Раённае свята народных талентаў «А музыкі граюць, граюць» традыцыйна адзін раз на два гады праходзіць у аг. Бычыха.Чарговы раз яно сабрало 100 аматараў народных найгрышаў і спеваў у тутэйшым Доме культуры 8 кастрычніка. Яны аддавалі даніну памяці бычыхінскаму музыку Івану Іўлеву, які праславіў Гарадоччыну адмысловай ігрой на гармоніку на ўвесь свет. Подробнее
44 гады жывучы ў Гарадоцкім раёне, пастаяннай падпісчыцай нашай газеты з’яўляецца Людміла Іванаўна Кузьменка (на здымку), настаўніца геаграфіі Вархоўскай базавай школы. Подробнее
У пачатку лютага 1946 года прадстаўніку савецкай місіі па справах рэпатрыяцыі ў Англіі паведамілі, што яго тэрмінова хоча бачыць паранены канадскі афіцэр, які знаходзіцца ў шпіталі пад Лонданам. Афіцэр, былы вязень канцлагера Маўтхаўзен, даслаў запіску, у якой сцвярджаў, што жадае паведаміць савецкаму прадстаўніку «надзвычай важныя звесткі». Подробнее
Дзе атрымаць неабходную інфармацыю пра ўчасткі, як правільна аформіць іх і як раптам не страціць? Гэтыя і іншыя пытанні мы адрасавалі начальніку землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Святлане Юрачка. Подробнее
Анастасія Банчак, Кацярына Бахановіч, Дзіяна Бруй, Алена Кіеня, Таццяна Кавалёва, Яніна Латаева, Марыя Новік, Дзіяна Праходская, Яўгенія Сеўрук, Уладзіслаў Сак, Уладзіслаў Храмцэвіч, Арцём Бразоўскі сталі самай любімай камандай сярод удзельнікаў грамадзянска-патрыятычнай кадэцкай змены навучэнцаў Саюзнай дзяржавы «У гонар Айчыны». І не дзіва: толькі случчан прадстаўлялі амаль адны дзяўчаты. Ды якія! Подробнее
У нашай краіне планамерна рэалізуюцца мерапрыемствы, прадугледжаныя сацыяльнымі праграмамі па дэмаграфічнай бяспецы, абароне мацярынства, павышэнні статуса шматдзетнай сям’і.
Прафсаюзныя арганізацыі ўсіх узроўняў таксама не застаюцца ўбаку, аказваюць магчымую падтрымку бацькам, якія гадуюць дзяцей. Подробнее
Пачаць аповед пра святкаванне аднаго з самых светлых і кранальных святаў – Дзень маці – хочацца з добрай навіны. 14 кастрычніка ў абласным цэнтры адбыўся ўрачысты прыём з кіраўніцтвам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, падчас якога ордэнам Маці ўзнагародзілі нашу зямлячку, выхавацеля Карабоўскай дзіцячы сад-сярэдняй школы імя Р. Мацеюна і матулю чатырох дзетак Маю Канапелька. Подробнее
На мінулым тыдні, 9 кастрычніка, глыбоцкія паштавікі, як і іх калегі па ўсёй Беларусі і ў многіх краінах свету, адзначылі сваё прафесійнае свята – Сусветны дзень пошты. Подробнее
На мінулым тыдні ў зале кінатэатра “Спадарожнік” у Дзятлаве адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня работнікаў культуры. Шмат цёплых словаў, задушэўных песень гучала на гэтым мерапрыемстве. Удзельнікі свята не скупіліся на ўсмешкі і добры настрой, бо віншаваць даводзілася сваіх калегаў. Подробнее
Да ваеннага камісарыята Кобрынскага раёна далучылася адпаведная ўстанова Жабінкаўскага раёна. Аб’яднанне адбылося згодна з Дырэктывай Міністра абароны № 29 ад 31 снежня 2014 года. Але ж рэструктурызацыя – працэс не аднаго дня, таму на новую арганізацыйна-штатную структуру камісарыяты перайшлі толькі 31 жніўня 2015 года. Подробнее
Майстры Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў паспяхова ўдзельнічалі ў IIрэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, які 26 верасня адбыўся ў Астраўцы. З фестываля нашы майстры вярнуліся з дыпломам, заняўшы другое месца ў намінацыі “Лепшая калекцыя традыйных рамёстваў”. Подробнее
Апошняя нядзеля верасня крыху расчаравала. Надта ўжо мы прызвычаіліся да пяшчотнай восеньскай цеплыні, а таму першы па-сапраўднаму халодны дзень засмуціў. І нават радаснае паведамленне суседа накот таго, што ўсё ж «пайшлі грыбы ў лесе!», змыў дождж, што пачаўся яшчэ ўначы. І толькі калі падымалася па высокіх прыступках Тучанскага СДК, адчула – сёння свята! Подробнее
Менавіта пад такой назвай прайшло на Мядзельшчыне на базе санаторыя «Спадарожнік» ушанаванне матуль, чые дзеці сваёй працай, талентам дасягнулі значных поспехаў у розных сферах і сталі гонарам не толькі для блізкіх, але і сваёй малой радзімы. Подробнее
Для мяне вялікую цікавасць уяўляюць людзі, прыкметныя ў грамадстве сваімі талентамі, вышынёю службовага становішча, якія адкрыта спавядаюць сваю веру ў Бога. Падчас нядаўняга фестывалю праваслаўнай культуры «Кладзезь», які прайшоў у Стоўбцах, у рамках іншых быў рэалізаваны духоўна-асветніцкі праект «Музыка – выхаванне душы». Подробнее
2015 год аб'яўлены ЮНЭСКА Годам Агінскага Міхала Клеафаса. 25 верасня адзначалася юілейная дата – 250 гадоў з дня нараджэння кампазітара.
Можна па-рознаму выказаць сваю любоў і падзяку маэстра. Слухаць яго паланэз № 13, танцаваць, чэрпаць інфармацыю з яго жыццёвага і творчага шляху, а можна…. можна было намаляваць музыку. Подробнее
Каб падарыць чалавеку радасць, сагрэць цяплом сэрца, прачуліць кранальнымі словамі, не патрабуецца многага. Толькі ініцыятыва, жаданне падарыць цяпло. Аб гэтым падумалася падчас віншавальнай мінуткі ў жаночай кансультацыі. Усе работнікі гэтага аддзялення райпаліклінікі выйшлі раніцай са сваіх кабінетаў і павіншавалі пацыентаў. Подробнее
У ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” адбыліся ўрачыстасці з нагоды Дня маці. Подробнее
Найлепшы падарунак для кожнай маці – шчаслівыя і радасныя ўсмешкі дзяцей. А для Алены Фёдараўны Разінкевіч – гэта трайны падарунак. Разам з мужам Уладзімірам Уладзіміравічам яны выхоўваюць дачушак Валерыю і Вікторыю і сыночка Уладзіміра. Подробнее
Там, дзе заканчваецца траса і пачынаюцца непралазная гразь і зараснікі, толькі яны — квадрацыклы і пазадарожнікі, іх магутныя маторы, павышаная ўстойлівасць і выдатная праходнасць — даюць вадзіцелю магчымасць адчуць сябе гаспадаром становішча. Подробнее
Дарога ўецца доўгай стужкай, то выпростваецца, то выгібаецца. Сонца падсвечвае елкі ў трохвугольных сукенках, паглядаюць дамы рознакаляровымі аканіцамі, коўдры прасторных палёў змяняюць не меншыя дываны лугоў, адна за адной праплываюць вёскі. Подробнее
Год нараджэння 1925-ы. Аднаго гэтага радка біяграфіі дастаткова, каб зразумець, што ў жыцці чалавека былі вайна і мір. І Перамога, да якой ён, калі гэта пра нашага героя, дакрочыў у стаптаных салдацкіх ботах, змучаны крывавымі баямі, стратай сяброў-аднапалчан, тугой па доме. Ён з тых, хто Перамогу набліжаў, хто яе, па сутнасці, заваяваў. І не па чутках ведае, што гэта такое – Радзіму абараняць. Святая справа патрыёта, і перавага, і доўг. Подробнее
Апошні раз доўгатэрміновы аналіз развіцця другаснага рынку сталічнай жыллёвай нерухомасці наша выданне рабіла сумесна з пастаянным экспертам газеты ў другой палове ліпеня. Подробнее
Тыдзень маці на Бераставіччыне распачаўся з правядзення 8 кастрычніка адкрытага конкурсу песні “Для мамы я пяю з любоўю…”, арганізаванага аддзелам па рабоце з моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Подробнее
Урачыстасць, прысвечаную Дню настаўніка, якая адбылася на мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры, адкрыў прыгожы паланэз у выкананні юных танцораў, за якім, як і за кожным дасягненнем дзіцяці, стаіць таленавітасць, прафесіяналізм і цярпенне настаўніка, яго бясконцая любоў да сваёй справы і вучняў Подробнее
Зімоўка на ферме — гэта своеасаблівая праверка для сельгаспрадпрыемстваў. І каб яна была паспяховай, неабходна старанна падрыхтавацца. Подробнее