Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей мнагадзетных жанчын з усіх абласцей краіны. У ліку ўдастоеных ордэна Маці — галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Нясвіж-скай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П.Пранузы Валянціна Васільеўна Шчарбакова (на фота) і тэхнічны работнік інтэрната ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Таццяна Віктараўна Дранчук. Подробнее
Калі б хто-небудзь прыдумаў сабраць разам на нейкае свята прадстаўнікоў усіх краін свету, сям’я Януковічаў, без сумненняў, магла б прэтэндаваць на гэту ганаровую місію. Сінія вочкі чатырох дзетак Андрэя і Вольгі на фоне светлых густых валасоў нібы васількі ў спелым жыце. Подробнее
Уважлівая, добразычлівая, адкрытая, гатовая заўсёды прыйсці на дапамогу – і гэта далёка не ўсе цёплыя словы з вуснаў жыхароў Стаўпнянскага сельсавета ў адрас маладога доктара Вольгі Пташыц, якая ўзначальвае Беліцкую ўрачэбную амбулаторыю. Подробнее
У камунальным сельгаспрадпрыемстве “Прыдняпроўскі” сёлета ўпершыню ў гісторыі гаспадаркі атрымалі з гектара ў сярэднім па 50 цэнтнераў збожжа, што на 4,5 цэнтнера больш, чым у мінулым годзе. Подробнее
Сучасныя дызайнеры выкарыстоўваюць у сваіх калекцыях капелюшы і хусткі, каб дапоўніць жаночы вобраз. Нашы продкі таксама насілі гэтыя аксесуары, але ў сваім выбары кіраваліся хутчэй не модай, а традыцыяй. Дзе на Беларусі жылі самыя экстравагантныя жанчыны, чаму на галаву адзявалі «гняздо бусла» і навошта так актыўна ўпрыгожвалі шыю? Подробнее
Матуля — прыгожае і мілагучнае слова, колькі ў ім цеплыні і кахання! Пра маму можна гаварыць бясконца: яе прыгожыя вочы, залатыя рукі, пяшчотны і заспакойваючы голас, добры характар. У любую хвіліну яна сэрцам і душою са сваімі дзецьмі: радуецца іх дасягненням, перажывае, калі ў іх не ўсё ладзіцца, падтрымлівае ў цяжкі час. Подробнее
Фядорскі выбарчы ўчастак № 68 уключае ў сябе вёску Нячатава і непасрэдна аграгарадок Фядоры. Работа на ўчастку пачалася ўрачыста — з гімна Рэспублікі Беларусь. Подробнее
У Сямігосцічах на 14 гадзін яўка складала больш за 70 працэнтаў. З 1012 выбаршчыкаў датэрмінова прагаласавалі 483 чалавекі. Трэцяя ўрна была падрыхтавана для тых, хто не мог прыйсці, але яна так і не спатрэбілася, паколькі заявак ад насельніцтва не паступала. Подробнее
На выбарчым участку № 29 зарэгістравана 1109 выбаршчыкаў, прыйшлі на выбары 1100 чалавек. Подробнее
На Рэчыцкі — Пушкінскі выбарчы ўчастак № 15 з самай раніцы ішлі людзі больш сталага ўзросту, каб аддаць свой голас у падтрымку пэўнага кандыдата, а ўжо перад абедам і ў другой палове дня – моладзь. Подробнее
Самымі першымі ў раённым цэнтры заканчваюць галасаванне на Столінскім – Бальнічным участку № 7. Подробнее
– Так, Ларыса Васільеўна Варона – мнагадзетная маці і пражывае яна ў Салтанове, – пацвердзілі нам у Салтаноўскім сельскім Савеце. Сям’я станоўчая ва ўсіх адносінах. А гаспадыня цікавая тым, што вельмі прыгожа вышывае. Подробнее
На ўчастку для галасавання №54 у Чарнаруччы-1 у будынку адміністрацыйнага корпуса філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» жыхары вёсак Чарнаручча- 1, Чарнаручча-2, Тросніца, Глінішча, Бельчыца і Вяснянка Экіманскага сельсавета галасавалі ў дзелавой, добразычлівай атмасферы. Подробнее
Безумоўна, мінулая пятніца для Юрыя Краўчука і Вольгі Косагавай заўсёды будзе адным з самых шчаслівых дзён іх жыцця: 9 кастрычніка яны сталі сямейнай парай. А для таго, каб гэта падзея была яшчэ больш яркай і прыгожай, Юрый і Вольга вырашылі прама з ЗАГСа прыйсці на Астроўскі ўчастак для галасавання №29. Подробнее
Адзначыў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іосіф Вікенцьевіч Амялевіч з в. Матылі. Подробнее
На базе філіяла “Першамайск-агра” прайшоў раённы конкурс аратых.
Яго арганізавалі ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання і райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. За званне лепшага аратага змагаліся 8 механізатараў з розных гаспадарак Шчучыншчыны. Подробнее
Сад ААТ “Васілішкі”, што раскінуўся на плошчы 150 гектараў, радуе сваім ураджаем. Па прагнозах спецыялістаў тут плануецца сабраць каля 1000 тон яблыкаў. Сакавітыя дарункі восені акуратна зрываюць з яблынек, кладуць у спецыяльныя кантэйнеры, грузяць на трактары, а тыя няспешна перавозяць “жывыя вітаміны” ў фруктасховішча. Подробнее
Асноўная маса выбаршчыкаў на Варанёўскім участку № 18 прыйшла галасаваць з 10 да 12 гадзін. Подробнее
Напярэдадні свайго прафесійнага свята работнікі паштовай сувязі вырашылі зрабіць не толькі для сябе, але і для ўсіх астраўчан прыгожы падарунак: аддзяленне паштовай сувязі ў Астраўцы, якое знаходзілася на рамонце, зноў гасцінна адчыніла для наведвальнікаў свае дзверы. Подробнее
Кожны дзень яна перакідвае тоўстую сумку праз плячо і спяшаецца прынесці ў дамы цікавыя навіны і добрыя весткі. І разам з адрасатамі радуецца доўгачаканаму пісьму ці неспадзяванай паштоўцы, бо ёй прыемна ўсведамляць, што ў шчаслівай усмешцы людзей ёсць і яе заслуга. Яе праца няпростая, адказная, часам непрыкметная, але ў той жа час вельмі патрэбная і ўдзячная – усё гэта не па чутках, а на ўласным вопыце ведае паштальён Гудагайскага аддзялення паштовай сувязі Людміла Рыгораўна Даніла. Подробнее
Напрыканцы верасня Случчына сабрала майстравых людзей з усяго сталічнага рэгіёна падчас свята рамёстваў Міншчыны «Слуцкія паясы». Наш раён здаўна славіцца сваімі ўмельцамі, вось і было вырашана паказаць усё, на што здатныя любанчане. Подробнее
Літаральна з першых дзён існавання спявачкі з «Ярыцы» – апантаныя, прыгожыя, галасістыя – знайшлі сваіх прыхільнікаў і сталі сапраўднымі мясцовымі зорачкамі, без якіх не абыходзілася бадай ніводнае гарадское свята. Подробнее
Самыя цёплыя, шчырыя словы прагучалі ў адрас настаўнікаў, выхавальнікаў, майстроў вытворчага навучання Любаншчыны і на раённым свяце, якое па традыцыі ладзілася ў Сароцкім Доме культуры. Подробнее
У мінулую нядзелю ў краіне адбылася галоўная палітычная падзея года — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Фотакампазіцыя Подробнее