Беларуская

    У нашай краіне стаўка зроблена на інтэнсіўнае развіццё сельскай гаспадаркі. Аграрны сектар рэспублікі не толькі забяспечвае ўласнае  насельніцтва прадукцыяй раслінаводства і жывёлагадоўлі, але і ўмацоўвае экспарт, шукае новых гандлёвых партнёраў.  Патрэба ў малочнай сыравіне ўзрастае з кожным годам. На Бераставіччыне шмат зроблена, каб нарошчваць “вал” і паляпшаць якасць малака. Кожны год уносіць свае здабыткі ў скарбонку дасягненняў аграрыяў. Не будзе  выключэннем і гэты год, хаця “капрызы надвор’я”, безумоўна, стваралі перашкоды нарыхтоўцы кармоў. Работа ў жывёлагадоўлі – планамерная, і “заўтра” тут – гэта добра арганізаванае “сёння”. СВК імя Варанецкага – моцная гаспадарка, дзе нядаўна быў уведзены ў эксплуатацыю новы малочнатаварны комплекс “Валотынь”. Подробнее

  • Узнагароды – работнікам культуры Святлана Ганчарова, Бераставіцкая газета №83/2015 от 20 октября 2015 20 октября 2015 16:20 Культура Беларуская

    Урачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў культуры, адбыўся ў пятніцу, 16 кастрычніка, у Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Сярод запрошаных на свята работнікаў культуры Гродзеншчыны на ўрачыстасці прысутнічала і дэлегацыя Бераставіцкага раёна на чале з загадчыкам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аленай Ігнатовіч. Подробнее

  • Докшыцы – Мінск – Атланта Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ, Родныя вытокі 84(8649) от 21 октября 2015 20 октября 2015 16:18 Общество Беларуская

    Гэты амерыканскі горад у штаце Джорджыя стаў першым пунктам у замежнай біяграфіі выпускніка гарадской школы № 2 Анатоля Курцэвіча. Докшыцкі хлопец правёў у Атланце ўжо дзве камандзіроўкі і спадзяецца на трэцюю. Стаць інжынерам-праграмістам, кіраваць камандай з чатырох спецыялістаў у кампаніі ААТ “Тэхартгруп” – рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій, якая і накіравала яго на працу ў ЗША, ён здолеў сам, без вялікіх  бацькоўскіх грошай і высокіх пратэкцый. Да сённяшняга вельмі ўдзячны сваёй першай настаўніцы Вользе Аркадзьеўне Курдзека, якая “адкрыла” ў ім здольнасці да матэматыкі. Подробнее

  • Апладысменты ў іх гонар Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №81 от 21 октября 2015 20 октября 2015 16:55 КалейдоскопКультура Беларуская

    Мастацкія кіраўнікі і самадзейныя выканаўцы, бібліятэкары і работнікі кінавідэасеткі, кіраўнікі аматарскіх і народных калектываў, выкладчыкі школы мастацтваў, метадысты – прадстаўнікі ўсіх устаноў культуры раёна ў мінулую пятніцу сабраліся ў ГДК, каб урачыста адзначыць сваё прафесійнае свята. Наогул, менавіта ствараць святы – іх работа. Яны ўмеюць спяваць і танцаваць, іграць на самых розных інструментах, расказваць вясёлыя гісторыі, яны захоўваюць і прымнажаюць народныя традыцыі, дапамагаюць раскрываць таленты дзяцей і дарослых. Подробнее

  • Мнагадзетная маці і педагог Наталля Сіцько Марыя Драпеза, Бераставіцкая газета №83/2015 от 20 октября 2015 20 октября 2015 16:05 Общество Беларуская

    У ліку іншых жанчын Гро­дзеншчыны, якія былі запрошаны на ўрачысты прыём у абласны выканаўчы камітэт з нагоды Дня маці, была і жыхарка аграгарадка Малая Бераставіца Бераставіцкага раёна Наталля Сіцько. Такі гонар, такую  пашану аказалі ёй як мнагадзетнай  маме. Подробнее

  • Кірмаш парадаваў Ніна Наддэ, Бераставіцкая газета №83/2015 от 20 октября 2015 20 октября 2015 16:01 Экономика Беларуская

    Ажыўлена было ў г.п. Вялікая Бераставіца 17 кастрычніка. Чарговы восеньскі кірмаш парадаваў людзей. Подробнее

  • Захоўваючы лес, захоўваем будучыню Святлана ЯКАЎЛЕВА, Гарадоцкі веснік 83/2015 от 20 октября 2015 20 октября 2015 16:10 ОбществоПрирода и экология Беларуская

    Пад такім дэвізам 17 кастрычніка праходзіла агульнарэспубліканская акцыя «Чысты лес», да якой далучыўся і Гарадоцкі раён. Гэта добраахвотнае мерапрыемства, арганізаванае і скаардынаванае Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі, прызвана садзейнічаць навядзенню чысціні ў лясным фондзе, яго добраўпарадкаванню, прыцягненню ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лесу. Подробнее

  • З разлікам на павелічэнне пагалоўя Андрэй КВІР., Дняпроўская праўда №80 (10146) от 07 октября 2015 20 октября 2015 15:52 Экономика Беларуская

    У пачатку жніўня на цэнтральнай ферме КУСГП “Зарубы”, дзе ўтрымліваецца ўвесь дойны статак і большасць маладняку буйной рагатай жывёлы, пачалося будаўніцтва новага жывёлагадоўчага памяшкання.  На новабудоўлі я пабываў 22 верасня. Да гэтага часу цалкам былі выведзены сцены, устаноўлены драўляныя апоры для даху і распачата заліўка бетонам кармавога прахода. Подробнее

  • Адгалоскі Вялікай Айчыннай вайны Наталля ПЯТРУШЧАВА., Свабоднае слова №119 от 17 октября 2015 20 октября 2015 14:38 Происшествия Беларуская

    У ваколіцах вёсак Канапліцы, Вірычаў, Броннае знойдзена шмат боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая колькасць патронаў, як нямецкіх, так і савецкіх, гранаты, супрацьпяхотныя міны… У ліку знаходак — вялікі снарад 152-га калібра, якім нашы байцы стралялі па немцах. Снарад не разарваўся, бо трапіў на мяккую пясчаную глебу. Подробнее

  • Хай дапаможа нам Бог! Викентий Якович, Воранаўская газета 2015-10-21 от 21 октября 2015 20 октября 2015 14:54 КультураОбществоЭкономика Беларуская

    У мінулую суботу ў Воранаве адбылася ярмарка. Подробнее

  • З мэтай забеспячэння вітаміннай прадукцыяй Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 82/2015 от 20 октября 2015 20 октября 2015 13:10 Экономика Беларуская

    СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага — вядучая гаспадарка не толькі ў раёне, але і ў вобласці па вытворчасці агародніны. Штогод на яе палетках вырошчваюцца бульба, капуста, морква, цыбуля, сталовыя буракі, у садах — яблыкі і грушы. Значныя плошчы займае агародніна закрытага грунту: з ранняй вясны і да позняй восені радуе пакупнікоў смачнай і якаснай прадукцыяй цяплічны камбінат, дзе вырошчваюцца агуркі, памідоры, баклажаны, зеляніна цыбулі і кропу і інш. Нягледзячы на тое, што працэс вырошчвання вітаміннай прадукцыі даволі няпросты і патрабуе значных затрат, пасяўныя плошчы пад яе ў гаспадарцы не змяншаюць. Подробнее

  • Прымнажаючы традыцыі Татьяна СКАКУН, Мінская праўда №178 от 20 октября 2015 20 октября 2015 12:35 КультураОбщество Беларуская

    Музычна-харэаграфічныя пастаноўкі падчас XII фестывалю народнай творчасці Мінскай вобласці «Напеў зямлі маёй» былі напоўнены такой неверагоднай энергетыкай, што людзі міжволі пастуквалі ў рытм, падпявалі і ўставалі з месцаў, каб ушанаваць аматарскія калектывы апладысментамі. Подробнее

  • Чалавечы век пасёлка Арол Андрэй МЯДЗВЕДЗЕЎ, Дняпровец № 122 от 20 октября 2015 20 октября 2015 12:33 Общество Беларуская

    Пасёлак Арол, што прытуліўся каля невялічкага лясочка паблізу ад Яноўкі, дажывае свой кароткі век. Век – амаль роўны чалавечаму жыццю. Утварыўшыся напрыканцы дваццатых гадоў мінулага стагоддзя, ён перажыў росквіт, напружаную працу калгаснага будаўніцтва, жахі Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленне, цікавае і насычанае вясковае жыццё. І вось цяпер у пасёлка самая сапраўдная старасць. Тут стала жыве 17 жыхароў. Усе яны – людзі вельмі нават паважанага веку. Подробнее

  • Жанчына з сонечнай душой Алена Гануліч, Астравецкая праўда Астравецкая праўда 2015-10-17 от 17 октября 2015 20 октября 2015 10:08 Общество Беларуская

    Нехта з вядомых сказаў, што ёсць людзі сонечнай душы – сціплыя ў словах, але шчодрыя на падтрымку, гатовыя ў любы момант забыцца на свае клопаты і прыйсці на дапамогу бліжняму; яны атуляюць любоўю блізкіх і родных, а таксама не шкадуюць сваёй унутранай цеплыні для іншых, будзь гэта чалавек, жывёла ці расліна. Подробнее

  • Кірмашовыя здабыткі Аксана Шуйская, Полацкі веснік 14230/Полоцкий вестник от 20 октября 2015 20 октября 2015 08:49 Общество Беларуская

    З самага ранку ў мінулую суботу на праспекце і плошчы Францыска Скарыны гучала вясёлая музыка. «Што за свята?» — здзіўляліся людзі недасведчаныя. Тыя ж, хто ўважліва сочыць за мясцовымі падзеямі, не гублялі часу на развагі, а склаўшы спіс неабходнага ды прыхапіўшы велічэзныя кайстры, спяшаліся на традыцыйны восеньскі кірмаш. Подробнее

  • Конкурс аратых Уладзімір НЕСЦЯРОВІЧ., Бярэзінская панарама 80 от 21 октября 2015 20 октября 2015 08:43 Общество Беларуская

    У мінулую пятніцу на базе філіяла “Купава-Агра” прайшоў раённы конкурс аратых. Першапачаткова ўдзельнікі мерапрыемства сабраліся ў мясцовым, Любушанскім, Доме культуры для азнаямлення з яго ўмовамі. Подробнее

  • Ад суботніка да суботніка Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 80 от 21 октября 2015 20 октября 2015 08:36 Общество Беларуская

    Кажуць, чыста не там, дзе прыбіраюць…. І тым не менш, навядзенне парадку – таксама неабходная ўмова. Менавіта яна кладзецца ў аснову традыцыйных месячнікаў і суботнікаў. І зноў жа, традыцыйна, у кастрычніку ў Мінскай вобласці праводзіцца месячнік па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Подробнее

  • Тэхналогія плюс арганізаванасць і майстэрства Андрэй КВІР., Дняпроўская праўда №79(10145) от 03 октября 2015 19 октября 2015 16:19 Экономика Беларуская

    У гэтыя дні хлебаробы гаспадаркі закладваюць падмурак будучаму ўраджаю. Яны пасеялі азімую пшаніцу і жыта якасна і ў аптымальныя тэрміны, каб і ў 2016 го­дзе сабраць багаты ўраджай. Подробнее