Паняцце “брацтва” для Праваслаўнай Царквы не новае, ва ўсе часы пры храмах ствараліся суполкі людзей, гатовыя паслужыць Богу і блізкім. Ідэя стварэння аб’яднання менавіта праваслаўнай моладзі ўзнікла ў 1953 годзе ў Францыі, тады з’явілася першая праваслаўная моладзевая арганізацыя, якая існуе і дагэтуль — Сіндэсмос (у перакладзе з грэчаскай мовы — “единство духа в союзе мира”) Подробнее
Кастрычнік, лічаць выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, прыносіць ім адразу два прафесійныя святы. Нездарма пры ўваходзе ва ўстанову адразу кідаецца ў вочы прыгожа аформленая паштоўка-віншаванне з Днём настаўніка. Подробнее
Штогод першая нядзеля кастрычніка ў вялікай настаўніцкай дынастыі Валетавых-Войнашаў адзначаецца як асаблівае, вельмі любімае свята. Зусім не дзіўна, бо ўжо не адно пакаленне гэтага адукаванага роду стварае пакрысе, старонка за старонкай, сваю сямейную, як некалі А.Макаранка назваў, “педагагічную паэму”. Подробнее
Ёсць людзі, знаёмства з якімі выклікае захапленне. Заварожваюць яны сваёй жыццёвай мудрасцю, рознабаковым талентам, аптымізмам. Адна з такіх — жыхарка Жабінкі Вольга Сяргееўна Якімчук. Подробнее
Грамадскія аб’яднанні Капыльшчыны актыўна ўключыліся ў агітацыйную кампанію па падтрымцы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Подробнее
Што аб’ядноўвае піянераў 60-х, 80-х і сённяшніх? Успаміны пра цікавае дзяцінства, пра песні ля вогнішча, шанаванне і зберажэнне традыцый, стварэнне свету дабра і справядлівасці, дапамога тым, хто ў ёй мае патрэбу. А яшчэ іх аб’яднала свята: 13 верасня самай масавай дзіцячай арганізацыі на былой постсавецкай прасторы споўнілася 25 гадоў. Подробнее
Свята сваёй вёскі адзначалі жыхары Мацкевічаў і яе госці Подробнее
Менавіта па такім прынцыпе жыве сям’я Жэлянгоўскіх з аграгарадка Пацейкі. Разам радуюцца поспехам, дапамагаюць адзін аднаму ў хвіліны засмучэння, талакой выходзяць на працу. Подробнее
Такі лёс напаткаў і вёску Пнівада. Калісьці гэта быў населены пункт, у якім налічвалася каля 30 двароў. Але вось ужо больш за дзесяць гадоў тут ніхто не пражывае, нават нашчадкаў былых гаспадароў не засталося. Толькі суцэльныя зараснікі кустоў, пустазелля, баршчэўніка Сасноўскага… Подробнее
Дваццацішасцігадовы Яўген Давыдзенка з аграгарадка Пацейкі — прыклад менавіта той моладзі, якая ведае, дзе і як можна знайсці сабе прымяненне. Ён не праседжвае дні і ночы за камп’ютарам ці займаецца якой-небудзь непатрэбшчынай, а накіроўвае свае сілы і ўменні на ўладкаванне аграсядзібы. Подробнее
Сапраўдным аазісам прыгажосці можна назваць дачную сядзібу Таццяны і Аляксандра Бабарэкаў, што размясцілася ў в. Кацельнікі. Подробнее
Удзельніцы конкурсу “Уладар вёскі”, які ладзіўся пад час раённых дажынак, яшчэ раз даказалі: яны паспяваюць усё: увіхаюцца па гаспадарцы, гатуюць смакату, песцяць дзетак, сочаць за сваім знешнім выглядам. Паспяваюць усё і ўсюды, таму што яны — каханыя, побач — надзейнае плячо мужа, які зразумее, параіць, возьме частку клопатаў на сябе. Подробнее
Транспарт паштальёна – яго ўласныя ногі. Таму яны павінны быць абавязкова здаровымі, ды і ўвесь арганізм прадстаўніка гэтай прафесіі вынослівым, бо на замацаваным участку штодня прыходзіцца наматваць нямала кіламетраў – ад двара да двара, ад пад’езда да пад’езда, а ў сельскай мясцовасці – ад вёскі да вёскі. І калі адлегласць паміж імі 3-5 кіламетраў, то не абысціся без веласіпеда. А яшчэ лепш, каб паштальён меў скутар: і едзе хутчэй, і ногі не трэба напружваць. А зімою дарэчы быў бы снегаход. Але аб гэтых сучасных і больш хуткасных транспартных сродках паштальён можа толькі марыць. Хаця ёсць прыемныя выключэнні. Так, у Смаргоні паштальёну даверылі руль аўтамабіля. Подробнее
15 верасня, калі па ўсёй краіне святкаваўся Дзень бібліятэк, мясцовыя бібліятэкары прапанавалі правесці не зусім звычайнае спаборніцтва. На рынг (вядома, паэтычны) выйшлі “ўзброеныя” сваімі вершамі мясцовыя паэты. Подробнее
З БІБЛІЯТЭКАРАМ Якаўчыцкай вясковай чытальні Нінай Пятроўнай Паўловіч бліжэй пазнаёміўся год таму на свяце вёскі Вялікія Якаўчыцы. І раней не аднойчы чуў ад дырэктара Жабінкаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ірыны Ганчар станоўчыя водгукі пра яе: “Ніна Пятроўна — адна з лепшых нашых супрацоўніц, вельмі адказны і ўважлівы да лю-дзей чалавек, для якога бібліятэка нібыта другі дом”. А на свяце давялося пабачыць жанчыну і ў іншых якасцях. Найперш, яна коратка, але гожа пазнаёміла гасцей з гісторыяй вёскі-імянінніцы (Якаўчыцам тады споўнілася ажно 480 гадоў), а затым выступіла і ў ролі народнай майстрыхі, што прынесла на выставу свае вышыванкі.
Фота аўтара. Подробнее
Надвор’е пакуль дазваляе вяскоўцам працягваць восеньскае ворыва, якое забяспечыць павышэнне ўраджайнасці яравых збожжавых культур і аблегчыць правільную арганізацыю палявых работ у веснавы перыяд. Подробнее
Пакравы – менавіта так і ніяк інакш называлі мае бабулькі гэта свята. Пазней пачула іншыя назвы: Пакроў, Пакровы. У гады савецкага ваяўнічага атэізму мала хто пра яго згадваў. Толькі па старажытнай традыцыі праваслаўныя людзі сталага веку, якія яго памяталі, ад Пакравоў пачыналі адлічваць зімовы час. Подробнее
Шмат пранікнёных слоў наконт месца і ролі беларускай мовы ў нашым жыцці было сказана 6 верасня на ХХІІ нацыянальным Дні пісьменства ў Шчучыне.
Гаварылася і з удзячнасцю, і з гонарам, і з трывогаю за лёс роднага слова. Бадай, самыя цёплыя і пераканаўчыя, як гэта ні дзіўна, прагучалі з вуснаў гасцей свята — расійскіх літаратараў: “Толькі той народ можа звацца вялікім, за кім стаіць мова. А ў вас, беларусаў, яна непаўторная, распеўная… Ні на дзень не забывайцеся: збядненне мовы і пачуццяў адбываюцца адначасова. Мову беларускую можна параўнаць толькі з вашай прыродай, вельмі трапяткой і гожай, апрацаванай беражлівымі людзьмі. Яна ваша духоўная падтрымка і ў святы, і ў будні, сімвал самабытнасці, незалежнасці. Будзе мова — будзе і Беларусь!” Подробнее
Ушанаванне жанчын-маці ў іх свята – гэта традыцыя, якая прыжылася ў раённым выканаўчым камітэце. На мерапрыемства запрашаюцца тыя, хто штодня сцвярджае сябе на самай высокай пасадзе, якая наканавана жанчынам нябёсамі. Подробнее
У шматвекавой гісторыі вёскі Сакалова 3 верасня 2015 года стане запамінальным днём, калі блакітнае паліва прыйшло нарэшце ў дамы вяскоўцаў. Подробнее
Нарысы гісторыі Кармяншчыны Подробнее
“Ты адна такая — каханая, родная” — пад такой назвай на сцэне раённага Дома культуры 14 кастрычніка прайшоў канцэрт-віншаванне з нагоды Дня маці. Подробнее
14 кастрычніка ў Свята-Пакроўскай царкве г.Кіраўска адбылося прастольнае свята — Покрыў Прасвятой Багародзіцы, у якім прынялі ўдзел епархіяльны архіерэй: епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, кіраўніцтва раёна. Подробнее
14 кастрычніка нібы і прырода радавалася з нагоды свята. Прыгажосць дня, цеплыня сонечных промняў, кветкі і найлепшыя пажаданні – для ўсіх матуль. Быць мамай – святое прызначэнне жанчыны, мама – «пасада» самая пачэсная. Подробнее